Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
47.97 МБ
3 гэтай нагоды дазволім сабе шырокае цытаванне выбітнай ўкраінскай даследчыцы Н. Якавенка: «Лнше така держава, згідно з поглядамн діячів Просвітннцтва, матнме гарантовану безпеку, торуватнме шлях поступові освіта, правопорядку, усуватнме архаічні пережнткн тоіцо. Варто нагадатн, іцо власне в останній третнні XVIII ст. німецька мова була оголошена обов’язковою в поліетнічній Австріі', а у ФранціТ, охопленій полум’ям революціі", збереження регіональннх мовннх відмінностей трактувалося як ознака контрреволюціі', бо, як говорнв у 1794 р. депутат Конвенту Бертран Барер де Вйозак [Вагёге de Vieuzac], мова вільного народу муснть бута одна й та сама для всіх. На схожі ідеі натрапляемо і в політачній думці Речі Посполнтоі. Напрнклад, майбутній вождь повстанців Тадеуш Костюшко у 1789р. пнсав, іцо розв'язання украінськоі проблемм неможлмве без прнзвнчаення до польськоі' мовн, у тому чйслі навіть завдякм впровадженню п у церковннй обряд, бо тількн так з часом у ннх увійде польськнй дух. Мовна аснміляція украінського простолюду спрнймалася і як запорука його лояльності,
оскількя, як підкреслював однн з найвндатнішях діячів добн реформ Гуго Коллонтай, бунтя спалахуваля завждя тількя там, де нязя не вмілн говорятн по-польському» [19, с. 466-467],
Таму пры ўсім сваім ліцвінскім патрыятызме Касцюшка не мог выступаць за роўнасць роднай мовы з польскай, якая да таго часу выйшла далёка за межы Польшчы, запаланіўшы і на Беларусі фактычна ўсе сацыяльныя нішы, акрамя размоўнай і фальклорнай (гэта даказваецца і на прыкладзе мастацкіх твораў канца XVIII— пачатку XIX ст.). Касцюшка імкнуўся за прагрэсам, а заступніцтва рэгіянальнай мовы, да ўзроўню якой «лакалізавалі» ліцвінскія правячыя колы мову продкаў, рабіла б Касцюшку рэакцыянерам (з тагачаснага гледзішча) або чалавекам, які значна апераджаў свой час (калі глядзець з далечы XX і XXI стст.): фактычна толькі ў XX ст. стала канчаткова ясна, што «“новыя нацыі” Цэнтральнай і Усходняй Еўропы фармуюцца на этнічна-моўна-культурных падставах, а не на гістарычна палітычных» [1, с.193]. Гэта ўвяло ў аблуду нават Ф. Энгельса (1820—1895), які такія этнасы адносіў да разраду «негістарычных». А ён жа жыў прынцыпова пазней за Т. Касцюшку! У розных светапоглядных эпохах. Таму нараджэнне мастацкіх твораў пра Касцюшкаўскае паўстанне на беларускай мове азначае першыя сігналы ўзыходжання і мадэрнай беларускай нацыі, нягледзячы на ўсе існыя песімістычныя прагнозы (у тым ліку цытаванага А. Валіцкага) і дэструктыўныя акалічнасці. Дый Т. Касцюшка пры ўсім пры тым, што «выказваўся ў падтрымку добраахвотнай паланізацыі», па рэзюмуючых словах А. Валіцкага, «не прымаў нікчэмнага “нацыянальнага эгаізму"’, верыў у міжнароднае братэрства народаў» [1, с. 198], Пасля вывучэння праблемы доктар гістарычных навук А. Смалянчук прыходзіць да высновы, “што за “польскасцю” наогул і, у прыватнасці, за “польскасцю” паўстанцаў Т. Касцюшкі звычайна хаваўся не ўласна польскі, а рэчпаспалітаўскі патрыятызм”. Тым не менш, як дадаецца далей, “што датычыцца палітычных намаганняў ліцвінаў, то пераболылваць іх самастойнасць не трэба" [14, с. 49],
Згаданы верш Ф. Багушэвіча стаў апошнім у XIX ст. зваротам да нацыянальна-вызваленчых матываў з выкарыстаннем вобраза Касцюшкі як літаратурна-мастацкага канцэпта і кангеніяльнага сімвала. Падобных твораў, да таго ж на беларускай мове, гісторыя пакінула няшмат [гл. падрабязней: 18, с. 11-59], Найбольш значныя гэта фальклорны ліра-эпічны сказ, умоўна названы даследчыкамі
«Беларускай песняй пра Касцюшку», і верш невядомага аўтара «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года».
