Традыцыйная культура і побыт беларусаў
6+
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 180с.
Мінск 2021
ветліва адказаць: «Дзякуй!»
У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшла кніга «Этыкет па-беларуску» Сяргея Зелянко, якая ў займальнай форме знаёміць чытачоў з маўленчай культурай беларусаў.
ПРОЗВІШЧА
Спадчыннае радавое імя, якое ўказвае на прыналежнасць чалавека да пэўнага роду, сям’і.
У беларускай мове, як і ў некаторых іншых славянскіх мовах, жаночыя прозвішчы, як правіла, адрозніваюцца па форме ад мужчынскіх (Іванова — Іваноў). Дзявочае прозвішча — прозвішча, якое замужняя жанчына насіла да ўступлення ў шлюб. Беларускія прозвішчы могуць быць утвораны ад імёнаў (Іваноў, Пятроў) альбо паходзіць ад назвы дзейнасці той ці іншай сям’і (Півавар, Кавальчук, Бондар), мясцовасці (Белазёрскі), мянушак і дахрысціянскіх імёнаў (Кульгавы, Траццяк, Пазняк). Прозвішчы, якія паходзяць ад імя продка, называюць патранімічнымі. Большасць з іху беларусаў маюць суфі кс -іч (Міцкевіч, Козіч, Дашкевіч). Да групы патранімічных прозвішчаў, найбольшай і найстаражытнейшай, таксама адносяцца тыя, што заканчваюцца на -ук (-юк), -эня (-еня), -энка.
Па сведчанні вучоных, у канцы XV стагоддзя прозвішчы мелі вышэйшыя саслоўі — баяры, шляхта. Сяляне займелі прозвішчы пасля аграрнай рэформы XVI стагоддзя.
ПРЬІКАЗКА
Жанр народнай вуснай творчасці, які ва ўстойлівым выразе-афарызме абагульняе жыццёвы вопыт народа, дае практычныя парады і павучанні.
Прыказка нараджаецца ў канкрэтнай жыццёвай сітуацыі, самастойна не бытуе, выкарыстоўваецца ў маўленні ў патрэбны момант. Яна канкрэтызуе сітуацыю, засяроджвае на ёй увагу, робіць высновы: «Хто ілжэ, той і крадзе» або «Хто дбае, той і мае». У некаторых прыказках у некалькіх словах заключаецца дзеянне і яго вынік: «Баба з воза — каню лягчэй».
Вельмі шырока ўжываецца ў прыказках схаванае параўнанне («Бацька нажываў горбам, а дзеткі пражылі горлам»). Многія прыказкі пабудаваны на супрацьпастаўленні («Паны балююць, а мужыкі гаруюць»).
Прыказка — народная памяць пра мінулае і яскравы зварот да сучаснага, вобразнае адлюстраванне нацыянальных адметнасцей народа.
ПРЫМАЎКА
Слоўны выраз, які падкрэслівае якуюнебудзь характэрную прыкмету з’явы без абагульненняў і вывадаў з іншых падобных сітуацый або чалавечых паводзін.
Калі прыказка з’яўляецца закончаным меркаваннем, «замкнутым» выразам, то прымаўка ўспрымаецца незакончанай думкай, патрабуе завершанасці.
Выкарыстоўваецца толькі ў канкрэтных выпадках, каб падкрэсліць пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з’явы. Сярод беларускіх пры-
мавак: «На языку мядок, а на сэрцы лядок» (пра двудушнага чалавека), «Не з тваім ротам мышэй лавіць» (пра няўмеку), «Ні млеў, ні пацеў, а рот разявіў» (пра гультая), «Пальца ў рот не кладзі» (пра кемлівага).
Многія прымаўкі перадаюць розныя прыкметы, парады, правілы этыкету: «Снег на куццю — грыбы на лета», «Посуд б’ецца на шчасце».
ПРЫПЕЎКА
Невялікі, звычайна чатырохрадковы песенны твор лірычнага ці гумарыстычнага характару.
Верагодна, прыпеўка ўзнікла ў старажытнасці і доўгі час існавала разам з музыкай і танцам, потым, аддзяліўшыся ад танца, вылучылася ў самастойны жанр.
На тэрыторыі Беларусі як жанр сфарміравалася ў другой палове XIX стагоддзя, у 1920-я гады атрымала шырокае распаўсюджанне. Характэрнай асаблівасцю прыпеўкі з’яўляецца незамацаванасць тэксту за пэўнай мелодыяй. У розных мясцовасцях адзін і той жа тэкст кладзецца на розныя напевы. У той жа час на асобныя напевы маглі спявацца дзясяткі розныхтэкстаў.
