• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Пасля таго як я ўсё гэта прыдумаў, дык зразумеў, што нішто іншае, а менавіта Кон бярог мяне ад усіх інстытутаў ды ўніверсітэтаў імперыі, пакуль не наспеў мой час ехаць у MacK­ey. Бо каб я паступіў вучыцца куды-небудзь раней, прыкладам, у політэхнічны, то з маёй фенаменальнай нікчэмнасцю, што да матэматыкі і падобных дысцыплінаў, я б пяць год штодня ўмываўся слязьмі, але атрымаў бы непатрэбны мне дыплом інжынера, каб мае неадукаваныя бацькі (лепшыя ў свеце бацькі!) светла заплакалі ад радасці і цяпер ужо напэўна далі веры, што не дарэмна пражылі жыццё.
    Тое ж і з літаратурнай працай. Няўжо вы думаеце, што слынны Міхась Стральцоў, а тым болей народны пісьменнік Янка Брыль насамрэч не маглі ўладкаваць хлопца з маскоўскай адукацыяй у той жа “Нёман” ці “ЛіМ”? Недарэчна нават спрачацца. Відавочна, гэта мой Кон неўпрыкмет касаваў усе іх высілкі, бо наперад ведаў, што ўжо рыхтуецца выданне з філасофскім кантэнтам, дзе я змагу рэалізаваць усё тое метафізічнае натхненне, што назапашвалася ўва мне дзясяткі год.
    Напэўна, гэта ўжо было б занадта, каб я выказаў меркаванне, што Кон паспрыяў і таму, каб мяне ўвосень 1992 г. адпусцілі з газеты ў Полацк на юбілейную канферэнцыю пра набыткі Полацкай езуіцкай акадэміі. Яно як быццам сапраўды занадта, толькі хто яго ведае, калі зазірнуць уздоўж перспектывы далёка наперад... Бо менавіта там мы перастрэліся з Ігарам Бабковым — здаецца, на ўсё жыццё.
    Вось што ён сам напісаў пра тую падзею:
    “Мне дакладна не патрэбны вучні, я не настаўнік у класічным сэнсе. Мне патрэбныя тыя, хто ідзе поруч. Сувандроўнікі. Каб не адчуваць сябе самотным у краявідзе.
    У гэтым сэнсе мне пашэнціла. Ужо больш за дваццаць год у мяне ёсць ідэальны суразмоўца і сувандроўнік — Акудовіч. У нас вельмі розныя тэмпераменты і розныя жанры. Ён скончыў літінстытут і ішоў ад літаратуры ў мысленне, у філасофію. А я — наадварот, ад філасофіі ўлітаратуру. I мы сустрэліся на паўдарозе. Да тагожамальсінхронна
    вярнуліся ў беларускую культуру, адкрылі яе для сябе. Пазнаёміліся мы ў Полацку на канферэнцыі, на самым пачатку 90-х. Раней толькі чулі адзін пра аднаго. А тут ішлі па дарозе на секцыю і вырашылі, што трэба стварыць беларускую філасофію. А пра што была канферэнцыя, ужо і не памятаю”.
    ***
    Я таксама не памятаю, пра што была тая канферэнцыя, але пакуль шпацыравалі з Ігарам праз восеньскі сквер да канферэнцыйнай залы, дык паспелі суладна пагадзіцца, што Беларусь без філасофіі — як шлюбная ноч без нявесты. (Такое прасцецка-дурнотнае параўнанне ганарысты Ігар a priori прыдумаць не мог, а паколькі яно памятаецца да гэтай пары, дык што тут спрачацца пра аўтарства?) Больш таго, яшчэ да пачатку паседжання мы ўжо вызначыліся, з чаго нам трэба пачынаць. Метафарычна кажучы, каб выгадаваць сад з залатымі яблыкамі метафізікі, трэба было спачатку высекчы сярод нерушы ляда. Пераказваючы простымі словамі — стварыць філасофскі часопіс. Натуральна, беларускі і беларускай мовай.
    Па абедзе мы дамовіліся, што, вярнуўшыся ў Мінск, адразу сустрэнемся ў кавярні “Хвілінка”, каб сам-насам абгаварыць наш праект як у падставовых канцэптах, гэтак і ў апрычоных дэталях. He забыліся нагадаць адзін аднаму, што да кавы кожны мусіў прынесці свой варыянт назвы часопіса, сваю канцэпцыю і да таго падобнае.
