Традыцыйная культура і побыт беларусаў
6+
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 180с.
Мінск 2021
КРЫНІЦА
Струмень вады, які выцякае з зямлі.
Менавіта крыніцы даюць пачатак усім прыродным вадаёмам і папаўняюць іх свежай вадой. Вядомы сваімі лячэбнымі ўласцівасцямі, гаючай сілай. Многія з крыніц шануюцца са старажытных часоў. Каля іх будавалі язычніцкія капішчы, куды прыходзілі памаліцца багам, прынесці ахвяраванні — воўну, лён, кветкі. Пасля прыняцця хрысціянства побач з крыніцамі ставілі крыжы, узводзілі капліцы, змяшчалі абраз Маці Божай, распяцце, абразы
ці фігуры святых. 3 цягам часу яны ператварыліся ў месцы паломніцтва
(прошчы) і ў залежнасці ад змены канфесійнай сітуацыі пераходзілі з-пад апекі адной царквы да другой. Ва ўсіх кутках Беларусі яшчэ і сёння можна пачуць паданні, звязаныя са святымі крыніцамі. Асабліва часта згадваецца пра з’яўленне там цудадзейнага абраза або нават Маці Божай, якая ўказала сляпым шлях да вады, і тыя, прамыўшы вочы, станавіліся відушчымі. Паводле паданняў, некаторыя крыніцы ўтварыліся на месцы былых культавых будынкаў, якія праваліліся ў час набажэнства разам з людзьмі. Святыя крыніцы Беларусі ўяўляюць значную цікавасць як для звычайных людзей, вернікаў, турыстаў, так і для навукоўцаў — археолагаў, этнографаў, гісторыкаў, геолагаў.
ЛЕС
Масіў зямлі, зарослы дрэвамі; спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.
Лясныя масівы займаюць 39 % усёй тэрыторыі Беларусі. Яны неад’емная частка нетолькі пейзажу, але матэрыяльнай і духоўнай культуры народа. У беларускай фразеалогіі падкрэсліваецца «неабжытасць» лесу, ён супрацьпастаўляецца грамадству:
• бяда не па лесе, а па людзях ходзіць — гаворыцца, калі з кімнебудзь здарылася бяда, няшчасце;
• глядзець у лес — мець намер вярнуцца да ранейшага, прывычнага;
• на сухі лес гнаць — выказванне незадавальнення, злосці на каго-небудзь;
• у лес не ўцячэ — яшчэ паспеецца, нічога не зробіцца з чым-небудзь;
• хто ў лес, хто па дровы — нязладжана, нядружна спяваць, гаварыць і падобнае;
• цёмны лес — абсалютна незразумелае, незнаёмае;
• сем вёрст да нябёс і ўсё лесам — вельмі многа і абы-чаго нагаварыць, наплесці і падобнае;
• воўк у лесе здох — здарылася нешта неспадзяванае;
• улесе гадаваўся — няўмека, неспрактыкаваны чалавек.
Беларусы«насялілі»лесЛесуном(лесавіком),якіўвасабляеміфічнуюдушу беларускага лесу.У вершы Максіма Багдановіча лясун — музыка, яго струны — сосны, лес — таямнічая арфа.
Здаўна беларусы працавалі ў лесе. Ляснічымі былі бацькі Міколы Гусоўскага і Якуба Коласа (быт сям’і лесніка паэт апісаў у паэме «Новая зямля»).
Лес для беларусаў быў і застаецца найважнейшай крыніцай розных рэсурсаў. Гэта пацвярджае беларуская прымаўка «Што ў лесе родзіцца — у хаце згодзіцца». Драўніна шырока выкарыстоўвалася ў штодзённым жыцці, дзякуючы гэтаму развівалася драўлянае дойлідства, промыслы, дрэваапрацоўчыя рамёствы.
Лес у залежнасці ад пераважнай расліннасці ў ім можа мець назвы дуброва (дубовы лес), бор (сасновы лес), ельнік (яловы), пушча (вялікі, густы, запаведны лес), а таксама гай, рошча.
Ад гэтых слоў утварылася вялікая колькасць назваў населеных пунктаў Беларусі: Альшанікі, Баравое, Беразнякі, Вялікі Бор, Дубраўка, Залесавічы, Пушча. У залежнасці ад сімволікі дрэў у беларускай культуры ўзнікла народная прыказка: «У сасновым лесе — маліцца, у бярозавым — любіцца, у дубовым — волю каваць, а ў яловым — душу д’яблу прадаваць» (паводле Уладзіміра Караткевіча).
