• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Эта ночь красотой так зовет н страшмт,
    Что все дверн запрешь на засов.
    Где-то в самом конце ноября, глубоко заполночь в комнату стреммтельным шагом входпт Юра. Нп слова не говоря, настежь распахнвает окно. Я ежусь от холода н нмчего не поннмаю. Но замечаю, что его глаза горят восторгом. Он вытаскпвает меня от стола м подводпт к оконному проему.
    — Смотрн, — говорнт торжественно, словно это церемонмя открытмя Вселенной, — первый снег!
    Мы долго смотрмм, как в желтом свете фонарей, нпкуда не спеша, опускается снег.
    Насмотревшнсь, он закрывает окно п заявляет:
    — Этого нельзя не отметать!
    Ну что ж, первый снег я еіце ннкогда не отмечал. Тем более, что у друга так горят глаза, словно это он сам напнсал “Блажен, кто посетмл сей ммр...”.
    Такмм его п буду помннть. Глубокая ночь. На фоне распахнутого настежь окна стонт высокнй м краснвый человек с восторженным лнцом. А за его спнной совсем неспеша опускается на землю большой п белый-белый снег.
    Знаю: счастье стороной
    Белым снегом мчмтся.
    Ты лм, я лм, мы с тобой, Нам опять не спмтся.
    Словно два холостяка -
    Ветреных два брата,
    Выпьем, что лн, за снега,
    Что летят куда-то.
    •*"*"*•
    Нягледзячы на супольнае пражыванне з Юрам літінстытуцкага жыцця, самым блізкім мне інтэлектуальна, ды экзістэнцыйна таксама, апынуўся Слава Кіктэнка. Калі ён сядзеў глыбока задуменным, дык нагадваў мне мудрага грака. Слава ведаў на памяць тысячы вершаў ды шмат чаго іншага з гісторыі вербальных дыскурсаў. Толькі ён гэтым аніяк не ганарыўся, адно нечакана цытаваў геніяльныя радкі з кожнай прынагоднай сітуацыі.
    Ягонае лідарства не толькі ў нашым хаўрусе, але і на курсе было безумоўным. Разам з тым ва ўсім, чым ён толькі не вызначаўся, дамінавала гранічная простасць. Мяркую, што якраз інтэлектуалізм і простасць злучылі нас на доўгія гады. Хаця ў сяброўстве, як і ў каханні, заўсёды ёсць месца яшчэ нейкай загадкавай тайніцы, якую марна спрабаваць вылічыць.
    ДРУГУ
    Распахнутдомтвой, словно радлюбой потере.
    Заходнт в окна лнстопад, уходнт в дверв.
    Заходпт в дверп гость, свмстнт, в окошко глядя.
    Там дпкнй внноград блестмт. На вннограде
    Налнлнсь лнстья докрасна. Пора налнться.
    Нальем же красного внна, как эта лмстья.
    Нальем п выпьем же внно, мой друг давнншннй, Пока распахнуто окно н гость не лншннй, Н дмкнх ягод поздннй стук еіде не робок, Н черных — две — всплывают вдруг нз нашмх стопок. М пусть уже ночная тень все блмже, блнже.
    Недолгнй век, короткмй день благословм же, Благословм осенннй сад м свет последннй, Н лмстопад, п лнстопадтысячелетнмй...
    Пасля інстытута ў розныя гады мы яшчэ некалькі разоў сустракаліся ў Маскве, потым у Алма-Аты, у Мінску і асобна іншым разам — на Нарачы, дзе я цэлы сезон працаваў лодачнікам.
    Найбольш эмацыйнай была алмацінская сустрэча. Я наўмысна распрацаваў маршрут па гарах Цянь-Шаня так, каб завершыць яго на знакамітым алмацінскім возеры Медэа. Скуль адразу тралейбусам можна бы ло даехаць да Саюза пісьменнікаў Казахстана, дзе месцілася і рэдакцыя часопіса “Простор”.
    Абадраны, згаладалы, брудны, зарослы шчэццю да вачэй, я калыхаўся ў тралейбусе і весела думаў, што ніколі такога і блізу не было, каб яшчэ ранкам паснедаць у гарах ля вогнішча, а па абедзе ўжо ехаць у грамадскім транспарце. Звычайна пасля складанага маршрута некалькі дзён трэба было дабірацца да цывілізацыі.
