Традыцыйная культура і побыт беларусаў
6+
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 180с.
Мінск 2021
Цлаі arataara "УД» j
Годдгуш. Ііапыш 4 ІТ« »> ч»
X g
a
3 2
25
ПЛОШЧА ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА
Plosca Franciska Bahusevica
ПЛОШЧА ЛЕНІНА / ВАКЗАЛЬНАЯ Plosca Lienina / Vakzalnaja
ГРУШАЎКАі
Hru&auka Л
МІХАЛОВА Ду
Michalova WRf
КУЛЬТУРЫ
Instytut
АКАДЭМІЯ HABYK
Akademija navuk
НЯМІГА
ПЯТРОЎШЧЫНА
Piatrousdyna
МАЛІНАЎКА
Malinauka
МАСКОЎСКАЯ _ Maskouskaja УСХОД
Uschod
чалюскінцаў
Park Caliuskincau
ДуПЛОШЧА ЯКУБА КОЛАСА
Plosca Jakuba Kolasa
Г ПЛОШЧА ПЕРАМОГІ
* Plosca Pieramohi
ДІ^АСТРЫЧНЦНАЯ / КУПАЛАЎСКАЯ
Kastrycnickaja / Kupalauskaja ПЕРШАМАЙСКАЯ
ТРАКТАРНЫ ЗАВОД k Traktarny zavod
УРУЧЧА
Uructa
ПРАЛЕТАРСКАЯ Pralietarskaja
КАВАЛЬСКАЯ СЛАБАДА
Kavaiskaja Slabada
Sttssra Кеээоквэ®
ПАРТЫЗАНСКАЯ FVJ Partyzanskaja
АЎТАЗАВОДСКАЯ Autazavodskaja
Mahiliouskaja
ЛІНІІ / LINES
МАСКОЎСКАЯ (1-я) / Msskousksja (1st)
ЗЕЛЕНАЛУЖСКАЯ (3-я) / Zleliensluiska)a (3d)
СТАНЦЫІ ПЕРАСАДАК / Transfer stations
СТАНЦЫІ. ЯКІЯ ПРАЕКТУЮЦЦА / Planned stations
СТАНйыі. ЯКІЯ БУДУЮЦЦА / Stations under construction
ЛІТАРА «Ў»
Літара, якая абазначае адпаведны гук, што ўзнікае пасля галосных на месцы «в» і «л» перад зычнымі. Чытаецца як «у нескладовае» («у кароткае»).
Літара ўнікальная, бо існуе толькі ў беларускай мове, аднак гук, які яна абазначае, у падобных пазіцыях сустракаецца ў іншых славянскіх мовах, напрыклад у славенскай і польскай, дзе перадаецца пры дапамозе іншых літар.
Упершыню ў сучаснай беларускай мове літара «ў» з’явілася ў лацінкавым варыянце ў XIX стагоддзі. Адным з пер-
шых яе ўжыў Ян Чачот у 1846 годзе ў вершаванай брашурцы «Да мілых мужычкоў». «Ў» сустракаецца таксама ў тэкстах Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Аднак толькі ў Францішка Багушэвіча яна набыла свой сучасны выгляд. Пазней з лацінкі яна трапіла ў беларускую кірыліцу. Прыкладна ў канцы першага дзесяцігоддзя XX стагоддзя літара «ў» пачала выкарыстоўвацца больш-менш паслядоўна.
У Полацку ўстаноўлены помнік унікальнай літары беларускага алфавіта.
МАЎЛЕНЧЫ ЭТЫКЕТ
«БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ», «Бывайце здаровы, жывіце багата»
Беларуская застольная песня. Словы паэта Адама Русака, музыка Ісака Любана.
Верш «Бывайце здаровы» быў напісаны ў 1936 годзе. Пэўны час песня лічылася народнай. У час Вялікай Айчыннай вайны гучала на франтах, мела вялікае значэнне ў мабілізацыі сіл беларускага народа на адпор ворагу. Тэкст меў мноства варыянтаў, якія складалі франтавікі, партызаны, грамадзянскае насельніцтва. Выконвалася народнай артысткай БССР Ларысай Александроўскай, народным артыстам СССР Леанідам Уцёсавым. Сярод пазнейшых выканаўцаў — ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна, Іосіф Кабзон, Зміцер Вайцюшкевіч.
