• Часопісы
  • Традыцыйная культура і побыт беларусаў

    Традыцыйная культура і побыт беларусаў


    6+
    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    60.47 МБ
    толькі эстэтычнае, але і сакральнае значэнне. Самым распаўсюджаным беларускім узорам арнаменту быў геаметрычны: крыжы, мадыфікаваныя ромбы, аб’яднаныя ў складаныя кампазіцыі. У пачатку XXI стагоддзя нацыянальны арнамент шырока выкарыстоўваецца ў масавай культуры, у аздабленні адзення, аксесуараў, посуду.
    У беларускай мове з’явіліся новыя словы: вышымайка (майка з нанесеным арнаментам); вышыванка-паці (вечарына, дзе прысутныя апра-
    аздабленні ўпакоўкі тавараў (напрыклад, на скрынях Белпошты), адзення, аксесуараў, розных архітэктурных форм.
    У 1951 годзе стужка з нацыянальным арнаментам стала складнікам сцяга Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Прысутнічае яна і на сучасным сцягу Рэспублікі Беларусь.
    БРЫЛЬ, капялюш
    Мужчынскі галаўны ўбор, элемент традыцыйнай мужчынскай вопраткі беларусаў.
    Рабілі брылі плеценыя (з саломы, мятліцы, лазы, чароту) з шырокімі палямі, якія насілі летам, і валеныя, лямцявыя, якія насілі ў любую пару года. Найчасцей іх надзявалі сяляне, ідучы ў поле, каб абараніць галаву ад сонечных прамянёў, святочныя брылі паверх палёў абвязвалі каляровымі стужкамі і ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі. Летнія брылі вызначаюцца разнастайнасцю прыёмаў пляцення (зубчыкамі і прама), іх прашывалі ніткамі ці конскім воласам.
    ВЫШЫВАНКА
    Традыцыйная вышываная мужчынская і жаночая кашуля. Вышыванкай таксама называюць і традыцыйны беларускі ўзор, размешчаны на прадметах адзення і іншых рэчах.
    Вышываным геаметрычным арнаментам пачалі аздабляць адзенне яшчэ ў часы Сярэдневякоўя. У 1913 годзе беларускія актывісты, якія збіралі прадметы народнай творчасці, упершыню выставілі вышываныя строі на грамадскі агляд на Першай раённай выставе саматужнага промыслу і народнайтворчасці беларускіхі літоўскіхмайстроў, што праходзіла ў Вільні. 3 пачаткам працэсу мадэрнізацыі і індустрыялізацыі сама-
    робнае і вышыванае адзенне было выцеснена з паўсядзённага ўжытку, але яго пачалі шырока выкарыстоўваць шматлікія ансамблі і гурты народнай творчасці, што ўтвараліся пры дамах культуры, школах. Сёння ў Беларусі сярод моладзі і дзелавых людзей адзенне і аксесуары ў нацыянальным стылі становяцца ўсё больш папулярнымі. Падобная прадукцыя шырока прадстаўлена ў спецыялізаваных магазінах тавараў лёгкай прамысловасці, на выставах і кірмашах.
    3 2016 года ў Мінску праводзіцца Дзень вышыванкі.
    вянбк
    Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі.
    Вера беларусаў у цудадзейную моц вянка знайшла сваё выражэнне ў разнастайнасці яго відаў: вясельныя, рытуальныя, святочныя (на Купалле,Тройцу), пахавальныя і інш. Вянок можа вырабляцца са свежай зеляніны і кветак, радзей — з вечназялёных раслін, хвоі, сухіх ветак і кветак, саломы, тканіны. Вясельны вянок — адзін з асноўных атрыбутаў вясельнага абраду. Па вянках варажылі на лёс. Калі вянок доўга
    не будзе сохнуць, то дзяўчыну чакае шчаслівае каханне, а калі вянок завяне, то, значыць, каханне будзе нядоўгім. Па народнай традыцыі,
    хлопцу, якому адмовіла пры сватанні дзяўчына, жартаўліва маглі надзець на галаву вянок з гароху.
    Вянком таксама называюць складзенае бярвенне ў зрубе хаты.
    Ускладанне рытуальных вянкоў з’яўляецца традыцыйнай часткай урачыстасцей і памінальных мерапрыемстваў з нагоды Дня Перамогі.
    «Вянок» — назва адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча. У гісторыі нацыянальнай паэзіі зборнік стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства. Ён змяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб’яд-
    наны па цыклах. «Вянок» быў выдадзены ў пачатку 1914 года намаганнямі рэдакцыі газеты «Наша ніва» ў віленскай друкарні Марціна Кухты.
