• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    будзе грошай, мы пачалі рыхтаваць першы нумар часопіса, патроху асвойваць гэтую прастору...
    Уладзімір Конан (доктар філасофскіх навук): У нас добрая, радасная падзея. Асмелюсясказаць, што, магчыма, злітаратурна-філасофскага сшытка “ЗНО” мы пачынаем новы этап у беларускай філасофскай традыцыі. Гэтая традыцыя заўсёды была звязаная з культуралогіяй, літаратурай і народнай творчасцю. Так склалася, што недзе да XVI ст. уключна, прынамсі, да Сымона Буднага, наша філасофская традыцыя развівалася ў рамках асветніцтва, сутнасна звязанай з літаратурай. Быць можа, толькі ў XVI I—XVI11 стст. і ў першай палове XIX ст. (да закрыцця Віленскага ўніверсітэта) была прафесійная філасофія на Беларусі, так званая неасхаластыка (...). У другой палове XIX ст. і першай палове XX ст. беларуская філасофія знаходзіць сябе ў межах літаратурнай творчасці. Падчас панавання марксісцкай дыялектыкі беларускую філасофію выратавалі заходнебеларускія пісьменнікі I мысляры Ігнат Канчэўскі і Уладзімір Самойла (...). Мне тут хацелася б сказаць колькі слоў пра метад падачы матэрыялаў. Справа ў тым, што мова чыстай філасофіі для такога выдання наўрад ці будзе прыдатнай, як I вузкаспецыяльныя матэрыялы. I ў гэтым сэнсе літаратурна-філасофскі сшытак “ЗНО” падае прыклад, як арганізоўваць тэксты, каб яны былі цікавымі і прафесійнаму філосафу, I проста адукаванаму чалавеку.
    Мікалай Крукоўскі (доктар філасофскіх навук); Вялікія надзеі мною звязваюцца і з літаратурна-філасофскім сшыткам, і з часопісам. “ЗНО” я разглядаю як значнае дасягненне. Я, прызнацца, не надта верыў, што ў нас атрымаецца такое... Дазволю сабе спыніцца на пытанні, у якім кірунку развівацца будучаму часопісу. Колькі б мы ні радаваліся таму, што называем плюралізмам, усё-такі ідэя ёсць нешта такое, што аб'ядноўвае людзей. I не толькі фармальна, не толькі ўвогуле, але і практычна, як кажуць дзэн-будысты: цяпер і тут. Таму што, калі мы не аб’яднаемся, — у нас нічога не атрымаецца. Вельмі цяжка, калі ты ў параненым стане апынаешся на полі, пакінутым сваімі... У часопіса пэўны кірунак павінен быць. Сёння можна рухацца і на поўнач, I на поўдзень, і на захад, і на ўсход, а некаторыя ідуць назад у мінулае. Таму свой кірунак павінен быць, але не трэба спяшаць вызначыцца з нейкім адзіным шляхам, таму што можна паўтарыць трагічны вопыт філасофіі мінулых часоў...
    Алег Бембель (філосаф, паэт, святар): Тут ішла гаворка пра галоўнага рэдактара будучага часопіса. Я лічу, што ён павінен быць адзіны ў трох асобах: АкБаР (Акудовіч, Бабкоў, Разанаў). Далей — пра творчую апазіцыю. Палітычныя страсці адыходзяць, хто яшчэ імі поўніцца, той жыве фармальна. Беларусь ёсць з'ява дзяржаўная, з’ява сусветная, з’ява ў самоце. Зараз будуць і ўжо ёсць разломы ў самой творчай эліце, заснаваныя на спрэчвах. I калі гэтыя спрэчвы, натуральныя ў працэсе духоўнага станаўлення, будуць вырашацца традыцыйнымі метадамі адміністрацыйнага гвалту апанента — усё разбурыцца. (...) Ніцшэ казаў: зоркі павінныя быць самотнымі, яны не могуць быць блізка адна ад адной, а тут збіраюцца нібыта блізка. I добра было б, каб яны не выклікалі акаянную рэўнасць...
    Алесь Разанаў (паэт): Філасофія ў прынцыпе не збортэкстаў, не вынік, які, тым больш, узнікае як гатовы адказ, а само сутнаснае мысленне. Тут ужо гаварылася, што кожная філасофія мае нацыянальную адметнасць, а што ўвогуле гэта ўніверсальная з’ява. I яна адбываецца ўсюды, дзе ёсць для яе прастора. I калі адразу ўпасці ў напрацаваныя недзе тэксты, плыні, структуры, як у нешта гатовае, як у вынік, і казаць, што гэта філасофія, то мы памылімся. Таму што галоўнае тут працэс мыслення, працэс шляху. А мы ж яшчэ не ўзялі ў суразмоўнікі беларускую мову, не “разгаварылі” яе. Наш арыенцір, наш ратунак — заставацца на сваім шляху. I не проста заставацца, а тварыць гэты шлях. Усё астатняе прыйдзе.
