Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
47.97 МБ
Аб паступовым замацаванні Касцюшкі ў нацыянальнай культурнай памяці сведчыць цікавасць да яго асобы мастакоў Ф. Смуглевіча (“Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на кракаўскім рынку”, 1797 г.), М. Кулешы (“Мерачоўшчына”, другая палова XIX ст.), Н. Орды (“Мерачоўшчына”, 1875 г.).
Увядзенне імя Касцюшкі ў навуковы ўжытак у даследчыцкай практыцы адбываецца з першай паловы XIX ст. у ліцвінскім
эміграцыйным асяроддзі, сфарміраваным у выніку паразы паўстання 1830-1831 гг. Цікавасць да яго асобы паўстае ў кантэксце эпохі падзелаў Рэчы Паспалітай і рэалізуецца ў межах даследчай праграмы Таварыства Літоўскага і рускіх зямель (1831 г.). Эмігранты ўспрымалі асобу Касцюшкі як аб’ект не столькі даследавання, колькі культурнай памяці, як абаронцу чалавечай годнасці і права62.
У 1837 г. Леанард Ходзька, эмігрант беларускага паходжання, ужо ў межах праграмы Польскага гісторыка-літаратурнага таварыства выдае ў Парыжы першую біяграфію Тадэвуша Касцюшкі на французскай мове [33]. У фарміраванні падмурка гістарычнай памяці аб Касцюшку гэта з’яўляецца важнай падзеяй, нягледзячы на шэраг недарэчнасцяў у навуковым плане.
Павышаная цікаваць да асобы легендарнага генерала паўстае ў 1894 г. у сувязі з сотымі ўгодкамі паўстання. Сярод найбольш значных даследаванняў гэтага часу трэба згадаць працу Т. Корзана, каштоўнасць якой абумоўліваецца выкарыстаннем шырокай базы крыніц [34],
3 XIX ст. прасочваецца рэпрэзентацыя вобраза Касцюшкі ў культурна-выхаваўчай сферы. Дадзеную ролю ўзяў на сябе Раперсвільскі музей, які да 1927 г. становіцца месцам захавання сэрца генерала. Ва ўстанове, заснаванай эмігрантамі беларускага і польскага паходжання ў Швейцарыі ў 1870 г., ствараецца асобны ягоны пакой і распачынаецца стварэнне культу асобы.
У пачатку XX ст., у гады беларусізацыі, назіраецца акцэнтаванне ўвагі на постаці Касцюшкі (У. Ігнатоўскі і інш.) [14]. На тэрыторыі Заходняй Беларусі мемарыялізацыя героя адбываецца ў межах польскага дыскурсу [23, с. 285]. Затым усталёўваецца перыяд ігнаравання яго асобы.
Новы этап рэцэпцыі вобраза Т. Касцюшкі распачынаецца ў посттаталітарны перыяд. 3 гэтага часу назіраецца паступовае замацаванне постаці Касцюшкі ў форме сваеасаблівага кластэра беларускай культурнай памяці. А таксама адбываецца трансфармацыя дыскурснага разумення. Калі раней можна было казаць аб дамінаванні польскага дыскурсу. то з гэтага часу назіраецца пераарыентацыя на беларускі кантэкст.
62 Як прыклад у гэтым працэсе выступае назва аднаго з нумароў заснаванага ў 1832 г. эмігрантамі беларуска-польскага паходжання літаратурна-палітычнага часопіса ■‘Pelgrzym Polski” “Kosciuszko"’ [35].
У айчыннай гістарыяграфіі цікавасць да яго асобы звязвалася са спробамі перагляду расійскага імперскага інтэлектуальнага поля канца XVIII-XIX стст. Другім штуршком становіцца спроба стварэння ў краіне пантэону нацыянальных герояў, што стымулюе развіццё перыядычнага друку і навукова-папулярнай літаратуры ў гэтым кірунку [30; 32; 23; 20], Акрамя таго ў асяродку акадэмічнай супольнасці пад уплывам сацыяльна-палітычных акалічнасцей ўзнікае імкненне да даследавання табуяваных пытанняў, якім у афіцыйнай даследчыцкай традыцыі да гэтага часу ўспрымалася паўстанне 1794 г. [12; 13; 10; 31].
