• Часопісы
  • Традыцыйная культура і побыт беларусаў

    Традыцыйная культура і побыт беларусаў


    6+
    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    60.47 МБ
    «(нагатаваць) ежы як на Дзяды» — шмат ежы, бо па традыцыі на Дзяды накрывалі багаты стол. У гэтым бачыцца моцны культ продкаў у нацыянальнай свядомасці беларусаў.
    У 2013 годзе на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў пастаўлены спектакль па паэме Адама Міцкевіча «Дзяды».
    КАЛЯДЫ, калядныя святкі, калядныя нядзелі
    Народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання.
    Слова ўтворана ад лацінскага слова Calendae (календы) — назва першага дня кожнага месяца ў рымлян. Святкаванне Каляд было звязана з народным абрадам сустрэчы Новага года. У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят Каляды займалі найважнейшае месца. 3 распаўсюджваннем хрысціянства свята было прымеркавана да рэлігійных свят Нараджэння Хрыстова і Хрышчэння Гасподняга, таму хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі звычаямі. У гэтыя дні ладзіліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні, спяваліся калядныя песні. Увечары сяляне-калядоўшчыкі пераапраналіся ў жывёл (казу, тура, бусла, зайца), дзіўных чароўных істот (дзеда, бабу, цыгана, чорта) і хадзілі па вёсцы. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінен быў запрасіць іх у хату, інакш на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе. Калядоўшчыкі спявалі, танцавалі, ігралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэнкі. У канцы выступлення яны ў форме песні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага дабрабыту.
    Каляды — адно з самых любімых свят беларусаў, што адлюстравалася ў прыказцы: «Калядкі — добрыя святкі: пад’еў ды на палаткі».
    КУПАЛЛЕ
    Старажытнае язычніцкае свята летняга сонцастаяння ва ўсходніх славян, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня па новым стылі (з 23 на 24 чэрвеня па старым стылі). 3 прыходам хрысціянства да свята прымеркаваны дзень Іаана Хрысціцеля.
    У беларусаў існуе павер’е, што на Купалле раскрываецца ўся прырода. Купальскі культ — гэта не толькі пакланенне сонцу, але і ўшанаванне раслін, якія ў купальскую ноч, згодна з павер’ямі, валодаюць асаблівай сілай, здольныя быць і лекавымі, і атрутнымі. Цэнтральная расліна свята — папараць-кветка, якая, паводле беларускай легенды, цвіце толькі ў гэту ноч. Беларусы адзначаюць свята і сёння, захоўваючы традыцыі (пераскокванне маладых пар праз вогнішча, гульні, танцы). Звычайна ладзіцца на прыродзе, каля вадаёмаў. У сучаснай беларускай культуры свята адзначаецца на розных узроўнях — ад рэспубліканскага да мясцовага.
    Самае маштабнае ў Беларусі свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое праходзіць у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. За некалькі гадоў яно стала сапраўдным брэндам краіны: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны, іншых краін свету. Свята «Купалле» ў аграгарадку Александрыя бярэ свой пачатак з 2011 года. Усе купальскія мерапрыемствы праходзяць на беразе ракі Днепр. У аснову свята пакладзена ідэя паказу развіцця
    купальскіх традыцый у сусветнай прасторы і часе, а таксама культурны абмен паміж рознымі дзяржавамі ў галіне нацыянальнай самабытнасці. Дзякуючы гэтаму геаграфія свята пастаянна пашыраецца.
    МАСЛЕНІЦА, Сырны тыдзень, Масленка
    Зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту.
    У народным календары няма канкрэтнай даты свята, яно пачынаецца роўна за восем тыдняў да Вялікадня. Працягваецца тыдзень. Свята раней было напоўнена святочнымі абрадавымі дзеяннямі, частаваннем, гульнямі і забавамі. Яго назва сведчыць аб перавазе малочных страў у гэты перыяд. Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр. Штодзень частаваліся таксама блінамі без мяса, бо паводле хрысціянскага звычаю тыдзень называўся «мясапусным».