    ккк
    Калі я ўжо, лічы, падрыхтаваў да друку матэрыялы круглага стала (нават фотаздымкі ўдзельнікаў пазбіраў), мне зусім нечакана патэлефанаваў мой сябар, які не аднойчы хадзіў са мной у горы. Цяпер ён сабраўся на Палярны Урал з групай дзесяцікласнікаў, якіх ужо даўно трэніраваў.
    — Валянцін, мой намеснік, казёл, знянацку захварэў. Пайшлі. Табе трэба адно сабраць заплечнік і заўтра быць на вакзале...
    Цяжка сказаць — чаму, толькі поўнач я любіў болей за ўсе тыя месцы, што абхадзіў/аблазіў. Хібіны, Палярны і Прыпалярны Урал заўсёды апрычона вабілі мяне. Я іх згадваў і на Алтаі, і на
    Паміры, і на Цянь-Шані. Хаця касмічная веліч апошніх уражвала неверагодна і ад працы на тых паднябесных скалах я атрымліваў ні з чым не параўнальны экстаз. А якія ноччу зоры на вышыні чатырох-пяці тысяч метраў! Здавалася, калі добра падскочыць, дык рукой можна памацаць.
    А на Паўночным Урале ні велічы, ні вышыні, ні кідкіх колераў. Далікатныя пастэльныя фарбы, чуйная цішыня, і паветра шызае, як неба, а неба непрыкметнае, як паветра. Да таго ж, куды вокам ні кінь — усюды адно роўнядзь, пакрытая карлікавай бярозкай ды мохам. I хіба адно дзе-нідзе на даляглядзе пабачыш сціплы хрыбет з нізкімі вяршынямі (самая высокая сярод іх Нэтэм-Пэ трохі болей за тысячу метраў).
    Я паклаў слухаўку, пайшоў у кабінет да Людмілы Крушынскай і грымнуўся перад ёй на калені.
    Яна без жартаў спалохалася. Падхапілася і пачала мяне падымаць.
    — Што здарылася, Валянцін?!
    — Адпусціце ў горы.
    — Калі?
    — Заўтра.
    — А “круглы стол”?
    — Лічы, гатовы.
    Так я апошні раз выправіўся ў горы. Вандроўка была просценькай, усяго другой катэгорыі складанасці. Але я, патрапіўшы ў рэдактары, ужо некалькі год пакідаў пісьмовы стол адно дзеля ложка. Таму ўсе цягліцы абмяклі данельга. Гэта мне і далося ў знакі. Рэч у тым, што хаця хлопцы яшчэ не мелі досведу сурезных вандровак, аднак фізічна былі моцна натрэніраваныя. Да таго ж перад зубрам беларускага спартовага турызму ім увесь час карцела выхваляцца. I калі трохі захуткая для мяне хада па тундры не стварала асаблівых праблемаў, то пры пад’ёме на гару Барзова я хапануў сур’ёзную прыгоду.
    Гара Барзова — гэта проста гурба камянёў вышынёй недзе ў кіламетр, невядома кім і дзеля чаго ўпаасобку насыпаная сярод трохі пагорыстай тундры. Пад’ём на яе не патрабуе
    асаблівай тэхнікі і тым болей начыння: ні вяровак, ні крукоў, ні чаго там яшчэ — акрамя моцных ног, каб скакаць з каменя на камень.
    I хлопцы паскакалі...
    Калі я пачаў адчуваць, што для мяне такі тэмп гэта занадта, то мог сцішыць моладзь і нават запыніць яе на колькі хвілінаў дзеля адпачынку. Але ж я для іх быў зубралі. Гэта дзеля мяне яны гналі свае ногі ўсё хутчэй і вышэй.
    Я ўпінаўся з апошняй моцы. А ўжо пад самай вяршыняй мне падалося, што сэрца спынілася, бо вочы засціла чорная нявідаль. Апошнія метры адолеў, кажучы сучаснай прастамовай, “на аўтамаце”.
    Добра, што нам не было куды спяшацца і мы адпачывалі на вяршыні, пакуль не змерзлі. Пакрысе я збольшага акрыяў і, сцярожка спусціўшыся, распавёў сябру (кіраўніку), што са мной здарылася. Ён максімальна аблегчыў мой заплечнік, і да Хальмер-Ю я адтаптаў маршрут без асаблівых прыгодаў. А вось у Варкуце, скуль мы цягніком вярталіся да Мінска, чорт падштурхнуў мяне бегчы наўздагон тралейбусу. Толькі тралейбус я не дагнаў, бо тут жа зваліўся на асфальт слупам. Потым у горадзе гады два не адважваўся нават з пільнай патрэбы падбегчы, хіба адно цішком, чуйна пільнуючы сэрца. Таму далей пра горы і мовы не магло быць...
    Так скончыўся мой доўгі і прыўкрасны раман з гарамі, што доўжыўся больш як два дзесяцігоддзі. Дык чаму пра яго нічога няма ў маіх расповедах, калі ён быў такі прыўкрасны?
    Няма і не будзе. Бо маё мілаванне з гарамі — гэта прыватныя эмоцыя і чын. I яны не маюць нічога агульнага з будоўляй Вавілонскай вежы, якая і паклікала мае ўспаміны.
    Дарэчы, забыўшыся на сваё параненае сэрца, першае, што я зрабіў на мінскім вакзале, гэта набыў “Культуру” і перачытаў радок за радком усе прамовы з круглага стала “Нацыянальная філасофія: вектары кірунку”. I толькі ўпэўніўшыся, што ўсё як мае быць, паехаў дахаты.
    •kick
    Праект літаратурна-філасофскага сшытка ў тыднёвіку “Культура” мне бачыцца настолькі важным (і не толькі дзеля мяне асабіста), што было б непапраўна абысціся адно згадкамі пра нараджэнне ды хаўтуры.
    “ЗНО” і блізу не мела таго сацыяльна-палітычнага ды культурнага значэння, як, скажам, “Наша Ніва”. Але інтэлектуальна і, у пэўным сэнсе, літаратурна яму не было інавацыйнай роўні. Тут упершыню агучылі сябе фрэйдызм, постмадэрн, постструктуралізм і шэраг іншых “ізмаў”. Тут заманіфеставаў сябе (і застаўся сярод гаспадароў) блізкі да постмадэрну літаратурны рух “Бум-Бам-Літ”, тут знайшло сабе прытулак “Таварыства Вольных Літаратараў”, не кажучы пра дзясяткі і дзясяткі безумоўна таленавітых філосафаў, празаікаў, паэтаў...
    Асобнай гаворкі патрабавала б перакладніцкая майстроўня сшытка. Мы не адмовіліся ад перакладаў сусветнай філасофскай класікі (Платон, Эразм Ратэрдамскі, Шапенгаўэр, Кіркегар, Ніцшэ, Шпенглер, Вебер...). I ўсё ж такі нам болып падабаліся тыя, хто быў бліжэй да нас ці ўвогуле яшчэ жыў у статусе класікаў (Ясперс, Гайдэгер, Леві-Строс, Артэга-і-Гасэт, Арто, Фуко, Дэрыда, Дэлёз, Дэбрэй, Мукс, Калакоўскі...).
    На жаль, пакуль я не бачу магчымасці непасрэдна запыняцца ні на арыгінальнай, ні на перакладной літаратуры. Але адшкадую трохі месца, каб згадаць некалькі значных інтэлектуальных падзей і колькі маладых аўтараў, што прагаварыліся на старонках сшытка.
    ***
    Пяты выпуск “ЗНО” быў цалкам прысвечаны Постмадэрну. Пра яго тады ў нас мала хто ведаў, а калі хто недзе такое і чуў, дык маўчаў, як пра жахлівы сон. Таму цалкам натуральна, што я распачаў нумар з расповеду пра гэты вялікі стыль, які
    пераможна гойсаў тады па ўсёй зямной кулі. Казалася ў маім тэксце прыкладна наступнае:
    Першы постмадэрновы акт адбыўся тады, калі Бог вырашыў распушыць адну мову на мноства і “дэканструяваць” Вавілонскую вежу. Таму Жак Дэрыда звяртае нашу ўвагу на “Апакаліпсіс” як на мадэль постмадэрнай свядомасці (“Пра нядаўна ўзніклыя апакаліптычныя матывы свядомасці”).
    Калі правесці агледзіны тэкстаў і падзей на ўсім гістарычным прасцягу, дык можна ўбачыць на тле часу безліч слядоў постмадэрну, але ўсе тыя сляды добра прытоптаныя пазітывісцкім рухам чалавецтва да “светлай будучыні”. Гэты рух трымаўся самых розных падставаў: матэрыялізму, ідэалізму, гуманізму, рацыяналізму, эвалюцыянізму... Але да самага апошняга часу заўсёды ў цэнтры бытнага было нешта, што аб'яўлялася і прымалася за першую перад другімі ісціну, і гэты своеасаблівы падменнік Абсалюта (логас, Бог, быццё, эвалюцыя, камунізм...) арганізоўваў вакол сябе ўвесь вір жыцця. Без такога ўніверсальнага апірышча людства не ўяўляла свайго існавання. Нават чалавек невымернай інтэлектуальнай адвагі (Ніцшэ, натуральна), заўважыўшы, што “Бог памёр”, напалохаўся “чорнай дзіркі” ўсярэдзіне сусвету і заткнуў яе ідэяй “звышчалавека”.