Выкананне прыпевак — свайго роду спаборніцтва, слоўная імправізацыя выканаўцы, пры якой музы'ка (гарманіст, баяніст) становіцца актыўным яе ўдзельнікам.
Сёння прыпеўкі — вельмі папулярны ў народзе жанр традыцыйнай творчасці. Яны працягваюць існаванне ў розных галінах мастацкай культуры народа, асабліва ў аматарскай дзейнасці.
ФАЛЬКЛОР, вусная народная творчасць, народная паэтычная творчасць
Від мастацкай творчасці народа, што адлюстроўвае рэчаіснасць у паэтычных вобразах; важная частка духоўнай культуры беларусаў.
Да фальклору адносяцца апавядальныя жанры, песні, абрадавая паэзія, малыя жанры, народны тэатр, дзіцячы фальклор, інструментальная музыка, народныя танцы.
На працягу стагоддзяў у фальклоры адлюстроўваліся змены, гістарычнае развіццё побыту, светапогляду, сацыяльныхстасункаў, каштоўнасцей яго стваральнікаў.
Беларускі фальклор з’яўляецца адным з найлепш апісаных у Еўропе. У XX стагоддзі выдадзена больш за 50 тамоў серыі «Беларуская народная творчасць», у якой сістэматызаваны ўсе жанры фальклору (тамы «Каляндарна-абрадавая паэзія», «Сямейнаабрадавая паэзія», «Прыказкі і прымаўкі», «Прыпеўкі»).
Важным набыткам беларускай фалькларыстыкі XXI стагоддзя з’яўля-
ецца двухтомная энцыклапедыя «Беларускі фальклор». Фальклор мае цесныя сувязі з рознымі відамі мастацтва — літаратурай, жывапісам, музыкай, тэатрам. Фальклор часта называюць «мастацкім летапісам народа», «важнейшай часткай духоўнай культуры народа».
3 СІВЫХ ЛЕГЕНД...
АСІЛАК
Герой традыцыйных беларускіх чарадзейных казак, легенд і паданняў.
гарошыну; ад ветру нарадзіўся
Воін незвычайнай сілы (вырывае з каранямі дрэвы, кідае каменныя глыбы), мужнасці і розуму, пры гэтым справядлівы, спагадлівы, здольны спачуваць і заўсёды гатовы дапамагчы і абараніць пакрыўджанага. Неймаверная моц асілкаў тлумачыцца іх дзівосным нараджэннем. Напрыклад, Кацігарошак (Пакацігарошак) нарадзіўся ад жанчыны, якая з’ела незвычайную н Падвей, ад мядзведзя і вясковай жан-
чыны — Івашка — мядзведжае вушка.
У асобе Асілка спалучаюцца шматлікія рысы станоўчых казачных герояў. Смеласць і сіла збліжаюць яго з быліннымі багатырамі і волатамі.
БАРЫСАВЫ КАМЯНІ
Манументальныя помнікі эпіграфікі XII стагоддзя.
На тэрыторыі Беларусі вядомы сем вялікіх валуноў з высечанымі на іх крыжамі і надпісамі «Господн помозн рабу своему». Назву атрымалі ад імя полацкага князя Рагвалода Усяславіча (канец 1040-х гадоў — 1128). Першы, хто звярнуўувагу на адзін з Барысавых камянёў, быў гісторык Мацей Стрыйкоўскі, які жыў у Віцебску ў другой палове XVI стагоддзя. Захаваліся тры
з пяці камянёў: у горадзе Полацку каля Сафійскага сабора (раней знаходзіўся каля вёскі Падкасцельцы); у гарадскім пасёлку Друя Браслаўскага раёна на Цэнтральнай плошчы (раней знаходзіўся на беразе Заходняй Дзвіны); у Маскве ў музеі-запаведніку «Каломенскае» (адзін з дзісенскіх з-пад вёскі Балоткі, з надпісам «Сулмборь хрьст»), Магчыма, у старажытнасці да прыняцця хрысціянства Барысавы камяні былі язычніцкімі аб’ектамі пакланення. У савецкі час у перыяд барацьбы з рэлігіяй яны знішчаліся.
У народзе гэтыя камяні называліся Барыс, Барыс-Хлебнік, Барыс-Глеб, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік.
ВАЛАТОЎКА
Узвышанае месца, у якім, паводле народных уяўленняў беларусаў, пахаваны легендарныя асілкі-волаты; курган.
