• Часопісы
  • Традыцыйная культура і побыт беларусаў

    Традыцыйная культура і побыт беларусаў


    6+
    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    60.47 МБ
    3 2012 года праводзіцца штогодняе экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю» (Віцебская вобласць). Тут знаходзіцца балота Ельня — адно з найвялікшых балот Еўропы.
    ЖЫТА
    Аднагадовая расліна сямейства злакаў, зерне якой выкарыстоўваецца для прыгатавання хлеба, а таксама зерне гэтай расліны.
    Слова «жыта» мае старажытныя карані. Даследчыкі лічаць, што словы «жыта» і «жыць» паходзяць ад аднаго кораня.
    Ад жыта ўтварыліся многія беларускія прозвішчы — Жытко, Жыцько, Жыткоў, Жытковіч, Жыткевіч, Жыткоўскі; назвы рэк і азёр — Жыцінка; назвы гарадоў і вёсак — Жытнёў, Жытанежжа, Жыткавічы, Жытоўля, Жытаполле.
    У беларускай міфалогіі існуе некалькі легендарных сюжэтаў пра з’яўленне жыта на зямлі.
    3 жытам звязаны беларускія міфічныя істоты. Жытняя баба ўяўлялася ў абліччы фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. Жыцень, падобная да чалавека істота, уплывае на выспяванне ўраджаю.
    У культуры беларусаў зерне сімвалізавала бессмяротнасць. Беражлівыя адносіны да хлеба выхоўвалі ў дзяцей з маленства. Кідаць хлеб заўсёды лічылася вялікім грахом. Непаважлівыя адносіны да хлеба былі недаравальнымі і вельмі строга караліся
    ў сям’і.
    У беларусаў шмат прыказак і прымавак, фразеалагізмаў пра жыта: «Памірацьзбірайся, а жыта сей», «Хто полю годзіць, утаго жыта родзіць», «Як жыта наліваецца, гаспадар умываецца».
    Жыта выкарыстоўваецца ў шматлікіх абрадах. Напрыклад, традыцыя абсыпання жытам маладых на вяселлі, што садзейнічае багаццю і пладавітасці, існуе і сёння. Шырока бытаваў звычай пры пабудове дома класці паміж бярвеннем жыта.
    КАНЮШЫНА
    Кармавая травяністая расліна сямейства бабовых з трайчастым лісцем і шарападобнымі кветкамі.
    Выява канюшыны прысутнічае на гербе Рэспублікі Беларусь. Песня «Касіў Ясь канюшыну» ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» з’яўляецца адной з самых вядомых і папулярных у Беларусі. Яна лічыцца народнай. Вядома беларуская прыказка: «Канюшына — каню сіла».
    ЛЁН
    Род кветкавых раслін сямейства лёнавых; прыродны матэрыял, які выкарыстоўваюць для пашыву адзення, зараз з’яўляецца гандлёвым брэндам Беларусі.
    Спрадвеку льняное палатно выконвала цэлы шэраг функцый, якія з цягам часу набылі значэнне сімвалічных. Ім накрывалі стол, у яго загортвалі хлеб, з яго рабілі мяшочак для клінковага сыру. Белы тэкстыль, найчасцей ільняны, адзначаўусе галоўныя моманты ўжыцці чалавека — нараджэнне, шлюб, а ў некаторых архаічных лакальных традыцыях і смерць. Ільняныя ручнікі ўпрыгожвалі хрысціянскія абразы.
    Ільняныя абрусы, ручнікі, адзенне, пасцельная бялізна лічацца найлепшым сувенірам з Беларусі.
    У беларускай мове існуе сталае параўнанне светлых валасоў з ільном — ільновалосы чалавек; часта ўжываюцца формы лянок (Алена Лянок — псеўданім паэтэсы), ляночак. Цёплае стаўленне да гэтай расліны адзначана ў многіх вершах.
    ШЫПШЫНА
    Кустовая расліна з буйнымі чырвонымі або ружовымі кветкамі і са сцяблом, якое пакрываюць калючкі; дзікарослы від ружы.
    Магчыма, атрымала назву за вострыя шыпы, якія пакрываюць яе галіны. 3 шыпшыны вараць варэнне, кісялі, яе сушаць, выкарыстоўваюць у медыцыне. Расліна з’яўляецца крыніцай вітамінаў, валодае супрацьзапаленчымі якасцямі. Усім беларусам добра вядомы радкі з вершаУладзіміра Дубоўкі:
    0 Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!
    У аповесці «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча галоўны герой Гервасій Выліваха ў памяць аб Радзіме прышпіліў да кашулі кветачку
    шыпшыны.