    Перад будынінай Саюза пісьменнікаў мяне чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. На прыступках ля вялізных дзвярэй стаяў ладны натоўп мужчын у гарнітурах з галыптукамі. He ведаючы, як іх абмінуць, я збянтэжана схіліў галаву і рушыў у самую сярэдзіну. Гарнітуры здзіўлена расступаліся, і толькі самы апошні не рухаўся. Я падняў вочы і ўбачыў Алжаса Сулейменава, тады самага знакамітага паэта сярод усіх нацыянальных літаратур (а ў Казахстане ён меў вагу нават большую, чым старшыня Вярхоўнага Савета). Я трохі шмаргануў заплечнікам па гарнітуры Алжаса і неўзабаве апынуўся ў абдымках сябра.
    А праз якія паўгадзіны ў яго кватэры ўжо адмакаў у балеі і разпораз зіркаў на стол з кавуном, дыняй, вінаградам, пловам і рознафарматнымі пляшкамі.
    Гэта была фантастыка, каб так адразу і ўсё разам: абснежаныя вяршыні за вакном, лепшы сябар побач, балея з гарачай вадой і келіх каньяку ў руцэ...
    Р. S. Калі быць больш дакладным, дык Алжас Сулейменаў зрабіўся суперзнакамітым не столькі праз паэзію, колькі даследчай кнігай “Аз і Я", у якой даводзіў, што “Слова пра паход Ігара” напісанае рускай і цюркскай мовамі.
    Гэта настолькі абурыла расейцаў, што аўтара ганілі на арганізаваных парткамамі сходах па ўсім Саюзе: ад Палітбюро да апошняй вясковай бібліятэкі. (На адным з іх у літінстытуце я таксама прысутнічаў.)
    Потым на нейкай чарговай ростані мы на гады згубілі адзін аднаго. А як Слава перабраўся жыць у Маскву і ўладкаваўся там настала, то сам знайшоў мяне...
    I пачалося ліхаманкавае ліставанне. Нам заўсёды было пра што гаварыць — і гаварыць не абы пра што... Але перадусім ён шкадаваў з таго, што ў сваю пару я не застаўся ў Маскве, хаця і меў рэальную магчымасць. Маўляў, цяпер, як і тады, былі б побач.
    Патлумачу, о co chodzi... Пасля літаратурнай практыкі ў часопісе “Знамя” мне прапанавалі там працу да заканчэння інстытута. А як наспеў час развітвацца, дык пачалі ўпрошваць, каб я застаўся настала рэдактарам у аддзеле прозы. Нават запэўнілі, што дапамогуць з прапіскай у Маскве.
    Я шчыра падзякаваў, але адмовіўся, хаця ў Мінску нічога мяне не чакала: ні праца, ні кватэра, ні хоць якая перспектыва. Натуральна, на мяне зноў сталі глядзець як на вар’ята. Кінуць
    адзін з самых прэстыжных літаратурных часопісаў імперыі з неблагім заробкам — і дзеля чаго?!
    А каб я ведаў, дзеля чаго?! Тады ж яшчэ і знаку не было сапраўднай Беларусі.
    Дарэчы, можа, яшчэ і таму адмовіўся, што гэты горад, пакінуты сябрамі, мне быў зусім без патрэбы. Урэшце, для мяне ўся мая Масква, лічы, без астачы, была запакаваная ў дом Герцэна на Цвярскім бульвары ды ў інтэрнат на вуліцы Дабралюбава. I роля апошняга, бадай, была больш значнай дзеля мацавання маёй духовай эманацыі, чым кафедральны досвед уласна інстытута. Колькасць таленавітых хлопцаў і дзяўчат на квадратны метр у інтэрнаце была проста фантастычнай. I ўсё гэта таленавітае без спыну прамаўляла, спрачалася, палемізавала...
    А яшчэ тут можна было чытаць, чытаць і чытаць — што паводле праграмы, а што ў дадатак ці ўвогуле паўз яе. I за гэта яшчэ атрымліваць стыпендыю. Неверагодна. Зрэшты, уся літаратурная вучоба паводле сваёй сутнасці і ёсць не чым іншым, як чытаннем...