РАСЛІНЫ
БЯРОЗА
Род лістападных дрэў і кустовых раслін сямейства бярозавых.
Нашы продкі лічылі бярозу дрэвам-першапродкам, дрэваахоўнікам і правадніком паміж светам жывых і светам памерлых. Дрэва сімвалізуе жаночы пачатак і менавіта таму стала асноўным сімвалам шэрага святочных рытуалаў і абрадаў, асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту. Напрыклад, у чацвер траецкага тыдня дзяўчаты збіраліся гуртам і ішлі «завіваць бярозкі»: прыгіналі вершаліны двух блізкіх дрэў і папарна спляталі іх у вянок, а пасля выконвалі абрад кумлення — кожная з сяброўкай праходзіла праз утвораную арку. Гэты рытуал сімвалізаваў змену сацыяльнага статусу яго ўдзельнікаў. У старажытны час з кары бярозы выраблялі бяросту для пісьма.
ВАСІЛЁК, валошка
Травяністая расліна сямейства складанакветных, якая расце звычайна ў азімых пасевах і цвіце сінімі кветкамі.
Васілёк адносіцца да нешматлікіх кветак, якія носяць мужчынскае імя. Вядома паданне, паводле якога ў кветку ператварыўся Васілёк, прыгожы хлопец з сінімі вачыма, якога заманілі
ў жыта і загубілі русалкі. Васілёк да-
волі часта згадваецца ў песнях розных жанраў. Ён уключаны ў пералік кветакдля вянка маладой.
У мастацкай літаратуры вобраз васілька неаднаразова выкарыстоўваў у сваёй творчасці Максім Багдановіч. У вершы «Слуцкія ткачыхі» гэта вобраз роднай старонкі:
I тчэ, забыўшыся, рука, замест персідкага ўзора цвяток радзімы васілька.
У апавяданні «Апокрыф» паэт параўноўваў кветку з чалавекам, які служыць мастацтву, у той час як колас забяспечвае матэрыяльныя патрэбы чалавецтва: «Добра быць коласам, але пашчасціла таму, хто нарадзіўся васільком».
Сёння васілёк — сапраўдны сімвал Беларусі. Ён выкарыстоўваецца, напрыклад, пры аздабленні ўпакоўкі з мэтай падкрэсліць беларускае паходжанне (напрыклад, скрыні для пасылак ад Белпошты). Васілёк змешчаны на лагатыпе Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», а таксама з’яўляецца сімвалам кампаніі «Белавія».
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе выпусціў памятную манету «Васілёк» у серыі «Кветкі Беларусі».
ВІШНЯ
Род дрэвавых і кустовых раслін сямейства ружавых.
У беларускім фальклоры аб’ядноўвае матывы нараджэння і плоднасці. У песнях шлюбна-любоўнай тэматыкі вішня абазначае дзяўчыну, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.
У рамане «Людзі на балоце» Івана Мележа вішня — эстэтычны ідэал дзяўчыны: «Вішанька ад сонца красна, / Дзеванька ад бацькі слаўна»; «Як тая
вішня, цвіла ўтое лета Ганна». Шчаслівае жыццё маладой дзяўчыны ў роднай матулі параўноўваецца з цвіценнем вішні ў садзе. Вішнёвы цвет, што апаў на галаву дзяўчыне, — сімвал яе гатоўнасці да шлюбу.
Апрача таго, вішня ўяўляецца сімвалам узаемнага кахання. Вішнёвы сад — сімвал роднага кутка замужніцы. Гулянне дзяўчыны ў ім асацыіруецца з яе вольным незамужнім станам. Калі гаворыцца пра вішнёвы сад у мужавай старане, гэта звычайна звязваецца са шчаслівым замужнім жыццём.
3 2012 года ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці штогод праводзіцца «Вішнёвы фэст».
ВЯРБА
Кустарнік або дрэва сямейства вярбовых з гнуткімі галінамі і вузкім лісцем.