    У беларускім фальклоры шыпшына можа сімвалізаваць боль, пакуты, варожасць. Так, у адной з песень адлюстроўваюцца думкі свякрові: «На сыну пасадзіла чырвону каліну... на маладой нявестцы — калючу шыпшыну...»
    Але часцей яна сімвалізуе маладосць і каханне. У народным паданні апавядаецца, што ў куст з ружовымі кветкамі ператварылася маладая прыгожая дзяўчына, якая не хацела ісці замуж за багатага пана, бо кахала простага хлопца. Калі з куста паспрабавалі сарваць прыгожыя кветкі, яна выпусціла вострыя шыпы.
    ЖЫВЁЛЫ
    БЎСЕЛ
    Вялікая пералётная птушка сямейства бусліных з доўгай прамой чырвонай дзюбай і чырвонымі нагамі.
    У розных мясцовасцях Беларусі бусла могуць называць бусял, бацян, бацьян, бусько, бусло, буцян, бусэнь, бусёк. Ад гэтага слова ўтвораны прозвішчы — Бацян, Боцька, Бацяноўскі, Бусько, Бусел, Буслаў, Бусловіч; назвы рэк і азёр — Бусль, Бусяж, Бусоўня; назвы вёсак — Буслаўка. Буськавай дарогай называюць Млечны Шлях.
    Папулярны бусел у беларускай фразеалогіі: даўганогі (цыбаты), як бусел; мчыцца як той бусел з жабай; хутчэй бусел жарабя ўродзіць, калі ты ўгледзіш (адгадаеш); ходзіць як бусел па балоце; шыя доўгая як у бусла.
    У беларускім фальклоры бусел паўстае як ахоўнік чалавечага жылля ад пажару, апякун над іншымі нябеснымі стыхіямі. Бусел — сімвал Радзімы, любові да роднай зямлі, роднага дому, сімвал дабрабыту:
    I куды б ні пайшоў — застаюся
    пад бусліным крылом Беларусі.
    (Сяргей Законнікаў. «Тры абліччы»)
    Бусел таксама — сімвал дзетароднасці («Бусел дзіця прынёс»). Паводле беларускага павер’я бусел, які прысніўся, прадвяшчае цяжарнасць.
    Пра паходжанне птушкі існуе некалькі легенд. Вось, напрыклад, адна з самых распаўсюджаных. Калі шмат развялося гадаў на зямлі і чалавек стаў цярпець ад іх шмат зла, Бог злітаваўся над чалавекам, забраў іх усіх у мех, завязаў і аддаў іх аднаму чалавеку, каб ён кінуў меху печку, загадаўшы яму не глядзець, што завязана ў меху. Чалавек не ўцярпеў, развязаў мех, і ўсе гады адтуль выпаўзлі. За гэта Бог ператварыў непаслухмянага чалавека ў бусла, загадаўшы яму збіраць гадаў. Так ён і ходзіць па балотах, шукае жаб і змей.
    У беларусаў існуе мноства прымет, абрадаў, звязаных з гэтай птушкай, па паводзінахбусла прадказвалі надвор’е.
    Бусел быў і сярод калядоўшчыкаў, ён танцаваў, доўгай дзюбай біў гледачоў і ўсяляк смяшыў.
    ВОЎК
    Драпежная млекакормячая жывёла сямейства сабачых.
    У Беларусі трапляецца ўсюды. У старажытныя часы людзі надзялялі ваўка розумам. Лічылася, што калі з драпежнікам павітаешся першым, то ён ніколі цябе не кране. Час з лістапада па люты называлі воўчым, калі людзі маглі ператварацца ў ваўкоў.
    Ваўка таксама лічылі сімвалам ночы і зімы, нават смерці. Для беларусаў вобраз ваўка з’яўляецца супярэчлівым. Сярод фразеалагізмаў можна сустрэць выразы «воўк у авечай шкуры», што азначае ‘каварны, крывадушны чалавек’, а таксама «біты воўк», што значыць ‘вопытны, бывалы чалавек’. Сярод фразеалагізмаў, у якіх сустракаецца слова «воўк»: хоць ваўкоў ганяй — вельмі холадна; ваўком выць — горка скардзіцца; хоць воўк траву еш — абсалютна аднолькава, без розніцы.
    У беларусаў ёсць прымаўкі, якія зафіксавалі павер’е пра ўспрыманне
    нечаканай сустрэчы з ваўком як добрага знака: «Калі воўк дарогу перабег — пашанцуе». Перабяганне дарогі ваўком можа разумецца як спатканне з продкам, што абяцае сваё апякунства.
