Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
47.97 МБ
Рэч Паспалітая прайграла Вайну 1792 года. 3 гэтым не маглі пагадзіцца патрыёты “дзяржавы дзвух народаў”. Мараўскі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы Паўстання 1794 года. Кіраўнік узброенага выступлення, генерал Тадэвуш Касцюшка прысвоіў князю Каралю званне генерал-маёра і прызначыў яго камандуючым паўстанцкімі 54
войскамі ў гістарычнай Літве. Аднак, па дарозе з вайсковага лагеру ў Басутаве, Караль Мараўскі быў захоплены рускімі жаўнерамі і сасланы ў Сібір. Ссылка, аднак, працягвалася не доўга, і ўжо праз два гады цар Павел I яго вызваліў. У 1796 годзе Мараўскі паступіў на службу ў Рускае імператарскае войска. Пры гэтым цар пакінуў яму званне генерала. Хутка беларускі шляхціц трапіў у світу цара Аляксандра I [5. с.126].
Пасля таго як Напалеон стварыў Герцагства Варшаўскае, генерал Мараўскі вырашыў пакінуць царскую службу і выехаў у радавы маёнтак у Завушша. Ён верыў, што французскі імператар дапаможа аднавіць незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага. У гэты ж час князь Караль пачаў кантактаваць з кіраўніцтвам Герцагства Варшаўскага і па заданні “цэнтра” збіраў дадзеныя пра дыслакацыю рускіх войскаў на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў. Хутка рускія ўлады выйшлі на след генерала-выведніка, і ўвесну 1812 года апошняму прыйшлося з’ехаць у Варшаву. Караль Мараўскі не атрымаў прызначэнне ў штабы польскіх палкоў Вялікай арміі Напалеона. Афіцэр дабіваўся ад свайго сваяка, Дамініка Радзівіла, уключэння яго ў склад падраздзяленняў, якія планавалася выкарыстаць на тэрыторыі Беларусі. Ён імкнуўся арганізаваць у раёне Нясвіжа антырасійскі партызанскі атрад. Адзінаццаты нясвіжскі ардынат пагадзіўся з тым, што Мараўскі быў выдатнай кандыдатурай для арганізацыі дыверсійнай дзейнасці ў тыле царскіх войскаў. Аднак, далей размоў справа не пайшла і ўсю рускую кампанію брыгадны генерал правёў у штабе Напалеона [1, с. 317],
Пасля вайны Караль Мараўскі вырашыў вярнуцца на Радзіму. Царскія ўлады яго не чапалі. У 1816 годзе ён стаў магістрам масонскай ложы “Шчаслівае вызваленне” у Нясвіжы. У яе таксама ўваходзілі маршалак Слуцкага павету Юзаф Верашчака, маршалак Мозырскага павету Філіп Абуховіч, суддзя Мінскага апеляцыйнага суду Адам Бохвіц, маршалак Мінскага павету Караль Чапскі і ншыя. Пазней генерал адышоў ад палітычных спраў і заняўся сельскай гаспадаркай у маёнтку Душкава. У сядзібе ён праводзіў даволі шмат часу, жыў спакойным жыццём і вёў гаспадарку. Дарэчы, у гэты час там захоўвалася частка сямейнага архіва Радзівілаў. У 1841 годзе Мараўскі памёр. Пасля смерці цела генерала перавезлі ў Душкава. Гісторыкі перакананы, што гэта была яго ўласная воля быць пахаваным у месцы, якое ён так любіў і шанаваў. Яго пахавалі каля драўлянай каплічкі, якая знаходзілася на тэрыторыі сядзібы яшчэ з тых часоў, калі Караль купіў маёнтак [6, с. 75].
Непадалёк ад капліцы Мараўскага размяшчаецца іншая пахавальня, выкананая ў падобным стылі. Яна не мае апазнавальнай таблічкі, аднак усярэдзіне яе ёсць невялікі алтар з крыжом. 3 гістарычнай хронікі вядома, што на алтары размяшчаўся прыгожы абраз Таемнай Вячэры, які з’яўляецца тварэннем невядомага аўтара. Ёсць здагадкі, што ў гэтай другой каплічцы, якая быццам стварае цэласны ансамбль з пахавальняй Мараўскага, знаходзіцца апошняя жонка Караля Тэрэза ці другая жонка па імі Кацярына. Таксама там можа быць і дачка Мараўскага, але гэта ўсяго толькі здагадкі. Пра сям’ю генерала захавалася мала інфармацыі. Вядома, што ў яго была дачка Тэафілія, якую назвалі ў гонар бабулі. У 15 год дзяўчына ажанілася са сваім сваяком князем Дамінікам Радзівілам.