Тэкст песні: Бывайце здаровы, жывіце багата, ужо ж мы паедзем да сваёй хаты.
Ў зялёнай дубраве мы начаваць будзем. Эх! Вашае ласкі вавек не забудзем. У вашым калгасе шырокае поле, няхай жа на шчасце цвіце ваша доля.
На рэчках на вашых бурлілі бы воды, каб плавалі з крыкам гусей карагоды.
Каб жыта у полі трубою вілося,
каб сала у хаце кубламі вялося. Штодзень у капусце каб плавала скварка, а к скварцы часінай вялася б і чарка.
Яшчэ вам жадаем прыбытку ухаце — не мала, не многа — штогод па дзіцяці. He будзе вам крыўды яшчэ і за тое, калі пашанцуе на год і па двое.
Бывайце здаровы, жывіце багата, а мы ад’язджаем дадому, дахаты.
БЯСЁДА
Збор гасцей (родных, суседзяў, блізкіх знаёмых) з нагоды сямейнай урачыстасці.
Слова агульнаславянскага паходжання, але можа адрознівацца значэннем у розных мовах, напрыклад, у рускай мове «беседа» — размова, гутарка.
«Бяседай» названы ансамбль народнай музыкі, сядзіба ў Віцебскай вобласці, фестывалі беларускай культуры — «Прымацкая бяседа» і «Сяброўская бяседа». Слова часта выкарыстоўваецца ў беларускай літаратуры:
Калі бяседа будзіць мілыя ўспаміны, дык момантам здадуцца вечара гадзіны.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Помніць свой на іржышчы цень,
не забыць, як завуць суседа,
не забыць, як пяе пад дзень
за вясёлым сталом бяседа.
Рыгор Барадулін
ДЗЯКУЙ
Зварот ветлівасці, які выражае ўдзячнасць.
Mae агульнаіндаеўрапейскае паходжанне (параўнайце з польскім «dzi^ki», нямецкім «danken»).
Сінанімічнымі да слова «дзякуй» з’яўляюцца звароты «дазволь выказаць маю ўдзячнасць!», «прымі, калі ласка, падзяку за...», «шчыры дзякуй!», «шчыра ўдзячны/ўдзячная!».
Сёння слова ўжываецца ў назвах крам (крама дызайнерскіх падарункаў і сувеніраў «Вялікі дзякуй»), мабільнага дадатку («Дзякуй» — сэрвіс для аплаты паліва і кавы на запраўках А-іоо), дабрачынных акцый (анлайн-аўкцыён беларускіх мастакоў «Дзякуй»).
У адказ на падзяку ў залежнасці ад сітуацыі можна адказаць: «Няма за што!», «На здароўе!», «Спажывайце на здароўе!», «На спажытак Вам!».
Існуе меркаванне, што «дзякуй» — адно з найбольш адметных слоў беларускай мовы.
»ДЗякуй|=
TASHAKKURATU | ■■■■ ■ ЯВ Ж ■■
GRACIASUfWHANI
I * BOLZINmerq
■
анекдот, показка
ЖАРТ,
Адзін з самых папулярных фальклорных празаічных жанраў малой формы.
Анекдот высмейвае не толькі сацыяльныя з’явы, але і крытыкуе людскія заганы, учынкі, сямейна-бытавыя здарэнні, з’яўляецца сродкам самакрытыкі. Першым апублікаваным зборнікам сатырыка-гумарыстычных твораў малых форм з’яўляецца невялікі выпуск «Беларускія жарты», апублікаваны ў 1915 годзе Вацлавам Ластоўскім як дадатак да беларускіх выданняў. Асобнымі выданнямі выйшлі ў свет зборнікі анекдотаў і жартаў «Народныя ўсмешкі» (1961 год), «Беларускія народныя жарты» (1970 год), складзеныя Змятром Бяспалавым; «Жарты, анекдоты, гумарэскі» (том з серыі «Беларуская народная творчасць», 1984 год). 44 анекдоты апублікаваў Ніл Гілевіч у зборніку «Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983 год), вядома кніга жартаў «Дуліна ад Барадуліна» Рыгора Барадуліна (2004 год). Шмат анекдотаў і жартаў друкуецца ў газетах і часопісах («Звязда», «Вожык» і іншыя выданні). Як адзначаў Уладзімір Караткевіч, беларусам асабліва характэрна пачуццё гумару і самаіроніі.