    Драпежнасць ваўка падкрэслена ў беларускіх прыказках і прымаўках: «Воўк казе не таварыш», «Воўк не пастух, казёл не агароднік», «Не за тое ваўка б’юць, што шэры, а што авечку з’еў». Частымі з’яўляюцца параўнанні з ваўком: баяцца як воўк ягняці, блішчаць як воўчае вока, галодны як воўк, глядзіш як воўк на казу.
    ЖАБА
    Бясхвостая земнаводная жывёла сямейства сапраўдных жаб з бародаўчатай скурай; у шырокім сэнсетэрмін «жаба» адносяць да ўсіх прадстаўнікоў атрада бясхвостых.
    У Беларусі распаўсюджаны д віды жаб. Жаба азёрная і жаба сажалкавая жывуць у вадзе ці каля яе. Жаба вастрамордая і
    жаба травяная жывуць на балотах і заліўных лугах, палянах, у садах, парках,
    каля жылля.
    У дыялектах беларускай мовы жабу называюць рапухай, квактухай.
    Жаба — пагардлівае, дакорлівае называнне дзяцей і падлеткаў (жаба малая) або жанчын (старая жаба). Памяншальна-ласкальная форма — жабка, дзіця жабы — жабяня, лічынкі жаб — апалонікі.
    Вобраз жабы ў прыказках і прымаўках прыніжаны: «Каня куюць, а жаба ногі падстаўляе». Ён замацаваўся ў фразеалагізмах: пнецца якжаба на купіну — пішчом лезе куды-небудзь, каб дамагчыся чаго-небудзь; з жабіны прыгаршчы — чаго-небудзь вельмі мала; у сучасным выразе жаба душыць — калі чалавек шкадуе грошай, зайздросціць чужому поспеху. Жабай у каляіне могуць назваць асобу, якая робіць перашкоды якой-небудзь справе.
    Крылаты выраз «жаба (жабка)-вандроўніца» ўвасоблены ў скульптуры ў горадзе Гродне. «Жабка» — таксама назва традыцыйнага танца на Палессі і Віцебшчыне.
    змяя
    Паўзун з доўгім звілістым целам, без ног, звычайна з ядавітымі зубамі.
    На Беларусі распаўсюджаны тры віды змей — вуж, мядзянка, гадзюка звычайная. Для чалавека атрутнай з’яўляецца толькі гадзюка.
    Як сцвярджае даследчык Уладзімір Конан, на тэрыторыі Беларусі, асабліва на Палессі, быў вельмі распаўсюджаны культзмей, найперш вужоў. Паводле беларускіх легенд, калі не крыўдзіць, паважаць мудрых вужоў, то яны прынясуць дабрабыт у хату. Калі чалавеку сустрэнецца вуж-цар у залатой кароне з рожкамі, то трэба рассцяліць перад ім пакрывала або ручнік з хлебам і соллю ды кланяцца Змяінаму Цару. Змей, перапаўзаючы палатно, скіне дабрадзею залаты ражок. Чалавек з такім падарункам робіцца мудрацом ізнахарам.
    Пра багатых ды шчаслівых гаспадароў беларусы кажуць: «Яму змей грошы носіць». Свяшчэнныя вужыжылі каля векавыхдубоў —прытулкаўПеруна. Выявы вужоў і сёння сустракаюцца на вільчыкаххат. У мастацкай літаратуры вобраз змяі згадваецца ў апавяданні «Вужыная карона» Яна Баршчэўскага, вершах «Змяіны Цар» Максіма Багдановіча, «Мой гаспадар Змяіны Цар» Анатоля Сыса і іншыхтворах.
    ЗУБР
    Дзікая млекакормячая жывёла сямейства пустарогіх; у пераносным значэнні слова «зубр» ужываюць, калі гавораць пра буйнога спецыяліста, уплывовую асобу ў якой-небудзь галіне дзейнасці.
    Зубр для беларускай кулыуры — знакавы звер. Яго нораў суадносны з беларускім нацыянальным характарам: бязмежная вынослівасць і цярплівасць урэшце можа змяніцца лютасцю, калі крыўдзіцель не знойдзе выратавання ад помсты. Самае вядомае мастацкае апісанне зубра — у паэме «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (пераклад з лацінскай мовы Язэпа Семяжона):
    Лютасцю больш небяспечны, чым люты драпежнік, зубр для людзей не страшны, не чапай — не зачэпіць, будзе стаяцьякукопаны — пастыр на варце, не страпянецца, а позіркам пасціць няспынна і чараду, і сям’ю ў чарадзе на папасе.