Традыцыйная культура і побыт беларусаў
6+
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 180с.
Мінск 2021
У XVI—XVII стагоддзях на беларускіх землях з’явіліся назвы Белы Двор, Белы Дворак, Белае Сяльцо, Белы Засценак. Белымі ў гэты перыяд называліся паселішчы на землях «белага духавенства», на землях, вызваленых ад
падаткаў, а таксама на панскіх землях. У геральдыцы белы колер сімвалізуе святло, высакароднасць, вышэйшуюўладу, свабоду. Існуюцьформы бялюткі, бялюсенькі, якія падкрэсліваюць чысціню і белізну пэўнай з’явы.
ЧЫРВОНЫ — адзін з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колер крыві.
У народнай мове і паэзіі выкарыстоўваецца для абазначэння чагосьці прыгожага, яснага, светлага. Верагодна, слова ўтварылася ад дзеепрыметніка «черьвлены», што значыць ‘афарбаваны ў чырвоны колер’. Чырвоны можа сімвалізаваць пладавітасць, жыццё, кроў, агонь, узнаўленне, здароўе, ваяўнічасць, а таксама крывавую небяспеку, парушэнне гармоніі, смерць і яе пераадоленне, а таксама абазначаць агонь, мужнасць, смеласць у бітве.
Спалучэнне белага і чырвонага колераў можна ўбачыць ва ўзорах беларускіх ручнікоў, у народныхстроях. Чырвоны колер быў «на шчытах і рызах», на харугвах Вялікага Княства Літоўскага, дамінуе на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь.
На тэрыторыі Беларусі распаўсюджаны назвы з часткай «чырвоны»: Чырвоная Горка, Чырвоны Гарадок, Чырвоны Камень, Чырвоны Курган, Чырвоная Паляна, Чырвонае Поле, Чырвоны Рог, Чырвоны Бераг, Чырвоны Бор, Чырвоная Гара.
КРЫЖ
Фігура з дзвюх ці больш ліній, якія перасякаюцца найчасцей пад пра-
мым вуглом; важны хрысціянскі сімвал.
Самы знакаміты крыж Беларусі — Крыж Ефрасінні Полацкай, загадкавая гісторыя знікнення якога і сёння з’яўляецца аб’ектам цікаўнасці многіх даследчыкаў. Святыня была выраблена па замове Ефрасінні Полацкай мясцовым майстрам-ювелірам Лазарам Богшам у іі6і годзе і з’яўлялася каўчэгам для захавання хрысціянскіх рэліквій. Шасціканцовы крыж быў вышынёй 52 сантыметры, даўжынёй верхняй папярочкі — 12 сантыметраў, ніжняй — 21 сантыметр, таўшчынёй 2,5 сантыметра. Аснова крыжа — кіпарысавае дрэва, пакрытае золатам з каштоўнымі камянямі. Крыж захоўваўся ў царкве Святога Спаса ў Полацку да пачатку XIII стагоддзя, пасля быў перавезены ў Смаленск, адтуль у 1514 годзе Іванам Грозным у Маскву, аднак быў
вернуты на радзіму з-за надпісу на крыжы з пагрозай пракляцця таму, хто вывезе рэліквію з Полацка. Падчас вайны 1812 года крыж быў схаваны ў сцяне Сафійскага сабора ў замураванай нішы, а ў 1841 годзе вернуты ў храм Святога Спаса. У 1921 годзе святыню канфіскавалі савецкія ўлады. Крыж канчаткова згублены ў 1941 годзе падчас адступлення Чырвонай Арміі з Магілёва, дзе ён захоўваўся ў музейнай калекцыі. Пасляваенныя пошукі крыжа былі беспаспяховымі. У 1997 годзе брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч зрабіў дакладную копію крыжа, якая захоўваецца ў Полацку ў царкве Ефрасінні Полацкай.
У 2021 годзе, на Вялікдзень кафедральнаму сабору свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх у горадзе Тураве была падаравана ўзноўленая святыня — напрастольны Тураўскі крыж, што быў страчаны. Па сярэдневяковыхтэхналогіях былі выраблены два аднолькавыя крыжы — для Тураўскай епархіі і для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (куратар праекта — Марыя Нецвятаева, аўтар эскізнага праекта — мастачка Алена Андрушчанка, ювелір — Алег Ермаловіч).