Аднак іх дастаткова, каб гаварыць. па-першае, пра зараджэнне (ці, больш карэктна, прысутнасць) элементаў беларушчыны ў сувязі з паўстаннем, па-другое, успрыманне ў далейшым беларускай культурай, у тым ліку народнай. падзей збройнага чыну 1794г. і самога яго лідара ў якасці феномена іманентнага. Рэшткі «касцюшкаўскага» дыскурсу, з аднаго боку, сведчаць пра яго існаванне, а з іншагадазваляюць дапусціць, што нават беларускалітаратурная містыфікацыя ў азначаным тэматычна-ідэйным рэчышчы (пачынаючы з «Песні беларускіх жаўнераў 1794 года») арганічна ўпісвалася б у тагачасны культурны кантэкст.
У той жа час ані кроплі беларушчыны не назіралася ў дзеях расійскай экспансіі канца XVIII ст. Імя А. Суворава таксама не стала аб’ектам народных сімпатый на абсягах ВКЛ.
Аўтар «Песні беларускіх жаўнераў 1794 года», скіраванай супраць знешняга агрэсара, выбарам беларускай мовы твора, з аднаго боку, імкнецца данесці ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Робіць гэта на зразумелай большасці мове! Як даводзіць вядомы польскі даследчык нацыятворчых працэсаў ва Усходняй Еўропе Р. Радзік, на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай (чытай Беларусі) «моўнай паланізацыі не саступіла частка сярэдняй, а асабліва дробнай шляхты»; прычым, як можна зразумець, страта моўнай этнатоеснасці назіралася яшчэ большай у анямечаных тады Славеніі, Чэхіі, Маравіі [13, с. 67], а гэтыя рэгіёны рэанімавалі сваю нацыянальную самабытнасць ва ўмовах «вясны народаў» (сярэдзіна XIX ст.). 3 іншага боку, аўтар такой песні бачыць (магчыма, толькі паўсвядома прадугадвае) далейшае развіццё этнічных працэсаў у гэтым рэгіёне, якія вялі да ўсведамлення сваёй беларускасці, дыферэнцаванай ад асветніцкай пальшчызны, якая тым часам увачавідкі архаізавалася.
«Нацыя, на думку ідэолагаў эпохі Асветніцтва, павінна быць зуніфікавана згодна з нормай. прынятай ва ўсёй дзяржаве, пры поўнай інтэграцыі з ёю лакальных супольнасцяў, рэлігійных і моўных меншасцяў, груп, якія адрозніваюцца звычаямі аднак не з пункту гледжання на нібыта вышэйшасць этнічна-культурнай сферы, якая яе ўтварае, а перадусім прымаючы пад увагу лепшае кіраванне такім грамадствам, большую магчымасць канцэнтравання на ажыццяўленні асветніцкіх лозунгаў»,цытуем далей Р. Радзіка [13, с. 68-69]. Але ці ж не было на землях будучай Беларусі Асветніцтва? Было. Што ж
тады магло азначаць стварэнне аўтарскай (нароўні з народнымі) песні на беларускай мове? Такі мастацкі твор ішоў жа ў разрэз «канцэнтраванню на ажыццяўленні асветніцкіх лозунгаў»! Паводле нашага меркавання, гэта азначала найперш тое, што эпоха Асветніцтва завяршала сваё існаванне, саступаючы месцы новай — з лозунгамі «свабоды, роўнасці. братэрства» (у дадзеным кантэксце ў сувязі з падкрэсленымі словамі з цытаты польскага калегі акцэнтаваць увагу хацелася б менавіта на слове «роўнасць»),
А. Пяткевіч бачыць у «Песні...» пэўны момант знакавасці і паказальнасці для станаўлення нацыянальнай ідэі беларусаў у агульным кантэксце паўстання 1794 г., галоўнай мэтай якога, як даволі зладжана (на погляд названага даследчыка) сцвярджаюць гісторыкі, з'яўлялася адраджэнне Рэчы Паспалітай нібыта без якіхкольвек сепаратысцкіх імкненняў. Сапраўды, выключэннямі глядзіцца пазіцыя, якую займае, да прыкладу, А. Грыцкевіч. Ён лічыць, што «ідэя незалежнасці Беларусі была галоўнай падчас паўстання 1794 г.» [2, с. 22]. «...Беларуская мова паўстанцкіх песень вельмі важны паказчык таго, што нараджалася ў гэтым асяродку (шляхецкай інтэлегенцыі. A. Т.) менавіта беларуская свядомасць. <...> [У “Песні...”] адлюстраваны, такім чынам, не дробныя, побытавага ўзроўню клопаты, а кардынальныя пытанні быцця беларускага народу. Ці ж не дзейнічае тут беларуская звышзадача аўтара? Пэўна, што так» [12, с. 133-134].
