• Часопісы
  • Традыцыйная культура і побыт беларусаў

    Традыцыйная культура і побыт беларусаў


    6+
    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    60.47 МБ
    Вайшоў Кандрат і павітаўся і пра здароўе распытаўся. Дарота, Пальчыха старая, таксама хлебам дом вітае — такі ўжо звычай беларускі, у клумку выпіўка, закускі.
    Пра гасціннасць пісаўУладзімір Караткевіч у эсэ «Зямля пад белымі крыламі»: «Усе, хто прыязджае да нас, адзначаюць як адну з галоўных рыс — гасціннасць, почасту досыць цяжкую для госця. «Госць у хаце — Бог у хаце» — і ганьба таму дому, дзе не зробяць усяго, нават немагчымага, каб госць быў задаволены».
    ЖАЛЕМКА, дудка, пішчык, ражок, чаротка
    Старажытны народны духавы язычковы музычны інструмент у выглядзе дудкі, звычайна з раструбамі.
    На аснове мясцовых уласцівасцей жалейка можа адрознівацца матэрыялам, з якога зроблена (драўніна, саломінка, гусінае пяро, чарот, рог), колькасцю адтулін, прынцыпамі вырабу і мацавання язычка. Гучанне яе
    моцнае, рэзкае. Ігралі на жалейцы
    сола і ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі, гармонікам. Выканаўцаў на гэтым інструменце называлі «жалеечнікамі». Яны выконвалі песенныя і танцавальныя мелодыі, вясельныя маршы. Былі і журботныя пасту-
    хоўскія найгрышы.
    Жалейка часта ўпамінаецца ў беларускім фальклоры і ў паэзіі. Пад назвай «Жалейка» выйшаў першы зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў пачатку 1908 года.
    КАЛЫХАНКА
    Песня, якую спяваюць, калі калышуць дзіця.
    Вершы-калыханкі ёсць у творчасці Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага і іншых пісьменнікаў.
    У эфіры Беларускага тэлебачання штодзень з 1981 года выходзіць перадача для дзяцей «Калыханка». Яе вядучыя — дарослыя акцёры і лялечныя персанажы (Дзед-Бара-
    дзед, Буслік, медзведзяня Топа і іншыя героі) абмяркоўваюць розныя тэмы, якія хвалююць беларускіх дзяцей. У канцы тэлеперадачы паказваецца мультфільм і гучыць песня-калыханка «Доўгі дзень» на словы Генадзя
    Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка.
    КАХАННЕ
    Вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы.
    У беларускай мове словы «каханне» і «любоў» абазначаюць падобныя, але не тоесныя пачуцці. Каханне абазначае інтымнае пачуццё паміж мужчынам і жанчынай, у той час як любоў — прыязнасць да рэчаў і з’яў, іншых людзей.
    Найбольш знакамітыя вершы пра каханне — «Явар і каліна» Янкі Купа-
    дабрыня
    пяшчота
    павага
    каханнеі • _	1 1 ■ '
    ■ клопат Я кахаю! ‘
    KCIXCU п
    дцбрыня ‘"“g іківага [ ваврсві
    каханне
    дабрШ^ кЛопат
    ПУ t
    прыгажосць
    /9 nuecizci
    .k v/ пя ш чота
    пяшчота клопат каханне
    ^^прыгажосць^ ^^авс&сг '^^прыгажоець
    Я кахчю'
    павага
    лы, «Зорка Венера» Максіма Багдановіча, «Пахне чабор» Петруся Броўкі.
    0 'і
    КРОСНЫ
    Ручны ткацкі станок; ніцяная аснова, якая навіваецца на навой станка.
    Пра старажытнае паходжанне кроснаў сведчыць іх распаўсюджанасць у многіх народаў. На кроснах выраблялі разнастайныя тканіны: ад грубай да найтанчэйшага палатна для намітак (галаўнога ўбору замужніх жанчын). Існуе беларускі народны танец «Кросны». У раённых цэнтрах Беларусі — Старых Дарогах і Лепелі — штогод праходзяць конкурсы ткацкага майстэрства «Матчыны кросны». У 2007 годзе рэжысёр Юрый Выдронак зняў дакументальны фільм «Старыя кросны».
    КУЛЬТ ПРОДКАЎ
    Пакланенне душам памерлых продкаў, асобныя вераванні ў іх боскасць і абрады іхушанавання.
