Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
Бум-Бам-Літ — гэта рух за вызваленне літаратуры ад друкарскага станка ды іншых прыладаў індустрыі друкарскага пісьменства, якая ўжо даўно ператварыла паэзію ў нейкую галіну капіталістычнай эканомікі або народнай гаспадаркі сацыялізму. Індустрыялізацыя літаратуры спрычынілася не толькі да апартэіду ўнутры самой мовы (падзелу лексікі на ўнармаваную і вульгарна-жаргонную, друкаваную і моўленую — прычым такі падзел мае месца і ў граматыцы, і ў фанетыцы), але і да класавай сегрэгацыі сярод літаратараў, іхняга падзелу на мэтраў і графаманаў. У эпоху механічнага тыражавання літаратуры значнасць пісьменніка вымяраецца лічбай накладаў ягоных твораў, як жыццёвы поспех бізнесмена — колькасцю нулёў на ягоным банкаўскім рахунку. Калі паэзія сканала — дык, напэўна, таму, што была атручана друкарскімі фарбамі.
Першае, што мы бачым, калі зазіраем у які-кольвек зборнік паэзіі, — на белых прасцінах паперы ляжаць чорныя абвугленыя
словы. Гэта нават не фатаграфія паэзіі, а толькі яе негатыў, бо пры жыцці гэтыя словы, пакуль з іх не выціснулі душу — дыханне і жывую інтанацыю, былі невымерна святлейшымі за навакольную прастору. У лепшым выпадку друкаванае слова — гэта стэрылізаваны і абрэзаны па лінейцы цень слова прамоўленага.
Паводле Антанена Арто, у кнігах укрыжоўваецца не толькі паэзія, але і само жыццё, і мы павінны хоць нешта зрабіць, каб вызваліць яго са смяротных абдымкаў паперы.
На сваіх шумлівых імпрэзах бумбамлітаўцы чытаюць уголас зусім незнаёмым, выпадковым слухачам свае нявыдадзеныя (а часам — і ненапісаныя) творы. He проста чытаюць, але і паказваюць, бо многія людзі беларускай мовы не ведаюць, і таму ім цікавей бачыць паэзію, чым яе разумець. Гэта ў літаральным сэнсе жывая літаратура, бо зроблена не з паперы, а з голасу і цела аўтара. Яна дыхае, гаворыць і крычыць, махае рукамі і крыламі.
Паэзія, якаяхочабыцьсучаснай, павіннанепростапрамаўляцца, а пражывацца — г. зн. па магчымасці цалкам супадаць з абрысамі і рухамі цела паэта. Тэкст, які нараджаецца ў вымаўленні і жэстыкуляцыі, нараджаецца “тут-і-цяпер”, адначасна з ударамі сэрца, і імкнецца да найбольш чыстага і яснага — цялеснага ўвасаблення. I звяртаецца ён не да розуму аўдыторыі, а да яе ўласнага цела, прымушаючы назіральнікаў не разумець паэзію, а суперажываць яе, хай сабе і на фізіялагічным узроўні, бо толькі ўласныя адчуванні, а не чужыя думкі, здольныя пераадолець чалавечую абыякавасць.
Ужо ў наступным нумары “ЗНО”, падахвочаны маніфестамі, я адгукнуўся на з’яўленне Бум-Бам-Літа вясёлым тэкстам (тут падаецца скарочаны).
АФРЫКА — РАДЗІМА ТАЗІКАЎ, АБО Я ХАЧУ Ў БУ М Б AM-Л IT
Ніколі не хацеў быць сябрам (членам) Саюза пісьменнікаў, “Тутэйшых”, ПЭН-цэнтра, ТВЛ... He, калі быць зусім дакладным, то адзін раз хацеў, бо пачаў моцна кашляць і з гэтага думаць пра смерць. I не так мяне тая смерць палохала, як вечная нястача грошай. Дзе ж гэта
мая жонка, — думаў, — якой да палучкі грошай ніколі не хапае, набярэцца іх, каб прыдбаць труну, замовіць аўтобус ды справіць хоць якія хаўтуры. Дарэчы, з хаўтурамі найгорай, бо чым-чым, а сябрамі і прыяцелямі лёс мяне ніколі не крыўдзіў. Як уявіў сабе, колькі іх адусюль панацягнецца, і кожнаму трэба паводле праваслаўнай завядзёнкі тры чаркі наліць (але гэта, можа, вашым сябрам было б даволі тры чаркі, а маім, ды яшчэ з такой нагоды — смеху вартыя тыя тры чаркі)...