Такім чынам, феномен «Песні беларускіх жаўнераў 1794 года» дае магчымасць зрабіць пэўныя высновы і выказаць некаторыя меркаванні. Нягледзячы на тое, што паўстанне 1794 г. было агульным на тэрыторыі Польшчы і ВКЛ, інсургенты выразна бачылі сваю этнічную аўтэнтычнасць і праяўлялі нацыянальную самаідэнтыфікацыю. Важна, што выдзялялася беларуская пасіянарная плынь, у якой бачыцца запачаткаванне сучаснага беларускага народа. Узровень той самаідэнтыфікацыі напэўна не быў высокім, аднак дастатковым, каб не ігнараваць яе высокапісьменнаму аўтару «Песні...»: яна не з’яўлялася літаратурна-музычным творам з разраду «die Kunst fur die Kunst», a мела практычны характар. a значыць, была разлічана на зусім пэўную аўдыторыю. Паводле гэтага твора, мэты паўстання патрыятычныя: інсургенты выступаюць супраць захопнікаў іх радзімы, разам з тым пры агульнасці падзей на польскіх і беларускіх землях няма падладжвання пад агульны патрыятызм у святле польскай нацыянальнай ідэі таго часу. Кіраўнік паўстання ў
«Песні беларускіх жаўнераў 1794 года» Тадэвуш Касцюшка успрымаецца сваім, без намёку на адчужанасць ад беларускага этнасу.
У многім такія матывы закладаліся дзякуючы аўтару твора, ліцвінскае паходжанне якога несумненна (А. Мальдзіс мяркуе пра яго сувязь са Слонімшчынай [7, с. 38]). Разам з тым у яго свядомасці нараджалася этнічнае атаясамленне згодна з надыходзячай мадэрнай эпохай.
Таму вельмі падманлівай логікай з’яўляюцца меркаванні, тоесныя выказаным У. Казберуком, што «перамога паўстання Касцюшкі раз і назаўсёды пахавала б беларушчыну як такую. паставіла б крыж на ідэі нашага нацыянальнага адраджэння. Інакш кажучы, тыя пакуты народагэта была цана, якую заплаціла Беларусь за ўмовы для такога адраджэння, што аказалася нечаканым і непрадбачаным вынікам падзей канца XVIII ст.» [4, с. 180]. Мала таго, што аўтар цытаты, выдатны навуковец, выкарыстоўвае ў якасці доказу ўмоўны лад, дык яшчэ і акцэптуе варункі царскай палітыкі, у якіх эвалюцыянавала беларуская нацыянальная ідэя, імпліцытна параўноўваючы іх, як можна зразумець, не на карысць эвентуальнай сітуацыі пры захаванні Рэчы Паспалітай.
«Умоўналадным» мадэляваннем верыфікаваць або абвергнуць ні пазіцыі У. Казберука, ні адваротных поглядаў немагчыма (затое выяўляецца просталінейнасць мыслення прыхільнікаў такой пазіцыі). Але наяўнасць разгледжаных мастацкіх твораў па-беларуску, з беларускім зместам ці ідэйнымі канатацыямі працуе ў адваротны бок скептыцызму фармулёвак ва ўмоўным ладзе і бачання пераважна канструктыўнасці ў каланізацыйных працэсах на Беларусі ў XIX ст. Гэта па-першае. Па-другое, як вышэй гаварылася, змена эпох вяла да «дыверсіфікацыі» этнічных працэсаў у Еўропе, прычым у Расійскай Імперыі «малыя» народы былі пастаўлены ў найгоршыя ўмовы і развіваліся як нацыя больш марудна. Варта засяродзіць увагу, што той жа «вясны народаў» у Расіі «турме народаў» (дарэчы ўспомніць У. Леніна) не было. Тыповым прыкладам тут сталі менавіта палякі: частка іх пад германскім панаваннем перажыла яскравы нацыянальны ўздым напрыканцы 1840-х гг. з канструктыўнымі вынікамі і наступствамі для нацыянальнага развіцця, частка пад расійскай уладай не, хоць такімі спробамі былі два паўстанні (1830— 31 і 1863-64 гг.), якія не прынеслі карысці і змяніліся перыядам рэакцыі. Па вялікім рахунку дасягненні ў сэнсе нацыянальнага развіцця многіх еўрапейскіх народаў сярэдзіны XIX ст. у Расіі (чытай: для беларусаў) сталі магчымыя толькі пасля рэвалюцыі 1905 г. Беручы