Слова ўтварылася ад слова «волат» (асілак) і не мае адпаведніка ў рускай мове. Адлюстроўвае ўзаемасувязь ландшафту Беларусі і міфалогіі беларускага народа.У вершы «Валатоўкі» Петруся Броўкі ёсцьтакія радкі:
Як восенню ўзгоркі засцелюцца золатам, паміж валатовак блукаць я люблю, — а ўтых валатоўках волаты, волаты, што леглі калісьці за нашу зямлю.
ВЯСЁЛКА
Шматколерная дугападобная паласа на небе, якая ўзнікае ад праламлення сонечных праменняў у кроплях дажджу.
Назву «вясёлка» таксама маюць расліна, грыб, бярэзнік з павіслых бяроз.
У дыялектах беларускай мовы варыянтамі слова «вясёлка» з’яўляюцца: радуга, радуха, тэнч(а), асёлка, весялуха, каромісіл, цмок, дуга. Вясёлку называюць таксама «нябесным дзіўным мостам», «шматколернай дарожкай». Вясёлку ў народзе ўспрымалі як лук Перуна, з якога грамавержац пасылае на зямлю стрэлы — маланкі.
Па асаблівасцях вясёлкі і часе яе ўзнікнення на небе прадказвалі будучае
надвор’е. Паслядоўнасць колераў вясёлкі — чырвоны, аранжавы (або пама-
ранчавы), жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы — лёгка запомніць, карыстаючыся наступнымі сказамі, у якіх першая літара кожнага слова з’яўляецца першай літарай у назве колеру: «Чакаю апетытных жабак з беларускіх сажалак. Француз»; «Чыжаддаўжукузагад: брат, схавай фотаапарат»; «Чэшскі пан жадае зноў бачыць сорак фазаноў»; «Чаму птахжурботны зранку? Бо сапсута
філіжанка».
Назву «Вясёлка» мае беларускі дзіцячы часопіс.
КОЛЕР
Светлавы тон чаго-небудзь; афарбоўка.
Колер у культуры беларусаў адыгрывае сімвалічную ролю. У беларускай міфалогіі, фальклоры, этнаграфіі, паводле даследаванняў, існуе тры асноўныя (белы, чырвоны, чорны — універсальная колеравая трыяда) і чатыры дадатковыя (жоўты, зялёны, сіні і шэры) колеры. У адзенні беларусаў звычайна пераважалі два колеры — белы і чырвоны.
Асэнсаванню ролі колеру ў беларускай культуры прысвечана кніга «Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава (2017 год).
ЗЯЛЁНЫ — адзін з трох асноўных колераў, шырока распаўсюджаны ў жывой прыродзе.
Большасць раслін зялёнага колеру, бо ўтрымліваюць пігмент фотасінтэзу — хларафіл. Зялёны як сігнальны колер — прыкмета бяспекі, дазволенасці дзеяння, руху (светлафор). Зялёны колер (колертравы, раслін) супакойвае нервовую сістэму. Ён лічыцца колерам паветра. Выкарыстоўваецца як адзін з асноўных колераў на сцягу Рэспублікі Беларусь.
БЕЛЫ — самы светлы колер у колеравай гаме, яднанне ўсіх колераў.
Слова паходзіць ад праславянскага Ьёіь. Беларусь — адна з нешматлікіх краін, у назве якіх прысутнічае колер. Існуе шмат поглядаў адносна паходжання назвы нашай краіны. Самы распаўсюджаны з іх тлумачыць яе сэнс тым, што большасць жыхароў нашага краю ў мінулым мелі светлы колер валасоў і насілі светлую вопратку. Існуе таксама думка, што эпітэт «белая» азначае ‘вольная, незалежная’: адны пад Белай Руссю разумелі зямлю, не заваяваную татарамі, свабодную ад мангола-татарскага нашэсця, другія — Русь хрышчоную. Але да канца гэта пытанне вучонымі пакуль не вырашана.
У Беларусі шмат «белых» назваў рэк, азёр, крыніц, балот, лясоў, паселішчаў. Белымі завуцца балоты, парослыя белай пушыцай, белым мохам, падвеем, нізкім беразняком, а таксама лугі, на якіх расце дзікая дзяцеліна з дробнымі белымі кветкамі, бярозавыя гаі і пясчаныя пагоркі. Вядомы 43 возеры пад назвай Белае, чатыры ракі — Белая і мноства іншых — тыпу Беліца, Белічанка, Беларэч. Некаторыя назвы паселішчаў узніклі ад назваў рэк і азёр: вёска Белая ваУшацкім раёне размешчана каля возера Белага.