    Святкаванне Масленіцы мела некалькі сэнсаў: провады зімы, жаданне хуткага прыходу вясны і ўмацаванне сямейных і міжсуседскіх сувязей. Усе абрадавыя дзеянні былі накіраваны на забеспячэнне багатага ўраджаю і дабрабыту. Гэта прасочваецца ў кожным дні масленічнага
    тыдня. У панядзелак — «Сустрэча» — адкрыццё кірмашоў, падрыхтоўка месцаў гулянняў. Робіцца пудзіла Масленіцы. 3 аўторка («Заігрыша») пачынаюцьхадзіць адзін да аднагоў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць. Серада мае назву «Ласуха», чацвер — «Шырокі чацвярток», «Крывы» або «Тлусты». У гэты дзень пачынаюцца гулянні. У пятніцу («Цешчыны адвячоркі») і суботу («Залоўкіны вячоркі») прынята хадзіць у госці да родзічаў. У нядзелю («Провады») пудзіла Масленіцы возяць па вёсцы і спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята папрасіць прабачэння адзін у аднаго («Даравальная, або «Прашчоная» нядзеля»). Масленіца — адно з любімых і шанаваных свят беларусаў, што адлюстравалася ў народных песнях:
    А чаму ж Масленкі не сем нядзель, а нашай Масленкі сем дзянькоў.
    У беларусаў існуе прыказка «Мінулася кату масленіца».
    РАДАУНІЦА, Раданіца, Радуніца, Радаўніцкія Дзяды, «Вялікдзень мёртвых»
    Дзень памінання памерлых ва ўсходніх славян.
    Бярэ вытокі з язычніцтва, звязана з культам продкаў, хрысціянская царква прымеркавала свята да Вялікадня (адзначаецца на дзявяты дзень пасля яго).
    Па адной з версій, у аснове назвы свята ляжыць слова «радасць», аднак ёсць думка, што паняцце пайшло ад слова «род». Лінгвісты праводзяць паралелі з літоўскім словам «rauda» — плач з галашэннем. У беларусаў даўні звычай памінання продкаў атрымаў надзвычайную трываласць, асаблівае развіццё, шматстайнасць, рэгіянальныя асаблівасці.
    Звычайна беларусы раніцай ішлі памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзілі ў парадак магілы блізкіх і спраўлялі памінальную трапезу. Заканчвалася Радаўніца застоллем дома, таму ў беларускай мове ўзнікла прымаўка «На Радаўніцуда абеду пашуць, па абедзе плачуць, аўвечары скачуць».
    Толькі ў Беларусі гэты дзень з’яўляецца дзяржаўным выхадным.
    БЕЛАРУСКІЯ СТРАВЫ
    НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КЎХНЯ
    Набор страў і напояў, прыгатаваных па традыцыйных рэцэптах.
    Беларуская кухня фарміравалася пад уплывам земляробства і шырокага выкарыстання мясцовых прадуктаў, а таксама пад уздзеяннем суседніх народаў і перасяленцаў. Таму сучасная беларуская кухня падобная да літоўскай, украінскай, польскай, яўрэйскай і рускай.
    Адметнай рысай беларускай кухні з’яўляецца шырокае распаўсюджанне страў з бульбы, а таксама выкарыстанне разнастайных каўбас, круп, грыбоў, свініны. Беларуская кухня адрозніваецца дастаткова складанай і доўгай апрацоўкай прадуктаў. Гэта тушэнне, тамленне, запяканне, варка, смажанне. Асаблівае месца ў беларускай кухні займае свініна. У вёсках да гэтага часу захавалася традыцыя ў пачатку зімы калоць свінню і рабіць каўбасы, засольваць сала і вырабляць паляндвіцу — падсушанае салёнае мяса. Гонар нацыянальнай кухні — беларускі хлеб. Ён
    выпякаецца з жытняй мукі часцей за ўсё без дражджэй, на асаблівай заквасцы. Хлеб атрымліваецца цяжкім, з прыемнай кіслінкай у смаку. У спрадвечна беларускіх рэцэптах выкарыстоўваліся прыправы і дабаўкі: кмен, каляндра, кроп, семкі. Згодна з традыцыяй хлеб выпякалі на «падушцы» з лістоў бярозы,клёна, дуба.
