Традыцыйная культура і побыт беларусаў
6+
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 180с.
Мінск 2021
ВЯЛІКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ МАЛЕНЬКАГА ПРАФЕСАРА
традыцымная культура і побыт беларусаў
ВЯЛІКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ МАЛЕНЬКАГА ПРАФЕСАРА
традыцыйная культура і побыт беларусаў
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» 2021
УДК
ББК
087.5:908(476) 26.89(45014)
Т65
Серыя заснавана ў 2016 годзе Аўтары тэксту: К.С. Півавар, Г.А. Арцямёнак Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
Традыцыйная культура і побыт беларусаў : для мал. і сярэд. Т65 шк. узросту / аўт. тэксту К.С. Півавар, Г.А. Арцямёнак — Мінск :
Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. — 180 с.: іл. — (Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара).
ISBN 978-985-11-1304-6.
Выданне знаёміць чытачоў з традыцыйнай культурай і побытам беларусаў. У кнізе сабраны паняцці, блізкія і зразумелыя кожнаму жыхару нашай краіны. Амаль у кожным артыкуле аўтары падаюць варыянты выкарыстання слова, гісторыю яго паходжання, прыводзяць прыказкі і прымаўкі, у якіх яно ўжываецца. Такі падыход паспрыяе пашырэнню актыўнага слоўніка школьніка, дапаможа лепш усвядоміць сэнс асобных слоў і выразаў.
Выданне будзе карысным для самастойнага і сямейнага чытання, для падрыхтоўкі дамашняй работы, паведамленняў па розных тэмах, на ўроках і на
пазакласных занятках.
УДК 087.5:908(476)
ББК 2б.89(4Беп)
ISBN 978-985-11-1304-6
© Півавар К.С., Арцямёнак Г.А., ТЭКСТ, 2021
© Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2021
ПРАДМОВА
У мове кожнага народа ёсць словы, якія адносяцца менавіта да яго жыцця і культуры. Напрыклад, карыда (бой быкоў) — для апісання іспанскай культуры, бусідо (кодэкс самурая) — японскай, ланч (прыём ежы апоўдні) — англійскай. Такія словы, як правіла, не маюць адпаведніка ў іншых мовах свету і ўтрымліваюць важную інфармацыю аб жыцці народа.
У мовазнаўстве гэтыя словы маюць адмысловую назву — лінгвакультурэмы, або лінгвакраіназнаўчая лексіка.
Ёсць падобныя словы і ў беларускай мове. Яны сабраны ў кнізе, якую вы трымаеце ў руках. Асаблівасці традыцыйнага жыцця беларусаў, іх гаспадарчай і культурнай дзейнасці як у люстэрку адбіліся ў беларускай мове, прымаўках і прыказках, вуснай народнай творчасці, творах пісьменнікаў. Гэта кніга праз беларускія словы і іх азначэнні распавядае пра тое, як жылі нашы продкі некалькі стагоддзяў таму, як яны ставіліся да прыроды і сусвету, як вялі гаспадарку, якімі былі іх уяўленні пра
навакольны свет. Вы даведаецеся таксама пра традыцыйныя святы беларусаў, пра тое, як яны святкаваліся ў далёкія язычніцкія часы і як змяніліся з прыняццем хрысціянства, і пра тое, як гэтыя старадаўнія традыцыі знайшлі адлюстраванне ў цяперашнім жыцці, якое сучаснае гучанне яны набылі.
Праз мову лягчэй зразумець традыцыі, характар і памкненні беларусаў, адказаць на пытанне, што было важным для нашых продкаў і значным у паўсядзённым жыцці, і такім чынам паглыбіць свае веды пра родную краіну і яе народ.
ТРАДЫЦЫМНЫ ПОБЫТ БЕЛАРУСАЎ
ПАСЕЛІШЧЫ I ПАБУДОВЫ
ВЁСКА
Паселішча сельскага тыпу з некалькімі дзясяткамі альбо сотнямі хат індывідуальнага збудавання.
Вёскі ўзнікалі з сукупнасці асобных двароў і мелі даволі невялікія памеры. 3 цягам часу яны маглі пераўтварацца ў сёлы. У вёсцы, як правіла, у адрозненне ад сяла не было царквы.
Вёсцы быў уласцівы ўклад жыцця, звязаны з сельскагаспадарчай вытворчасцю і народнай традыцыйна-побытавай культурай. На працягу многіх стагоддзяў вёска была захавальніцай самабытных народныхтрадыцый.
Сёння ў Мінскім раёне каля вёскі Азярцо дзейнічае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, які створаны для захавання і дэманстрацыі традыцыйнага драўлянага дойлідства, прадметаў побыту, папулярызацыі народнай культуры і традыцый.