КУРГАН
Высокі старадаўні магільны насып.
Беларускі даследчык Адам Кіркор у працы «Жывапісная Расія» так вызначыў каларыт беларускай мясцовасці: «Беларусь — край магіл, курганоў, гарадзішч, гарадкоў, урочышч, замкаў, замчышч — край, дзе амаль не на кожным кроку вы сустракаеце сляды мінулага, у помніках, сказаннях, песнях». Адна з паэм Янкі Купалы мае назву «Курган»:
Паміж пустак, балот беларускай зямлі, наўзбярэжжы ракі шумнацечнай, дрэмле памятка дзён, што ў нябытуцяклі, — ўдзірванелы курган векавечны...
Якуб Колас у адным са сваіх вершаў пісаў:
...Чым так прыкованы я
к вам, мае ўзгорачкі роднага поля, рэчкі, курганы, лясы, поўныя смутку і жальбы нядолі, поўныя сумнай красы?
У цяперашні час узводзяцца курганы з мемарыяльнымі, архітэктурнымі ці скульптурнымі збудаваннямі, што ўвекавечваюць памяць землякоў, якія загінулі ў барацьбе з ворагам у Вялікую Айчынную вайну. Адным з найбуйнейшых помнікаў ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі з’яўляецца Курган Славы пад Мінскам.
МЛЁЧНЫ шлях
Гіганцкая зорная сістэма, якая на начным небасхіле бачыцца белай паласой.
У беларускай мове засведчаны іншыя назвы: Птушыная Дарога, Дарога Птушкам або Дарога ў Вырай, Божая Дарога, Зорны Шлях, Дарога ў Рым (Іерусалім, Кіеў). Сустракаецца, як ва Украіне, і назва Чумацкі Шлях — зоркі паказвалі дарогу чумакам, якія хадзілі ў Крым па соль.
Слова «млечны» не характэрна для беларускай мовы, аднак замацавалася ў назве, запазычанай са старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Візітнай карткай Нясвіжа і Нясвіжскага раёна з’яўляецца народны ансамбль песні «Млечны шлях», створаны ў 1988 годзе. У 2000 годзе за творчае развіццё і актыўную творчую дзейнасць ансамблю прысвоена званне «Народны калектыў Рэспублікі Беларусь».
Пісьменнік Кузьма Чорны напісаў раман «Млечны Шлях».Утворы Млечны Шлях выступае сімвалам вяртання на радзіму людзей, якія праз ваенныя абставіны аказаліся па-за яе межамі. Млечны Шляхапеты ўтворах Янкі Купалы.
НЁСЦЕРКА
Несцерка — селянін-бядняк, дасціпны жартаўнік, здольны не толькі абараніць сябе, але і пакінуць у дурнях сваіх праціўнікаў або суразмоўцаў.
Несцерка з’яўляецца героем аднайменнай п’есы Віталя Вольскага, напісанай у 1940 годзе і пастаўленай у 1941 годзе Беларускім другім дзяржаўным тэатрам. У 1955 годзе п’еса была экранізавана. Сюжэт уяўляе сабой шэраг займальных прыгод, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі. Галоўны герой, селянін Несцерка, жадае дапамагчы хлопцу Юрасю ажаніцца з дзяўчынай Насцяй. Дзеля гэтага яму даводзіцца пераадолець нямала перашкод: абхітрыць
ВЕАдРУСКІ
▲ММ4ТЫЧНЫ Т>ДТУ
несцеркл
пана, перамагчы ў спрэчцы шкаляра, ашукаць суддзю, а таксама прымусіць шкаляра адмовіцца ад шлюбу. У1980 годзе рэжысёр Яўген Ларчанка стварыў мультфільм «Несцерка», у 2013 годзе рэжысёр Ігар Волчак — поўнаметражны мультфільм «Прыгоды Несцеркі».
Імя «Несцерка» прысутнічае ў назве кніжнай крамы ў Шчучыне, кафэ ў Нясвіжы, назвах хлеба і пірагоў.
ПАПАРАЦЬ-КВЁТКА
У беларускай міфалогіі чароўная расліна, якая надавала чалавеку магічныя якасці: ён пачынаў разумець мову жывёл і дрэў, бачыць скрозь зямлю схаваныя скарбы, лячыць людзей ад розных хвароб, ведаць будучыню.
