Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
Важным момантам у дзейнасці музеяў з’яўляецца ўдзел у грамадскіх праектах, што садзейнічае ў далейшым пашырэнню інфармацыі аб саміх музеях і рэпрэзентаціі Т. Касцюшкі. Так, у 2013 г. Жабінкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей далучыўся да праекта пад назвай «Вёска, якая не павінна знікнуць», які рэалізуецца на Берасцейшчыне грамадскім аб’яднаннем «Тур». Аўтарамі праекта для даследавання былі абраны некалькі невялікіх вёсак ў розных раёнах. у лік якіх трапілі і Малыя Сяхновічы. Першапачаткова для вывучэння побыту вяскоўцаў, традыцыйных рамёстваў, вуснай народнай творчасці былі праведзены фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі. Наступным крокам стала арганізацыя так званых майстар-класаў, у працэсе ажыццяўлення якіх старажылы вёсак дэманстравалі найбольш характэрнае для іх мясцовасці майстэрства. Месцам для правядзення майстар-класаў у Сяхновічах быў абраны гісторыка-краязнаўчы музей, што паўплывала на колькасны паказчык наведвання, а таксама прыцягнула ў музей розныя сацыяльныя і ўзроставыя групы насельніцтва [9; 27],
Яшчэ адной формай інтэрпрытацыі з’яўляецца продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі. Так, мерачоўскі музей атрымаў мажлівасць займацца гэтым відам дзейнасці з лістапада 2010 г. і на сёняшні дзень прапаноўвае наведвальнікам каля 100 відаў розных тавараў (календары. паштоўкі, нататнікі, брашуры, альбомы. магніты, талеркн, кружкі і г. д.), адпаведным чынам звязаных з вобразам Касцюшкі. А з 2017 г. распачаўся выпуск сувенірных талерак з выявай героя і па-за музейнымі сценамі. Сувенірная прадукцыя з’яўляецца важным элементам, які сведчыць аб далучанасці дзейнасці музеяў да працэсаў умацавання нацыянальнай ідэнтычнасці.
Назіраецца ўключэнне Касцюшкі і ў турыстычную сферу Беларусі [4, с. 13-15], Распрацоўка тэматычных маршрутаў ідзе ў некалькіх кірунках. 3 аднаго боку, распрацоўваецца турыстычны прадукт, арыентаваны на мясцовае насельніцтва. Найбольш вядомым з’яўляецца маршрут «Касцюшкаўскі шлях», які праходзіць праз Жабінку, Малыя Сяхновічы, Вялікія Сяхновічы, Крыўляны, Вежкі, Мацяевічы, Здзітава, Чыжоўшчыну [17], А з другога боку, узнікаюць прапановы з выхадам на больш шырокія абшары — увесь абласны рэгіён. Пэўную ролю тут адыгрывае экскурсія ’‘Па месцах Тадэвуша Касцюшкі” (Брэст Малыя Сяхновічы Чыжэўшчына Косава Мерачоўшчына). Яшчэ адзін падыходраспрацоўка турыстычных тураў з больш шырокай тэматыкай. У дазеным выпадку можна згадаць экскурсію “Шляхецкія гнёзды (Косава Ружаны)” (рэзыдэнцыя Сапег у Ружанах палацавы комплекс Пуслоўскіх у Косава маёнтак у Мерачоўшчыне) [11],
Рэпрэзентацыя постаці Тадэвуша Касцюшкі рэалізуецца і на ўзроўні паўсядзённасці. Так. з 2009 г. у мерачоўскім музеі ўведзена паслуга па рэгістрацыі шлюбу [22], Гэтая прапанова імкліва набывае папулярнасць і выступае адной з формаў уключэння аб’екта культурнай памяці ў сямейную традыцыю.