У аснове экспазіцыйнай зоны — умоўны падзел тэрыторыі Беларусі на шэсць гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў: Цэнтральная Беларусь,
Падняпроўе, Паазер’е.Усходняе і Заходняе Палессе, Панямонне. Кожны з гэтых рэгіёнаў мае своеасаблівы тып вясковай забудовы.
Жыццю вёскі прысвечаны розныя газеты і часопісы. Часопіс «Саха» выдаваўся ў пачатку XX стагоддзя. На яго старонках апавядалася пра новыя метады апрацоўкі зямлі, палепшаныя гатункі насення, шматпольную сістэму севазвароту. Часопіс арыентаваў на спецыялізацыю гаспадаркі, развіццё жывёлагадоўлі, пісаў пра садоўніцтва, агародніцтва, у ім даваліся гаспадарчыя парады. Больш чым 90 гадоў існуе «Сельская газета», якая ў свой час выходзіла пад рознымі назвамі: «Беларуская вёска», «Калгаснік Беларусі», «Савецкі селянін», «Калгасная праўда», «Сельская газета», «Белорусская нмва».
ГАРАДЗІШЧА
Месца, дзе захаваліся рэшткі старажытнагапасялення.Найчасцейтрохвугольная, прамавугольная ці круглая пляцоўка, зробленая з выкарыстаннем прыродных умацаванняў (рака, іншы вадаём, роў).
Часта гарадзішчы маюць мясцовыя назвы, напрыклад: Гарадзішча, Гарадок, Замкавая гара, Замэчак. Як і іншыя помнікі археалогіі, гарадзішчы ахоўваюцца дзяржавай, каля іх звычайна ўстаноўлены ахоўны знак.
Гарадзішча — распаўсюджаная назва вёсак (каля 30 вёсак у Беларусі
маюць такую назву). На тэрыторыі некаторых гарадзішчаў дзейнічаюць музеі-павільёны з раскапанымі рэшткамі старадаўніх пабудоў (археалагічны музей «Бярэсце» ў горадзе Брэсце, гісторыка-археалагічны комплекс «Старажытны Тураў» у горадзе Тураве Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і іншыя).
ГАСЦІНЕЦ
Вялікая бойкая дарога; тракт.
Гасцінцы з’яўляліся асноўнымі гандлёвымі шляхамі, былі галоўнымі магістралямі, злучалі вялікія гарады і суседнія землі. Звычайна гасцінец з абодвух бакоў абсаджвалі дрэвамі. Будаваліся яны для руху коннага транспарту, часам уздоўж іх былі размешчаны кузні, корчмы. Некаторыя гасцінцы мелі свае ўласныя назвы: напрыклад Вітаўтава дарога, якая існавала ў XIV—XVII стагоддзях на памежжы Валыні і Палесся. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года замацоўваў памеры гасцінца і рэгламентаваў парадак руху па ім.
Сёння слова «гасцінец» актыўна выкарыстоўваецца ў назвах фальклорных ансамбляў, тэлеперадач, кафэ, харчовай прадукцыі, аграсядзіб і іншага.
Словам «гасцінец» таксама называюць падарунак.
ДАРОГА, шлях, бальшак, прасёлак, пуцявіна
Паласа зямлі, прызначаная для язды і хадзьбы, якая злучае асобныя пункты мясцовасці; адлегласць, якую трэба праехаць або прайсці.
Слова «дарога» выкарыстоўваецца таксама ў значэнні ‘жыццё, жыццёвая дарога, жыццёвы шлях’, як, напрыклад, у назвах кнігі ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» Васіля Быкава.
У народнай медыцыне перакрыжаванне дарог лічылася магічным месцам, на якім можна пазбавіцца ад хвароб пры выкананні асаблівых рытуальных дзеянняў.
ЗАМЧЫШЧА
Месца, дзе некалі знаходзіўся замак (слова не мае адпаведніка ў рускай мове).
Старажытныя беларускія гарады амаль заўсёды забудоўваліся каля вялікіх замкаў, якія мелі важнае абарончае значэнне. Замчышчы захаваліся ў Мінску, Тураве, Дуброўне, Дзяржынску, Заслаўі, Ваўкавыску, Глуску, Крычаве, Рагачове, Лепелі, Гарадку, Слуцку і іншых гарадах.
КІРМАШ
Святочна абстаўлены пашыраны гандаль, які праводзіцца ў пэўную пару года ў пэўнай мясцовасці; у пераносным значэнні — шумнае, ажыўленае зборышча людзей.
