Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
пад увагу сказанае, вылучаць «умоўналаднае» мадэляваннегэта значыць прызнаваць, што на працягу XIX ст. у нацыятворчым развіцці еўрапейскіх народаў назіраецца хутчэй статыка. чым нейкія падзвіжкі, эвалюцыя, што не адпавядае рэчаіснасці.
Разам з тым назіралася прынцыповая трансфармацыя стаўлення і польскай палітычнай думкі да маладзейшых і меншых нацый, што праз паўвека пасля ліквідацыі Рэчы Паспалітай выкрышталізавался ў пазіцыю, ахарактарызаваную вядомым польскім дзеячам Б. Ліманоўскім: «Мы жадалі аднаўлення Рэчы Паспалітай у яе даўніх межах, але таксама забяспечыць правы ўсіх нацыянальнасцей, што ўваходзілі ў яе склад, і падтрымаць абуджанае пачуццё самабытнасці сярод літоўска-рускага народа» [паводле: 3, с. 85-86]. Ці могуць пахваліцца аналагічнымі выказваннямі (хаця б выказваннямі!) тагачасныя расійскія палітыкі? Ініцыятыва так званага нацыянальнага адраджэння запачаткавалася, ажыццяўлялася і прыходзіла на славянскія землі з заходняга боку, і першыя публікацыі даследаванняў народнай культуры, што ў выніку прывяло да вызначэння беларускага народа як нацыі і ўсведамлення ім сваёй этнатоеснасці, былі прадпрыняты ўсё ж (пра)польскімі грамадзянамі Расійскай імперыі [гл., напрыклад: 9, с. 10-44] (прычым з мэтай вызначэння нацыянальнай аўтэнтычнасці насельніцтва былога ВКЛ / будучай Беларусі). I гэта спачатку польскамоўныя літаратары (спярша з ухілам у ліцвінскі патрыятызм) сталі асвойваць беларускамоўную народную стыхію, якая неўзабаве выкрышталізавалася ў літаратурную мову. Даследчыкі, якія вывучалі культуру народа, што называлі часцей на раннемадэрны капыл ліцвінскім, канцэнтраваліся у Віленскім універсітэце. Дзякуючы ім і пачало адбывацца так званае беларускае культурнае накапленне (тэрмін А. Смаленчука) [14, с. 51-52], Такім чынам, даследуючы ліцвінскую архаіку, яны працавалі на беларускую будучыню (яшчэ не бачачы яе, але ўсведамляючы аўтэнтычнасць і гістарычную суб’ектнасць народа).
Названая навучальная ўстанова, дарэчы, была закрыта расійскай уладай у 1832 г. Гэта, безумоўна, перарвала тэндэнцыю азначанага вывучэння. Яна была адноўлена неўзабаве у сярэдзіне XIX ст. ужо расійскімі даследчыкамі, алез мэтай даказаць адзінародства трох усходнеславянскіх народаў (пар. з вышэйазначаным ідэйным арыенцірам польскамоўных “ліцвіністаў”).
Перарванасць далася ў знакі, і нацыянальнае развіццё беларускага народа, які не меў тым часам «П’емонта» (у адрозненне ад украінскай
Галіцыі), было прытарможана. Гэтым вытлумачваецца меншая колькасць і ніжэйшая якасць дасягненняў беларусаў як народа (перадусім літаратурных) на працягу XIX ст. і адставанне іх па самасвядомасці ў XX ст. Аднак нават у рэчышчы канцэпцыі трыадзінства расійскага народа этнаграфічныя даследаванні Беларусі volens nolens працягнулі працэс беларускага культурнага накаплення і не змаглі перавесці рэйкі выспявання беларусаў на патрэбны імперыі пуць.
Тым не менш ажыццяўленне палітыкі заходнерусізму, паралельны працяг паланізацыі адлучылі яшчэ ў зародку мадэрную беларускую нацыю і культуру ад ліцвінскай глебы і канчаткова нівелявалі ўспрыманне Рэчы Паспалітай як поліэтнічнай дзяржавы ў тым ліку будучага беларускага народа. Гэта стала адным з чыннікаў маргіналізацыі вобраза Тадэвуша Касцюшкі ў кантэксце беларускай культуры, які напачатку быў у ёй даволі рэпрэзентатыўны.