Можна прасачыць пэўныя станоўчыя рухі і на ўзроўні ўрбаніміі. На сёняшні дзень імя Касцюшкі атрымалі вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косаве, Баранавічах, Нясвіжы, Пінску, Смаргоні і ў вёсцы Леніна (Горацкі р-н). Ініцыятыва ў гэтым кірунку зыходзіць ад мясцовага насельніцтва ці грамадскіх суполак. Так, у Брэсце гэта рэалізавана дзякуючы намаганням Брэсцкага міжраённага грамадскага гісторыкакультурнага аб’яднання імя Т. Касцюшкі (старшыня Л. Несцярчук) [9], У 2016 г. з прапановай называння адной з мінскіх вуліц імем Касцюшкі выступіла “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, якое даслала зварот у Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам. Афіцыйны адказ апошняй з дзяржаўных устаноў пакідае пэўнае спадзяванне на рэалізацыю і гэтай ініцыятывы і ў Мінску [15],
Больш складаная сітуацыя ў галіне мемарыялізацыі. Першыя помнікі Касцюшку ў Беларусі з'яўляюцца ў межах польскага дыскурсу. У 1932 г. скульптаркай Бальбінай Свіціч-Відацкай быў выкананы і ўсталяваны бюст Касцюшкі ў цэнтры Кобрына. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны яго дэмантуюць і захоўваюць спачатку ў запасніках мясцовага краязнаўчага музея, а затым -
Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея [16]. У 1988 г. бюст усталёўваецца каля школьнага будынка ў вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе ў далейшым ствараецца краязнаўчы музей. У межах Другой Рэчы Паспалітай у ЗО-я гады XX ст. існаваў таксама помнік Касцюшку на цэнтральнай плошчы ў Міры [25, с. 241].
У сучаснай Беларусі помнік узводзіцца толькі ў 2005 г. I зноў гэта адбываецца па-за мясцовай традыцыяй. На гэты раз ініцыятыва зыходзіць з боку амбасады ЗША, на тэрыторыі якой ён усталяваны.
У 270-ю гадавіну нараджэння Касцюшкі паўстала ініцыятыва па абвяшчэнні конкурса на стварэнне помніка ў Мінску, Брэсце і Косава, якая пакуль не знаходзіць падтрымкі мясцовых уладаў.
Назіраюцца пэўныя змены і ў межах афіцыйнага дыскурсу. Нягледзячы на яўнае ігнараванне самой асобы Касцюшкі на гэтым узроўні і спробы яе выключэння з сістэмы нацыянальнага самавызначэння, можна канстатаваць, што афіцыйнымі ўладамі станоўча ацэньваецца дзейнасць музейных супрацоўнікаў, якія рэпрэзентуюць асобу Тадэвуша Касцюшкі. Так, мерачоўскі музей за час свайго існавання быў неднаразова адзначаны на як мясцовым, так і ўрадавым узроўнях разнастайнымі граматамі і дыпломамі [21],
Такім чынам, можна канстатаваць, што постаць Касцюшкі ў полі беларускай / ліцвінскай культурнай памяці пачынае фарміравацца яшчэ ў першай палове XIX ст., а з канца XX ст. пачынаецца яе інтэрпрэтацыя ў межах беларускага нацыянальнага дыскурсу. Існуючыя крыніцы дазваляюць прасачыць дакладную падпарадкаванасць інтэрпрэтацыі вобраза Касцюшкі формам грамадска-палітычнай кан’юнктуры, якія пануюць у краіне. На вызначаным шляху можна адзначыць асобныя паспяховыя спробы ў межах аналізу ідэнтычнасці, адлюстравання праз постаць Тадэвуша Касцюшкі прыкметаў нацыянальнага гонару і г.д. Што тычыцца рэалізатараў гэтых працэсаў, то найбольшая актыўнасць назіраецца ў шэрагах неафіцыйнага дыскурсу. Тым не менш, узвесці Касцюшку на вяршыню пантэона беларускай культурнай памяці не атрымліваецца, што, па вызначэнні П’ера Нара, можна тлумачыць “нязручнасцю” памяці, якая пераважае станоўчыя рысы касцюшкаўскага вобраза.
Літаратура:
1. Анішчанка Я. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я. Анішчанка. Мн. : Хурсік, 2003. 469 с.
2. Белазаровіч, В.А. Гісторыя Беларусі: другая палова XVI канец XVIII ст. : вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В.А. Белазаровіч, І.П. Крэнь, Н.М. Ганушчанка. -Мн. : Выд. цэнтр БДУ, 2010. 191 с.
3. Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі : матэрыялы Міжнароднага семінара ; Беларус. дзярж. ун-т, Мінск, 2829 ліст. 2000 г. Сустрэча другая / [рэдакцыйная калегія : Я.А. Юхо (адк. рэд.) і інш.]. -Мн. : [НАРБ], 2002. -207 с.
4. Бензярук, А.Р. Памяць нашае зямлі: гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна / А.Р. Бензярук. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2002. 36 с.
