Традыцыйная культура і побыт беларусаў
6+
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 180с.
Мінск 2021
Смелы, і ў гэтым няма яму роўнага звера у свеце жывёльным пушчанскага нашага краю.
Да сярэдзіны XX стагоддзя зубр быў амаль вынішчаны, трапіў у Чырвоную кнігу Беларусі. Дзякуючы дзяржаўнай ахове і намаганням па захаванні папуляцыі сёння натэрыторыі Беларусі налічваецца каля 2ооо асобін, ім не пагражае выміранне. Большая частка зуброў жыве ў Белавежскай пушчы.
На чэмпіянаце свету па хакеі ў Беларусі ў 2014 годзе вобраз зубраняці быў выбраны афіцыйным талісманам. Выява зубра часта сустракаецца ў афармленні рэкламных матэрыялаў, якія прэзентуюць Беларусь.
зязюля
Птушка сямейства зязюлевых, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.
Адна з найбольш міфалагізаваных птушак у традыцыйнай культуры беларусаўз ярка выяўленай жаночай сімволікай, звязанай з сумам, самотай, горам, разлукай, адзінотай, смерцю, светам памерлых.
У прыказцы «Начная зязюля дзённую перакукуе» ў вобразах дзённай і начной птушак выступаюць маці і жонка, і апошняя заўсёды пераважыць. Матыў ператварэння жанчыны ў зязюлю асабліва шырока выкарыстоўваецца ў баладах. Адным з самых распаўсюджаных з’яўляецца сюжэт пра пакрыўджаную маці, якой дзеці не падалі вады, калі яна захварэла, тады маці ператварылася ў зязюлю і адляцела з роднага дому.
Існуе традыцыя, пачуўшы кукаванне зязюлі ў лесе, падлічыць, колькі гадоўжыцця яна налічыць.
Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выпушчана памятная манета «Легенда пра залатую зязюлю».
МЯДЗВЁДЗЬ
Буйная драпежная млекакормячая жывёла сямейства мядзведзевых з густой поўсцю і тоўстымі нагамі.
У славянскай міфалогіі з’яўляецца адным з самых шанаваных звяроў, татэмным знакам і абярэгам роду. У беларусаў існаваў культ гэтай жывёлы як гаспадара лесу і дзікай прыроды, як увасаблення язычніцкага бога Вялеса.
Асаблівае месца выяве жывёлы адводзіцца ў народным арнаменце. На ручніках сімвал жывёлы стаіць на межах двух бакоў тканіны як пачатак
і канец каляндарнага года. Адсюль з’явіліся вобразы веснавога і восеньскага мядзведзяў. Веснавое язычніцкае свята, прысвечанае культу жывёлы, называецца Камаедзіца (Камаёдзіца), яно адзначалася 24 сакавіка. У гэты дзень жанчыны варылі «камы» — гарохавую кашу — і выходзілі на ўскраіну вёскі, каб ад паху смачнай ежы мядзведзь хутчэй уставаў з бярлогі.
У многіх беларускіх паданнях жывёла і чалавек лічыліся сваякамі, існавала павер’е, што некалі ў мядзведзя быў ператвораны чалавек: яго лапы — як чалавечыя рукі; ён ходзіць на дзвюх нагах, мыецца, любіць мёд, клапоціцца пра сваіхдзяцей, разумее чалавечую мову.
У беларускім фальклоры існуе шмат казак, у якіх мядзведзь паўстае запаволеным, няўклюдным, даверлівым, непаваротлівым, а часам і дурнем. Мядзведзь таксама — беларуская страва з бульбы і цыбулі, часам з даданнем смятаны, сала, каўбасы і іншых інгрэдыентаў.
У часы Вялікага Княства Літоўскага папулярнай з’явай была дрэсіроўка мядзведзяў.
МАТЧЫНА МОВА
МОЎНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ
АКАННЕ
Выкарыстанне гука [а] у ненаціскным становішчы пасля цвёрдых зычных на месцы націскных галосных [о], [э] (вбдны — вада).
З’яўляецца нормай у беларускай мове, а таксама ўласціва для беларускіх гаворак. Самая ранняя з’ява акання зафіксавана ў старабеларускіх тэкстах XIV стагоддзя. Прычыны і час узнікнення акання ў беларусаў да канца не высветлены. На думку некаторых вучоных, аканне — балцкая дыялектная з’ява, якая трапіла ў беларускую мову ў перыяд яе фарміравання. Аднак аканне сустракаецца і ў гаворках іншых славян: балгар, славенцаў. Аканне і яканне — адметныя рысы фанетычнай сістэмы беларускай мовы.
