Традыцыйная культура і побыт беларусаў
6+
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 180с.
Мінск 2021
Бульба з намі ідзе вякамі, бульба тоўчаная, цалкамі, бульба параная, бульба вараная, і нішчымная, і засквараная.
Даволі распаўсюджаны ў беларускім маўленні выклічнікавы фразеалагізм «хавайся ў бульбу» як выказванне перасцярогі.
ВЕРАШЧАКА
Традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва.
Вядома з сярэдзіны XVIII стагоддзя. Mae разнастайныя варыянты прыгатавання: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы з вострымі прыправамі і мукой, тушаныя ў печы, густы суп з кілбасой і ячнай кашай.
Захаваліся звесткі, што ў Варшаве пры двары Аўгуста III быў славуты кухмістр па мянушцы Верашчака, які падаваўда стала нарэзаную каўбасу, перакладзеную салам і палітую вострым соусам.
ДРАНІКІ
Бліны з таркаванай бульбы, вельмі распаўсюджаная страва ў беларусаў.
Дранікі — адна з самых папулярных беларускіх нацыянальных страў. Але ў традыцыйнай беларускай кухні з’явіліся яны толькі ў XIX стагоддзі дзякуючы ўплыву яўрэйскай і нямецкай кухань. Першы вядомы ў Беларусі рэцэпт дранікаў быў знойдзены ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830 год).
Дранікі гатуюць з таркаванай сырой бульбы, у цеста дадаюць муку, яйкі, таксама могуць дадавацца цыбуля, морква, смятана. Часта робяць дранікі з начынкай: з мясам, грыбамі, варанымі яйкамі. Дранікі смажацца на алеі ці тлушчы, пасля чаго адразу падаюцца на стол. Часам ужо гатовыя дранікі запякаюць у гаршку з салам, смятанай, цыбуляй, грыбамі.
Папулярнасць дранікаў у сучаснай беларускай культуры выяўляецца ў фестывалі «Дранік-фэст», што ладзіцца штогод у горадзе Магілёве.
МАЧАНКА
Папулярная страва беларускай нацыянальнай кухні.
Назва паходзіць ад слова «макаць», бо звычайна мачанка ўжываецца не як самастойная страва, а для макання ў яе варанай гародніны, бліноў, дранікаў. Найбольш распаўсюджана яна са свініны, сала, часам з хатняй каўбасы, шкварак, запраўленых соусам з мукі і вады. У мачанку можна дадаваць вараную бульбу, цыбулю, кроп, малады кмен. Вельмі сытная, з незабыўным смакам і нацыянальным каларытам. Яна бывае і малочная, гатуецца з тварагу, малака і вяршкоў. У залежнасці ад узятых прапорцый малочная мачанка можа быць густой ці больш вадкай, кіслай або салодкай.
ХЛЕБ
Прадуктхарчавання, які выпякаецца з мукі; у пераносным значэнні — сродкі існавання, заробак.
Слова «хлеб» часта выступала сінонімам паняццю «ежа»: «Хто ў неба глядзіць, той без хлеба сядзіць», «Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы», «Пайшоў на свой хлеб». Традыцыйна існавалі два віды хлеба: чорны і белы. Жыта было асноўнай сельскагаспадарчай культурай на тэрыторыі Беларусі, таму чорны хлеб быў штодзённай сялянскай ежай. Пшаніца расла кепска, сеялі яе мала, таму белую муку выкарыстоўвалі на велікодныя булкі і вясельныя караваі.
Хлеб мае моцнае сімвалічнае значэнне. Ён выкарыстоўваўся ў шматлікіх сямейных і каляндарных абрадах, выступаў увасабленнем багацця, спрыяння, дабрабыту. У фальклорных творах сустракаецца выраз «доля хлебавая». Пра хлеб казалі, што гэта «дар Божы», да якога патрабавалася адпаведнае стаўленне. Такія адносіны адлюстраваліся ў шматлікіх беларускіх прыказках і прымаўках: «Хлеб — усяму галава», «Той добры край, дзе хлеба акрай», «Без хлеба няма абеда і худая бяседа», «Хлеб
еш ды й другому не шкадуй», «Пірага шукаеш, а хлеба не цурайся», «Хто хлеб з сабою нясе, той есці не просіць», «Як не стала хлеба, дык і нож не трэба».
Вялікім грахом лічылася раскідаць крошкі хлеба, гэта пагражала неўраджаем.
У маўленні беларусаў слова «хлеб» ужываецца часта: «Хлеб ды соль» — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой); зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезеныя з поля, лесу дзецям. Хлеб выкарыстоўваўся на ўсіх этапах вясельнай абраднасці (сватанне, запоіны, заручыны, гулянкі ўхатах маладой і маладога, паслявясельныя дні).