Навуковыя даследаванні пасадзейнічалі і рэпрэзентаціі новай тэматыкі. Так, у 2000 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце ўпершыню праводзіцца першы спецыялізаваны навуковы семінар "Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі”, а ў 2004 г. у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя A. С. Пушкіна міжнародная канферэнцыя “Тадэвуш Касцюшка і яго час”, дзе былі прадстаўлены напрацоўкі айчынных і замежных даследчыкаў [3; 28]. 3 гэтага часу беларускія навукоўцы ў пэўнай ступені выходзяць з сітуацыі ізаляванасці ў аналізе ўзнятай праблематыкі. Тым не менш, стан даследавання паўстання 1794 г. так і застаецца на ўзроўні пачатку 90-х гг. XX ст., па-ранейшаму гэтай праблемай займаюцца адзінкавыя айчынныя гісторыкі і краязнаўцы, сярод якім можна вылучыць Я. Анішчанку [1] і А. Бензярука [5].
Адпаведныя працэсы назіраюцца ў галіне дыдактыкі школ і ВНУ. Зварот да пытанняў Касцюшкі і паўстання 1794 г. адбываецца ў беларускай дыдактычнай літаратуры ў межах вывучэння такіх дысцыплін, як “Сусветная гісторыя” і ‘Тісторыя Беларусі”. Звяртаючыся на вучэбнай літаратуры па курсу ‘Тісторыя Беларусі”63, можна адзначыць, што, разам з адлюстраваннем айчыннай гісторыі ў кантэксце еўрапейскіх і сусветных працэсаў, аўтарамі ў першую чаргу
63 Змены ў агульнаадукацыйнай школе ў сістэме выкладання гісторыі назіраюцца з 1991 г. 3 гэтага часу пачынае дзейнічаць дзяржкамісія па распрацоўцы новых школьных падручнікаў па гісторыі. У яе склад быў уключаны праф. Е. Клачоўскі (прадстаўніцтва польскіх гісторыкаў у камісіі захоўвалася да 1994 г.), інтарэсы беларускага боку ў Польшчы прадстаўляў праф. М. Біч. Вынікам дзейнасці камісіі сталі выдадзеныя ў 1993 г. два першыя падручнікі, заснаваныя на новых прынцыпах выкладання матэрыялу. I, нягледзячы на з’яўленне ў далейшым розных эксперыментальных выданняў, гэтыя падручнікі (з нязначнымі зменамі, якія практычна не закранулі змястоўнага плана), вытрымалі цэлы шэраг перавыданняў і з’яўляюцца найбольш аўтарытэтнымі ў межах школьнай адукацыі [6; 7; 8; 18; 19].
ставіцца задача асэнсавання «непаўторнасці, нацыянальнай адметнасьці і самакаштоўнасці шматвяковай матэрыяльнай і духоўнай культуры свайго (беларускага В. Г) народа ў адзінстве славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры» [7, с. 3], Такі падыход, заснаваны на асвятленні гістарычнай спадчыны з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый, натуральным чынам абумоўлівае зварот да падзей 1794г., якія паўплывалі на палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і сацыякультурныя працэсы, што адбываліся ў Беларусі.
У дыдактычны дыскурс тэма паўстання 1794 г. і Т. Касцюшкі ўводзіцца з 1993 г. У першым выданні падручніка для 7 кл. агульнадукацыйных школ П. А. Лойка ўздымае праблемы нацыянальнай прыналежнасці Касцюшкі і нацыянальнай памяці. У перавыданні, якое мела месца ў 1998 г., захоўваецца папярэдні падыход ў падачы матэрыялу, толькі пашыраецца яго напаўненне.
Новы падручнік, дзе разглядаюцца гістарычныя працэсы канца XVIII ст., выдаецца ў 2010 г. ужо іншым калектывам аўтараў, які здымае пытанне захавання нацыянальнай гістарычнай памяці [2]. што істотна звужае ўжо замацаваны падыход у межах разглядаемай праблемы. У беларускіх выданнях па айчыннай гісторыі для ВНУ сустракаецца і негатыўная ацэнка паўстання 1794 г.64
У вучэбнай літаратуры для агульнаадукацыйных школ па курсе “Сусветнай гісторыі” спадчына прадстаўнікоў XIX ст., сярод якіх Т. Касцюшка, А. Міцкевіч, С. Манюшка. разглядаецца ў межах культурнай спадчыны польскай дзяржавы.
У цэлым навучальная літаратура па курсу «Сусветнай гісторыі» прадстаўляе беларуска-польскую праблематыку ў межах працэсаў, характэрных для славянскіх краін. Аўтарам гэтых падручнікаў не ўдалося выйсці за межы таго прачытання гісторыі, якое было дасягнута ў ходзе расійска-польскіх дыскусій, што мелі месца падчас падрыхтоўкі трохтомнай «Гісторыі Польшчы» [26, с. 181-192].
