Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
Такім чынам, постаць Т. Касцюшкі даволі шырока выкарыстоўвалася ў дзейнасці асноўных інстытутаў, якія займаліся выхаваўчай працай сярод маладога пакалення Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд школы, Войска ГІольскага, праўрадавых маладзёжных арганізацый. Жыццё і дзейнасць кіраўніка паўстання 1794 г. знайшлі адлюстраванне у школьных праграмах і падручніках, у
праграмах грамадска-выхаваўчай працы армейсккіх і грамадскіх структур. У першую чаргу яны разглядаліся ў кантэксце гісторыі польскай дзяржаўнасці. Рабіліся нават спробы ўлічваць рэгіянальны аспект пры вывучэнні біяграфіі “сына палескай зямлі”. Аднак неабходна прызнаць, што ўсё ж такі галоўнымі гістарычнымі ўзорамі афіцыйнай моладзевай палітыкі з’яўяліся зусім іншыя асобы.
Літаратура:
1. Kulesza, W. Koncepcje ideowo-polityczne obozu rz^dzacego w Polsce w latach 1926 1935 / W. Kulesza. Wroclaw : Ossolineum, 1985. -311 s.
2. Florek, A. Postacie bohaterow narodowych w programach nauczania historii w okresie mi^dzywojennym I A. Florek // Wiadomosci historyczne. 1984.-№ 2.-S. 161 170.
3. Program nauki w publicznych szkolach powszechnych. Lwow : Panstwowe wydawnictwo ksqzek szkolnych, 1931. 144 s.
4. Kisielewska, J. W sluzbie Ojczyzny. Pogadanki historyczne dla IV oddzialu / J. Kisielewska. Warszawa : Naklad Gebethnera i Wolfa, 1931. -210s.
5. Sadowska, J. Ku szkole na miar? Drugiej Rzeczypospolitej. Geneza_ zalozenia i realizacja reformy J^drzejewiczowskiej I J. Sadowska. Bialystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Bialymstoku, 2001. 295 s.
6. Urbanowicz, B. Przysposobienie wojskowe w edukacji szkolnej 11 Rzeczypospolitej / B. Urbanowicz // Prace naukowe Akademii im. Jana Dlugosza w Cz^stochowe. Res Politicae. 2014. -N. VI. S. 9 26.
7. Pohoska, H. Z naszej przeszlosci. Podr^cznik do nauki historji dla VI kl. szkol powszechnych / H. Pohoska, M. Wysznacka. Warszawa : Wydawnictwo M. Arcta, 1934. 223 s.
8. Нарысы гісторыі Беларусі: y 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]. Ч. 2 Мінск : Беларусь, 1995. 560 с.
9. Вабішчэвіч, А.М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921 1939 гг.) / А.М. Вабішчэвіч. -Брэст : Выдавецтва БрДУ. 2004. 116 с.
10. Dziemianko, Z. Edukacja obywatelska zolnierzy w Wojsku Polskim w okresie dwudziestolecia mi^dzywojennego / Z. Dziemianko // Przeglqd Naukowo-Metodyczny. Edukacja dla Bezpieczenstwa. 2010. № 3. S. 133139.
11. Instrukcja o przymusowem nauczaniu zolnierzy. Warszawa : Glowna ksi^garnia wojskowa, 1922. 88 s.
12. Wyszczelski, L. Oswiata i propaganda w Wojsku Polskim w latach 1935 1939 / L. Wyszczelski II Przegl^d HistorycznoOswiatowy. — 2004. — № 1 — 2. — S. 25 — 40.
13. Instrukcja o pracy oswiatowo-kulturalnej i wychowawczej w wojsku. Warszawa, 1931. 36 s.
14. Straz nad Wilj^. Jednodniowka Oddzialu Wileriskiego Z. H. P. / Kom. red.: A. Narwoycz, E. Gulbinowa, J. Czarny Grzesiak. Wilno : Drukarnia “Lux”, 1929. -39 s.
15. Statut Zwi^zku Harcerstwa Polskiego // Dziennik Urzydowy kuratorjum okr^gu szkolnego Wileriskiego. 1936. № 8-9. S. 181 192.
16. Kalendarz Strzelecki na rok 1937. Lwow : Drukarnia Urz^dnicza, 1937.-160 s.
17. Program dla grup wiekowo-wyszkoleniowych w oddziatach i pododdzialach Zwiqzku Strzeleckiego w zakresie wychowania obywatelskiego. Brzesc nad Bugiem, 1937. -45 s.