Другім фактарам адстаранення пакуль яшчэ “тутэйшых” ад гістарычнай постаці славутага земляка стаў прыход у гісторыю народа новых герояў, якія выклікалі міфалагізацыю сваёй асобы, перадусім Кастуся Каліноўскага, які да таго ж знаходзіўся ў адным хранатопе з генезісам беларусаў як нацыянальнай супольнасці. У сувязі з гэтым А. Латышонак падкрэслівае сапраўдную народнасць славы Тадэвуша Касцюшкі, што «не мае нічога супольнага са штучным культам асобы Каліноўскага, створаным беларускімі бальшавікамі ў 20-я гг.» [5, с. 394] Менавіта з таго часу ў беларускім дыскурсе адбываецца інтэнсіўнае мастацкае асэнсаванне фігуры апошняга. Нявыключана, што легендарызацыя вобраза Кастуся Каліноўскага61 ў многім ускаласілася на пасіянарнай глебе, падрыхтаванай папярэднімі хваляваннямі на зямлі нядаўняга ВКЛ, у тым ліку і перадусім інсурэкцыі на чале з Тадэвушам Касцюшкам.
Такім чынам, жыццё Т. Касцюшкі прыйшлося на пачатак трансфармацыі цывілізацыйных парадыгмаў. Сам ён ментальна заставаўся збольшага ў папярэдняй эпосе, але дзейсна стаяў пад лозунгамі наступнай. Гэта ўскладніла ўстанаўленне этнічнай ідэнтыфікацыі героя. Разам з тым і прадаставіла зусім не ілюзорны шанец беларусам, з якіх выйшаў такі славуты чалавек, атаясаміць яго з
61 Пэўны, хоць і няпоўны, агляд паэтычных твораў беларускіх аўтараў са стварэннем вобраза К. Каліноўскага зроблены маладой даследчыцай В. Суднік [16]. Гэтага артыкула ўжо дастаткова для таго, каб убачыць. што параўнанне па колькасці твораў пра паўстанцкіх лідараў Т. Касцюшкі і К. Каліноўскага будзе на карысць апошняга.
народам, што пачынаў шлях да мадэрных нацый, як аказалася даволі цярністы (найперш у параўнанні з суседнімі). Гэта па-першае. Да другога залічым прысутнасць у беларускім фальклорным і літаратурным дыскурсе фігуры Касцюшкі, прычым як свайго героя. Г. зн. ён спачатку прымаўся беларусамі. Але адбылося ўскладненне ўмоў іх нацыянальнага станаўлення пры рэжыме царскай Расіі. Аўтэнтычнасці народаў паўночна-ўсходніх і маларасійскіх губерній не хацеў прызнаваць “старэйшы брат”. Аднак яе сталі выяўляць паборнікі Рэчы Паспалітай, заклаўшы адпаведны трэнд, якому ў далейшым не далі рады заходнерусісты. Натуральна, антаганісты Расійскай імперыі, якім з'яўляўся і Касцюшка, у рамках вялікадзяржаўнай рэгламентацыі не маглі быць дапушчаны да залічэння ў пантэон хоць і адгалінавання, але ж нібыта адзінага рускага народа. Час паказаў, што і гэта задача не была выканана.
Літаратура:
1. Валіцкі, А. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм / уступ Анджэй Мэнцвэль; пер. з польск. мовы А. Ластоўскага; навук. рэд. Г. Сагановіч / А. Валіцкі. Мінск : Медысонт, 2012. 528 с.
2. Грыцкевіч, А. Ідэя незалежнасці Беларусі ў гістарычным аспекце / А. Грыцкевіч // Спадчына. 1996. -№ 5. С. 16-30.
3. Запрудскі, І.М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя / І.М. Запрудскі. Мінск. 2003. 138 с.
4. Казбярук, У.М. Нашы вытокі : пошукі гісторыка-літаратурнай праўды: эсэ, разважанні, палем. арт. / У.М. Казбярук. Мінск : Маст. літ., 2007. 197 с.
5. Латышонак, А. Нацыянальнасьць — Беларус / А. Латышонак. — Беласток, 2009. 558 с.
6. Ліс, А. Традыцыйная народная культура беларусаў ў станаўленне нацыянальнай ідэі / А. Ліс II Дзеяслоў. 2015. № 5. С. 240-264.
7. Мальдзіс, А. 3 літаратуразнаўчых вандраванняў: нарысы. эсэ, дзённікі / А. Мальдзіс. Мінск : Маст. літ., 1987.-215 с.
8. Марзалюк, I. Фальшывая гісторыя маці фальшывай палітыкі / I. Марзалюк II ARCHE [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://arche.by/by/28/30/2927.-Дата доступу : 13.01.2012.
9. Мархель, У.І. Прадвесце : беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў першай палавіне XIX ст. Мінск : Навука і тэхніка. 1991.-112с.