АПОСТРАФ
Надрадковы значок у выглядзе коскі.
У розных арфаграфічных сістэмах мае рознае значэнне.
У старабеларускім пісьменстве на месцы, дзе сёння пішацца ■ апостраф, ужываліся адмысловы значок паерык або літары «ь», «ь». Апостраф пачалі выкарыстоўваць як раздзяляльны знак пасля апублікавання ў 1918 годзе «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча, аднак канчаткова яго функцыі вызначыліся толькі пасля рэформы правапісу ў 1926 годзе.
Сёння апостраф выконвае раздзяляльную функцыю перад галоснымі «е», «ё», «ю», «я», «і» пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны (аб’езд, пад’ём), у сярэдзіне слоў пасля некаторых зычных (вераб’іны, куп’ё, саф’ян, д’ябал, сузор’е).
Апостраф таксама служыць для аддзялення часціц пры замежных прозвішчах і імёнах (ОТенры).
У Беларусі існуе літаратурная прэмія «Залаты апостраф», заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
ДЗЁКАННЕ
Чаргаванне цвёрдага гука [д] з мяккім [дз’], які вымаўляецца як адзін гук.
Гэта рыса вымаўлення ўласціва беларусам і «выдае» іх пры размове на замежнай мове. У пачатку XX стагоддзя Яўхім Карскі адзначаў: «Праўда, маларосы [украінцы] не любяць тутэйшага дзекаючага вымаўлення, у сваіх кпінах з беларусаў яны падкрэсліваюць менавіта гэтую рысу: «хмба лнхо озме лмтвмна, іцобь вмнь не дзекнувь».
Дзеканне праявілася ў помніках пісьменства ўжо ў XV—XVI стагоддзях. У артыкуле «Праект літар для згукаў «дз» і «дж» Уладзімір Дубоўка прапанаваў увесці для іх асобныя літары, але гэта ідэя не была ўвасобленаўжыццё.
ПРОЭКТ
АІТДР ДАЯ ЗГУКДЎ „Д3“ і „ДЖ"
АДВІТАК 3 ЧАСОПІСІ .УЗВЫШША' М 4 (101 за 1928 г.
КІРЫЛІЦА
Адна з дзвюх старажытных славянскіх азбук.
Сваю назву атрымала ад імя славянскага асветніка Кірылы Філосафа (827—869). Створана ў IX стагоддзі на аснове грэка-візантыйскага пісьма. Паходжанне кірыліцы канчаткова не высветлена.
У XIV—XVIII стагоддзях кірыліца шырока ўжывалася ў беларускім пісьменстве. Спачатку ў старабеларускім пісьме ўжываліся ўсе літары кірыліцы, аднак у працэсе развіцця беларускай мовы многія літары сталі непатрэбнымі.
Выдатным дасягненнем стала ства-
fh Бе Гг Да ft
Жж S& З3 Нн fi Кк Лл ЛЫ Нн Ооо Пп Pf Gc Тт оі[ Й Фф Цц Чч Шш ЦІф % ы к Юм Шід Ute Дд || AaVvv
6% нтл^ саш
рэнне беларускім першадрукаром і асветнікам Францыскам Скарынам друкарскага варыянта алфавіта, які стаў узорам для іншых усходнеславянскіх друкароў. Сучасны беларускі алфавіт кірылічны, складаецца з 32 літар.
КІТАБЫ
Кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом.
Ствараліся з XVI стагоддзя татарамі, якія пачалі сяліцца на тэрыторыі Беларусі пачынаючы з XIV стагоддзя, адны як ваеннапалонныя, другія — добраахвотна, у пошуках лепшага жыцця. Пэўны час яны захоўвалі свае традыцыі, культуру, мову. Паступова сталі далучацца да беларускай культуры, забылі татарскую і перанялі беларускую мову. Для захавання рэлігіі татары вымушаны былі перакласці Каран і іншыя кнігі іслама на беларускую мову, пакінуўшы пры гэтым арабскі алфавіт. Звычайна кітабы змяшчалі ўсходнія легенды, казкі, прыгодніцкія аповесці, апісанні мусульманскіх рытуалаў.
Кітабы напісаны і чытаюцца справа налева. Радок суцэльны, няма падзелу на словы, няма вялікай літары і знакаў прыпынку. Мова кітабаў блізкая да беларускай народнай мовы. Цікава, што з дапамогай арабскай графікі больш дакладна ў параўнанні з кірыліцай перадаюцца некаторыя гукавыя асаблівасці беларускай мовы, у першую чаргу
дзеканне і цеканне, паколькі ў арабскай графіцы былі розныя літары для абазначэння парных гукаў.
