• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    наглядзецца ды наслухацца няведама чаго, каб напрыканцы дня, забыўшыся на ўсе дзівосы, абмяркоўваць блазнаванні невялікай сціжмы маладых беларускіх літаратараў.
    ...Ды не проста абмяркоўваць, а спрачацца з такім напалам, быццам на кон, як у пару Кірылы ды Мяфода, зноў пастаўлены лёс калі не ўсёй славяншчыны, то найменш яе сярэдзіннага краю — Беларусі.
    У той вечар Ігар Бабкоў выступаўу ролі пракурора і ў нечым (у чым ужо, зразумела, не памятаю) моцна вінаваціў Бум-БамЛіт, а я быў адвакатам. У тую пару гэта была мая звыклая роля, якая пакрысе пачынала мне надакучваць, аднак тут ужо нічога не паробіш, бо ўсе мы палоннікі тых або іншых міфаў, незалежна ад таго — ствараем іх самі ці яны ствараюць нас.
    Палеміка была доўгая і зацятая, аргументы абвінаваўцы ўсё больш жорсткія і безальтэрнатыўныя, абарона патроху ніякавела і ліхаманкава шукала хоць чаго яшчэ на карысць сваіх кліентаў, толькі без асаблівага плёну... I тут расчыніліся дзверы, і ў пакой увайшлі вядомы польскі культуролаг, галоўны рэдактар часопіса “Краснагруда” Кшыштаф Чыжэўскі і паэт, галоўны рэдактар часопіса “Час культуры” Пётр Кэнпіньскі. Яны толькі што прыехалі на канферэнцыю (зразумела, мы з Ігарам Бабковым былі тут з гэтай самай нагоды), павячэралі і зазірнулі да нас у госці.
    Як толькі яны ўвайшлі ды павіталіся, адразу і здарыўся анекдот. Яшчэ не зачыніўшы за сабой дзверы, Пётр Кэнпіньскі выгукнуў:
    —	О, Бум-Бам-Літ — гэта клас! (Ці нешта падобнае да таго.)
    —	Якія файныя хлопцы (ці нешта падобнае да таго), — пацвердзіў Кшыштаф Чыжэўскі.
    Я выхаваны чалавек, і таму нейкі час не глядзеў у бок Ігара Бабкова. Канешне, у яго меліся моцныя аргументы супраць бумбамлітаўцаў, але чаго яны былі вартыя цяпер, калі першае, што ён пачуў у Македоніі ад толькі што сустрэтых польскіх калег, — гэта захапленне Бум-Бам-Літам.
    Значна пазней, ужо ў Мінску, я даведаўся, што Пётр Кэнпіньскі надрукаваў у сваім часопісе “Час культуры” артыкул пра Бум-Бам-Літ. Калі часопіс патрапіў мне ў рукі, то высветлілася, што там не толькі пра “маіх” хлопцаў.
    Пётр Кэнпіньскі паспрабаваў даць агульны абрыс культурнай сітуацыі сучаснай Беларусі, але, безумоўна, галоўным яго героем выступаў Бум-Бам-Літ. Больш за тое, лагатыпам “Бум-Бам-Літ” аўтар увогуле пазначаў усё тое новае, нестандартнае, рэвалюцыйнае, што з’явілася апошнім часам у нашай літаратуры...
    Дарэчы, я адразу пераклаў ладную частку таго артыкула з польскай мовы і надрукаваў у “Культуры”.
    •ккк
    У тыя гады журналісты ды літаратурныя крытыкі часта дзівіліся з мяне: чаму гэта сталы мужык (даўно барадаты) хаўрусуецца з яшчэ ні разу няголенымі падшыванцамі? Кожны раз я адказваў па-рознаму, але найбольш у смак казалася наступнае: мне больш цікава быць з тым, хто яшчэ нічога не напісаў, чым з тымі, хто ўжо напісаў усё.
    I гэта была праўда, хаця галоўную праўду я зразумеў адно цяпер, калі пачаў фастрыгаваць хронікі і напісаў: “...Пасля эсэ “Эгаізм”, надрукаванага ў “ЛіМе” вясной 1992 г., усё маё былое крэмзанне паперы як карова языком злізала. Знікла дазвання. Гэта значыць, што насамрэч толькі ў 42 гады я надрукаваў свой першы тэкст”.
    Гэтая нечаканая эўрыстыка шмат што патлумачыла мне самому ў маіх персанальных стасунках з літаратарамі і філосафамі ранейшых пакаленняў, калі я тым ці іншым чынам пачаў да іх прылучацца. Часам амаль роўны з імі гадамі, я заўсёды пачуваўся сярод іх пачаткоўцам. Да месца згадалася, як ужо ў часопісе “Крыніца” Някляеў з Разанавым зачынілі мяне ў адным з пакояў рэдакцыі з пагрозай: калі не стану звяртацца да
    іх на “ты”, то яны не адчыняць мне дзверы да бліжэйшага ранку. Толькі нічога ў іх не атрымалася...