Кветка быццам з’яўляецца ў ноч на Купалле. Паводле павер’яў, каб знайсці цудадзейную расліну ў купальскую ноч, трэба было пайсці ў лес аднаму, без факела ці без ліхтара. Насамрэч папараць ніколі не цвіце, але яе споры часам выпраменьваюць свячэнне. Гэта адносіцца толькі да рэдкай каралеўскай папараці, якой сёння на тэрыторыі Беларусі амаль не засталося — яна захавалася, у прыватнасці, у Белавежскай пушчы і занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Папараць-кветка сустракаецца ў беларускіх казках, легендах і песнях. У сваёй творчасці да легенд, звязаных з папараць-кветкай, звярталіся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала («У купальскую ноч», «Курган»), Якуб Колас («Ноч, калі папараць цвіце»), Міхась Чарот («На Купалле»), Францішак Аляхновіч («Папараць-кветка»), Канстанцыя Буйло («Кветка папараці»), Уладзімір Караткевіч («У тую ноч», «Калыска чатырох чараўніц»). Вобраз чароўнай расліны выкарыстаны ў п’есе «Папараць-кветка» Івана Козела. Кампазітар Аляксей Туранкоў на лібрэта Вольгі Барысевіч, Петруся Броўкі і Пятра Глебкі ў 1940 годзе стварыў оперу «Кветка шчасця». У 1967 годзе скульптарам Анатолем Анікейчыкам створана скульптурная кампазіцыя «Папараць-кветка».У выяўленчым мастацтве папараць-кветка ўвасобілася ў карцінах Ганны Сілівончык, Галіны Крываблоцкай, цыкле фотаработ Вольгі Сяргеевай і Альберта Цэхановіча «У пошуках папараць-кветкі». Папараць-кветка з’яўляецца сімвалам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
ПЯРЎН
Бог нябеснага агню, адзін з галоўных багоў пантэона ў славянскай міфалогіі.
У старажытных славян увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. Пярун — старэйшы сын Сварога, служаць яму духі-памагатыя — гарцукі, здольныя ўтвараць вятры, буры, віхуры. У «Аповесці мінулых гадоў» сярод багоў Пярун названы першым. На тэрыторыі Беларусі знойдзены рэшткі свяцілішчаў-капішчаў Перуна. Паводле старажытных беларускіх павер’яў, Пярун трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку. Па паданнях, Пярун знішчае злых духаў, а чалавека беражэ, таму нядобрыя духі
хаваюцца ад стрэл Перуна ў чалавечым жытле, і бог спальвае яго.
Пасля пашырэння хрысціянства функцыямі і рысамі Перуна надзялілі Ілью-прарока (калі грыміць гром, беларусы кажуць: «Ілья-прарок на калясніцы едзе»), а таксама казачных герояў, якія змагаліся са змеямі і цмокамі.
Паводле ўяўленняў, Пярун — велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадой, які раз’язджае па небе, седзячы на вогненнай калясніцы, узброены лукам і стрэламі.
Валун у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці мае назву Пярун-камень; каля Нясвіжа адно з гарадзішчаў называецца Перунова гара, Перунова поле знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці.
Старажытныя сякеры называліся стрэламі Перуна, гром — перуном. Імя Перуна згадвалася ў праклёнах («Каб цябе пярун спаліў!»).
ПЯСНЯР
Народны паэт, вершы якога становяцца песнямі.
У пераносным значэнні ўжываецца ў дачыненні да таго, хто апявае, праслаўляе Радзіму і народ, з’яўляецца яго летапісцам, выразнікам яго дум і спадзяванняў.
Найчасцей беларускімі песнярамі называюць Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. «Пясняр» — лічбавая копія рукапіснага шрыфту Янкі Купалы, якая знаходзіцца ў свабодным доступе (piasniar.by). У сучаснай публіцыстыцы вялікімі песнярамі Беларусі названы Адам Міцкевіч, Францішак Багушэвіч, Уладзімір Мулявін. «Пясняр» — спектакль, пастаўлены да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна па п’есе Васіля Дранько-Майсюка.
СКАРБ
Знаходкі манет, каштоўных дарагіх рэчаў, каштоўнасцей, схаваных у зямлі і іншых месцах; у пераносным значэнні — духоўныя і культурныя каштоўнасці; штосьці вялікай вартасці.