Традыцыйная культура і побыт беларусаў
6+
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 180с.
Мінск 2021
Існуе некалькі версій паходжання слова: запазычана з лацінскай мовы, са старажытнанямецкай мовы або спрадвечна беларускае слова.
Ад слова ўтвораны словы «скарб-
нік» (казначэй), «скарбніца» (месца захоўвання дарагіх рэчаў, сукупнасць культурных і духоўных каштоўнасцей), «скарбовы» (які адносіцца да скарбаў), «скарбонка» (невялікая скрыначка або сумка для захоўвання грошай).
У старабеларускай мове скарбам называлі дзяржаўную казну.
Знойдзеныя ў глебе старадаўнія манеты, плацёжныя сліткі і разнастайныя ўпрыгажэнні таксама называюцца скарбамі. Пошукамі такіх рэчаў прафесійна займаюцца археолагі і нумізматы. Людзей, якія самастойна займаюцца пошукам скарбаў, называюць скарбашукальнікамі.
ЦМОК, Смок, Чмок, Змей
Пачвара ў выглядзе змея, дракона ў беларускай міфалогіі, казках і народных паданнях.
Слова «цмок» агульнаславянскага паходжання, хутчэй за ўсё ўтварылася аддзеяслова «смактаць».
У беларускіх павер’ях цмок — зборны вобраз. Пад ім разумеецца і пачварны змей, і нячысты дух, часам з чалавечымі рысамі. Цмокі згадваюцца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага: «Теж уставуем: зверов спракавечных стародавніх цмоков іж ніхто не мает біті альбо мучіті в неволе, як цмок той у пуіцех або сенажатех гуляет, або теж у болоті сідіт, або теж пріходіт до замку поесті. А хто цковал тово цмока і шкоду ему учініл, або горш тово зобівші гэтак с корыстію схоплены быв, то маеттой платіті сорок рублев грошей або бітым пугою на пляцы местскім мае быть».
Вядомы фалькларыст Мікалай Нікіфароўскі адзначаў, што «цмок болей дагледжаны за іншых нячысцікаў, часта мыецца ў лазні. 3-за асцярожнасці і прадбачлівасці жыве долей астатніх дэманаў. Часта чапляецца да простых вясковых людзей, але людзей сямейных не кранае. Іх расправа чакае тых, хто парушае грамадскія абавязкі».
У 2013 годзе на беразе Лепельскага возера была ўстаноўлена скульп-
тура з выявай Цмока, якая хутка набыла папулярнасць сярод турыстаў і мясцовых жыхароў. Стаў ладзіцца штогадовы фэст беларускай міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока».
На Лепельшчыне апісаны незвычайны вясельны абрад частавання Цмока. Быццам у Валову Гару з Лепельскага возера ў дзень вяселля абавязкова прыплываў Цмок, каб атрымаць пачастунак з вясельнага застолля. Апоўначы маладыя вылівалі самагон і кідалі закуску, адначасова прасілі ў пачвары блаславення на будучае сумеснае жыццё. Абрад частавання Цмока на вяселлі існуе ў лепельчан і сёння.
У 2006 годзе беларускі баскетбольны клуб атрымаў назву «ЦмокіМінск».
Вобраз Цмока вельмі папулярны ўтворчасці беларускіх пісьменнікаў.
святочныя
ТРАДЫЦЫІ БЕЛАРУСАЎ
НАРОДНЫЯ святы
НАРОДНЫ КАЛЯНДАР
Сістэма замацаваных або рухомых дат, якая сфарміравалася ў старажытнасці і з’яўляецца арыенцірам для сельскагаспадарчых работ і рытуальных паводзін.
Старажытны народны каляндар быў звязаны з зімовым (на Каляды) і летнім (на Купалле) сонцастаяннем.
Разам з хрысціянствам на тэрыторыі Беларусі распаўсюджваўся звыклы нам каляндар, які прыстасоўваўся да язычніцкага. Святы падзяляліся на вялікія, ці гадавыя (двунадзясятыя), і малыя, ці прысвяткі. Сучасныя беларускія назвы месяцаў— гэта адметныя словы, якія ўтварыліся падчас назіранняў за з’явамі прыроды (цвіцення дрэў і раслін — ліпень, верасень, красавік; кліматычных умоў — снежань, студзень, люты),
асноўных сельскагаспадарчых работ (жнівень, кастрычнік).
Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў традыцыйным беларускім
народным календары адлюстраваны погляды чалавека на навакольнае асяроддзе. Беларускі народны каляндар стаў аб’ектам даследавання многіх этнографаў (Іван Крук, Аксана Катовіч, Таццяна Валодзіна). Беларускія назвы месяцаў па-мастацку асэнсаваны ў вершах «Родная мова» Пімена Панчанкі, «I гавораць месяцы» Васіля Рагаўцова.
БАТЛЁЙКА
Беларускі народны тэатр лялек.
Батлейка атрымала распаўсюджанне ў Беларусі з XVI стагоддзя. Назва яе паходзіць ад польскага слова Betleem — назва горада Віфлеема.
Блізкія да беларускай батлейкі ўкраінскі вяртэп (найбольш пашыраны ў XVIII—XIX стагоддзях) і польская шопка (вядома з XV стагоддзя). Сцэнай для прадстаўлення батлейкі звычайна служыла двухпавярховая драўляная скрыня, дзеі пастановак адбываліся ў верхнім і ніжнім ярусах. Батлейшчыкі вадзілі драўляныя лялькі на стрыжнях па прарэзах у падлозе ярусаў. Лялек рабілі з дрэва, каляровай тканіны; валасы, вусы — з лёну ці аўчыны; вопратку шылі з тканіны. Трапляліся таксама батлейкі з лялькамі-марыянеткамі на нітках ці з пальчатачнымі лялькамі. Вядома шэсць тыпаў батлейкі. Асобнае месца займалі батлейкі, зробленыя па прынцыпе ценявога тэатра (Віцебск, Веліж), і батлейка са зменнымі празрыстымі
дэкарацыямі (Докшыцы). Падчас прадстаўлення батлеечнік знаходзіўся за скрыняй, ён не толькі рухаў лялькі, але і гаварыў тэкст за іх, часам на фоне музыкі. Паказ складаўся з дзвюх частак: кананічнай, якая паказвалася на верхнім ярусе, і свецкай, якая ігралася на ніжнім ярусе батлейкі.
У наш час батлейка перажывае адраджэнне ў форме нацыянальнага дзіцячага тэатра. Працуюць Беларускі дзяржаўны тэатр лялек (горад Мінск), Магілёўскі абласны тэатр лялек, Беларускі тэатр «Лялька» (горад Віцебск) і шматлікія іншыя дзяржаўныя і аматарскія калектывы. Рэпертуар сучаснага лялечнага тэатра (батлейкі) вельмі разнастайны, арыентаваны на дзяцей і дарослых. Спектаклі ствараюцца на аснове фальклорных сюжэтаў, народных казак, класічнай літаратуры многіх народаў, нярэдка ў новым прачытанні.
Каля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў Мінску ўсталявана скульптурная кампазіцыя «Батлейка» (аўтар Леанід Зільбер).
ВЕРБНІЦА, Вербіч, Вярба, Вербная нядзеля
Хрысціянскае свята, звязанае з уваходам Ісуса Хрыста ў Ерусалім, якое адзначаецца ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем.
Па даўняй традыцыі радасны і ўсхваляваны народ рассцілаў дарогу Ісусу маладымі пальмавымі галінкамі. Сімвалам пальмавых галінак на тэрыторыі Беларусі сталі галінкі вярбы, адсюль і народная назва свята. Здаўна ў гэты дзень у храмах асвячаюць галінкі вярбы, якія потым нясуць дадому і выкарыстоўваюць як абярэгжытла і гаспадаркі. Прыгаворваючы «Верба свята — нова лята, верба пасвіці ў поле гнала» галінкай асвячонай вярбы выганялі жывёлу на першы выпас.
ВЯЛІКДЗЕНЬ, Вялікадне, Вялікаднік, Вялічка, Пасха
Хрысціянскае свята ў гонар уваскрэсення Ісуса Хрыста; галоўнае веснавое свята ў традыцыйным беларускім народным календары.
