• Часопісы
  • Традыцыйная культура і побыт беларусаў

    Традыцыйная культура і побыт беларусаў


    6+
    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    60.47 МБ
    Слова не мае адпаведнікаў у іншых мовах, таму можа быць перакладзена толькі апісальна. Як адзначаюць вучоныя, сваёй знешняй формай яно дэманструе адметную рысу беларускага вымаўлення — аканне, а глыбінны сэнс яго — адлюстраванне гасціннасці, добразычлівасці, шчодрасці, працавітасці беларусаў. Рыгор Барадулін называў слова «талака» «даўнім, наскім, цёплым». Талака складалася з некалькіх этапаў: запрашэнне сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для цяжкай працы, якую складана выканаць паасобку (паставіць зруб ці дах хаты, загатовіць сена і іншыя работы), сумесную працу і талочнае застолле з характэрнымі песнямі («Талака, талака талачылася...», «Талачу, талачу, гарэлкі хачу...»). 3 цягам часу такія супольныя віды працы атрымалі ўласныя назвы: дажынкі, дакопкі, дасеўкі. Існуе прымаўка: «Талакой можна і бацьку біць», што значыць — сумесна лёгка зрабіць любую справу.
    У беларускай мове талакой называюць таксама бязладны натоўп людзей, зборышча насякомыху паветры, атаксама багіню — апякункужніва і ўрадлівасці.
    ХАТНЯЯ I СВОЙСКАЯ ЖЫВЁЛА
    КАРОВА
    Буйная свойская парнакапытная жывёла, адна з найбольш рана прыручаных чалавекам.
    Карова заўсёды займала адно з галоўных месцаў сярод свойскай жывёлы. Яна давала пэўны статус гаспадару («Што гэта за гаспадар без каровы!»), пэўную далучанасць да спраў абшчыны (найманне пастуха для статка, удзел у рытуалах першага выгану на пашу, вызначэнне пастухоў-падпаскаў).
    У адносінах да каровы выконвалі шэраг ахоўных дзеянняў: на Вадохрышча паілі святой вадой, на Грамніцы абносілі запаленай свечкай і прыпякалі трошкі поўсці на галаве, у дні Тройцы і Купалля на шыю карове вешалі вянок-абярэг.
    У чарадзейных казках карова выступае апякункай дзяўчыны-сіраты.
    конь
    Буйная свойская няпарнакапытная жывёла, якая выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў і людзей, а таксама для верхавой язды.
    Конь доўгі час быў адной з галоўных жывёл у сялянскай гаспадарцы. Менавіта для каня гаспадар сеяў адмысловыя культуры — канюшыну і авёс. Вобраз каня ў мастацкай літаратуры і фальклоры прадстаўлены як вобраз надзейнага спадарожніка і вернага памочніка чалавеку.
    Працавітасць каня, яго важная роля ў гаспадарцы падкрэсліваюцца ў беларускіх прыказках і прымаўках: «Вялікаму каню — вялікі хамут», «Каторы конь цягне, таго і паганяюць», «Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе».
    У раманах «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча згадваюцца дрыкганты — коні старадаўняй пароды, якая была распаўсюджана на беларускіх землях, але да нашага часу не захавалася: «Гэта былі сапраўдныя палескія дрыкганты, парода, ад якой зараз нічога не засталося. Усе ў палосах і плямах, як рысі або леапарды, з белымі ноздрамі і вачамі, якія адлівалі ўглыбіні чырвоным агнём».
    У пачатку XXI стагоддзя была зарэгістравана парода коней беларуская запражная — адзіная нацыянальная парода коней. Яе прадстаўнікі вылучаюцца цягавітасцю, доўгажыхарствам, пладавітасцю да 26-гадовага ўзросту.
    3	2Оіі года ў Мінску штогод праходзіць Міжнародная выстава пародзістых коней, якая збірае вядучых заводчыкаў і прадстаўнікоў коннай індустрыі з Беларусі і замежжа. У рамках выставы арганізуюцца паказы парод, спаборніцтвы, касцюміраваныя выездкі, шоу скакуноў, выступленні конна-гістарычных клубаў.
