• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Кажуць, ён не абмінаў жанчынаў. Магчыма, што так яно і было насамрэч, хаця самі па сабе жанчыны яго не моцна вабілі. Ён толькі персаніфікаваў жыццё з той ці іншай жанчынай і такім чынам заляцаўся да жыцця ў вечнай празе зліцца з ім. Хаця чым тужэй загортваўся ў каханне, тым больш тужліва ападаў на сэрца сум. Бадай, з гэтага амаль адчайнага суму ён мог здагадацца, што чалавек
    спярша губляе сябе ў жанчыне, а ўжо потым — сам у сабе... Толькі, відаць, не здагадаўся, хоць сэрцам адчуваў небяспеку і таму доўга нетрываўжанчыны побач, хаваўся ад адной задругую ці сыходзіўад усіх да сяброў і віна.
    Чуллівы і пяшчотны, ён шукаў у сяброўстве абароны і прытулку, а разам з тым непадманнага духоўнага хаўрусу, інтэлектуальнага яднання, урэшце — высакароднага чыну.
    Толькі шчыры мужчынскі звяз таксама не яднаў з жыццём. Яднала хіба віно, але калі яго не хапала, хаўрус з жыццём перапыняўся яшчэ большай тугой...
    А яшчэ было — слова...
    Аднойчы я падумаў, што слова было сэнсам ягонага жыцця.
    Але потым я ўжо так ніколі не думаў. Бо слова для яго было адно спосабам немагчымасці жыцьжыццём.
    Падобна, што ён нарадзіўся не жыць, а толькі выглядаць смерць — у восеньскай смузе, у ціўканні сініцы, у смаленні вепрука. Крэмзанне паперы прозай ці вершамі было ўсяго абаронай ад нябыту. I ці не таму ён кангеніяльны свайму пакліканню найперш там, дзе ў яго адрэфлексавана развітанне, расстанне, кананне; там, дзе памірае маладым Максім Багдановіч; там, дзе канае дзед Міхалка; там, дзе ў “Смаленні вепрука’’ распушчаюцца ўсе сэнсы быцця.
    Дух смерці лунае над гэтым геніяльным эсэ, заспеленым пахамі, фарбамі і гукамі нежытва: “Ідуць ужо халады, бяруцца прымаразкі — падаюць інеем сырыя туманы. Чарсцвее зямля, і цёмным, ільсняна халодным зяленівам б’е ў вочы парадзелая пры дарозе трава. Ужо выпетрала зябліва, пасівела ў гародчыках і пазванчэла бадыллё, і панішчымнела паветра”.
    У “Смаленні вепрука” ён перажыў свой метафізічны сыход. Тут неварацьурэшце запанавалаўсюды і найперш у ім самім. Ён сам быў вепруком і тым, хто забівае вепрука, ён сам з сябе склаў ахвярнае вогнішча і сам быў тым ахвярным дымам, што завершыў яшчэ адзін кругазварот быцця.
    3 тым дымам ён і адышоў у нябёсы, а душа ўзяла і засталася, затрымалася на нейкі час і вярэдзіць маю душу ягоным сумам па немагчымасці інакш пазбегнуць смерці, як толькі памерці.
    ккк
    Я быў далёка ад Мінска, калі Міхася Стральцова хавалі на Чыжоўскіх могілках. Таму на бліжэйшыя Дзяды дамовіўся з Леанідам, каб ён быў маім Вергіліем у вусцішных пошуках пекла Міхася Лявонавіча. Але мы так блытана і стомлена шукалі тое месца, што калі знайшлі, то сілаў засталося адно для сцярожкага ўслухоўвання ў глыбіні моўчы.
    Зусім інакш было, калі аднойчы без дай прычыны Леанід прапанаваў наведаць магілу Кузьмы Чорнага на Даўгабродскай. Сярод нашых улюбёнцаў Чорны быў побач з Брылём і Стральцовым, адно што Леанід найбольш шанаваў раман “Сястра”, а я — няскончаны “Млечны шлях”. Той прыгодзе Леанід прысвеціць цэлы раздзел у маім любімым мегаэсэ “Стомленасць Парыжам”. I я не магу не пацешыць сябе (і, можа, яшчэ кагосьці) эпізодам з маладосці, агучаным словамі рамантычнай паэзіі:
    “Я музычна развітаўся з А. і гэтак жа паспрабую развітацца са сваім першым сябрам па Доме Герцэна — далікатным паэтам, які сказаў пра А.: “...зайздрошчу гэтай жанчыне”.
    Я, вядома, неспытаў, чаму ён зайздросціць, бо адразу адчуў, што ягоная зайздрасць — ажурная загадка, эолавая чарацінка, якою дакранаюцца да еўрапейскай Ліліт і памагаюць разблытваць плеціва семантыкі, каб жанчыну-абстракцыю ператварыць у жанчыну-сястру.