У святкаванні Вялікадня на тэрыторыі Беларусі перапляліся хрысціянскія і дахрысціянскія ўяўленні. Некаторыя мясцовыя формы падрыхтоўкі да свята і яго правядзення маюць статус нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі (распісванне яек і выраб «пальмы» на Вербніцу ў гарадскім пасёлку Сапоцкіне Гродзенскага раёна; хрэсны ход у вёсцы Аброва Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці).
У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень з’яўляўся памінальным днём. Людзі ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі.
Да Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з’яўлялася чырвонаеяйка, асвячонаеў царкве ці касцёле. Асвячоныя на Вялікдзеньхлеб,
соль, як і косткі ад велікоднага стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі, выкарыстоўваліся ўземляробчай працы. Косткі ад велікоднага застолля збіралі і закопвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад граду. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу збожжавых, пры выгане скаціны ў поле. Адной з асаблівасцей святкавання беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень.
Самая любімая гульня на Вялікдзень — біткі, калі гульцы стукаюцца фарбаванымі яйкамі і пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае («мацак»).
Беларускае вітанне на Вялікдзень: «Хрыстос уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!»
ГУКАННЕВЯСНЫ
Старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны.
Свята мае язычніцкае паходжанне. Суправаджаецца абрадавымі веснавымі песнямі, карагодамі. Дакладнай даты святкавання не мае (у канцы сакавіка — пачатку красавіка). Найчасцей падчас свята збіраліся на адкрытым месцы (горцы, беразе ракі, краі
лесу). Месца святкавання ўпрыгожвалася рознакаляровымі стужкамі, яркімі птушкамі, выразанымі з кардону, паперы, тканіны; складалася вогнішча і вакол яго спяваліся песні-вяснянкі. Ключавая фігура гэтага свята — бусел. Асаблівай увагай карысталіся птушкі, выпечаныя з цеста. Найчасцей пяклі сорак кавалкаў печыва ў выглядзе птушак і раздавалі дзецям. У некаторых рэгіёнах іх называюць «буські» або «буськавы лапы». Такіх птушак, зробленых з хлеба, звычайна раскладвалі ў наваколлі, каб яны прыцягвалі птушак, якія, па павер’ях, на сваіх крылах нясуць вясну.
ДАЖЫНКІ
Святкаванне заканчэння жніва.
Паводле Яўхіма Карскага, першыя згадкі пра свята сустракаюцца ўхронікахпадХІІ стагоддзем.Хаця саматрадыцыя можа весці свой пачатак яшчэ ад неаліту, калі на тэрыторыі Беларусі з’явілася земляробства. У многіхвёскахзахаваўся абрад«3авіваннебарады». Паслязборуўраджаюбыло прынята пакідаць на полі некалькі нязжатых каласкоў. Іх абвязвалі поясам — «завівалі бараду». Побач з імі клалі хлеб з соллю, яйкі. Апошнія каласкі называліся ў розных мясцовасцях Дзедавай Барадой, Богавай Барадой. Або казалі, што пакідаюць каласкі «казе на бараду». Побач рассцілалі чыстае палатно, на якое клалі кавалачак хлеба і соль.
3 1996 года дажынкі праводзяцца як Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі. На фестывалі ўзнагароджваюць найлепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Афіцыйную частку звычайна пачынае шэсце ганаровых гасцей, дэлегацый абласцей, творчых калектываў. Эмблемай фестывалю з’яўляецца сцягз выявай залатога калосся. Звычайна свята працягваецца два дні: у першы — урачыстая частка і выступленне фальклорных калектываў, у другі — кірмаш і канцэрты.
дзяды
Людзі, якія жылі раней, продкі; старажытны абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі адбываўся гэты абрад.
Адзначаліся калядныя Дзяды (перад Калядамі), масляныя (перад Масленіцай), піліпаўскія (перад калядным постам), радаўніцкія (перад Радаўніцай), траецкія (перад Тройцай). Спецыфіка гэтага абраду выяўляецца ў семантыцы беларускага фразеалагізма