    Конныя шпацыры і катанне на брычках прапаноўваюць у многіх аграсядзібах, этнаграфічных комплексах, заапарках.
    кот
    Хатняя млекакормячая жывёла сямейства кашэчых.
    Кот — найбольш часты і любімы персанаж калыханак, забаўлянак і дзіцячага фальклору ў цэлым. У дзіцячых казках найчасцей паўстае як разумны, мудры, справядлівы герой.
    У беларускай мове слова «кот» замацавалася ў наступных фразеалагізмах: кату па пяту — вельмі малы ростам; як кот наплакаў — пра нязначную колькасць чаго-небудзь; купіць ката ў мяшку — набыць што-небудзь, не ведаючы чаго-небудзь. Існуе нямала прыказак з прымаўкамі, у якіх згадваецца кот: «Добрае слова і кату прыемна», «Мінулася кату масленіца», «Поначы ўсе каты шэрыя».
    КЎРЫЦА
    Свойская птушка атрада курыных, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.
    Развядзенне курэй было неад’емнай часткай хатняй гаспадаркі ўсходніх славян. У народнай культуры беларусаў курыца ўвасабляла пладавітасць, мацярынскі інстынкт. Яна выступала ў рытуальных дзеяннях як маркер падчас «пераходу з аднаго стану ў іншы» ў каляндарным, зямельным або жыццёвым цыкле. Так, пасля павароту сонца на лета ў народзе казалі, што дзень павялічыўся на «курыны крок»: «на Каляду прыбыла дня на курыную ступню».
    Вобраз курыцы пашыраны ў беларускай фразеалогіі: класціся з курамі — класціся спаць вельмі рана; курам на смех — нешта вельмі смешнае; куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы); куры засмяюць — пра таго, хто робіць што-небудзь недарэчнае. Вобраз курыцы адлюстраваны ў беларускіх прыказках і прымаўках: «Адна толькі курыца грабе ад сябе», «Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы», «Яйка курыцу не вучыць».
    ПЁВЕНЬ
    Самец курыцы; у пераносным значэнні — задзірысты чалавек, забіяка.
    Слова шырока выкарыстоўваецца ў фразеалагізмах: да пеўняў або з пеўнямі (устаць, падняцца) — вельмі рана, на досвітку; пусціць чырвонага пеўня — учыніць пажар, падпаліць. Вобраз пеўня адлюстраваны ў беларускіх прыказках і прымаўках: «На сваім сметніку і певень гаспадар»; «Не заўсёды світае, як певень спявае»; «Не лезь, певень, туды, дзе гусі пасуцца».
    ПЧАЛА
    Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар у мёд.
    Пчала — сімвал руплівасці і стараннасці. Беларусы здаўна займаліся пчалярствам і бортніцтвам — развядзеннем пчол і збіраннем мёду. Раней людзі збіралі мёд дзікіх пчол, выкурваючы іх з борцяў дымам, адсюль прыказка: «Не пагнётшы пчолаў, мёду не ядуць». Развядзенне пчол упамінаецца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага, па-мастацку апі-
    сана ў паэме «Новая зямля» Якуба Коласа. Багацце і шчодрасць Радзімы падкрэсліваецца ў прыказцы «На Беларусі пчолы як гусі».
    САБАКА
    Хатняя млекакормячая жывёла сямейства сабачых.
    Паходзіць ад ваўка, прыручаны каля іо-га тысячагоддзя да нашай эры. Існуюць сотні парод сабак, якія істотна адрозніваюцца адна ад адной. Падзяляюцца на тры асноўныя групы: дэкаратыўна-пакаёвыя, паляўнічыя, службовыя. Беларусы часта ўтрымліваюць сабак дома, у вёсках у спецыяльных маленькіх доміках — будках. Дзіця сабакі называецца шчаня (шчанюк).
    Вобраз сабакі часта згадваецца ў беларускіх прыказках і прымаўках: «На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць», «Сабака брэша — вецер носіць», «Як сабака на сене: і сам не гам, і другому не дам», «Як сабаку кормяць, так сабака і брэша», «Бег сабака за калёсамі, мусіць бегчы і за санямі», «Маленькі сабачка да старасці шчанюк».