5. Бензярук, А. Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду / А. Бензярук. Брэст : «Акадэмія», 2006. 132 с.
6. Біч, М.В. Гісторыя Беларусі: канец XVIII—1917 г. : вуч. дапам. для 8-га кл. сярэдняй шк. / М.В. Біч. Мн. : Народная асвета. 1993. 335 с.
7. Біч, М. В. Гісторыя Беларусі: канец XVIII-1917 г. : вуч. дапам. для 8-га кл. агульнаадукацыйнай шк. / М.В. Біч. Мн. : Народная асвета, 1998.-287 с.
8. Біч, М.В. Гісторыя Беларусі : канец XVII1-1917 г. : вуч. дапам. для 8-га кл. агульнаадукацыйнай шк. / М.В. Біч. Мн. : Народная асвета, 2000. 287 с.
9. Бунеева, Л. На пошукі даўніны ў Пашукі / Л. Бунеева II Вечерннй Брест. 15.07.2011.
10. Война н восстанне 1794 г. в лнтовской провннцнн (по документам Москвы н Мннска) / сост., ред. н предясл. Е.К. Анніценко. -Мн. : МНО, 2001.-210 с.
11. Графнк регулярных экскурснй нз Мннска й туров по Беларусн [Электронны рэсурс] Рэжым доступу : https://ekskursii.by/?calendar&rekom[16074]=l &grafik Дата доступу : 05.10.2017.
12. Емяльянчык, У. Да пытання аб паходжанні Ратамскіх продкаў Тадэвуша Касцюшкі па маці / У. Емяльянчык // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі : матэрыялы Міжнароднага семінара. Беларус. дзярж. ун-т, Мінск, 28-29 ліст. 2000 г. Сустрэча другая / [рэд. кал. : Я.А. Юхо (адк. рэд.) і інш.]. Мн. : [НАРБ], 2002.-С. 8-12.
13. Емяльянчык, У. Паланез для касінераў : з падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі / У. Емяльянчык. Мн. : Беларусь, 1994. 160 с.
14. Ігнатоўскі, У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі / уст. арт. А.П. Грыцкевіча. -Мн. : Беларусь, 1992. 190 с.
15. ймя Костюшко намерены увековечнть в Мннске // Советская Белоруссня. -№ 38 (24920). 27 февр. 2016 г.
16. ІЛсторня одного памятннка [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://ikobrin.by/kobrin-kostushko2.php. Дата доступу : 04.10.2017.
17. Коршунов, С. Меречевіцнна н Малые Сехновнчн. Два уголка Брестской областн оспарнвают званне малой роднны Тадеуша Костюшко [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : https://news.tut.by/culture/395473.html. Дата доступу : 20.06.2017.
18. Лойка, П. А. Гісторыя Беларусі: вучэб. дап. для 7-га кл. сярэдняй шк. / П.А. Лойка. Мн. : Народная асвета, 1993. 210 с.
19. Лойка, П. А. Гісторыя Беларусі XVI-XVIII стст. : вучэб. дап. для 7-га кл. агульнаадукац. шк. / П. А. Лойка. Мн. : Народная асвета, 1998.-214с.
20. Ліхадзедаў, У. А. Тадэвуш Касцюшка на старых паштоўках і ў графіцы / У. А. Ліхадзедаў. Мн. : Тэхналогія, 2011.255 с.
21. Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі ва ўрочышчы Мерачоўшчына [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://www.brestobl.com/turizm/tur/muz233.html. Дата доступу : 04.10.2017.
22. Музей у сядзібе Касцюшкі расказвае пра Другую Сусветную [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://euroradio.fm/report/muzei-u-syadzibe-kastsyushki-raskazvae-pradruguyu-susvetnuyu-fota. Дата доступу : 27.09.2017 г.
23. Несцярчук, Л. М. Андрэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка. Вяртанне героя на радзіму / Л.М. Несцярчук. Брэст : Брэсцкі друк, 2006,-296 с.
24. Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі : у 2 ч. : вучэб. дапам. для студ. вышэйш. навуч. устаноў / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, Э.А. Забродскі і інш. ; пад рэд. Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля. Ч. 1 : ад старажытных часоў па люты 1917 г. ; 2-е выд. , перапрац. і дап. — Мн. : Універсытэцкае, 2000. 416 с.