Несцярчук Л. М. (Брэст)
УШАНАВАННЕ ІМЯ ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ Ў БЕЛАРУСІ
Пры жыцці і пасля імя Т. Касцюшкі, ягоны вайсковы і палітычны таленты прызнавалі і шанавалі амерыканскія прэзідэнты і расійскія імператары, аб ім ва ўсім свеце складаліся песні ды легенды. Нават цяпер у гонар нашага земляка ствараюцца мастацкія творы. помнікі, музеі, яго імя носяць населеныя пункты, установы, грамадскія аб’яднанні.
Праз 10 гадоў пасля смерці Т. Касцюшкі знакаміты кампазітар і вайсковы дзеяч ВКЛ, палымяны змагар за адраджэнне Бацькаўшчыны, паплечнік і зямляк Касцюшкі Міхал Клеафас Агінскі ў сваіх “Мемуарах”, выдадзеных у 1826-1827 гг. у Парыжы, пісаў, што яму пашчасціла “быць побач з гэтым выдатным чалавекам, які выклікаў захапленне ўсёй Еўропы і жах у ворагаў. Ён быў кумірам для нацыі, узвышаным да рангу дыктатара, які не меў іншых амбіцыяў, апроч служэння сваёй радзіме і барацьбы за яе, заўжды захоўваў сціплую. прыветную і ласкавую манеру паводзінаў, не насіў ніякай асаблівай адзнакі найвышэйшай улады, якой ён быў надзелены, здавальняўся сурдутам з грубай шэрай тканіны, а стол ягоны быў такі самы просты, як стол малодшага афіцэра. Прысутнасць такога чалавека не магла не абудзіць ува мне ўсіх пачуццяў павагі да яго, захаплення і пашаны, шчыра пранесеных мною праз усе часіны майго жыцця” [1, с. 676].
Шануючы памяць пра Касцюшку, Міхал Клеафас пісаў, што “помнікі, усталяваныя ў гонар вялікіх людзей, рэдка зберагаюцца ва ўмовах грамадзянскіх войнаў і рэвалюцый і доўга не супраціўляюцца часу, які разбурае ўсё. Але ўспамін пра Касцюшку, выбіты ў сэрцы кожнага сябра чалавецтва, дойдзе да самых аддаленых нашчадкаў і ніколі не будзе сцёрты. Нашыя нашчадкі не перастануць яго благаслаўляць, і слёзы ўдзячнасці, пралітыя імі на яго магіле, будуць найчысцейшай данінаю павагі да ягоных дабрадзейных якасцяў” [2, с. 118].
Менавіта. М.К. Агінскі першым на Беларусі годна ўшанаваў імя Касцюшкі. Менавіта. сакратар вялікага кампазітара Аляксандр Ходзька ў сваёй паэме “Залессе” узгадвае пра два мемарыяльныя камяні, усталяваныя гаспадаром Залесся Агінскім у парку сядзібы. Адзін з іх прысвечыны паплечніку і сябру М. Клеафаса па паўстанню 1794 г. Тадэвушу Касцюшку і мае надпіс па польску “CIENIOM KOSCIUSZKI” (ЦЕНЯМ [ПАМЯЦІ] КАСЦЮШКІ). На другім камяні высечаны надпіс: “INSTITUTORI SUO JOAN. ROLAY GRATUS DIS-
CIPULUS M. O. MDCCCXXI1” (НАСТАЎНІКУ ЖАНУ РАЛЕЮ УДЗЯЧНЫ ВУЧАНЬ M.A. 1822).
Дарэчы, другі камень у 1995 г. быў знойдзены мясцовымі краязнаўцамі з Залесся, а праз два гады студэнты з Віцебска, разам з вучнямі, настаўнікамі і іншымі аматарамі аховы гісторыка-культурнай спадчыны з Залесся і Смаргоні выкапалі і ачысцілі гэты камень і паставілі яго ў належным месцы парка [60, с. 96].
Сёння немагчыма ўстанавіць дакладную дату усталявання гэтых мемарыяльных камянёў і хто іх выканаўца, але дасканала вядома, што ініцыятарам і рэалізатарам іх быў, безумоўна. сам М. Клеафас. Магчыма, камяні з’явіліся ў канцы 1821 пачатку 1822 гг. незадоўга да прыезду ў Залессе паэта А. Ходзькі і ад’езду князя з Залесся. Акрамя А. Ходзькі пра камяні ніхто з тагачасных гасцей Залесся ў сваіх мемуарах не гаворыць.
Камень у гонар Касцюшкі напамінае аўтару пра нешчаслівае каханне будучага героя Амерыкі і Еўропы да Людвікі Сасноўскай, што прымусіла Касцюшку пакінуць радзіму і з’ехаць, каб змагацца ў вайне за незалежнасць ЗША побач з першым іх прэзідэнтам Джорджам Вашынгтонам. Цікава, што паэт чамусці называе юную Сасноўскую Юляй.