Карацей, як уявіў сабе ўсё гэта, то зразумеў, што пасля хаўтураў маім сямейнікам таксама жыцця не будзе... I вось тады я згадаў, што сяброў (членаў) Саюза пісьменнікаў за дзяржаўны кошт хаваюць, і моцна пашкадаваў, што я не сябар (член) гэтага “саюза”. Трэба, — пачаўліхаманкава прыкідвацьварыянты, —хуценькасфастрыгаваць якую-кольвек кніжыцу і прасіцца ў “саюз”. Тым болей, у мяне там шмат знаёмцаў, можа, паспрыяюць, каб прынялі і за дзяржаўны кошт пахавалі.
Магчыма, я і здзейсніў бы сваю задуму, але раптам кашляць перастаў...
Усё гэта я распавёў дзеля таго, каб шчыра засведчыць, што не хачу ні ў які літарацкі хаўрус. А вось у Бум-Бам-Літ хачу. Бо ў бумбамлітаўцаў ёсць Тазік (ні ў кога болей Тазіка няма), і кожны, хто бумбамлітавец, мае ганаровае права грукацьу яго алюмініевае дно...
Мне моцна карціць грукнуць у Тазік, толькі ў бумбамлітаўцы мяне не возьмуць, бо бумбамлітаўцам нельга стаць, як сябрам Саюза пісьменнікаў, бумбамлітаўцам трэба нарадзіцца. Тут я маю на ўвазе не столькі біялагічны факт народзін, хаця гэта, як вы разумееце, таксама істотна, колькі экзістэнцыйны.
Няма ніякіх шанцаў зрабіцца бумбамлітаўцам таму, хто сфармаваўся як літаратар у эпоху сацрэалізму. Але не нашмат болей шанцаў і ў таго, хто сфармаваўся як літаратар, змагаючыся з сацрэалізмам вонкі і ў самім сабе.
Для бумбамлітаўца сацрэалізм — і не ўтульнае жытло, і не страхалюдная вязніца, аўсяго адзін з эстэтычных дыскурсаў адкрытай ва ўсе бакі постмадэрнай прасторы.
Бумбамлітавец —адпрыроды натуральны постмадэрніст. Ен не выбірае постмадэрн з таго, што той яму падабаецца. Бумбамлітавец
проста не можа не быць постмадэрністам, як негр не можа не быць неграм.
(...)
Дарэчы, ці чулі вы, што бумбамлітаўцы збіраюццаў Афрыку? Насамрэч збіраюцца. (Між іншым, заўважце, у Афрыку, а не па месцах баявой славы гетмана Астрожскага і не па месцах працоўнай славы будаўнікоў Мірскага замка, як гэта зазвычай рабілі і па сёння робяць літаратурныя папярэднікі бумбамлітаўцаў.)
Я не пытаўся ў слупоў Бум-Бам-Літа, чаму ў Афрыку, а не, скажам, У Антарктыду. I не буду пытацца, бо не перакананы, што яны самі гэта ведаюць. А я вось ведаю. Пацягнула бумбамлітаўцаў менавіта ў Афрыку таму, што Афрыка — радзіма тазікаў. I хаця тамтэйшыя тазікі называюцца тамтамамі, этымалагічная пераемнасць відавочная. Як відавочная пераемнасць функцыянальная, эстэтычная і сакральная.
Але Афрыка не толькі радзіма тазікаў, яна — прарадзіма БумБам-Літа. Гэтую выснову я раблю вось з чаго. Культуралагічную прастору Бум-Бам-Літа арганізуе бумбаістае рэха ад грукання ў дно Тазіка. Аднак ікультуралагічная прастораАфрыкібылаарганізаваная рытмагукамі тамтамаў, якія адвеку нагадвалі кракадзілам, джунглям і акіянам, што акрамя іх у сусвеце ёсць яшчэ нехта. А чалавеку (гэта значыць негру, прапродку бумбамлітаўца) гэтыя гукі ў непралазных джунглях былі тым самым, што перагук званоў хрысціянскаму адлюдніку ў налібоцкай пушчы.
Таму на заканчэнне сваіх разваг хачу звярнуцца да беларускіх спонсараў. Дапамажыце, чым атрымаецца, каб бумбамлітаўцы змаглі наведаць сваю (і Тазіка) гістарычную прарадзіму. Самі разумееце, як сэрца па радзімай старонцы баліць.
Р. S. ...Між іншым, трохі пазней на нейкім літаратурным фестывалі Уладзімір Арлоў са сцэны сказаў, што ахвяруе ў фонд афрыканскага падарожжа Бум-Бам-Літа свой сціплы ўнёсак, і паклаў у тазік 1 амерыканскі даляр.
Бумбамлітаўцы тады моцна ўзганарыліся, бо такім спосабам знакаміты пісьменнік як бы ўхваліў іхні чын. Што на пачатку рушэння было надзвычай істотна.