    (•■■)
    “...зайздрошчу гэтай жанчыне”, — сказаў пра А. мой сябар, першы садоўнік беларускага альпінарыя, ахоўнік таго нязвыклага саду, у якім растуць лазурытныя кветкі для цудоўных капрызніц.
    У Заходнім Берліне я бачыў скульптурны партрэт найцудоўнай егіпецкай капрызніцы, якая злавала на Тутмеса, што забыўся стварыць для яе лазурытныя кветкі. I вось памылка забыўлівага Тутмеса выпраўлена, у беларускім альпінарыі выраслі гэтыя кветкі.
    Зрэшты, мой сябар і сам — апостал забыўлівасці. Ён з тых непрактычных філосафаў, якім заўсёды трэба напамінаць, што яны яшчэ і паэты, што яны ажурна дакраналіся да еўрапейскай Ліліт, а таксама,
    зусім не ведаючы аб тым, выправілі памылку старажытнага скульптара. Праз неверагодную сваю забыўлівасць мой сябра сцвярджае, што нарадзіўсяў 1950 годзе. Аднакбудзе бліжэй да праўды, калі пашпартны год ягонага нараджэння чытаць у адваротным парадку лічбаў.
    Мы ішлі на Даўгабродскую і ў адным з падземных пераходаў купілі аранжавыя гваздзікі. Я падумаў: не толькі дзеля зручнасці музыканты, жабракі і гандляры займаюць у падземных пераходах месца каля сцяны. Дзеля бяспекі таксама. Калі бетонная столь пад аўтамабільным ці нейкім іншым баластам праломіцца, то асноўны яе цяжар абрынецца на сярэдзіну тунэля — якраз туды, дзе звычайна знаходзяцца тыя, хто слухае музыку, падае міласціну і купляе кветкі.
    Мы прыйшлі на вайсковыя могілкі, на магілу аўтара “Сястры", ведаючы, што надёю звісае шыпшынавы абруч узвышэнскага Менска. Немагчыма пазбавіцца правінцыйнага холаду, не абдзёршы аб гэты абруч свае далоні, як і немагчыма перад Парыжам па-сапраўднаму развітацца з сябрам, не змёўшы з дарагой магілы чырвоны пластмасавы цюльпан”.
    Р. S. Подпісы Леаніда, якія ён рабіў для мяне (зразумела, і не толькі для мяне) паверх падборак публікацый сваіх вершаў у часопісах, часам былі не менш удалымі за ўласна вершы. Над паэмкай, прысвечанай Марку Шагалу (часопіс “Беларусь”), ён надпісаў:
    “Дружа Валянцін:
    I шарм Шагалава малюнка,
    I вершаў гэтых пекната
    У параўнанні з пацалункам,
    Сказаць па шчырасці,
    Лухта”.
    кк*
    Эпохі, як і паэзія, не перакладаюцца. Яны потым заўсёды толькі інтэрпрэтуюцца. Таму калі я проста нагадваю пра падзеі той пары, дык разумею, што ў такой візіі яны нічога не кажуць пра
    люстрацыю часу як такую. Прыкладам, тая ж рубрыка “Эліта”. Уявіце сабе, Міністэрства культуры нейкі час не было пэўным, ці слушна ў выданні, скіраваным на “шырокія масы”, вылучаць нейкі адмысловы, чужы працоўнаму люду элітны кантэнт. А калі неўзабаве ў двух нумарах запар быў надрукаваны тэкст маладога Фрыдрыха Ніцшэ “Паходжанне трагедыі з духу музыкі”, міністэрства літаральна запанікавала. Як такое можа быць, другі пасля Гітлера фашыст на старонках a priori мілажальнага да ўсяго чалавецтва выдання...
    Цяпер нават немагчыма патлумачыць, як ненавісна розніліся савецкія часы з тымі, што пачаліся пасля 1991 года (трохі раней). I на пераправе паміж эпохамі за кожную, самую дробную змену ў гэтай розніцы камусьці трэба было высільвацца, a то і змагацца — не раўнуючы як за ўласнае жыццё.
    Таму аніяк не выпадае абмінаць тую пару апакаліптычнага ператрусу, калі з парэшткаў камуністычнай ідэалогіі пачало вылузвацца нешта a priori іншае. Бо без гэтага застануцца незразумелымі ўвесь сэнс і ўся каштоўнасць таго дыскурсу, дзеля гонару якога і распачалася гэтая пісаніна.
