• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    У чужой мове няма твайго імя...
    Кожны з нас, хто сам сябе вучыў беларускай мове, быў пакліканы да навукі з нейкіх апрычоных матывацыяў. I ніхто за іншага не скажа, чаму ён гэтак зрабіў і што з сваёй навукі мае. Асабіста я з яе прыдбаў сабе лёс (да гэтага меў адно долю). I не толькі таму, што лёс кожнага літаратара перадусім знітаваны з мовай. А найперш таму, што толькі праз мову змог пачуць, куды хіліць мяне лёс.
    ***
    У другой палове згаданага дзесяцігоддзя я ўжо меў некалькі важкіх артыкулаў у рускамоўным часопісе “Нёман” і першыя публікацыі ў беларускамоўных перыёдыках. Хаця, як і paHeft, працаваў ці то вартаўніком, ці ў розных скляпеннях турыстычных арганізацый. Гэта мяне яшчэ не моцна турбавала, аднак усё часцей пачаў заўважаць за сабой, што раз-пораз узнікае жаданне нечага іншага. А менавіта — выпраўляцца на працу ў адпрасаванай кашулі з гальштукам і сядаць у светлым кабінеце за чысты стол з тэлефонам, дзе мяне чакаюць рукапісы таленавітых аўтараў.
    — А пра маладую сакратарку не марылася? — лічы, абавязкова жартавалі сябры, калі я распавядаў каму з іх аб сваіх трызненнях.
    У адказ я загадкава пасміхаўся. Бо, відаць, нарэшце выспеў для зусім іншага, ужо ўласна прафесійнага кантэксту (літаратар паводле дыплома). I толькі гэта дамінавала.
    Што праўда, доўгі час мая інтэнцыя патрапіць у той кантэкст ніяк не спраўджвалася. He дапамаглі пратэкцыі ні Міхася Стральцова, ні Янкі Брыля. Толькі неяк на вочы патрапіла інфармацыя пра новы тыднёвік “Культура” з галоўным рэдактарам Вольгай Іпатавай, дзе яшчэ патрабаваліся супрацоўнікі. Я адразу патэлефанаваў адзінаму на той час сябру сярод вядомых літаратараў — Леаніду Дранько-Майсюку.
    — He хвалюйся, заўтра пайду да Іпатавай, — сказаў Леанід.
    — Слухай, можа, нагадай, што ў спартзале літінстытута мы з ёй часам гулялі ў пінг-понг. Дарэчы, я заўсёды прайграваў.
    — Ты што, Валянцін! — заўсёды інтэлігентны Леанід нечакана ўзвысіў голас. — Ніколі, чуеш, ніколі не кажы ёй пра гэта. Яна ж зрабілася такой матронай, што не толькі з ракеткай, а і з вяслом у руцэ не падымецца на п’едэстал...
    Магчыма, абачлівы і мудры Леанід меў рацыю, бо неўзабаве мяне залічылі ў штат рэдакцыі. Хаця, мяркую, загалоўным усётакі быў той пафас, з якім я казаў рэдактаршы пра адказную ролю газеты “Культура” ў нацыянальным адраджэнні краіны.
    На той час мне было ўжо трохі за сорак. Як толькі што казаў, апошнія некалькі год факт маёй адсутнасці там, дзе я ўжо даўно мусіў быць, пачынаў пакрысе трывожыць. I тады я суцяшаў сябе самаробным афарызмам: маўляў, глыбокая рэчка цячэ паволі. А трохі пазней зразумеў: не мае значэння, рана ці позна ты прыходзіш, істотна іншае — аб’явіцца ў свой час, не з пустымі рукамі і там, дзе цябе чакаюць.
    У тыднёвіку “Культура” ўсё гэта склалася адно да аднаго. Цяпер быў мой час — абярэмя наробку ў руках да барады — і тут мяне чакалі. У літаральным сэнсе. Стваральнікі канцэпцыі тыднёвіка прыдумалі палосную (на ўсю старонку) рубрыку “Эліта”, дзе меркавалася друкаваць пераклады тэкстаў вялікіх філосафаў з усяго свету, геніяў мастацтва ды літаратуры і таму падобных. А вось рэдактара, які мог бы пацягнуць гэтую ношу, знайсці ніяк не маглі.
    Але перад тым, як канчаткова перарушыць з васьмідзясятых гадоў у дзевяностыя (з адной цывілізацыі ў зусім іншую), я адчуваю патрэбу спыніцца яшчэ на некалькіх эпізодах з ранейшай пары.