***
Яны і потым заставаліся неабыякавымі да таго, як успрымалі іх жывыя класікі. Пры кожнай магчымасці Зміцер Вішнёў пытаўся, што тыя (Быкаў, Барадулін, Бураўкін, Някляеў...) думаюць пра Бум-Бам-Літ. Досыць парадаксальная сітуацыя. Гэта, лічы, тое самае, калі б кат на эшафоце чакаў ад сваёй ахвяры камплімента. Бо не толькі сваімі маніфестамі, але ўсім корпусам тэкстаў бумбамлітаўцы адмаўлялі традыцыйным пісьменнікам у праве на актуальнае месца ў літаратуры.
Хаця ўсё гэта драбяза. У феномене Бум-Бам-Літа мяне найбольш уражвала тая хуткасць, з якой рух набываў сабе вядомасць. He шмат перабольшваючы, можна сказаць, што гэты працэс адбываўся ў фармаце выбуху. Асабліва тое стала заўважным, калі “Культура” надрукавала іх маніфесты і тым самым разняволіла ўсе дзяржаўныя СМІ (значыць, і нам можна пра гэта пісаць і гэта друкаваць).
У той палітычнай сітуацыі згаданы факт быў загалоўным, хаця і не самым важным. Асноўная падстава надзвычай хуткага пашырэння вядомасці Бум-Бам-Літа паходзілі з таго, што тэатралізаваныя выступы, перформансы ды іншыя літаратурныя акцыі сяброў гэтага руху апынуліся зручнымі для інфармацыйнай інтэрпрэтацыі, вабнымі ў сваёй кідкасці тэлежурналістам, прыцягальнымі ў сваёй скандальнасці для рэцэнзентаў і крытыкаў.
Зрэшты, усё гэтае спрыянне было б мала чаго вартым, каб не талент, маладая дзёрзкасць і шалёная актыўнасць саміх бумбамлітаўцаў. Яны гатовыя былі выступаць дзе заўгодна і перад кім заўгодна. Асабліва іх вабілі глыбока маргінальныя месцы, як псіхбальніца “Навінкі” ці вечаровыя могілкі, дзе яны чыталі вершы мёртвым (або помнікам мёртвых). Толькі не спяшайцеся абвінавачваць бумбамлітаўцаў у некрафіліі. 3 няменшай апантанасцю хлопцы збіраліся разам і дэкламавалі свае творы дрэвам, птушкам ды аблокам.
Безумоўна, галоўным завадатарам усяго гэтага вэрхалу быў Зміцер Вішнёў. Уласна, без яго і ніякага Бум-Бам-Літа ўвогуле не было б — сцвярджаю як шматгадовы сведка, якога яны бясконца абцяжарвалі сваімі задумамі, вынікамі ды праблемамі.
Між іншым, сам Зміцер паходзіў з рускамоўнай сям’і і мову вывучаў, як кажуць мілітарысты, на маршы. Але яго адданасць літаратуры і беларускаму слову была неверагоднай. Ён ні пра што іншае не мог гаварыць і нічога не рабіў іншага, што было не літаратурай (хіба ў дадатак маляваў фігуратыўныя карціны). Можа, яшчэ і таму, што амбіцыі Зміцера былі ўсясветнага маштабу. Але на тую пару хто з бумбамлітаўцаў не меў вялікіх амбіцый? Давайце звернем увагу на стылістыку хаця б гэтага абзаца з кнігі зноў жа Сержа Мінскевіча: “Ужо на другую канферэнцыю (ладзіла ТВЛ, 1995 г.) мы былі запрошаныя як зрухары Бум-Бам-Літа. У кавярнях праходзілі дыскусіі і закусіі, спяванні і выпіванні. Шырокі свет даведаўся пра незвычайны літаратурна-мастацкі рух, што нарадзіўся ў Беларусі. Пра нас загаварылі ў Расіі, Украіне, інфармацыя дасягнула Полыпчы, Балканаў...”
***
Я не ўмею пераказваць літаратурныя анекдоты, аднак паспрабую...
Здаецца, у 1997 годзе сядзелі мы з галоўным рэдактарам часопіса “Фрагменты” Ігарам Бабковым у нашым пакойчыку гатэля “Готліб”, што на беразе знакамітага Вохрыдскага возера ў Македоніі, і гаварылі не пра вялікага святога Клімента Вохрыдскага, помнік якому быў непадалёку, і не пра яшчэ больш вялікіх святых, салунскіх братоў Кірылу ды Мяфода, якія бліз гэтых мясцінаў выштукавалі для ўсіх усходніх славянаў моўную парадыгму, а пра Бум-Бам-Літ. Гэта трэба было цягнуцца праз усю Усходнюю Еўропу няведама куды, за гэты час