    Зразумела, у кожнага з нас акрамя агульных былі і ўласныя рахункі з савецкім таталітарызмам. На перадапошнім курсе інстытута мне таемна прынеслі на ноч да ранку прачытаць “Так казаў Заратустра” на тоненькіх паасобных паперках. Літаральна за хвіліну да ранішняга стуку ў дзверы я напісаў у нататніку адно кароткі сказ: “Ніцшэ — геній”. Хаця з клічнікаў пасля гэтага сказу нагарадзіў цэлы плот.
    Тады я не даў бы веры нават афінскаму аракулу, калі б ён запэўніў, што праз нейкія год дзесяць сам буду друкаваць тэксты гэтага вырадка ў яшчэ амаль савецкім тыднёвіку. Але рэч тут зусім не пра Ніцшэ як такога. Ад нас увогуле былі ўтоеныя багацейшыя бібліятэкі сучаснай філасофіі (не кажучы пра паліталогію, сацыялогію і г. д.). Аднойчы падумалася, каб СССР усё яшчэ заставаўся тым самым палітычным трагладытам, я б, верагодна, і па сёння не знаўся ні з Шпенглерам, ні з Гайдэгерам,
    ні з Вітгенштайнам, ні з Леві-Стросам, ні з Гадамерам, ні з Артэга-й-Гасетам, ні з Фуко, ні з Бартам, ні з Дэлёзам, ні з Слатэрдайкам, ні з яшчэ тузінам аўтараў, без інтэлектуальнага наробку якіх ужо даўно не ўяўляю сябе ў самім сабе...
    Каб на тым свеце кожнаму, хто цэлую эпоху ладзіў нам духовую вівісекцыю, было балюча давеку!
    Зрэшты, хаця гэты мой праклён у эмацыйнай праекцыі зразумелы, але гістарычна зусім не слушны, бо такія апакаліптычныя падзеі, як СССР, ёсць нечым зусім іншым і значна большым за тое, у чым можна вінаваціць кожнага чалавека паасобку.
    ★ ★★
    Час, як вядома, ляціць імкліва. Прамарудзіш азірнуцца — і ад былога ўжо нават акрайчыка не відно. Таму на ўсялякі выпадак нагадаю, што радыкальны зрух у савецкім таталітарызме распачаўся з “гарбачоўскай перабудовы” (1985 г.), калі малады генсек прыдумаў вярнуць сацыялізму чалавечы твар. Але гэта — бы з гіганцкай плацінай. Як толькі нехта паспрабуе зрабіць у ёй невялікую адтуліну, дык неўпрыкмет плынь праробіць там дарогу для ўсёй назапашанай энергіі ракі, і неўзабаве ад плаціны застануцца адно кавалкі бетону па берагах. Канец васьмідзясятых ужо засведчыў пачатак гэтага вялікага бурэння.
    Хай палітолагі кажуць што сабе хочуць, толькі для мяне ў Беларусі тое сталася заўважным праз стварэнне (1987 г.) маладзёвай літаратурнай суполкі “Тутэйшыя”. Між іншым, пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі.
    Кароткая, але надзвычай яркая гісторыя аб’яднання маладых літаратараў, якое, здаецца, з прапановы Сяргея Дубаўца атрымала назву “Тутэйшыя”, не мела ані пэўнага пачатку, ані пэўнага канца. Больш за тое, нават арганізатары і лідары аб’яднання (Алесь Бяляцкі, Сяргей Дубавец, Адам Глобус, Ана-
    толь Сыс) разыходзяцца ў вызначэнні датаў, падзеяў і ўдзельнікаў, што засведчылі сябе чальцамі руху.
    “Была суполка Алеся Бяляцкага, была зусім іншая суполка, якую стварыў Сяргей Дубавец. I калі мы пачалі аб’ядноўвацца — са спрэчкамі, са скандаламі — былі ўтвораныя тыя “Тутэйшыя”, якіх усе ведаюць”, — сцвярджае Адам Глобус. (Ад сябе, у якасці рэплікі, дадам: яны не толькі спрачаліся... Глобус мне распавядаў, як да крыві біўся з Сысом...)
    Хаця аб’яднанне структурна было аморфным, не акрэсленым у задачах і мэтах, аднак пры гэтым надзвычай актуальным у факце сваёй наяўнасці. Таму яно вельмі хутка займела шырокі розгалас і набыло вялікую папулярнасць. Бадай, з усяго гэтага склалася ўстойлівай формула — пакаленне “Тутэйшых". I гэтая формула падаецца досыць дакладнай, бо роля літаратурнага аб’яднання “Тутэйшыя” была не столькі ў тым, што яно фармальна задзіночыла пэўную колькасць маладых літаратараў, колькі ў тым, што выявіла памкненні і жаданні цэлага літаратурнага пакалення і нават шырэй — прагу бальшыні тагачаснага грамадства да радыкальных пераменаў.