Вывучэнне кітабаў пачалося ў XIX стагоддзі. Першаадкрывальнікам лічыцца прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта ўсходазнавец Антон Мухлінскі. Вывучэнне кітабаў дае каштоўны матэрыял для філолагаў, этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў, цюрколагаў, арабістаў.
Кітабы зберагаюцца ў бібліятэках Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі навук Літвы, Вільнюскага, Санкт-Пецярбургскага і Казанскага ўніверсітэтаў, у прыватных бібліятэках.
КЛІЧНЫ склон
Асаблівая форма іменнай часціны мовы (часцей за ўсё назоўніка), якая выкарыстоўваецца для абазначэння аб’екта (часцей за ўсё адушаўлёнага), да якога звяртаюцца.
Склонам гэта форма называецца ўмоўна. Гістарычна клічны склон уваходзіў у індаеўрапейскую сістэму склонаў і існаваў у санскрыце, старажытнагрэчаскай мове і латыні. Хоць пазней ён быў страчаны многімі сучаснымі індаеўрапейскімі мовамі, некаторыя мовы захоўваюць гэты склон і дагэтуль.
У беларускай літаратурнай мове гэты склон мае асобую форму ў назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку (сват — сваце, брат — браце, сын — сыне, Янка — Янку, князь — княжа). У іншых выпадках клічны склон формай супадае з назоўным склонам (мама! сябры!). У беларускай літаратуры XIX стагоддзя, мова якой утваралася на аснове жывых гаворак, клічны склон зусім натуральны. Напрыклад, як у вершы Паўлюка Багрыма:
Зайграй,зайграй, хлопча малы, ...Дзежты пойдзеш, небарача?
У літаратуры XX стагоддзя таксама сустракаецца выкарыстанне клічнага склону. Напрыклад, у рамане Івана Мележа «Людзі на балоце»: «Яна хацела, мусіць, паглядзецца ў ваду, але з хаты раптам пачуўся нездаволены крык: — Ганно-о! Дзе ты, нячыстая сіла?!»
ЛАЦІНКА
Назва варыянта лацінскага алфавіта, які выкарыстоўваецца для пісьма на беларускай мове.
Беларуская лацінка грунтуецца на класічным лацінскім алфавіце з элементамі польскай і чэшскай графічных сістэм. У канцы XVI стагоддзя, пасля ўваходу Вялікага Княства Літоўскага ў склад Рэчы Паспалітай, сталі з’яўляцца першыя помнікі на лацінцы (захавалася невялікая колькасць дакументаў і надпісаў). 3 XVII стагоддзя лацінскі алфавіт выкарыстоўваўся ўтэатры. П’есы пісалі па-лацінску і па-польску, а беларуская мова гучала ў інтэрмедыях, якія забаўлялі гледачоў у антрактах.
• W-Я-МНІ
Н 4 81 78
ПОО 1.\ WiiBU» 10 23 ІЧМ Г.
WICHODZIC RAZ I TYDZIEN polskimi i niskiuii litem'
Nasza Niwa
P1ERSZAJA B1EMRUSK/JA Л/ZET/ I ЕШШМІ
П //.Й W Д» Wupwi. 'міяІпі tdefanukuju
fht« im spabadaje. K>dny snapprawo by6 :i «vJuihany iu na vtranu'Oa^h xaazej hasriy j kit-rawer >-ju. UJki kub byiv пншаш». ■My is Awp>j staraoy Ьікіяет йагаоа. W «air Шчпау. szt» aia wi*daju<. chto > ny уЛ\ -ntmtitfi. iaf» >*»* UrtanUa/ i "leak punali swajeprawa i рашаш nmiTfi 'tuvuej ruhw-i. Л
Nia budueitt pisar hjvuika. Ihahk-in psЧГ spakvjnie. kMajuetty іміт [»nn
dn 0 wurzy; ale рмкатаўейміа by* .
Hwy mi i panawa^ nad чаЬоўп: na-shaj Sk ■ bah-iny roautu пі-м-ua tzyiiiaja u »wvi«h ruktu-h barawje ««*e-
A ciapu r prszywajem uswh tyi.h. rfw»’ гахшпкр1 uaaay rail, adi-znwajv t»j«. акі» my Лауат. i «mKovbnatn рмоаЬгл- ?
im. * тЛ^, *гЬ