    Вучоныя (этнографы, гісторыкі) сцвярджаюць, што ў беларусаў яшчэ з дахрысціянскіх часоў існуе моцны культ продкаў. Продкі ўяўляюцца як гаспадары роднай зямлі. 3 пашырэннем хрысціянства культ продкаў захоўваўся ў народных вера-
    ваннях. Пры святкаванні Каляд, вяселляў, хрэсьбін прынята было спачатку пакінуць рытуальную ежу продкам і толькі потым самім прыступіць да святочнай вячэры. Існуюць спецыяльныя дні памінання продкаў — Дзяды і Радаўніца. Па падліках этнографаў, у беларускім народным календары існуе каля 15 памінальных дзён.У гэтыя дні прынята прыбіраць магілы памерлых родзічаў, праводзіць памінальныя вячэры.
    КЎФАР, скрыня
    Драўляная ёмістасць для захоўвання тканін, адзення, бялізны і каштоўнасцей; від мэблі.
    Куфры ў магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах часцей былі вялікія, драўляныя, з акоўкай па кантах, фарбаваныя ў чорны ці зялёны колер. У беларускім сялянскімінтэр’еры пашыранызХІХстагоддзя.УпачаткуХХстагоддзя сяляне сталі вырабляць куфры з прыгожым раслінным арнаментам (кветкі, лісткі).
    У беларускай народнай культуры куфар быў культавым, магічным аб’ектам. Кожная нявеста захоўвала ў ім свой пасаг і іншыя каштоўнасці: ручнікі, кашулі, андаракі (спадніцы), хусткі, фартухі. Куфар выкарыстоўваўся ў многіх абрадах беларускага вяселля.
    Часта сустракаецца ў казках і паданнях, дзе найчасцей утрымлівае ў сабе золата і каштоўнасці, ахоўваецца міфічнымі істотамі або затоплены ў возеры. У сучасных музейных экспазіцыях куфар займае цэнтральнае месца. Напрыклад, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча захоўваецца стогадовы куфар, які належаў каханай паэта.
    «Куфар» — назва беларускай гандлёвай інтэрнэт-пляцоўкі.
    ЛЯЛЬКА
    Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека, а таксама макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленняў.
    Лялька можа быць зроблена з тканіны, паперы, дрэва, фарфору, пластмасы і іншых матэрыялаў. Продкі беларусаў верылі ў цудадзейную сілу лялек, быццам яны могуць ахоўваць і абараняць ад злых сіл, дарыць здароўе, мудрасць, удачу і шчасце.
    Вядомы лялькі-абярэгі, выкананыя ў мностве арыгінальныхтэхнік.
    У сучаснай культуры нарастае цікавасць да аўтарскай лялькі. У краіне праходзяць іх шматлікія выставы. He страчваюць сваёй папулярнасці
    лялечныя тэатры, якія працуюць у Мінску, Маладзечне, Магілёве, Гродне, Гомелі, Віцебску, Брэсце.
    ПАРОГ
    Бервяно або брус у ніжняй частцы праёма дзвярэй; у пераносным значэнні — пярэдадзень, мяжа чаго-небудзь.
    Парог мае сімвалічнае значэнне ў беларускай культуры, што адлюстравалася ў прымхах: ад парога хату не месці, не сядзець незамужняй дзяўчыне на парозе, не вітацца за руку цераз парог. Рытуалы з парогам выконваліся падчас вяселля (напрыклад,
    пры сватанні сват, пераступіушы парог, нізка кланяўся і называў парог «залатым»), хрэсьбін (па вяртанні з царквы ахрышчанае дзіця маглі пакласці ненадоўга на парог хаты). Лічылася, што парог — мяжа паміж сваёй, абжытай тэрыторыяй (хатай) і чужой. Таму беларусы стараліся абараніць сваю тэрыторыю з дапамогай пэўных дзеянняў з парогам (вывешванне зёлак, закопванне пэўных прадметаў).
    ПЕЧ
    Цаглянае або каменнае збудаванне ў хаце, у якім разводзяць агонь, каб згатаваць ежу, нагрэць памяшканне.
    Беларусы печ шанавалі і адносіліся да яе як да жывой істоты. Лічылі яе месцам жыхарства Дамавіка. Печ, як і парог, мае сімвалічнае значэнне ў беларускай культуры, што адлюстравалася ў прыказках і прымаўках: «Печ у хаце — другая маці», «Сядзець як мыш за печкай». Адзначаны і загадкі пра печ: «Яна галодная — хата халодная, яна пад’ела — у хаце пацяплела».