Пасля смерці Караля Мараўскага яго маёнтак набылі князі Булгакі. У 1920-1930-х гадах побач з вёскай знаходзілася стражніца польскага Корпуса аховы памежжа (КАП). У верасні 1939 года ў Душкава прыйшла савецкая ўлада. Старыя крыпты (ля крыпты Мараўскага ёсць яшчэ чатыры пахаванні) прыйшлі ў заняпад. Сёння магіла генерала войскаў Вялікага Княства Літоўскага Караля Мараўскага ўяўляе жудаснае відовішча. Мрамарная табліца з прозвішчам, датамі жыцця і смерці, разбіта. Тынк, якім была пакрыта крыпта, амаль цалкам асыпаўся. Няма даху. Шкада, бо гісторыя генерала войска ВКЛ Караля Мараўскага заслуговае нашай павагі. Гэты чалавек быў сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы гістарычнай Літвы.
Літаратура:
1.	Мельнікаў, I. Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг. Паміж Варшавай і Масквой /1. Мельнікаў. — Мінск : “Галіяфы”, 2016. — 400 с.
2.	Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя : у 2 т. Т 2. Мінск: БелЭн, 2006.
3.	Мельнікаў, I. Душкава. Апошні прытулак генерала /1. Мельнікаў // «Нсторнческая правда» [Электронны рэсурс] Рэжым доступа : http://www.istpravda.ru/bel/artifacts/15049/. Датадоступу : 16.07.2017.
4.	Romanow, A. Morawski Karol (1767-1841) / A. Romanow П Polski Slownik Biograficzny. tom XXI. wyd. 1976.
5.	Kosk H. P. Generalicja polska, T. 2. / Kosk H. P. Pruszkow : Oficyna Wydawnicza “Ajaks”, 2001.
6.	Akcesy do konfederacji warszawskiej rz^du i obywatelki Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego, podal Euzebiusz Lopacinski // Ateneum Wilenskie, r. XI, Wilno 1936.
Трафімчык A. В. (Мінск)
ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА: БЕЛАРУСКІ ФОКУС
Пытанне пра этнічна-палітычную карэляцыю Тадэвуша Касцюшкі з роднай краінай дасюль не вырашана. Хоць мінае два вякі па смерці “героя двух кантынентаў”.
Дакладней, некаторыя бакі лічаць, што і пытання няма. Пераважае гледзішча, што ўраджэнец зямлі будучай Беларусі атаясамліваў сябе з польскай нацыяй і культурай. Мінімальнейшая прыналежнасць да беларушчыны катэгарычна адпрэчваецца. Адэптамі такога меркавання, натуральна, з’яўляюцца палякі. Але і многія іншыя транслююць аналагічныя думкі. Нават у Беларусі. Звычайна гэта прыхільнікі заходнерускай ідэі. Часам да іх далучаюцца і шчырыя прыхільнікі беларушчыны. Трэба прызнаць, што глеба для такой пазіцыі даволі трывалая.
Існуе і супрацьлеглы пункт погляду, паводле якога, спрошчана кажучы, Касцюшка прызнаецца беларусам. Аднак, па шчырасці, здавальняючых аргументаў у дадзеным выпадку сустракалася вобмаль. У большасці публікацый галоўным чынам назіраецца строгае атаясамленне Літвы і Беларусі, з якога і выводзіцца (у пэўнай меры сафістычна) беларуская ідэнтыфікацыя чалавека, які не раз публічна называў сябе ліцвінам, а сваю радзіму Літвою, пры гэтым арганічна сумяшчаючы азначаныя паняцці з польскасцю і Польшчай.
Прыемна выдзяляецца на такім фоне артыкул А. Тараса “Ці быў Касцюшка беларусам”. У ім аўтар зыходзіць з трох прынятых падыходаў вызначэння нацыянальнасці чалавека “закона глебы”, “закона крыві”, “закона мовы”. Даказваецца па ўсіх параметрах беларускасць Касцюшкі [17]. Аднак тут не ўлічваецца яшчэ шэраг акалічнасцей, якія значна падмацавалі б крыху папубліцыстычнаму спрошчаныя і месцамі павярхоўныя меркаванні А. Тараса і прывялі б але з іншага доказнага боку да тоеснай высновы.
Канечне, падчас жыцця Касцюшкі не было нацый у сучасным разуменні. Канечне, палітычна ён сябе адносіў да Польшчы. Канечне, этнічна лічыўся ліцвінам. Канечне, непасрэднай і відавочнай сувязі ўраджэнца Літвы, грамадзяніна Рэчы Паспалітай з беларушчынай у сучасным разуменні не было і не магло быць.
Што тады было? У чым заключаецца тая тонкая нітачка, не раўнуючы Арыядны, якою ўсё ж звязваецца раннемадэрная постаць
нашага зямляка з познемадэрным нацыянальным увасабленнем сваёй радзімы?
