Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
Усё гэта было і мэтанакіравана, таму што мы ўсведамлялі, што не можам адбыцца ў тых формах культуры, якія ёсць, але і нешта стыхійнае, таму што ніхто не распісваў крокі і нічога не планаваў. Атрымоўвалася тое, што атрымоўвалася. Напрыклад, афіцыйны філасофскі часопіс не атрымаўся. Мы ўмудрыліся сабраць купу філосафаў. Савет міністраў выдзеліў грошы. Але не пайшло, і цяпер ясна, што гэта было б акадэмічнае абы-што. He дамовіліся, і ў якасці кампрамісу аддалі Акудовічу восем палос газеты “Культура” пад літаратурна-філасофскі сшытак. I гэта апынулася лепш, чым быў бы кампрамісны варыянт з часопісам”.
Пасля кароткага, але поўнага радаснай эмоцыі балявання ў рэдакцыі мы з Ігарам Бабковым рушылі пешкі ў рэстарацыю Дома літаратараў. Падзея была вартая працягу за келішкам і сярод сцішанага сумоўя сам-насам. Няспешна азіраючы праспект у веснавым падвячорку, я раптам адчуў такую стому, быццам выканаў галоўную справу свайго жыцця.
Хаця насамрэч усё толькі пачыналася...
іскіс
Шкадую, што мала сказаў пра гэта раней. Недзе блізу самага пачатку. Інакш для старонняга чытача застанецца зусім не зразумелым: адкуль столькі эйфарыі праз некалькі дадатковых старонак у культурніцкім тыднёвіку? Хай сабе гэтыя старонкі і пазначаныя сакральным для беларусаў словам “філасофскія”.
Паспрабую патлумачыць.
Пафасна кажучы, кожны, хто тады прыходзгў да Беларусі, мала чым розніўся ад ранніх хрысціянаў у пару канаючай Рымскай імперыі. Ён паводле азначэння адчуваў сябе місіянерам новай веры. I чаго б тады ні рабіў, яго наробак быў не роўны сам сабе, а шматкроць павялічваўся тым, што мацаваў новую веру. I тут было не істотна, купляў ты ў шапіку “Нашу Ніву”, чапляў на грудзі бел-чырвона-белы значак, хадзіў на шэсці БНФ ці сам ствараў незалежныя газеты, беларускія суполкі або нацыянальную філасофію. Карацей, самым істотным ва ўсіх праявах нашай жыццядзейнасці тады быў місіянерскі чын. Нават калі для саміх носьбітаў гэтага паклікання ён і не вытыркаўся.
Толькі пра гэта лёгка казаць, але як пераканаць недаверка, што так яно адбывалася насамрэч? Бо хоць хто можа запытацца: калі так яно было, дык куды потым дзелася?
I сапраўды — куды ўсё тое падзелася?
Выдавец Ігар Логвінаў, калі даведаўся, што я маю намер пісаць успаміны, сказаў: “Назва “Хронікі беларускага інтэлектуала”, можа, і неблагая. Хаця лепей было б апусціць яе ў падзагаловак, а пра ўласна назву яшчэ падумаць. У Вас жа з гэтым добра атрымліваецца...”
Тут я не пярэчыў: “Мяне няма. Роздум на руінах чалавека”, “Разбурыць Парыж”, “Дыялогі з Богам”, “Код адсутнасці”, “Архіпелаг Беларусь”, “Кніга пра Нішто”, “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”...
Хіба ж не меў Логвінаў рацыю, пахваліўшы назвы маіх кніг?
Добра натрудзіўшы глузды, я абраў, не без сумневаў, наступную: “Мы сустрэліся на будоўлг Вавілонскай вежы". Падтэкст
палягаў на маёй шчырай веры, што не так важны твой уласны наробак, колькі тая справа, да якой ён прыдаецца. Інакш кажучы, ужо сам той факт, што ты працаваў на будоўлі вежы, скіраванай у нябёсы, робіць сэнсоўным тваё жыццё, нават калі штодзённыя бруд і пот на тое не паказваюць.
He менш важным тут быў і складнік “Мы сустрэліся...”, бо я хацеў ахапіць успамінамі ўсіх, хто ўкладаўся ў стварэнне новага дыскурсу (зразумела, у сілу сваіх магчымасцяў).
Між іншым, народ Вавілона таксама цікавілі не толькі нябёсы. Ён прагнуў праз гэтую вялікую справу здабыць сабе імя (так кажа паданне). Ну, рыхтык беларусы 90-х.
Дык куды падзелася Вавілонская вежа?
Як усё вялікае, яна асыпалася ў Нішто, але пакінула па сабе адзін з самых прыгожых міфаў пра чалавека, які прагне вышыні ды годнасці.
He чуў, каб нехта з сяброў і хаўруснікаў гэтаксама думаў пра нашае рушэнне ў падобных высокіх катэгорыях. Аднак мы сустрэліся не дзе яшчэ, а менавіта на будоўлі Вавілонскай вежы. I гэта было цудам.
(Натуральна, пад метафарай “Вавілонскай вежы” я не маю на ўвазе толькі “ЗНО”. Крый Божа. Гэта дзясяткі розных выданняў, праектаў, кніг і проста безліч штодзённых справаў. Каб усё гэта перафарматаваць у цэглу, якую мы з кожным днём падымалі вышэй і вышэй, то нашыя далоні было б не адрозніць ад Сізіфавых.)
Р. S. He ўпэўнены, што меў рацыю, аднак потым я абраў іншы варыянт назвы, якая адсылала ўжо не да міфа пра Вавілонскую вежу, а да міфа пра Сізіфа ў інтэрпрэтацыі Альбера Камю: “Трэба ўяўляць Сізіфа шчаслівым”.
Наўрад ці ёсць сэнс цяпер тлумачыць, чаму я так зрабіў. Бо паперадзе яшчэ вельмі шмат працы, і хто яго ведае, што мне пазней узбрыдзе ў галаву. Да прыкладу, некалі “Дзеяслоў” зрабіў мне ласку і надрукаваў важкую нізку эсэ пад назвай
“Вялікая здрада”. А потым кніжка з пераважна тымі эсэ ўжо называлася “Код адсутнасці”.
Хіба адно заўважу, што гэтыя міфы, нягледзячы на вонкавую разналежнасць, ёсць дзвюма скранямі адной базавай праблемы чалавечага існавання, а менавіта Працы, сакральная сутнасць якой неспазнаная і па сёння.
Завершыўшы гэты адцінак і ўжо паклаўшы галаву на падушку, нечакана згадаў: гэта ж Вавілонскую вежу мастак Марэк Станілевіч намаляваў на вокладцы кнігі “Дыялогі з Богам”, якую пераклалі на польскую мову Галіна і Ян Максімюкі. (Каштоўнасць гэтай працы надаваў і той факт, што Ян Максімюк раней пераклаў “Уліса” Джойса на беларускую мову. О, як мы ганарыліся тады, што маем “Уліса” па-беларуску!)
Што праўда, ніякага пафасу на вокладцы і блізу не было. Уздоўж усяго серпанціну “брэйгелеўскай” вежы паволі падымаліся “брэйгелеўскія” чалавечкі і большыя за іх слімакі. (Зразумела, тут мова пра Пітэра Брэйгеля Старэйшага.)
He бачу патрэбы ва ўласнай інтэрпрэтацыі гэтага вясёлага і скептычнага малюнка. Я згадаў яго адно таму, што і сам маю намер за межамі пафасу распавесці, чаму нашай “Вавілонскай вежы” таксама было наканавана зніякавець, лічы, дазвання. I на гэты раз ужо не Бог будзе таму прычынай, а, хутчэй, ягоная адсутнасць.
Кінуўшыся на злом галавы злучаць беларускае мысленне з вялікай метафізічнай цывілізацыяй, створанай у папярэдніх тысячагоддзях еўрапейскім геніем, мы не хацелі зважаць на той ужо амаль відавочны факт, што яе час на сыходзе. На змену метафізічнай цывілізацыі прыходзіла цывілізацыя тэхналагічная. Зрэшты, маруднае слова “прыходзіла” тут зусім не пасуе. Тэхналагічная цывілізацыя абрынулася на нас, як тысяча лавінаў адразу. Яна сталася нашай татальнасцю. Лічы, умомант — прынамсі, паводле гістарычнай меры.
I мы разгубіліся — і згубіліся адзін для аднаго. Пагубляліся... Але пра ўсё гэта вялікая гаворка будзе потым. Далёка потым. А пакуль у нас наперадзе гады і гады радаснага натхнення...
•kick
“ЗНО” праіснуе амаль чатыры гады. Я маю ўсе 44 выпускі і, калі б пачаў іх удумліва гартаць, то захлынуўся б менавіта гэтым былым без астачы. Таму, каб пазбегнуць такой спакусы, адразу пачну з хаўтураў па “ЗНО”, якія мы наладзілі ў лютым ужо 1997 г. Тады я папрасіў аўтараў сшытка адгукнуцца на гэтую падзею і недзе за два тыдні сабраў і падрыхтаваў для друку сорак тэкстаў (на жаль, 44 не атрымалася). Вось толькі два з іх:
АЛЕСЬ РАЗАНАЎ
44 свечкі
На развітальным свяце “ЗНО” запальваюцца 44 свечкі.
Трохі розных, трохі падобных.
Пакуль іх не было, мы нечага не бачылі і не разумелі, але яны з’явіліся — і
мы пачалі бачыць і разумець (=бачыць вачамі розуму). Ну, не так далёка, не так глыбока, не так высока і не так відушча, як хацелася б, але ўсё-такі...
У гэтым і было стратэгічнае прызначэнне “ЗНО” — паспрыяць самаспазнавальнай рэчаіонасці ў карэкцыі зроку, зрабіцца органам зно. Як агонь залежыць ад свечак, але з імі не супадае, гэтак і з н о залежыць, але не супадае са “ЗНО”. “ЗНО” ўсё больш застаецца ў гісторыі, у тым, што адбылося, зно застаецца з намі.
Намацанае і абуджанае, яно пазірае, як гараць, паціху знікаючы ў незваротнасць, свечкі.
АЛЕГ БЕМБЕЛЬ
зно
оад
лбу
арм
кыу н
я
л
a
г
a
...іду па вастрыі...
пазломе
сэнсаў...
нібы па бітым шкле — хоць галасі!..
...шукаю МЕТА — СЭНС...
...а надусім сівы СутВАр... іўсмешка Solus Rex-a...
(Тут патрэбнае невялічкае тлумачэнне. Solus Rex — Самотны кароль — назва першай паэтычнай кнігі Ігара Бабкова.)
Нават не ўпэўнены, што варта на гэта марнаваць час і прастору хронік. Тут я маю на ўвазе круглы стол “Нацыянальная філасофія: вектары кірунку”, які зладзіла газета “Культура”.
Ужо быў падрыхтаваны другі выпуск “ЗНО”, і мы, лічы, забыліся, што Міністэрства адукацыі пакуль не выканала загад спадара Кебіча — стварыць філасофскі часопіс. Відаць, з гэтай, зусім непатрэбнай міністэрству, вярэды і быў ініцыяваны круглы стол у нашым тыднёвіку.
Хаўрус удзельнікаў налічваў адзінаццаць чалавек — сярод іх чатыры дактары філасофскіх навук. Ды і астатнія былі не зломкі. Дыскусія атрымалася жывой, разумнай і досыць шчырай. Здаецца, было б нават цікава перадрукаваць тут бальшыню выступаў, прынамсі, самае адметнае з таго, што ў іх
прамаўлялася. Але, па-першае, нават у такім абскубаным варыянце матэрыялу было б зашмат, як для фармату маіх успамінаў. А па-другое, калі гамана скончылася, дык сталася зразумелым, што яна ладзілася толькі дзеля “птушачкі”, для нечага патрэбнай Міністэрству адукацыі, якое і не збіралася ствараць філасофскі часопіс. Прынамсі, болей адтуль да нас пасля ніхто не звяртаўся. Таму я вылучу пераважна адно тое, што мне бачыцца вартым згадкі само па сабе.
Акцябрына Рашчынская (галоўны інспектар упраўлення ВНУ і педагагічнай адукацыі Міністэрства адукацыі РБ): Перад Міністэрствам адукацыі цяпер сапраўды пастаўленае пытанне аб стварэнні літаратурна-філасофскага часопіса. Міністр, спадар Гайсёнак, падтрымлівае гэты праект. Але якім быць часопісу — гэта пакуль вырашаецца. I таму мы з задавальненнем сустрэнемся з вашай ініцыятыўнай групай, каб больш дэтальна прааналізаваць прапанаваны тут варыянт праекта.
ігар Бабкоў (філосаф, літаратар): Я б хацеў сказаць колькі слоў пра своеасаблівую функцыю нашай ініцыятыўнай групы. Справа ў тым, што неабходнасць у інтэлектуальнай прасторы, дзе б арганічна спалучаліся літаратура, філасофія, культуралогія і да т. п., адчувалася даўно, і апошнія гадоў пяць у прыватных гутарках пра гэта шмат гаварылася. He было толькі людзей, якія б узяліся за штодзённую будзённую працу, не чакаючы ад яе матэрыяльных выгод... У пэўны момант мы сабраліся ўтрох і сказалі самі сабе, што адступаць далей няма куды, што гэтым трэба практычна заняцца. Напачатку ідэя часопіса бачылася як аўтарскі праект, які мы збіраліся рэалізоўваць праз камерцыйныя структуры. Але пазней зразумелі, што дарма маем нейкую перасцярогуда дзяржаўных інстытуцый, што гэтая ідэя ўжо выспела не толькі ў нефармальных колах... I ўрэшце вылілася ва ўнікальнае, я лічу, супрацоўніцтва з газетай “Культура”, унікальнае ў тым сэнсе, што практычна ўсе людзі працавалі на самаахвярнасці і працуюць пакуль што на самаахвярнасці. Першы літаратурнафіласофскі сшытак ужо выйшаў, гатовы да друку другі, складзена некалькі наступных. Больш за тое, не чакаючы, будуць грошы ці не