3 1988 г. пачынаецца спроба музеефікацыі спадчыны Тадэвуша Касцюшкі. Аб'ектам для гэтага абіраецца вёска Малыя Сяхновічы. Перад будынкам мясцовай школы ўсталёўваецца бюст вайскоўца, і распачынаецца праца па фарміраванню музейнай калекцыі і стварэнню мемарыяльнага пакою ў школьным музеі (2003 г.). У 2011 г. гэта выліваецца ў адкрыццё ў вёсцы Малыя Сяхновічы недалёка ад падмуркаў родавага маёнтку Касцюшкаў Жабінкаўскага раённага
64 Ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. звязваецца з "канчатковым акаталічваннем і паланізацыяй беларускага краю" [24. с. 232],
гісторыка-краязнаўчага музея, у якім самому Касцюшку прысвечана адна з трох музейных залаў.
У 2003 г. паўстае ідэя аб стварэнні музея ва ўрочышчы Мерачоўшчына, што рэалізуецца 23 верасня 2004 г.65 Музей, узведзены ў выглядзе сядзібнага дома XVII1-XIX стст., мае шэсць экспазіцыйных пакояў (плошча экспазіцыі складае 200 кв. м.), адзін з якіх мае гістарычны кірунак, а пяць мемарыяльны. Можна гаварыць, што экспазіцыйная прастора нагадвае мемарыяльны музей Касцюшкі ў Салюры (Швейцарыя). Зразумела, першы з іх істотна саступае па каштоўнасці і колькасці музейных прадметаў, якіх у Мерачоўшчыне налічваецца ўсяго 431 адзінак захавання, з якіх амаль палова наву кова-дапаможныя.
Зразумела, што самі факты ўтварэння музеяў можна ўспрымаць як важныя з’явы ў пашырэнні рэпрэзентацыі асобы Тадэвуша Касцюшкі ў Беларусі, тым не менш, нас болей цікавяць інтэрпрэтацыя і метадалогія, пакладзеныя ў аснову гэтых працэсаў.
Аналіз экспазіцыйнай прасторы і формаў экскурсійнага абслугоўвання Сяхновіцкага гісторыка-краязнаўчага музея паказвае, што ён трактуе спадчыну Тадэвуша Касцюшкі як неадрыўную частку матэрыяльнай (рухомай і нерухомай) і духоўнай спадчыны Беларусі.
У мемарыяльным Музеі-сядзібе Касцюшкі ў Косаве яго асоба падаецца цесна звязанай з мясцовым кантэкстам, што прэзентуецца не толькі на ўзроўні выкарыстання адпаведнага матэрыялу, але і шляхам стварэння экскурсійных праграм, якія яднаюць родавую гісторыю Касцюшкаў з гісторыяй іншых мясцовых шляхецкіх родаў (як прыклад, экскурсія па палацу Пуслоўскіх).
Для дасягнення сваіх мэтаў супрацоўнікі абодвух музеяў выкарыстоўваюць не толькі экспазіцыйную прастору, а таксама і вербальныя сродкі. Музеі актыўна супрацоўнічаюць з адукацыйнымі ўстановамі шляхам распрацоўкі бясплатных лекцый для навучэнцаў мясцовых школ і дзіцячых садкоў, а таксама заняткаў на ўроках гісторыі Беларусі ў мясцовай школе.
Рэпрэзентацыя постаці Касцюшкі ў музейнай сферы адбываецца таксама шляхам правядзення разнастайных конкурсаў, алімпіяд, віктарын, канцэртаў, літаратурных вечарын, тэатралізаваных прадстаўленняў, кінапраглядаў. Аднак асноўная частка пералічаных формаў прыстасоўваецца да адпаведных памятных дат. Так, на базе
65 Адміністрацыйна музей адносіцца да г. Косава (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобл.). размешчанага ад былога фальварку на адлегласці 1,5 км.
беларускіх музеяў склалася штогадовая традыцыя святкавання дня нараджэння (4 лютага) і дня смерці (15 кастрычніка) Касцюшкі.
Нягледзячы на свой невялікі памер, музеі выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі ў працы з наведвальнікамі. Так, кожны год яны далучаюцца да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Праграмы мерапрыемстваў будуюцца на падставе фактаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю Т. Касцюшкі. Паступова музеі выходзяць і ў інтэрнэтпрастору: з 2015 г. працуе сайт Музея-сядзібы Т. Касцюшкі ў Мерачоўшчыне (http://museumkossovo.by/ru/). Аднак якасць і колькасць прадстаўленага там матэрыялу не адпавядае існуючым стандартам.