    ЛАПЦІ
    Плецены абутак з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак; у пераносным значэнні — праставаты, адсталы, некультурны чалавек.
    Этнаграфічныя матэрыялы сведчаць, што лапці ў якасці абутку былі вядомы беларусам з даўніх часоў. Пляценне лапцей не было характэрна для гараджан, бо лічылася справай простага люду. Лапці былі традыцыйным сялянскім абуткам. Яны таксама ўжываліся амаль ва ўсіх сферах духоўнага жыцця чалавека (на наваселлі, у пахавальнай абраднасці, у якасці ахвярапрынашэння продкам).
    Слова «лапаць» часта ўжываецца ў складзе фразеалагізмаў: ляпнуць як лапцем па балоце — вельмі недарэчна, нетактоўна сказаць што-небудзь;
    абуваць у лапці — паступаць нядобрасумленна, ашукваць, хітраваць, падманваць; сёрбаць (есці) лапцем боршч — гібець у беднасці, галечы, быць адсталым, некультурным.
    Слова «лапаць» таксама сустракаецца ў беларускіх прыказках і прымаўках: «Бот лапцю не пара» (хто-небудзь не раўня каму-небудзь); «Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так» (няма чаго ўспамінаць тое, што было калісьці); «Гаспадарку Beepi — не лапці плесці» (пра важнасць умення весці гаспадарку); «Хоць муж (мужык) як лапаць, абы з ім не плакаць» (пра памяркоўныя адносіны жонкі да мужа, калі ён не строгі, не суровы); «Чорт не адну пару лапцей стаптаў, пакультакую парусабраў».
    СВЕТ БЕЛАРУСКАН ПРЫРОДЫ
    БЕЛАРУСКІЯ ЛАНДШАФТЫ
    БАЛОТА
    Нізкае багністае месца са стаячай вадой; у размоўнай мове пад балотам разумеюць вялікую гразь на вуліцы, у двары.
    Слова мае славянскае паходжанне і роднаснае да літоўскага baltas (белы). 3 прычыны шырокай распаўсюджанасці балоту прыродным ландшафце Беларусі ў беларускай мове існуе больш за 20 слоў, якія адносяцца да балота: алёс, багна, багніва, балота, бездань, гала, дрыгва, імшарына, мроіва, нетра, твань і іншыя словы. Большасць з іх не мае адпаведніка ў іншых мовах.
    Слова «балота» прадстаўлена ў фразеалогіі і прыказках і прымаўках: «Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць»; «Жаба квокча, сваё балота хваліць»; «Было б балота, а чэрці знойдуцца»; «Балота без чорта не будзе»; «Дрыжыць, як дрыгва».
    Слова «балота» (абояго корань) прысутнічае ў назвах беларускіх гарадоў, мястэчакяўна (вёскі Белае Балота, Балоціна, Балотнікі) і зашыфравана (напрыклад, назва Віцебска паходзіць ад назвы ракі Віцьбы, у аснове якой старажытны корань віць — топкае месца, балота). На тэрыторыі Беларусі амаль 6о вёсак Забалоцце, 8 — з назвай Забалаць!
    У беларускай міфалогіі балота асацыіруецца з дрэнным, нячыстым месцам. Негатыўнае стаўленне да балота можна патлумачыць небяспекай, якую яно нясе ў сабе. Згодна з беларускім фальклорам, балота насяляюць шматлікія міфічныя істоты: Аржавень, Багнік, Балотнік, Вадзянік, Вадзяніцы, Змяіны Цар, Чорт.
    У беларускай літаратуры балота прысутнічае як у назвах твораў, так і тэксце. Знакаміты раман «Людзі на балоце» Івана Мележа апісвае жыццё палескай вёскі Курані, акружанай балотам. Аповесць Якуба Коласа «Дрыгва» прысвечана знакамітаму беларускаму партызану дзеду Талашу. Асноўнае дзеянне твора «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча праходзіла ў БалотныхЯлінах.
    Сёння актуальнай з’яўляецца праблема захавання балот, ліквідацыі наступстваў бяздумнай меліярацыі «лёгкіх Еўропы». Беларускія балоты займаюць 6,і% тэрыторыі краіны і адыгрываюць выключную ролю ў фарміраванні мікраклімату рэгіёна.
    ВАЛЎН
    Вялікі камень, абломак горнай пароды.
    Валуны — сведкі ледніковых эпох. У геалагічнай гісторыі Беларусі пяць разоў адбывалася нашэсце вялікіх мацерыковых абледзяненняў.