10. Несцярчук, Л. Развагі Міхала Клеафаса пра ліцвінаў і палякаў / Л. Несцярчук II Маладосць. 2015. — №1. — С. 138-142.
11. Нікалаеў. М. Папялушкава выдавецтва «Беларусь». Яшчэ адзін крок да стварэння нацыянальнага пантэону / М. Нікалаеў II ARCHEПачатак. — 2006. — № 5. — С. 230-234.
12. Пяткевіч, А. Станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі ў кантэксце культурнага руху XIX ст. / А. Пяткевіч II Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2005. -Z. 23. -S. 132-136.
13. Радзік, P. Вытокі сучаснай беларускасці; беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе XIX ст. / Р. Радзік / пер. з пол. мовы Н. Дзенісюк; навук. рэд. С. Рудовіч; С. Токць. Мінск : Медысонт. 376 с.
14. Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 люты 1917 г. / А.Ф. Смалянчук. СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. 406 с.
15. Снайдэр, Т. Рэканструкцыя нацый : Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1959-1999 гг. / Т. Снайдэр / пер. з англ. мовы М. Раманоўскага і В. Калацкай; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск : Медысонт, 2010.-421 с.
16. Суднік, В.М. «Прадзецца нітачка твая...» (вобраз Кастуся Каліноўскага ў беларускай паэзіі) / В.М. Суднік II Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў : ад класікі да сучаснасці: матэрыялы Міжнар. навук. канф., г. Мінск, 1-2 лістап. 2012 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. В.Д. Старычонак, Т.У. Балуш. І.М. Гоўзіч і інш.; адк. рэд. В.Д. Старычонак. Мінск : БДПУ.-С. 210-214.
17. Тарас, А.Я. Был лн Костюшко белорусом / А. Тарас П Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 7 / Укладальнік і рэдактар А.Я. Тарас. Рыга : выданне ІБГіК, 2017.-С. 85-89.
18. Трафімчык, A. В. «Наш Касцюшка слаўны!» : гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры / А.В. Трафімчык. Мінск: А.М. Янушкевіч, 2017. 192 с.
19. Яковенко, Н. Нарнс історіі Украінн. 3 найдавнішнх часів до кінця XVIII ст. / Н. Яковенко. Кнів : Крнтнка. 2006. 584 с.
ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА Ў ГІСТОРЫІI МАСТАЦТВЕ
Гарбачова В.В. (Мінск)
РЭЦЭПЦЫЯ ВОБРАЗА ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ Ў БЕЛАРУСІ Ў XVIII ПАЧАТКУ XXI СТ.
Канструяванне вобраза Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай традыцыі зведала пэўную трансфармацыю. На працягу XVIII пачатку XXI ст. гэты працэс распачынаўся ад гераізацыі асобы праз міфалагізацыю, амаль поўнае забыццё да спробаў разнастайнай рэфлексіі. Названыя тэндэнцыі прасочваюцца ў інтэлектуальнай даследчыцкай практыцы, у межах дыдактыкі школ і ВНУ, мастацкай візуальнай і літаратурнай сфераў. У артыкуле не ставіцца мэта высвятлення нейкіх рэальных фактаў з жыцця і дзейнасці Касцюшкі, увага акцэнтуецца на пытаннях формаў успрымання яго вобраза ў кантэксце мінулага, падыходаў да інтэрпрэтацыі і мемарыялізацьіі героя, месца яго асобы ў свядомасці беларусаў.
Найбольш ранняе апеляванне да вобраза Касцюшкі ў беларускіх рэаліях назіраецца ў сферы культурнай памяці і вуснай / фальклорнай традыцыі, што прыпадае на канец XVIII ст. На гэтым этапе заўважна спроба гераізацыі асобы. Вядома пра распаўсюджанне ў розных беларускіх мясцовасцях шэрагу вершаваных твораў, прысвечаных Касцюшку, сярод якіх “Песня беларускіх жазнераў 1794 года”, “Беларуская песня пра Касцюшку”, дзе акрамя апявання подзвігаў героя прасочваецца ўвага да ягонай нацыянальнай прыналежнасці [29, с. 26-48], На гэтым узроўні ён падаецца як адзін з беларусаў, непарыўна звязаных з роднымі мясцінамі. Адпаведная тэндэнцыя прасочваецца да 30-40-х гг. XIX ст. і ў наратыве, дзе Касцюшка як у межах польскага, так і літвінскага / беларускага дыскурсу ўспрымаецца ў якасці народнага героя.