    Карацей, я вярнуўся ў Мінск праз нейкае няўцямнае мне самому парыванне і толькі праз гады зразумеў, чаму сюды вярнуўся. 3 гэтай відушчы некалі напісалася наступнае:
    “Я меў ужо амаль сорак год, калі здарылася Беларусь. I толькі пасля таго, як яна здарылася, зразумеў, што да гэтага, па сутнасці, жыў у нідзе і, калі заўгодна, жыў як ніхто. Праўда, апршняе зусім не азначае, што я жыў ніяк. Паводле мовы тадышніх ідэрлагаў, у мяне было “шчаслівае дзяцінства” ў ціхамірным мястэчку Свіслач. А маладосць апынулася яшчэ больш багатай на радасць, бо я атрымаў напоўніцу ўсяго, чаго прагне чалавек у хлапечыя гады — сябррў, кахання, вандровак, ведаў. За тую пару я абножыў, лічы, усе горы “адной шостай часткі зямной сушы" (метанімічны троп Савецкага Саюза), скончыў ці не самы прэстыжны інстытут камуністычнай імперыі (Літаратурны ў Маскве) і зразумеў сябе як “трансцэндэнтнага суб’екта” (Кант), гэта значыць пачуў магутны покліч метафізічнай вусцішнасці і прыняў яе выклік.
    Карацей кажучы, за часы маладосці я займеў сабе ў падставы даволі ўсяго, каб паўнавартасна пражыць астатняе жыццё. I, пэўна,
    пражыў бы яго не горш за іншых, а пасля сышоў бы з дымам у нябёсы праз комін маскоўскага крэматорыя...
    Цяпер, калі я згадваю, што так яно і насамрэч магло збыцца, мне ўмомант робіцца млосна. Як лёгка чалавеку размінуцца з уласным лёсам! I як мала ад самога чалавека залежыць, каб гэтак не сталася. Варта было затрымацца незалежнасці Беларусі — і я ніколі нават не даведаўся б, што насамрэч пражыў сваё жыццё як чужое.
    Магчыма, тут шматхто запярэчыць, маўляў, якбы жыццё ні склалася — яно толькі тваё і з гэтага не можа быць табе чужым. Выглядае слушна, але скультады ўсёахопная млосць, калі я падумаю пра сябе без Беларусі?!”
    ***
    Гады ў рады мне ў розных месцах сустракаліся аднакурснікі, пазасталыя ў Маскве, і чамусьці амаль усе яны клікалі вярнуцца. Найбольш кідка (і нечакана) сфармуляваў сэнс майго вяртання Сяргей Іонін, блізкі да нашага курсавога хаўрусу. Ён кудысьці ехаў праз Мінск і завітаў да мяне ў вартаўніцкую каморку. Цягнік быў яшчэ не хутка, таму мы без спеху выпілі “Агдаму” і дасхочу нагаварыліся. На развітанне Сяргей сумна агледзеў маю канцэшпуальна завэзганую каморку і сказаў: “Возвраіцайся, Вал! Москва большая, а умных людей мало”. (Забыўся сказаць, што ў літаратурным інстытуце мяне інакш, як “Вал”, ніколі не называлі.)
    Думаю, не памылюся, калі заўважу, што, акрамя сяброўскіх сантыментаў, Слава таксама хацеў пакарыстацца маёй схільнасцю да крытычных рэфлексій. I не толькі ў літаратурным, але і ў метафізічным дыскурсе. У Расіі метафізіка, акрамя рэдкіх выключэнняў, заўсёды апыналася за плотам. 3 гэтага Славе не было асабліва з кім зазіраць у сутарэнні нябёсаў. А тут якраз выбухнулі ў яго касмаганічныя паэмы, замешаныя на метафізіцы з містыкай ды ідэалогіяй рускага паганства адначасна. Усё гэта мы і пачалі абмяркоўваць праз ліставанне.
    Зразумела, было і шмат чаго іншага ў нашых эпісталах, аднак не гучала ні слова пра палітыку. Ані слоўка!!!
    Рэч у тым, што ён быў рускім шавгністалі, а я — беларускім нацыяналістам.
    Слава аніяк не могуцяміць, на якую халеру Валу беларуская мова і чаму Беларусь яшчэ паасобку ад Расіі. А я не бачыў сэнсу яму тлумачыць, што пакуль Расія, такая, якой яна ёсць, не ляснецца (не перафарматуецца ў нешта радыкальна іншае), то датуль “сонца не зазірне ў наша ваконца”. Таму мы абодва і маўчалі пра палітыку як рыба аб лёд — сяброўства было даражэй.
    Напэўна, мы б і па сёння ліставаліся, каб рускія не захапілі Крым.
    Натуральна, як і ўсе нармальныя людзі, я быў шакаваны. У дадатак да калектыўнага шоку мяне моцна вярэдзіла персанальная згрызота: як цяпер ліставацца з сябрам? У сітуацыі такой вайны рабіць выгляд, быццам нічога не здарылася, было не проста немагчыма, а брыдка...