    3	Леанідам Дранько-Майсюком мы пазнаёміліся на іспытах у Літаратурным інстытуце. Абодва паступілі, толькі ніякага сяброўства тады ў нас не склалася. Адно што рытуальна
    прамаўлялі колькі словаў пры выпадковых сустрэчах. Да таго ж Леаніда праз год забралі ў войска, і ён скончыў вучыцца пазней за мяне. А як прыехаў у Мінск, дык адразу сярод ночы пагрукаў у маю аднапакаёўку.
    Я да гэтага жыў адзін, а цяпер мы сталі жыць удвох, бо Леаніду трэба было пэўны час недзе ператрываць, каб потым атабарыцца ў горадзе настала. Так мы і пасябравалі.
    Мне карціць хоць трохі распавесці, як мы раз-пораз вячэралі бульбай з кількай, рагаталі над радкамі графаманаў, якія ён прыносіў з выдавецкай працы, ды шмат пра што яшчэ. Аднак гэта будзе ўжо іншы жанр. Хіба да месца заўважу, што мы абодва любілі творчасць Янкі Брыля і Міхася Стральцова. MapHeft за каго з іншых тагачасных пісьменнікаў...
    Праз нейкі час Леанід з’ехаў, а сяброўства засталося. Прамінуў, можа, год ці болей, як ён патэлефанаваў з навіной:
    —	Слухай, Валянцін, я распавядаў пра цябе Стральцову, і ён пажадаў пазнаёміцца. Выбірай які дзень, і давай сходзім...
    Я збянтэжыўся. Стральцоў для мяне ўжо даўно быў сакральнай фігурай. А ў мяне нічога няма, акрамя літінстытуцкага дыплома.
    Да гэтай пары я ўдзячны Леаніду за ягоную ўчэпістасць, паколькі мы ўсё-ткі пайшлі разам у рэдакцыю часопіса “Нёман”, дзе Міхась Стральцоў загадваў аддзелам літаратурнай крытыкі.
    Я не магу назваць Стральцова сваім Настаўнікам, тут было штосьці іншае, бадай, нават нешта містычнае. Калі праз колькі гадоў пасля знаёмства ён памёр, я адчуў такі боль і тугу, быццам гэта быў мой бацька (хай родны бацька даруе мне гэтую эмоцыю). Яшчэ доўгі час мяне не аднойчы скаланала на вуліцы, калі здалёк бачыўся нехта, падобны да Міхася Стральцова.
    А тая першая сустрэча скончылася прапановай.
    Мы дапалілі па апошняй цыгарэце ўжо на ганку рэдакцыі, і тады Міхась Лявонавіч запрапанаваў:
    —	Паспрабуй напісаць пра Брыля.
    —	Каб які юбілей ці свята якое, — засумняваўся я.
    I ў той жа момант пачуў:
    — Брыль — гэта заўсёды свята.
    ***
    Неяк неўпрыкмет я стаўся для “Нёмана”, што называецца, сваім аўтарам. I гэта для мяне было надзвычай важна. Бо толькі цяпер я нарэшце ўпэўніўся, што магу быць запатрабаваным як літаратар. Толькі самым істотным было іншае: мае тэксты ўхваляе Міхась Стральцоў! Больш за тое, ён любіў са мной — не шкадуючы часу — сумоўнічаць, калі я прыносіў яму гатовы матэрыял. А як мяне доўга не было, то мог і патэлефанаваць Леаніду Дранько-Майсюку ды запытацца: “Нешта Валянціна ўсё няма? Можа, я яго чым пакрыўдзіў?”
    Яшчэ чаго — пакрыўдзгў! Я ж проста не гатовы быў адважыцца без дай прычыны нават на хвіліну зазірнуць у яго пракураны кабінет.
    На тую пару сярод беларускіх літаратараў хіба толькі Міхася Стральцова і Алеся Адамовіча можна было залічыць да інтэлектуалаў. I хаця Алесь Адамовіч праз сваю маскоўскую публіцыстыку стаўся вядомым на ўвесь Саюз, мысленча Міхась Стральцоў быў значна глыбейшым за яго. У сваіх бясконцых перагаворах еўрапейскай, расійскай і айчыннай гуманістыкі мы з ім не маглі спыніцца. Чамусьці запомнілася, што пад нашу рэфлексію патрапілі нават літаратурныя тэорыі Пляханава і Луначарскага, а потым і камуністычная публіцыстыка Андрэя Платонава. Думаю, што, хутчэй, праз гэтыя сумоўі, а не праз мае друкаванкі ён сказаў пасля самага вялікага майго тэксту “Судьбы войны, судьбы мнра”:
    — Валянцін, у гэтым артыкуле думак болей, чым іншы літаратурны крытык за жыццё выкажа...