ІМЯ
Асабістая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні.
Беларуская іменная мадэль складаецца з асабістага імя, імя па бацьку і прозвішча. Беларускія імёны па паходжанні неаднародныя. Сярод іх сустракаюцца старажытнагрэчаскага, старажытнаяўрэйскага, лацінскага, славянскага паходжання. Для беларускай мовы ўласцівы народны іменнік, у якім няма адной строга замацаванай формы (напрыклад, Юрась, Юрок, Юрка, Юры, а нетолькі Юрый). Некаторыя формы імёнаўу беларускай мове адрозніваюцца ад такіх самых у рускай мове: Мікола, Апанас, Мікіта, Генадзь.
Імя па бацьку ўжываецца ў рускіх, украінцаў і беларусаў. Гэта вельмі старажытная традыцыя, якая ўказвала на паходжанне ад пэўнага пачынальніка роду па лініі бацькі або дзеда. Яно дадаецца да імя, каб падкрэсліць павагу да асобы, звычайна дарослага чалавека. На думку некаторых анамастаў (навукоўцаў, якія сярод іншага вывучаюць асабістыя імёны, назвы рэк, азёр, гарадоў), у беларусаў не было даўняй традыцыі выкарыстоўваць імя па бацьку. Разам з тым існуюць цікавыя самабытныя беларускія формы звароту да старэйшага пакалення — дзядзька Рыгор, цётка Мар’я. He маюць аналагаў у іншых мовах адыменныя словы, утвораныя са значэннем «жонка каго-небудзь» (Лявоніха, бандарыха, каваліха) або «дачка каго-небудзь» (князёўна, кавалёўна, бандароўна).
Адным з першыхзбораў беларускіх імёнаў стаў выдадзены ў 1923 годзе Вацлавам Ластоўскім «Крыўскі (беларускі) іменнік».
КАЛІЛАСКА!
Зварот ветлівасці, які ўжываецца ў адказ на падзяку або пры просьбе.
Гэты маўленчы звароту аднайменным вершы Петруся Броўкі паказаны як адно з самых мілагучных слоў прыгожай беларускай мовы і як сведчанне добразычлівасці і гасціннасці беларусаў:
У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы: «Калі ласка!..» Як звіняць яны сардэчнаю струною, праз усё жыццё ідуць са мною. Трапіць госць у будзень, а ці ў свята: — Калі ласка, калі ласка, ў хату!
Словазлучэнне актыўна выкарыстоўваецца ў назвах прамысловых тавараў (гарбата Kali Laska), дабрачынных праектаў, банкаўскіх паслуг, прадпрыемстваў грамадскага харчавання.
МАЎЛЁНЧЫ ЭТЫКЁТ
Сістэма ўстойлівых формул зносін, прынятых у грамадстве.
Маўленчы этыкет выступае як форма выражэння ветлівасці, паважлівых, добразычлівых адносін да субяседніка. Этыкетныя маўленчыя формулы выкарыстоўваюцца ў сітуацыях:
• знаёмства, звароту (таварыш, спадар, пан, пані, панове),
• прывітання (добры дзень! добрай раніцы! дабранач! вітаю!),
• развітання (усяго добрага! да сустрэчы! да пабачэння!),
• пры выражэнні падзякі (дзякуй! дзякую вам! вельмі ўдзячны вам! шчыры дзякуй!),
• пажадання (смачна есці! бог у помач! спору ў працы! вялікі расці!),
• прабачэння (выбачайце! прабачце, калі ласка!),
• просьбы (будзьце ласкавы! калі ласка!),
• запрашэння, парады (сардэчна запрашаем!).
Важнасць ведання этыкету падкрэсліваецца ў беларускай прыказцы «Як развітаешся, так і прывітаешся».
У маўленчым этыкеце кожнага народа праяўляецца яго нацыянальная спецыфіка, адметнасць ладу жыцця, менталітэту, звычаі і традыцыі. Напрыклад, у беларусаў не было прынята моўчкі праходзіць каля чалавека, які працуе, вудзіць рыбу ці займаецца нечым іншым. Было прынята адмыслова павітацца: «Памагай божа!», «Рыбно вам!», «Грыбно вам!». На гэта прынята