    СВІННЯ
    Парнакапытная млекакормячая жывёла, свойскі від якой разводзяцьдля атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння.
    Для свіней характэрны кампактны целасклад і доўгая морда з пятачком, прыстасаваным для разрыхлення зямлі ў пошуках корму. Валасяное покрыва рэдкае, складаецца ў асноўным са шчаціння, мае капыткі. Дзіця свінні называецца парасём. Свіней ці парасят могуць ласкава называць «віславухімі віскунамі». Сярод самых распаўсюджаных мясцовых парод літоўская, чавуская, беларуская чорнарабая і беларуская белая буйная. Свінагадоўля — развітая галіна жывёлагадоўлі ў Беларусі.
    Традыцыйна свіней трымалі і на прыватных сялянскіх падворках, забівалі звычайна на зімовыя святы, выраблялі шматлікія стравы з мяса свінні (адсюль прыказка: «Не ўдзеліш свінцы ласкі — не адведаеш каўбаскі»). Вобраз свінні прысутнічае ў беларускай міфалогіі, фальклоры, літаратуры, мастацтве, а ў прыказках і прымаўках, выкарыстоўваючы яго, часта апісваюцца якасці чалавека: «Ціхая свіння глыбока рые», «Каб свінні рогі, не саступіла б з дарогі», «Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол», «Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася», «Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць», «Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч».
    У пераносным значэнні так гавораць пра таго, хто робіць каму-небудзь непрыемнасці, пра няўдзячнага чалавека (размоўнае), падобнае значэнне мае вытворнае ад слова «свіння» слова «свінства».
    АДЗЕННЕ
    БЕЛАРЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАСЦЮМ
    Ансамбль адзення, які адлюстроўвае менталітэт, характар, узровень духоўнай і матэрыяльнай культуры народа.
    На тэрыторыі Беларусі традыцыйны касцюм мае мноства лакальных варыянтаў, якія адрозніваюцца непаўторнай мясцовай адметнасцю. Традыцыйны беларускі жаночы касцюм складаецца з доўгай кашулі, палатнянай, паўшарсцяной або шарсцяной спадніцы-андарака, камізэлькі, шматслой-
    нага галаўнога ўбору. Згодна з традыцыяй, да шлюбу дзяўчыне дазвалялася хадзіць з непакрытай галавой. Пасля замужжа, выходзячы на вуліцу, жанчына павінна была хаваць валасы пад хустку або намітку. Аснову традыцыйнага беларускага мужчынскага касцюма складаюць кашуля, штаны (нагавіцы), камізэлька і пояс. Вопраткай служаць світка (яна вырабляец-
    ца з валянага сукна) і кажух, пашыты з вырабленай скуры жывёл. Самыя распаўсюджаныя колеры ў беларускай народнай традыцыі — белы, чырвоны, чорны і сіні. Арнаментыка беларускага нацыянальнага касцюма складаецца пераважна з геаметрычных і раслінных узораў. Асноўным матэрыялам для касцюма з’яўляецца лён. Вялікая калекцыя народнага касцюма з разнастайных рэгіёнаў краіны прадстаўлена ў Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    АНДАРАК
    Паясное адзенне беларускіх жанчын — спадніца з шарсцяной ці паўшарсцяной саматканкі ў клетку або ў падоўжаныя ці папярочныя палосы.
    У беларускай мове сустракаецца прыказка: «Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку», якая азначае, што добра выхаванага чалавека з вядомага роду людзі будуць паважаць і ў простым адзенні. У 1920-я гады андарак пачаў выходзіць з ужытку. У сучасным маўленні словам «андарак» называюць спадніцу з натуральнага матэрыялу з арнаментам.
    АРНАМЕНТ
    Узор, у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў строга вытрыманым стылі.
    У беларускім народным мастацтве вядомы тканы, вышываны, плецены, набіваны, аплікацыйны, ляпны, гравіраваны, разьбяны, маляваны і іншыя арнаменты. Характэрныя рысы беларускага арнаменту найбольш выразна выяўлены ў народнай вышыўцы, ткацтве, разьбе па дрэве, кераміцы. Арнаменты ў тканых, выцінаных, вышываных вырабах здаўна мелі не