У народнай культуры беларусаў вярба мела дваістую характарыстыку. 3 аднаго боку, яна з’яўлялася сімвалам хуткага росту, урадлівасці, добрага здароўя. Да маладой вярбы ставіліся як да карыснага і свяшчэннага дрэва. На Вербніцу галінкі маладой вярбы неслі ўхрам, каб асвяціць, затым прыносілі дадому і выконвалі з імі шэраг рытуальных дзеянняў, сімвалізуючых адраджэнне (ці зараджэнне) новага жыццёвага цыкла, здароўя і ўраджаю.
У паданнях і казках старая вярба, якая схілілася па-над вадою, лічылася прыстанішчам вадзянікоў, русалак і іншых «нячысцікаў». Беларусы лічылі: калі вярба вырасла да такіх памераў, што ў ёй стварылася дупло, там абавязкова паселіцца чорт са сваёй жонкай. У беларусаў існавала павер’е, што ранняй вясной чэрці залазяць на старую вярбу, каб пагрэцца. Пра тых, хто моцна закахаўся, казалі: «Улюбіўся, як чорт у сухую вярбу». Пры дапамозе лазы ці галінак вярбы на падворку адшуквалі ваду, каб выкапаць калодзеж.
ДУБ
Лістападнае дрэва сямейства букавых.
Адно з самых шанаваных беларусамі дрэў, сімвал мужнасці. Самая важная якасць яго драўніны — выключная плотнасць, якая спрыяла доўгачасовай захаванасці, таму ствалы дуба пры будаўніцтве жытла выкарыстоўвалі для закладкі першага вянка — падрубы. Дуб лічыцца ўвасабленнем мужчынскага пачатку, таму гэтым словам могуць называць мужных і моцных хлопцаў (моцны, як дуб), а таксама неразумнага чалавека. Дубовыя гаі ў беларускай народнай культуры лічацца асаблівым, святым
месцам. На тэрыторыі Беларусі шануюцца таксама дубы, якія лічацца помнікамі прыроды або звязаны са знакамітымі асобамі. Напрыклад, Астанкавіцкія дубы-блізняты (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці), Буда-Кашалёўскія дубы-волаты, Дуб Вацлава Ластоўскага (горад Полацк), Дуб-волат (Капыльскі раён Мінскай вобласці), Высокаўскі пірамідальны дуб (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці), Пажэжынскі цар-дуб (Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці), Дуб-трайнік (Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці), Туганавіцкія дубы-блізняты (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці), Сахонаўскі дуб (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці), Цар-дуб (вёскаТадуліна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці), Юсціянаўскі дуб-волат (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці). Апавяданне «Малады дубок» Якуба Коласа, прысвечанае маральным пакутам галоўнага героя за здзейсненае злачынства — спілаванне маладога дубка, лічыцца адным з найлепшых прыкладаў праяўлення псіхалагізму ў беларускай літаратуры.
ЖУРАВІНЫ
Ягадная вечназялёная расліна сямейства верасовых, што расце на мохавых балотах, а таксама ягады гэтай расліны.
Беларуская назва блізкая да англійскай (англ. cranberry ад сгап — журавель) і нямецкага дыялектнага слова (ням. Kronsbeere, Kranzbeere ад Кгаnich — журавель). Беларускі мовазнавец і фалькларыст Фёдар Янкоўскі тлумачыў журавіны як ягады на мохавых балотах, дзе вадзіліся журавы.
Збіраюцьягады з надыходам першыхзамаразкаў і даўтварэння снежнага покрыва, а паўтараюць збор пасля раставання снегу. Збіраюць ягады ўручную або з дапамогай грабеньчыкаў.
Ягады журавін маюць вялікае гаспадарчае значэнне. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці і медыцыне. Акрамя таго,
журавіны з’яўляюцца сезоннай ежай шматлікіх дзікіх жывёл і птушак. Ягады ідуць на прыгатаванне соусаў, дэсертаў (журавіны ў цукры), морсаў, сокаў, квасаў, кісялёў, якія ўяўляюць сабой добрую крыніцу карысных рэчываў і вітамінаў. Узвары і экстракты з журавін прыемныя і карысныя пры стоме. Лісце можа ўжывацца як гарбата. Асаблівасць ягад у тым, што яны могуць захоўвацца ў свежым выглядзе да наступнага ўраджаю ўдраўляных бочках, напоўненых вадой.
Журавіны ў цукровай пудры з’яўляюцца традыцыйным прысмакам, які часта набываецца як сувенір з Беларусі.