    Раней я ніколі не хадзіў у кавярні, каб піць там каву. Дый увогуле ніколі не хадзіў туды адзін, а толькі з сябрамі, калі побач не было зручнага месца выпіць разам чарку-другую гарэліцы. Ігар — зусім іншае. Ён нават у нядзелю пакідаў на нейкую гадзіну сям’ю і ехаў у “Хвілінку”, дзе, паводле ягоных словаў, была лепшая ў Мінску кава. У одуме смакаваў там гэтую гаркату і, прымружыўшы вочы, услухоўваўся сам у сябе, чакаючы, калі загучыць той тон, у якім толькі і могуць аб’явіцца самыя істотныя словы.
    На сустрэчы Ігар прапанаваў назваць часопіс “Фрагменты”, а я — “Тэксты”. Як ні дзіўна, ён аддаў перавагу майму, цалкам постмадэрнаму, варыянту, хаця мне больш падабалася яго назва... Натуральна, я ўжо амаль нічога не памятаю з таго, што і як мы тады абмяркоўвалі, раз-пораз прызначаючы сустрэчы ў “Хвілінцы”. Толькі вельмі хутка паперад усяго выскачыла праблема рэсурсаў. Дзе іх набрацца, каб стварыць тое ляда? Відавочна, нашых разумовых здольнасцяў тут не хапала. Патрэбен быў яшчэ нехта трэці ў дапамогу.
    — Дзіўна гучыць праблема трэцяга за кавай, — толькі паспеў прамовіць я, як Ігар запытаўся:
    — Алесь Разанаў?
    — Алесь Разанаў! — умомант пагадзіўся я.
    Буйнейшая мысліўная фігура ў тагачаснай беларускай прасторы. Ну што тут яшчэ думаць...
    Алесь Разанаў таксама пагадзіўся адразу. I гэта была ласка Кону. Вялікі паэт бясспрэчным аўтарытэтам ідэальнага класіка надаваў нашай досыць авантурнай ідэі магчымасць сапраўднасці. Хаця што да менеджарскіх здольнасцяў, то Алесь Разанаў, пэўна, і сам не ведаў: ёсць яны ў яго ці няма? У нябёсах такім рэчам не вучаць, а ён адтуль не вылазіў.
    Таму на аўдыенцыю да Лявона Баршчэўскага, дэпутата і сябра камісіі Вярхоўнага Савета па культуры (ці адукацыі — халера іх там запомніш), мы з Ігарам выправіліся ўдвох. He кажучы пра Алеся Разанава, спадар Лявон дыстанцыйна нас таксама ўжо ведаў. Адразу далікатна пахваліўся, што дыплом пісаў паводле “Логіка-філасофскага трактата” Людвіка Вітгенштайна.
    Гаворка была прыязнай, з салідарным разуменнем актуальнай патрэбы філасофскага часопіса для Беларусі
    На заканчэнне сустрэчы спадар Лявон сказаў:
    — Хлопцы, да мяне штодня хто толькі не ходзіць. Але вам я даю веры.
    Далей былі яшчэ словы пра магчымую дапамогу, толькі ўсё гэта не спатрэбілася, бо неўзабаве здарыўся цуд...
    Аднак перад гэтым трошкі словаў пра Лявона Баршчэўскага, і зусім не таму, што потым мы прысябраваліся і я яго па сёння моцна паважаю ды люблю.
    На пачатку апошняга беларускага Адраджэння Лявон Баршчэўскі быў інтэлектуальным сімвалам нацыянал-дэмакратычнага руху. Першы намеснік Пазняка, разумнік паводле азначэння, паліглот, які на розных узроўнях ведаў невядома колькі моваў, стваральнік цэлага шэрагу слоўнікаў і перакладаў кніг мастацкай прозы... Дарэчы, меў выдатны голас, і яго нават запрашалі ў Оперны тэатр.
    Далей чамусьці згадаўся найперш такі выпадак. Калі з пільнай патрэбы запытаў Лявона, як найболей карэктна перакласці з дацкай на беларускую прозвішча Kierkegaard (тады пісаў эсэ пра любімага філосафа), то не адразу, але праз некалькі хвілін глыбокага одуму лабастай галавы, атрымаў адказ: Кіркегар. Так цяпер мы і называем дацкага Сакрата, а не выбіраючы з некалькіх рускіх варыянтаў — Кмркегор, Кнркегард і г. д.
    Мала з кім так хораша было ехаць цягніком у замежжа, як з Лявонам. Трохі падвесяліўшы сябе, мы распачыналі дзіўную гульню. Я называў еўрапейскую краіну, а ён спяваў на яе мове песню. I колькі б тых краінаў я ні згадваў, аўтэнтычных песень у Лявона заўсёды хапала — з каптуром...
    iek-k
    Як кажуць, хоць забі — не памятаю, з чаго і калі непасрэдна распачаўся вышэйпамянёны цуд. Натуральна, Вольга Іпатава і яе намесніца Людміла Крушынская ведалі, што мы з Бабковым ды Разанавым прыдумляем філасофскі часопіс. Рыхтуючы “Эліту” і “Суплёт ідэй”, я не толькі распавядаў ім пра нашыя справы, але і наперад дзячыў за тое, што мне культпураўскі досвед моцна спатрэбіцца ўжо ў непасрэднай працы з часопісам.