    У беларускай мастацкай традыцыі валун — сімвалічны вобраз. Да яго звяртаюцца паэты і празаікі. Напрыклад, «Лявон падбіраў словы цяжка, нібы цягаў валуны на полі» (Васіль
    Быкаў. «Знак бяды»). У рамане «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімір Караткевіч называе галаву мядзведзя «цяжкай, як валун». Ледніковыя валуны з’яўляюцца неад’емнай часткай беларускага пейзажу, што знайшло адлюстраванне ў вершы «Жыта, сосны, валуны» Ніла Гілевіча.
    Дзе па роднай зямлі ні крочыў — скрозь — ад Прыпяці да Дзвіны — перш за ўсё мне ласкалі вочы жыта, сосны і валуны.
    У легендах, якія захаваліся дагэтуль на Магілёўшчыне і Віцебшчыне, сцвярджаецца, што ў камянях ці паблізу ад іх жылі ў старажытнасці страшныя вогненныя цмокі ці асілкі, варажбіты. Урэшце і сам валун мог быць акамянелым чалавекам, пра што па-мастацку распавядае ў вершы «Акамянелыя волаты» МаксімТанк:
    Зусім не
    нейкі там
    скандынаўскі ляднік
    зямлю нашу
    сваімі валунамі
    засеяў.
    Гэта акамянелыя
    волаты спяць,
    што свой край баранілі.
    У старажытнасці валуны абагаўляліся. Захаваліся валуны з імёнамі язычніцкіх багоў Перуна, Вялеса, Дажбога. Некаторым людзі прыносілі ахвяры: ежу, дробную свойскую жывёлу, кветкі, манеты. Са з’яўленнем хрысціянства на беларускіхземляхзмянілася і стаўленне да валуноў. Сусветна знакамітымі з’яўляюцца Дзвінскія камяні (ляжалі, а некаторыя і сёння ляжаць у рацэ Дзвіне). Іх яшчэ называюць «пісанікамі». Адзін з такіх «пісанікаў» — Барысаў камень. На ім высечаны крыж і надпіс-маленне.
    Сёння валуны ўпрыгожваюць гарадскія ландшафты беларускіх гарадоў. Па ініцыятыве акадэміка Гаўрылы Гарэцкага ў 1974 годзе ў Мінску быў створаны адзін з найлепшых у Еўропе музей валуноў пад адкрытым небам.
    ВОЗЕРА
    Прыродны вадаём, які ўяўляе сабой катлавіну, запоўненую вадой, і не мае непасрэднага злучэння з акіянам.
    У Беларусі каля іо 8оо азёр. Сумарная плошча амаль 2000 квадратных кіламетраў. Размешчаны ў асноўным на поўначы (Беларускае Паазер’е) і на поўдні (Палессе) краіны.
    Утварэнне большасці азёр Беларускага Паазер’я звязана з дзейнасцю Паазерскага ледавіка і яго талых водаў. Катлавіны ледавіковых азёр разнастайныя:
    •	падпрудныя (Нарач, Асвейскае, Мядзел, Лукомскае) утвораны ў выніку намнажэння талых ледавіковых водаў у паніжэннях рэльефу;
    •	лагчынныя (Capo, Сянно, Балдук) узніклі з-за разбуральнага ўздзеяння талых водаў ледавіка на глебу;
    •	эразійныя (Рудакова, Вісяты, Жанно) выбіты сілай вады, якая вадаспадам сцякала з ледавіка;
    •	тэрмакарставыя (Лісіцкае, Усомля, Канашы) утвораны ў выніку раставання лінзаў лёду.
    На Палессі азёрныя катлавіны іншыя:
    •	старычныя ўтвораны на месцы рэк, якія з цягам часу ператварыліся ў асобныя бяссцёкавыя вадаёмы;
    •	карставыя (Вулька, Сомінскае) утвораны на месцы правалу пласта зямлі;
    •	азёры-разлівы (Чырвонае, Олтушскае).
    У Беларусі найвялікшае па плошчы возера — Нарач, найбольшую глыбіню мае возера Доўгае.
    Назвы беларускіх азёр з’яўляюцца цікавымі для даследчыкаў мовы і гісторыі: так, балцкія назвы азёр (Доўжа, Дрывяты) з’яўляюцца сведчаннем балцкага элемента ў беларускай мове, назвы тыпу Святое адлюстроўваюць вераванні беларусаў. Інфармацыя пра азёры Беларусі сістэматызавана ў выданнях «Блакітная кніга Беларусі» (1994) і «Блакітны скарб Беларусі» (2007).