    Магнаты і шляхта вылучаліся асаблівай вынаходлівасцю і вытанчаным
    кулінарным густам. Іх стравы адрозніваліся разнастайнасцю экзатычных прадуктаў і спецый і вельмі складанай рэцэптурай. Былі распаўсюджаны разнастайныя напіткі (гарэлка, крупнік) і стравы (дранікі, верашчака, свініна, тушаная ў збанках са смятанай і грыбамі, юшка са шчупака, бульбяныя клёцкі са шкваркамі, бліны з мачанкай, клёцкі «з душамі».
    таркаванка, агульнік, дзед, дранка, маўчун, бульбяная
    БАБКА,
    каша
    Традыцыйная беларуская народная страва ў выглядзе запечанай таркаванай бульбы, заскваранай салам, мясам, цыбуляй, спецыямі.
    Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Страва вядома на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Папулярная таксама ў літоўскай кухні пад назвай «кугеліс». Мяркуецца, што ў беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў яна з’явілася ў канцы XIX стагоддзя. Паходжанне назвы звязваюць
    з іранічным пераносам польскай назвы babka — традыцыйная святочная выпечка з цукатамі, разынкамі, арэхамі, прапітаная ромам і пасыпаная цукровай пудрай, утой час як беларуская бабка — з бульбы і сала.
    БЛІН
    Плоскі і круглы мучны выраб, прыгатаваны з вадкага цеста метадам смажання на патэльні.
    Бліны гатуюцца з розных відаў мукі (пшанічная, жытняя, аўсяная) на аснове рошчыны (кіслыя) ці на содзе (прэсныя), з даданнем яек, цукру. Могуць падавацца з мачанкай, малаком, смятанай. 3 пшанічнай мукі пякуць невялікія тоўстыя бліны — аладкі і тонкія — наліснікі. У беларускай народнай культуры прыгатаванне бліноў уваходзіць у шэраг абрадавых дзеянняў (напрыклад, памінальнага характару, блінамі маглі карміць жывёлу пры першым выгане на пашу), пры святкаванні многіх свят. На Каляды гаспадар клікаў калядоўшчыкаў з бліном у руцэ, бліны выкарыстоўваліся падчас варажбы на замужжа. У круглай форме бліна бачыцца ўвасабленне сонца, чым можна патлумачыць спажыванне бліноў на Масленіцу. Існуе своеасаблівая традыцыя беларускага маўленчага этыкету: калі госць заходзіць у хату, дзе гаспадыня выпякае бліны, ён кажа: «Скачком бліны!», на што чуе адказ гаспадыні: «Тарчком з ізбы!» Гэта можа патлумачыць народную прымету, згодна з якой пры выпяканні бліноў непажадана прысутнасць чужых людзей.
    Вядома прыказка «Першы блін камяком», якая абазначае, што першыя крокі ў новай справе не заўсёды бываюць удалымі.
    БЎЛЬБА
    Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама клубні гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як харчовы прадукт, корм і сыравіна; назва беларускага народнага танца.
    Практыцы вырошчвання бульбы на землях Беларусі некалькі стагоддзяў, аднак папулярнасць гэтай расліны відавочная, што прасочваецца ў наяўнасці крылатых выразаў («Бульба — другі хлеб»), мностве страў з бульбы (дранікі, клёцкі, камы, калдуны, бабка — многія з гэтых слоў не маюць адпаведнікаў у іншых мовах, як, напрыклад, словы «бульбянішча» — месца, дзе расце бульба, «бульбоўнік» — сцёблы бульбы). Бульба стала адным з галоўных прадуктаў харчавання беларусаў і выцесніла многія іншыя сельскагаспадарчыя культуры ўжоўдругой паловеХІХстагоддзя.
    У гарадах з’яўляюцца папулярнымі сталовыя, закусачныя, у меню якіх пераважаюць стравы з бульбы пад назвай «Бульбяная».
    Многія беларусы вырошчваюць бульбу на ўласных лецішчах. Засведчана бульба і ў шматлікіх творах беларускіх пісьменнікаў («Капаюць бульбу землякі» Сяргея Законнікава, «Бульба» Пімена Панчанкі, «Чышчу бульбу», «Паляць бульбоўнік», «Бульбяная балада» Рыгора Барадуліна). У апошнім творы паэт адзначае: