• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    (•••)
    “У адрозненне ад постмадэрнізму, шызарэалізм не адварочваецца ад рэчаіснасці, ад пякучых душу сацыяльных і метафізічных праблем, адмаўляецца ад уцёкаў у выдумлены (вытрызнены) свет: дзівосаў хапае і побач з намі. У адрознасць жа ад рэалізму, яму замала аднаго, хай сабе і добра абгрунтаванага, гледзішча: адбыўшыся шызафрэнік — нешта вялікшае, чым адзін чалавек, нават народ, спрасаваны ў адно той ці іншай ідэалогіяй. Шызарэалізм не мае трывалага, саматоеснага гледзішча на аніводную рэч, думку або істоту: усялякі пункт погляду ён ператварае ў лінію, плоскасць і нават раскрытую на ўсе бакі, на 360 тысяч градусаў прастору сузірання (прыгадаем зборнік “Шлях 360” Алеся Разанава)”.
    Нехта любіць кіслае, нехта — салодкае, а я люблю таленавітае. Таму для мяне абсалютна не істотныя эстэтычныя схільнасці ды прыхільнасці аўтара. Класіцызм, барока, рамантызм, рэа-
    лізм, мадэрн, постмадэрн... Гэта ўсё адно — калі таленавітае. Вось чаму ў сшытку суседзілі як класічныя тыпы пісьма, так і вычварэнскія. Хаця нейкі час выглядала, што рэй вядуць постмадэрністы. Але гэтаму, пэўна, хутчэй спрыяў эфект іх радыкальнай навізны, якая, натуральна, найперш кідаецца ў вочы.
    Я вылучыў некалькі аўтараў з невялічкімі тэксцікамі, каб хаця б мімаходзь праілюстраваць той тып пісьма, з якім нашыя хлопцы спрабавалі разбурыць маналіт таталітарнай літаратуры. Гэтак з аднаго боку. А з другога — пашукаць сябе там, дзе раней беларусы нікога і нічога не шукалі.
    ІЛЛЯ СІН. ІЛЛЯ СІН ПАМЁР
    белая ломкая газетная папера са свежым пахам паліграфскай фарбы прыемна храбусцела на зубах, паступова заглытваючыся ваўнутр. Там былі зграмоджаныя недабітыя шклянкі, тара з-падацэтона, цёплая коўдра, шыбеніца для слізмакоў, некалькі ветракоў і нават адзін здохлы папугай у кутку. Ягоная тужлівая песня поўнілася сапраўднай шчырай любоўю да Айчыны. На сцяне вісеў невялічкі адбойны малаток, а пад ім валяліся кавалкі карціны “Узыход сонца над цемрай”. На іх спачываўС, а П разлёгся ў адным з шуфлікаў тумбачкі. Раз-пораз прачынаючыся, сябры працягвалі сваю доўгую гутарку адносна вартасцяў у мастацтве, коштаў на камбікорм і г. д. На стале стаяла змерзлая і зледзянелая гарбата. Аднекуль згары падалі белыя пушынкі, больш падобныя на прысак.
    А пасля Ілля Сін памёр.
    ЗМІЦЕР ВІШНЁЎ. КЛЁКАТАМУС
    За мутным шклом у пакоі А з раслін В асыпаліся рознакаляровыя лісці і краскі. Там сядзела чорная кошка з вачыма, падобнымі да пробак ад “Пшанічнай". Там вісеў малюнак 5x5 (з выявай дурня, які п’е кісель). Там стаяла эбанітавая тумба з гадзіннікам (у выглядзе голага ідыёта), які цікаў у зваротным напрамку. Там ляжалі кнігі (99) з назвай “Казкі ад дзядзькі афрыканца”. Там ляжаў паласаты пехцяр з дзіркамі, падобнымі да гайкавёртаў. I вось сярод гэтай пышнаты, нібы струк чырвонага перцу, чалавек па імені — Я.
    Я (дакладней, ён) сядзеў у адных абрыкосавых плаўках на бегемотазэдліку. Сядзеў Я і размахваў рукой з алоўкам. Сядзеў Я і лаяўся.
    Раптам — званок. Прыйшоў чалавек — Ён. Увесь у жоўтых гумовых латках... I сказаў Ён адно слова:
    — Клёкатамус.
    Раптам — званок.
    Прыйшоў чалавек — Той. У трусах, баталах, пальчатках, цыліндры і акулярах. I сказаў Той два словы:
    — Клёкат Тамус.
    Пазней прыляцелі плоскія зялёныя птушкі. Яны тры разы пракрычалі:
    — Клёк Катам Мус! Клёк Катам Мус! Клёк Катам Мус!
    Паказалі барвовыя язычкі. Паплявалі на крылцы. Паскакалі. I паляцелі.
    АЛЬГЕРД БАХАРЭВІЧ. ПАЎНОЧНАЯ АСЕТЫЯ
    А пятай ільдзіне, калі мае свойскія жывёлы вярнуліся дахаты, я заўважыў на іхных лапах Паўночную Асетыю. Паўночная Асетыя спаўзла з лапаў на лінолеум і насцярожана прынюхалася. Потым яна знікла, але ненадоўга. Я абіраю бульбу — яна танчыць на кончыку нажа. Я палю цыгарэту — янахаваецца ў дыме.
    Паўночная Асетыя — надта зменлівая дама, і калі ты захочаш яе ўявіць, уяві імгненне, якое захутала ногі ў пухнатую коўдру і п’е гарбату.
    Змяркалася. Mae свойскія жывёлы павячэралі й леглі спаць. Заснулі яны хутка — катанне на лыжах па марозе спрыяе здароваму сну. Толькі вось іх сакавітыя адрыжкі перашкаджалі спаць мне. Я ляжаў з заплюшчанымі вачыма й думаў: пра што — няважна. Раптам дзверы зарыпелі, і ў спачывальню зазірнула Паўночная Асетыя. Яна падумала, што я сплю, ціхутка прычыніла дзверы і прайшла ў залю.
    Спачывальня была сумесная з заляй. Іх аддзяляла тонкая сценка, а ў сценцы была шчыліна, праз якую ўсю залю цудоўна відно. Я ўладкаваўся ля шчыліны, імкнучыся не рабіць рэзкіх рухаў, каб не пабудзіць сваіх свойскіх жывёлаў. У залі граў духавы аркестр. Пад ягоныя ўсхліпы віхурылася — ад тэлевізара да канапы — некалькі джэнтльменаў і лэдзі. Паўночная Асетыя стаяла ля шафы з нейкім
    чуваком у смокінгу. Чувак быў п’яны й шаптаў Паўночнай Асетыі на вуха: “Я не буду пісаць пра жаночыя вусны, не буду... Хай Міхасевіч піша! Я бы мог напісаць, што яны падобныя на дзве гары ў промнях світальнага сонца, што гэтыя горы адбіваюцца ў возеры з чыстай крынічнай вадой, але не буду!” Гарачы подых казытаў Паўночнай Асетыі вуха, і янасмяялася, смяялася, смяялася...
    Тое, што я ўбачыў, мяне асабліва не здзівіла: у маёй залі штовечар адбываюцца ўсялякія штукі. Здаецца, нічога цікавага: дзеці з пажарным кранам — маці, што пахне прасам — стыне пірог ружовы — горача ў роднай хаце. Але цяпер было нешта не тое. He тое... не тое... Духавы аркестр граўусё гучней, і раптам я зразумеў.
    — Кантрабас фальшывіць! — закрычаў я, але мяне ніхто не пачуў.
    — Кантрабас фальшывіць!!! — крыкнуў я яшчэ раз, але свет не зрушыўся.
    Тады я ўскочыў на ногі і пабег у залю, бразнуўшы дзвярыма так, што мае свойскія жывёлы папрачыналіся й зараўлі, хто якумеў. А я... Я спыніўся на парозе, бо ў залі нікога не было — толькі жоўтая скамянелая стома.
    Як доўга я не ездзіў па марозе з ледзяных узгоркаў, калі соплі ў носе і вецер у твар, і з-пад лыжаў церушыцца Паўночная Асетыя. Можа, б тады я спаў здаровым сном. Як свойская жывёла.
    Услухайцеся: Паўночная Асетыя. Паўночная Асетыя для тых, хто ЧАКАЕ. Паўночная Асетыя. Ты і я.
    ***
    Бадай, найбольш выразным прыкладам плённай агрэсіі постмадэрну ў шырокія колы грамадства сталася газета “Навінкі”. Постмадэрная паводле азначэння, гэтая масавая газета была афіцыйна зарэгістраваная ў 1999 годзе і прадавалася ў дзяржаўных кіёсках. (Яе стварылі Лёлік Ушкін і Паўлюк Канавальчык.)
    У адрозненне ад інтэлектуальных падзеяў, якія не губляюць сваёй вартасці, калі застаюцца ва ўжытку хаця б нейкага абмежаванага кола, вартасць эстэтычнай з’явы спраўджваецца адно тады, калі яна, хай сабе і ў адаптаваным выглядзе, заваблівае
    шараговага спажыўца. У гэтым сэнсе досыць папулярная газета “Навінкі” фактам свайго з’яўлення засведчыла, што постмадэрн на Беларусі ўжо адбыўся як эстэтычная і, больш за тое, светапоглядная падзея.
    Зрэшты, досыць пра постмадэрн...
    ***
    Так яно і мусіла стацца. Алесь Разанаў з Ігарам Бабковым спакваля ўсё далей адсланяліся ад “ЗНО”. Па першым часе мы яшчэ збіраліся, каб абмеркаваць чарговы нумар, але так было нядоўга... Хлопцы захапіліся новымі праектамі, а я застаўся ў “Культуры” адпрацоўваць свой штатны заробак. Між іншым, аб’ём працы, якую патрабаваў кожны сшытак “ЗНО”, больш чым у два разы перавышаў норму іншых супрацоўнікаў газеты. Але я ж з уласнай хэнді схапіўся за гэткую ношку, таму мне і не да галавы было наракаць...
    Што праўда, досыць хутка самахоць пачалі аб’яўляцца валанцёры. Пакуль найперш згадаю Юрася Барысевіча. Гэта, бясспрэчна, быў дарунак ад майго Кону. Юрась скончыў інстытут замежных моваў і рабіў выдатныя пераклады — перадусім з французскай. Мы і пазнаёміліся, калі ён прапанаваў пераклады з Антанена Арто. Толькі не гэта было галоўным. Юрась і сам меў залатую галаву (а да яе заўсёды лагодную ўсмешку на твары), якая прадукавала выключна эўрыстычныя тэксты. У гэтым сэнсе сярод беларускіх мысліўцаў яму не было роўных. Філасофскі сшытак як бы наўмысна быў створаны пад яго, і Юрась не спыняўся дзячыць за гэта бліскучымі тэкстамі...
    Дарэчы, канцэпцыя сшытка спарадкавалася досыць хутка, бо на месцы кутных камянёў былі закладзеныя ўжо напрацаваныя старонкі “Эліта” і “Суплёт ідэяў”. Неўзабаве з’явіліся (ці адшукаліся, як Ян Пятроўскі з перакладамі Платона) новыя перакладчыкі і арыгінальныя аўтары. Таму справа ў мяне рушыла на добры лад раней, чым я мог спадзявацца. I хаця
    значная частка тэкстаў была не-чытальнай (залішне складанай) для многіх чытачоў, ніхто з іх (і кіраўніцтва газеты таксама) не папікаў мяне за гэта. Бадай, усе адчувалі, што пакуль так яно і мусіла быць. Справа новая, нечаканая. Патроху прызвычаімся. Толькі ў гэтай сітуацыі, пэўна, ці не найболып нязвыклым было тое, што я сам абсалютна не думаў пра чытача як чытача. Я думаў выключна пра інтэлектуальны ландшафт краіны. Дакладней, пра тое, што ён павінен з’явіцца ў Беларусі — іюпэлектуальны.
    1	адно праз тры з лішкам гады даведаўся, як расчытваў і пакрысе засвойваў прастору ўжо прынцыпова іншага пісьма шараговы чытач. У тым апошнім, 44-м нумары “ЗНО” ёсць споведзь Дзіны Кірылавай, якая на камп’ютары набірала ўсе нумары сшытка. Трохі працытую з яе аповеду:
    “Першы нумар “ЗНО” даўся мне вялікай крывёю. Я ўзненавідзела гэтыя тэксты, складзеныя з быццам бы знаёмых літар, кропак, косак, пытальнікаў, але — не больш за тое. Словы, словазлучэнні, сказы былі настолькі незразумелыя, іхні сэнс быў схаваны настолькі глыбока, што мой сярэдні мозг спачатку разгубіўся, потым збянтэжыўся, а потым сказаў мне: ‘Тэта твой асабісты вораг”. I сапраўды, засталася адна альтэрнатыва з дзвюх магчымых: альбо аўтары гэтых трызненняў з'яўляюцца патэнцыйнымі кліентамі шпіталя, што месціцца ў Навінках, альбо ты, даражэнькая, завершаная дурніца. Апошняе, безумоўна, хацелася аспрэчыць. (...)
    Менавіта так гэта пачыналася... I здавалася, непрыязь (мяккавата сказана) не знікне ніколі. Але — цуды ўсё ж такі здараюцца — мой сярэдні, банальны розум крок за крокам уваходзіў у гэтую незнаёмую прастору, навобмацак, спатыкаючыся, падаючы, але — хай жыве пані Упартасць! — другі нумар “ЗНО” ўжо не так раздражняў і псаваў настрой, трэці нават зацікавіў трошку (ужо не памятаю, хто гэта быў — Ніцшэ або Ясперс, — не істотна). Пачало здавацца, што не такая ўжо гэта бязглуздзіца... А потым сталі з’яўляцца не толькі пераклады “з вялікіх і памерлых”, але і абсалютна новыя творы, прычым напісаныя адмыслова для “ЗНО”.