    I адразу выняў з шуфляды ўжо загадзя падпісаную апошнюю кніжку “Пячатка майстра” (зборнік літаратурна-крытычных эсэ і артыкулаў).
    Мне нешта муляе, неяк яно і няёмка, але я ўсё ж такі не стрымаюся і перацытую той подпіс: “Валятрну Акудовічу з любоўю і Эаўняй павагай, з верай у ягоную “зорку”. Мгхась Стральдоў”.
    Зусім не праз пахвалу Міхася Лявонавіча, а ў сувязі з названым вышэй артыкулам я мушу трохі пра тую пісанку распавесці, бо потым было цікава.
    Дзесяцігоддзі мяняліся дзесяцігоддзямі, а беларуская літаратура ад часоў апошняй вайны працягвала “ваяваць”. Між іншым, не толькі літаратура. Нездарма кінастудыю “Беларусьфільм” ва ўсім Саюзе называлі “Партызанфільм”... Але па-за асобнымі рэплікамі ніхто не наважваўся разгарнуць крытычную рэфлексію, каб спытаць: можа, ужо час спыніцца?
    А я наважыўся. Акрамя ўсяго іншага, напэўна, яшчэ і таму, што не быў прылучаны да літарацкага асяроддзя, якое і прадукавала гэтыя бясконцыя бабахі і маратказееўскую героіку. Аналітыка маіх крэмзаў, як мне ўяўлялася, была спакойнай і ўзважанай. Разам з тым, нязмушана азіраючы беларускую ваенную прозу ў кантэксце еўрапейскай (ад Грымельсгаўзена да Барбюса, Рэмарка і Хемінгуэя), я гэтаксама вольна абыходзіўся з Быкавым, Алексіевіч, Адамовічам. Апошняга нават досыць з’едліва папікнуў за яго гіпертрафаваную ўхвалу ім самім прыдуманага жанра — “рамана-араторыі”. Паводле аўтара выглядала, што калі ўспаміны тых, хто выжыў у спаленых вёсках, скаланаюць нас мацней, чым “Ад” Дантэ, то гэтыя аповеды не менш геніяльныя за тэрцыны “Боскай камедыі”...
    Дык вось, праз колькі месяцаў пасля “нёманскай” публікацыі Алесь Адамовіч абрынуўся на гіцля Акудовіча ў маскоўскай “Лмтературной газете” з усёй палкасцю свайго не абы-якога публіцыстычнага таленту. Расклаў на дзве вялізныя газетныя паласы і сцябаў, сцябаў, сцябаў!
    He ведаю, чаму, толькі мне з таго сцёбу нават не засвярбела. Хутчэй, я адчуваў гонар: гэта ж не абы-дзе і не абы-хто так жарсна прагне цябе зняславіць.
    Між іншым, праміне недзе гадоў дзесяць, і беларускі ПЭНцэнтр узнагародзіць мяне прэміяй імя Алеся Адамовіча, а сама ўзнагарода будзе за подпісам Васіля Быкава.
    I так яно часам здараецца ў літарацкім жыцці.
    Значна пазней, для нумара часопіса “Крыніца”, прысвечанага Міхасю Стральцову, я напісаў эсэ. У мяне нават няма сумневу, што яго трэба вярнуць сюды, у мае ўспаміны.
    ВУСЦІШ БЫЦЦЯ
    Увесь ён — нязбыўны сум ад непазбежнасці сыходу ў невараць.
    Мы ўсе рушым туды, але да пэўнай пары лішне з гэтага не смуткуем. А ён ці не ад пачатку ўзяў занадта блізка да сэрца неаспрэчнасцьсмерці — ітымжыў. I тамутакжыў, якжыў, аўсё, штоакрэсліваў словам, было словам пра сыход.
    Раней я думаў, што ягоная засяроджанасць на паўсюднай прысутнасці небыцця ў быцці паходзіць з хранічнай любові да жыцця. Але гэта не так. Жыццё ён, што праўда, моцна любіў, аднак не больш прагна, чым нехта іншы. А вось адчуваў яго — з усімі пахамі, фарбамі, гукамі — як мала хто яшчэ. 3 гэтай фатальна абвостранай чуйнасці жыцця і вынікала такое ж вострае пачуццё непазбежнасці страты ўсяго, што ёсць пад гэтым небам, сінім і любімым. Адсюль нязбыўны сум і нават у спякоту падняты каўнер, якім ён атуляў сябе ад стыні нябыту за спінай, адсюль і віно, як марная вымога сагрэць заўсёды восеньскае сэрца, адсюль і сцішаны дакор, вымаўлены на паваротцы ў вечную засень: мой свеце ясны...