Ёсць паданне, што хлеб, спечаны з мукі, змолатай на вадзяным млыне на Купалле, не даваў чалавеку патануць на працягу года. На дзень святога Юр’я хлебам абносілі статак, каб каровы пладзіліся і не гінулі ад ваўкоў. У гэты ж дзень гаспадар з хлебам абыходзіў свае палеткі.
ЗМЕСТ
Прадмова 3
ТРАДЫЦЫЙНЫ ПОБЫТ БЕЛАРУСАЎ 5
ПАСЕЛІШЧЫ I ПАБУДОВЫ 6
Вёска 6
Гарадзішча 8
Гасцінец ю
Дарога іі
Замчышча 12
Кірмаш 13
Мястэчка 15
Ратуша 16
Хата 18
Хутар 20
ВАКОЛХАТЫ 21
Буслянка 21
Дамавік 22
Дрэва 24
Жорны 24
Калодзеж 26
Лазня 27
Млын 28
УХАЦЕ 30
Гасціннасць 30
Жалейка 32
Калыханка 33
Каханне 34
Кросны 35
Культпродкаў 36
Куфар 37
Лялька 38
Парог 39
Печ 40
Ручнік 41
Спадар 43
Сям’я 44
Талака 45
ХАТНЯЯ IСВОЙСКАЯ ЖЫВЁЛА 46
Карова 46
Конь 47
Кот 49
Курыца 50
Певень 51
Пчала 52
Сабака 53
Свіння 54
АДЗЕННЕ 55
Беларускі нацыянальны касцюм 55
Андарак 57
Арнамент 58
Брыль 6о
Вышыванка 61
Вянок 63
Лапці 65
СВЕТ БЕЛАРУСКАЙ ПРЫРОДЫ 67
БЕЛАРУСКІЯ ЛАНДШАФТЫ 68
Балота 68
Валун 70
Возера 72
Крыніца 74
Лес 75
РАСЛІНЫ 77
Бяроза 77
Васілёк 78
Вішня 8о
Вярба 81
Дуб 82
Журавіны 84
Жыта 86
Канюшына 88
Лён 89
Шыпшына 90
ЖЫВЁЛЫ 91
Бусел 91
Воўк 93
Жаба 94
Змяя 95
Зубр 96
Зязюля 98
Мядзведзь 99
МАТЧЫНАМОВА 101
МОЎНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ 102
Аканне 102
Апостраф 103
Дзеканне 104
Кірыліца 105
Кітабы юб
Клічны склон ю8
Лацінка 109
Літара «Ў» ill
МАЎЛЕНЧЫ ЭТЫКЕТ 113
«Бывайце здаровы» 113
Бяседа 115
Дзякуй 116
Жарт 117
Імя 118
Калі ласка! 120
Маўленчы этыкет 121
Прозвішча 123
Прыказка 124
Прымаўка 125
Прыпеўка 126
Фальклор 127
ЗСІВЫХЛЕГЕНД 129
Асілак 129
Барысавы камяні 130
Валатоўка 131
Вясёлка 132
Колер 133
Крыж 136
Курган 138
Млечны Шлях 140
Несцерка 141
Папараць-кветка 142
Пярун 144
Пясняр 145
Скарб 146
Цмок 147
СВЯТОЧНЫЯ ТРАДЫЦЫІ БЕЛАРУСАЎ 149
НАРОДНЫЯ СВЯТЫ 150
Народны каляндар 150
Батлейка 151
Вербніца 153
Вялікдзень 154
Гуканневясны 156
Дажынкі 157
Дзяды 158
Каляды 159
Купалле ібо
Масленіца 162
Радаўніца 164
БЕЛАРУСКІЯ СТРАВЫ 165
Нацыянальная кухня 165
Бабка 167
Блін 168
Бульба 170
Верашчака 172
Дранікі 173
Мачанка 174
Хлеб 176
Навукова-папулярнае выданне
ВЯЛІКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ МАЛЕНЬКАГА ПРАФЕСАРА
Традыцыйная культура і побыт беларусаў
Рэдактар А.І. Левіціна
Мастацкае афармленне і камп’ютарная вёрстка: А.А. Левіцін
Карэктар В.Г. Багуцкі
Падпісана да друку 22.07.2021. Фармат 70 х90 7,6. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 13,13. Ул.-выд. арк. 13,74.
Тыраж 1500 экз. Заказ 1181.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчаннеабдзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № і/і ад 08.07.2013. Зав. Калініна, іб, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/102 ад 01.04.2014. Пр-т Незалежнасці, 79/1, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
L