Прымяркоўваўся кірмаш да пэўнага царкоўнага свята. Адсюль і назвы — Троіцкі, Ільінскі, Спасаўскі, Пакроўскі і іншыя. У XVII — пачатку XIX стагоддзя найбуйнейшыя кірмашы адбываліся ў Зэльве, Свіслачы (Гродзенская вобласць), Нясвіжы (Мінская вобласць), Любавічах (цяпер Смален-
ская вобласць, Расія), Гомелі, Бешанковічах (Віцебская вобласць). Значнымі кірмашовымі цэнтрамі былі Мінск, Ігумен (цяпер горад Чэрвень Мінскай
вобласці), Навагрудак, Мір (Гродзенская вобласць), Брэст, Кобрын, Пінск (Брэсцкая вобласць).
Апрача вырабаў мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі на беларускія кірмашы дастаўлялася шмат тавараў з суседніх абласцей і з-за мяжы. Яны адрозніваліся паміжсабой спецыялізацыяй гандлю: на адных гандлявалі ў асноўным сельскагаспадарчымі таварамі і прадметамі дробных промыслаў, на іншых — пераважна жывёлай (так званыя скотныя, ці конныя, кірмашы), на трэціх — прамысловымі таварамі і прадметамі раскошы.
Слова замацавалася ў беларускіх прыказках і прымаўках: «Каму кірмаш, а каму жыцця нямаш», «Хваляцца з кірмашу едучы».
МЯСТЭЧКА
Населены пункт, які займаў прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай.
Назва ўтварылася як памяншальная форма ад слова «места», што азначае ‘гарадок, маленькі горад’. Мястэчка мела меншую за горад колькасць насельніцтва, але ў адрозненне ад вёскі вылучалася развітым гандлем, рамёствамі, мела вялікую культурную і гістарычную значнасць. У пачатку XX стагоддзя на Беларусі налічвалася больш за 300 мястэчак, але размяшчаліся яны нераўнамерна: большасць прыпадала на заходнія землі. Некаторыя з іхпрыходзіліўзаняпад і ператвараліся ў вёскі, іншыя раслі і атрымлівалі статус гарадоў.
Беларускія мястэчкі сталі аб’ектам даследаванняў многіх гісторыкаў. Даследчыца Іна Соркіна сцвярджае: «Важнае гістарычнае значэнне мястэчак заключаецца ў тым, што яны з’яўляліся прыкладам «сужыцця» ў згодзе пад «адным дахам» розных этнасаў, вераў, моў і культур».
Утвораныя ад назоўніка словы «местачковец» — той, хтожыве ў мястэчку, «местачковы» — той, хто мае адносіны да мястэчка.
Выраз «местачковы розум» можа выкарыстоўвацца ў негатыўным значэнні ‘абмежаваны, малаадукаваны’.
РАТУША
Будынак, дзе размяшчаліся органы самакіравання.
Слова паходзіць ад нямецкага «Rathaus»—домсходаў. Натэрыторыі Беларусі ратушы пачалі будаваць з XIV стагоддзя, што звязана з атрыманнем беларускімі гарадамі магдэбургскага права. Узводзіліся ў гарадах на гандлёвых плошчах, дзе адбываліся кірмашы, часам маглі аб’ядноўвацца з гандлёвымі радамі. Будаваліся з дрэва або цэглы, з-за частых пажараў у сярэдневяковых гарадах часта перабудоўваліся. У XVII— XVIII стагоддзях пераважаў барочны тып ратуш, часта са шмат’яруснай вежай, завершанай разнастайнымі купалкамі ці шпілем. Вежа выконвала ролю назіраль-
най вышкі (у выпадку пажару альбо ваеннага нападу). Ратушы ў стылі класіцызму вылучаліся манументальнасцю і цэльнасцю. Існавалі ратушы з рысамі несапраўднай готыкі, віленскага барока.
Галоўным памяшканнем ратушы была парадная зала (звычайна на другім паверсе) для ўрачыстых актаў, пасяджэнняў магістрата, тэатральных паказаў і іншых мерапрыемстваў. Частка памяшканняў ратушы (падвалы, першыя паверхі) адводзілася пад крамы, склады. Ратуша арганічна ўваходзіць у гістарычныя цэнтры сучаснага гарадскога асяроддзя, у большасці беларусіх гарадоўу іх размешчаны музеі. Першапачаткова пабудаваныя ратушы захаваліся ў Шклове, Чачэрску, Слоніме, Нясвіжы, Віцебску (з элементамі перабудовы), адноўленыя — у Мінску і Магілёве. У 2020 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў памятную манету з выявай Чачэрскай ратушы.