Сам Касцюшка, па меркаванні расійскага даследчыка гісторыі Беларусі М. Нікалаева, «лічыў патрэбнымі і неадкладнымі прымусовыя меры па паланізацыі беларускага сялянства» [11, с. 232], Гэта мае абгрунтаванне ў выглядзе слоў самога славутага ліцвіна, які ў цытуемым выпадку казаў пра русінаў (май 1789 г.): «Трэба іх прывучыць да польскай мовы... 3 часам у іх увойдзе польскі дух» [паводле: 13, с. 72]60. Таму наўрад ці Касцюшка пагадзіўся б з Ф. Багушэвічам, які ў сваім вершы «Да 100-годдзя <Касцюшкі>» змадэляваў мастацкі вобраз згодна з неабходнай кан’юнктурай, выкарыстаўшы выбітны «брэнд» у мэтах нацыянальнай ідэі.
Аднак таксама заўважана, што ліцвінскі патрыятызм не супярэчыў патрыятызму Рэчы Паспалітай і ў інтэнцыях Т. Касцюшкі стаяў паперадзе інтарэсаў супольнай “дзяржавы двух народаў”. Больш таго, паводле А. Латышонка, «у асобе Касьцюшкі мы назіраем столькі праяваў беларускасьці, колькі іх магло быць у дадзеных гістарычных абставінах» [5, с. 393]. Атаясамленне ліцвінскасці і беларускасці знаходзіцца і ў работах сучаснага беларускага даследчыка Касцюшкавай дзейнасці Л. Несцерчука, які ў такім святле інтэрпрэтуе ўспаміны паплечніка па паўстанні М.К. Агінскага [10, с. 138], Тым не менш гэта яшчэ можна лічыць нацяжкай.
Як ні парадаксальна, але меркаванні М. Нікалаева ды 1. Марзалюка, падмацаваныя такімі важкімі аргументамі, як словы самога Т. Касцюшкі, зусім не супярэчаць пазіцыям ні Ф. Багушэвіча, ні А. Латышонка. Неабходна ўлічваць час, кантэкстам якога былі абумоўлены тыя словы героя.
Паводле прынятай перыядызацыі, эпоха Новага часу падзяляецца на два прынцыпова адрозныя для нацыястанаўлення адрэзкі: раннемадэрны і мадэрны. Іх падзяляе часавая мяжа канца XVIII ст., якая, аднак, зачалася ў Францыі, прыходзячы да іншых народаў (палітычных, а не этнічных) пазней. Адным з важных паказчыкаў, індыкатараў для вызначэння той мяжы выступае мова. Менавіта пашырэнне сферы яе ўжывання азначала станаўленне на нацыянальнае крыло таго ці іншага этнасу. Як піша А. Ліс, “праз цікавасць да такой важнай духоўнай субстанцыі, як творчасць народа,
60 Гэтыя словы любяць прыводзіць у якасці аргумента неазаходнерусісты: [8]. Гл. падрабязней пра нацыянальную ідэалогію Тадэвуша Касцюшкі: [1. с.160-198].
яго мова ў першай палове XIX стагоддзя ідзе адкрыццё цэлых народаў, перадусім славянскіх, з іх аўтэнтычнымі культурамі ў кожнай паасобку пры пэўных супольных рысах у іхнай этнічнай прыродзе” [6, с. 242].
Але нават на мадэрным адрэзку, калі пачыналі выкрышталізоўвацца нацыі, мова, як даводзіць Т. Снайдэр на прыкладзе паўстання 1863 г. і ўдзелу ў ім узначаленых палякамі валынскіх паўстанцаў, яшчэ не служыла лініяй падзелу паміж нацыямі, паўстанні насілі характар хутчэй палітычны, чым этнічны [15, с.164]. Тым не менш, на наш погляд, з кожным праяўленнем пэўнай мовы, якая да мадэрнага дыскурсу Новага часу не мела палітычнай рэпрэзентацыі (у нашым выпадку маецца на ўвазе літоўская, украінская і, безумоўна, беларуская мовы падчас існавання Рэчы Паспалітай і пасля яе падзелаў), можна казаць пра нацыятворчасць пэўнага этнаса, якому, аднак. магло быць яшчэ далёка не толькі да лагічнага выніку развіцця ў выглядзе нацыі, але і да ўсведамлення яго прадстаўнікамі сябе агульнай народнасцю як пераходнага этапу ад фармату палітычнага раннемадэрнага народа да нацыі ў сучасным разуменні, бо родная мова тут становіцца «душою народа» (Ф. Багушэвіч), а яе ўжыванне сведчаннем той душы («мова народа ёсць яго дух, а дух народа ёсць яго мова, і цяжка ўявіць сабе што-небудзь болыв тоеснае», В. фон Гумбальт, 1767—1835).