    Але пакуль справа з нашым праектам марудзілася і марудзілася, неяк паклікалі мяне мае начальніцы ды літаральна
    агаломшылі прапановай: маўляў, а чаму б, Валянцін, не стварыць нам “Філасофскі часопіс” — як дадатак да штотыднёвіка “Культура”?!
    Прапанова была неверагодная, тым болей, што ўсе нашыя ўласныя ідэі па-ранейшаму выглядалі досыць сумніўна ў плане практычнай рэалізацыі.
    — Фантастыка, — усклікнуў я. — Толькі што хлопцы скажуць?
    А што хлопцы маглі сказаць — яны не горш за мяне разумелі: гэта пакуль адзіны рэальны варыянт.
    — Дык з чаго пачынаць? — запытаўся я на наступны дзень у рэдакцыі.
    — Сядайце за стол, — сказалі шаноўныя кіраўніцы, — і пішыце ліст старшыні Савета Міністраў Кебічу.
    Ну ні фіга сабе! Дзе я, а дзе той Кебіч?! I што з маім досведам вартаўніцкіх катухоў ды турысцкіх сутарэнняў можна напісаць такому значнаму чалавеку?
    — Напішыце, — сказала Вольга Міхайлаўна, — што незалежная Беларусь без філасофіі...
    Тут яна на нейкую хвіліну задумалася, а з мяне, што тое чарцяня з табакеркі, выскачыла:
    — Як шлюбная ноч без нявесты...
    Вольга Міхайлаўна зірнула такімі вачыма, што ў мяне мову заняло. (Хаця маладзейшая Людміла Аляксееўна неўпрыкмет пасміхнулася.)
    Карацей, пасля грунтоўнага інструктажу мне сказалі:
    — А ўвогуле, Валянцін, за што змагаецеся ў сваіх артыкулах ды эсэ, тое і напішыце, толькі каб не зашмат.
    Я пісаў ліст Кебічу два дні, потым яго рэдагавалі Іпатава з Крушынскай, потым чыталі стыль-рэдактар і карэктары, потым павезлі міністру культуры, потым прывезлі назад...
    — Ужо будзем адсылаць Кебічу? — я ўсцешыўся.
    — Навошта адсылаць? — здзівілася Вольга Міхайлаўна. — Надрукуем у газеце. Толькі спачатку Вам трэба будзе сабраць пад гэтым лістом колькі дзясяткаў подпісаў, бо гэта ж не мы
    будзем прасіць Вячаслава Францавіча, а ўвесь гонар нацыі будзе прасіць за філасофскі часопіс.
    — Дык як тут мне ўправіцца? Я ж толькі са склепа вылез і нікога з гонару нацыі асабіста не ведаю. Адно, хіба, Разанава...
    — Талакой дапаможам, — запэўніла Вольга Міхайлаўна.
    — На раз управімся, — падбадзёрыла Людміла Аляксееўна.
    I ўправіліся. Ужо недзе праз дзён дзесяць (22 лютага 1993 г.) зварот быў надрукаваны ў газеце.
    АДКРЫТЫ ЛІСТ ДА СТАРШЫНІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ КЕБІЧА ВЯЧАСЛАВА ФРАНЦАВІЧА
    Шаноўны Вячаслаў Францавіч!
    Філасофія, культуралогія, эстэтыка — неад’емныя складнікі кожнай нацыянальнай культуры. Да таго ж яны — яе вышэйшыя праявы і адначасна формы наступнага развою. Таму мы звяртаемся да Вас з гэтым лістом у надзеі, што справа фармавання нацыянальнай філасофіі, якая стаіць перад нашай маладой дзяржавай, атрымае разуменне і падтрымку.
    Апошнія 70 год, нягледзячы на наяўнасць шматлікіх газет, часопісаў, выдавецтваў, акадэмічных установаў, філасофія, культуралогія, эстэтыка па сутнасці былі пазбаўленыя магчымасці прысутнічацьу нацыянальнай культуры. Перыядычныя выданні амаль не друкавалі сучасных культуролагаў і эстэтыкаў, выдавецтвы абміналі ўвагай класіку сусветнай і еўрапейскай філасофіі, а ў акадэмічных установах навучалі толькі дыялектычнаму матэрыялізму ў звязку з марксізмам-ленінізмам і гэткім навучаннем вытручвалі апошнія парасткі нацыянальнага досведу і нязмушанага мыслення.