    РУЧНІК
    Вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны для выцірання твару, рук, цела ці посуду.
    У залежнасці ад прызначэння і функцыі ручнікі маюць розныя назвы. Кавалак тканіны без дэкору ці з вузенькімі палоскамі-ператыкамі па краях, які выкарыстоўваюць для побытавых патрэб (імі ў паўсядзённым жыцці выціралі рукі і твар), называюцьуціральнікам,уцірачом,уціркай. Ручніковая тканіна, прызначаная для ўпрыгожвання абразоў і бажніц, называлася набожнікам. Сувязь гэтай рэчы з абразамі, з чырвоным кутом адлюстравана ўлакальных назвах: набразнік, абразны ручнік, накутнік, багавік, завеска, плат, платок, набожны платок. Ён вылучаўся выразнай дэкаратыўнасцю і пэўнай даўжынёй, якая магла быць ад 2 да 5 метраўу залежнасці ад памераўбажніцы і колькасці абразоў. Аброчныя (запаветныя), ці ручнікі-абярэгі, прыносяць па абяцанні ці запавеце на абракальныя, прыдарожныя крыжы, прошчы, святыя крыніцы, святыя дрэвы як ахвяру, дар, сродак усталявання чалавекам кантакту з вышэйшым светам, індывідуальную просьбу да Бога. Выраблялі спецыяльныя аброчныя ручнікі, якія ахвяравалі ў царкву
    ці касцёл, капліцу ў крызісныя сітуацыі (засуха, эпідэмія, вайна, хваробы дзяцей). На Палессі многіяжанчыныткалі спецыяльныя ручнікі-абярэгідля ўсёй сям’і і выкарыстоўвалі ў лекарскіх мэтах, для захаванняхатняйжывёлыіпаляпшэннядабрабыту. Іхтрымалі за абразамі, але пры неабходнасці бралі з сабой у далёкую дарогу. Ручнікі-абярэгі пераходзілі з пакалення ў пакаленне.
    Ручнік быў адным з папулярных прадметаў гарадскога і сялянскага побыту ўжо ў часы Сярэдневякоўя. У той час ручнік набыў адзнакі каштоўнай дэкаратыўнай рэчы і разам з іншымі мастацкімі тканінамі з’яўляўся прадметам гандлю пад назвай «полотенце шнтое лнтовское». Падобны да ручніка выраб адлюстраваны на гравюры Францыска Скарыны, змешчанай у Бібліі 1517—1519 гадоў, дзе
    асветнік паказаны за маленькім рабочым столікам, пакрытым багата арнаментаваным ручніком. Традыцыйна беларускі ручнікткаўся з ільну.
    СПАДАР
    Адна з форм афіцыйнага ветлівага звароту да іншага чалавека ў беларусаў; у жаночым родзе — «спадарыня» або «спадарычна» (да незамужняй жанчыны), пры звароце да некалькіх чалавек — «спадарства».
    Слова ўтварылася ад слова «гаспадар» шляхам паступовага спрашчэння: спачатку знікла прыстаўное «г», потым прыстаўное «а». Словы тыпу «спадар», «аспадар», «аспадарства» выкарыстоўваліся ўжо ў старабеларускіхтэкстах.
    СЯМ’Я
    Група людзей, якая складаецца з мужа, жонкі, дзяцей і іншых блізкіх сваякоў, якія жывуць разам; у пераносным значэнні — група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі.
    Як і ў кожным грамадстве, роля сям’і для беларусаў вельмі важная. Адметнай рысай паводзін беларусаў у традыцыйнай сямейнай культуры выступае па-
    вага да старэйшых, што сцвярджаецца
    сямейным і грамадскім уладкаваннем. У сям’і зберагаюцца найважнейшыя каштоўнасці: асабістая адказнасць кожнага яе члена за даручаную яму справу, узаемадапамога і ўзаемавыручка, сумленнасць, добразычлівасць, сціпласць, павага да працы і працоўнага чалавека.
    У беларускай культуры захавалася багатая сямейная абраднасць беларусаў: радзіны, вяселле, хрэсьбіны, пахавальныя традыцыі, а таксама шматлікія рытуалы, накіраваныя на захаванне моцнай сям’і і выхаванне дзяцей. У сферы сямейных стасункаў беларусы заўсёды лічылі, што стварэнне сям’і — гэта вельмі адказная справа, адсюль прыказка: «Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся».
    ТАЛАКА
    Калектыўная дапамога пры выкананні работ (пераважна сельскагаспадарчых).