Шмат эпітэтаў аўтар паэмы “Залессе” адрасуе Касцюшку, называючы яго “занадта адкрытым, занадта цнатлівым”, “прыяцелем Вашынгтонаў і дарадцам у Франклінаў”, “пастрахам для выскачак”, “пагромцам Маскавіцінаў” і г.д. [4, с. 197-180],
Першы велічны копец (курган) герою на тэрыторыі сучаснай Беларусі бьтў насыпаны ў 1917 г. у г. Стары Быхаў Магілёўскай вобласці. 3 прыходам савецкай улады копец быў зруйнаваны [5, с. 220].
Месца найбольш верагоднага нараджэння Т. Касцюшкі урочышча Мерачоўшчыны таксама мае багатую і шматпакутную гісторыю.
У 1845 г. тут пабываў беларускі мастак Міхаіл Кулеша, які ўпершыню намаляваў сядзібны дом. Крыху пазней гэта зрабіў мастак Кастрэўскі. Паступова дом прыйшоў ў запусценне. Але, дзякуючы дабрачыннасці, патрыятычным пачуццям і павазе да асобы Т. Касцюшкі гр. Вандаліна Пуслоўскага, адбылася першая рэканструкцыя сядзібнага дома Т. Касцюшкі пасля заканчэння будаўніцтва Косаўскага палаца ў 1857 г. Ажыццявіў рэканструкцыю сядзібнага дома варшаўскі архітэктар Міхаіл Астрамецкі.
У 1871 г. праз 26 гадоў пасля М. Кулешы Косаўскі гістарычны ансамбль наведаў таленавіты мастак Н. Орда і пакінуў нам у спадчыну
малюнак адноўленай сядзібы на фоне ўзведзенага прадстаўнічага Косаўскага палаца. Першапачаткова выгляд яго быў крыху зменены, але інтэр’еры пакояў адпавядалі стылю сядзібнага дома незаможнай шляхты XVIII ст.
У міжваенны перыяд польскія ўлады сядзібны домік Касцюшкі мемарыялізавалі і стварылі ў ім музей Касцюшкі, а ў пакоі, дзе, паводле мясцовага падання, нарадзіўся Касцюшка, была ўсталявана памятная дошка з датамі яго нараджэння і асноўнымі датамі жыцця і дзейнасці [6, с. 156],
У гады 2-й сусветнай вайны домік-музей Касцюшкі разам з Косаўскім палацам быў спалены партызанамі.
Больш за 40 гадоў на месцы дома існавала пустка, а ў 1987 г. перад прыездам афіцыйнай польскай дэлегацыі тут быў усталяваны невялікі камень з надпісам на расійскай мове. Месца, дзе стаяў дом, было абнесена ланцугом.
У гэты перыяд у будынку Косаўскага вытворчага мэблевага аб’яднання быў створаны невялікі мемарыяльны куток Т. Касцюшкі.
У перыяд святкавання 250-й гадавіны з дня нараджэння нашага знакамітага земляка паводле ініцыятывы Польскай Касцюшкаўскай Фундацыі сумесна з Брэсцкім абласным Фондам імя Т. Касцюшкі былі адліты бронзавыя пліты, на якіх змяшчаўся тэкст з кароткай біяграфіяй Касцюшкі на беларускай і польскай мовах, яго барэльеф і тэкст аб хрышчэнні ў Косаўскім драўляным касцёле. Аднак дазвол ад уладаў быў атрыманы толькі на ўстаноўку пліты з актам хрышчэння. Астатнія пліты захоўваюцца ў Косаўскім касцёле, у падсобным памяшканні.
У 1997 г. на месцы сядзібы быў усталяваны вялікі мемарыяльны камень, на якім, паводле спецыяльнага рашэння Брэскага абласнога выканаўчага камітэта ад 23 сакавіка 1998 г., у 1999 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё бронзавай пліты Т. Касцюшку, выкананай берасцейскім мастаком Аляксандрам Пашкевічам.
4 снежня 2002 г. каардынацыйны савет аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны разгледзеў пытанне аб аднаўленні дома Т. Касцюшкі і стварэнні ў ім мемарыяльнага музея, 20 студзеня 2003 г. гэтую прапанову падтрымаў аблвыканкам, які прыняў адпаведнае рашэнне.
У чэрвені-ліпені 2003 г. пад кіраўніцтвам беларускага архітэктара В. Собаля праведзены археалагічныя раскопкі сядзібнага дома, адначасова завершана праца па падрыхтоўцы праектнай дакументацыі
на рэканструкцыю дома (навуковы кіраўнік праекта архітэктар У.Казакоў).