    А вось з бумбамлітаўцамі я быў літаратурным раўналеткам. Мы з імі, лічы, у адначассе пачалі пісаць сваю літаратуру. Хіба з той розніцай, што для мяне гэта ўжо была другая спроба, а яны толькі пачыналі яшчэ з чыстага ліста.
    Была ў гэтых хлопцаў яшчэ адна рэдкая ваба, якую мала хто мог разгледзець за творча выпяндрожныліг і побытава скандальнымі біяграфіямі. Так, яны не аднойчы патраплялі ў міліцэйскія пастарункі, так, пасля лішняй чаркі маглі да крыві пабіцца міжсобку, так, у гуллівым настроі без перабору чапляліся да дзяўчат, так...
    Але пры гэтым яны нават ведаць не ведалі, як можна здраджваць, хлусіць, ліслівіць перад кімсьці, абгаварыць канкурэнтаў па літаратурным цэху, тым болей шкодзіць ім.
    Я б нават сказаў, што этычная цнота, якая атуляла іх духовыя эманацыі, была аж залішне шчыльнай. Таму, нягледзячы на шырокую вядомасць, яны, лічы, усе гады заставаліся без замежных грантаў. Ды і ўвогуле, калі нейкая дапамога звонку і здаралася, дык хіба гады ў рады. Бо самыя чыстыя дармовыя грошы, відаць, заўсёды патрабуюць, каб рукі былі не зусім чыстыя. Аў іх яны былі менавіта такімі.
    Ну і апошняе ў гэтым пафасным пераліку. Сумоўнічаць гадзінамі за куфлем піва (ці чаркай чаго там яшчэ) з Юрасём Барысевічам, Іллём Сінам, Альгердам Бахарэвічам і шмат кім яшчэ — было сапраўднай інтэлектуальнай асалодай. БумБам-Літ быў першым інтэлектуальным хаўрусам беларускіх літаратараў. I хаця там хапала самага рознага люду, але рэй вялі менавіта інтэлектуалы.
    ***
    У1998 годзе бумбамлітаўцы выдалі зборнік тэкстаў, які назвалі “Тазік беларускі”. Мне назва спадабалася. Постмадэрная
    гульня з класічнай “Дудкай беларускай” францішка Багушэвіча ідэальна пасавала канцэпту Бум-Бам-Літа.
    Зборнік прэзентавалі восем слупоў і хросны бацька. Кожны з аўтараў да сваіх тэкстаў мусіў дадаць уласны малюнак. Я спрабаваў адпрасіцца, бо ну зусім не ўмею маляваць. Толькі мне не саступілі. Нічога лепшага не прыдумаўшы, шчыльна запоўніў аркуш паперы адным і тым жа сваім аўтографам. Між іншым, выглядала, здаецца, няблага, бо нечакана.
    Усе хлопцы былі моцна таленавітыя, таму зборнік атрымаўся вартым увагі. I яна была, хаця, магчыма, слупы чакалі большага розгаласу.
    У гэтым сціплым розгаласе, бадай, самым грунтоўным і ёмістым артыкулам вызначыўся паэт і літаратурны крытык Леанід Галубовіч. Таму сёе-тое працытую з ягоных рэфлексій, надрукаваных у “ЛіМе":
    “Ужо месяцляжыць перада мной настале “Тазікбеларускі” — альманах творчай суполкі “Бум-Бам-Літ”... Я чытаў яго спачатку і з канца, з сярэдзіны і па дыяганалі, зверху ўніз і наадварот — усяк не сумна, па-рознаму цікава... I чытаць, і сузіраць... (...)
    Акінуў памяццю нашу літаратуру, штоўзгадаецца, як папярэдняе “Бум-Бам-Літу”? “Узвышша”, “Маладняк”, “Тутэйшыя”, тэвээлаўцы...
    “Тутэйшыя” блізкія па амбіцыях, кірунках, талентах і асобах — да “Узвышша”, “Бум-Бам-Літ” — хай не крыўдуюць ні тыя і ні гэтыя — да “Маладняка”... Я хачу сказаць, што ў пераважнай большасці сваёй яны такія ж хаатычныя і шукаюць сабе пэўнай заангажаванасці... Іншая справа — калі, дзе і кім... (...)
    Тэксты спадара Барысевіча чытаў з такім нязмушаным эстэтычным задавальненнем і разумовым асляпленнем, што нават яшчэ разгарнуўвокладкукніжкі, кабупэўніцца: штогэта —“Тазікбеларускі” ці саліднае культуралагічнае выданне кшталту “Фрагментаў"?
    Пра Валянціна Васілевіча Акудовіча я ўжо казаў болыл чым трэба — ён і так вялікі галавой, а ў цёмных акулярах і пры барадзе — рыхтык наш літаратурны “Чэ Гевара”... (...)
    Асобна я выдзеліў бы Віктара Жыбуля. У зборніку выдрукавана яго паліндромная паэма “Рогі гор”. Класная рэч, я вам скажу! Ну,
    калі ўжо скупы на пахвалу Алесь Разанаў, пачытаўшы, паказаў вялікі палец!..”
    Ад сябе замест кропкі ў гэтым аповедзе пра “Тазік беларускі” — адзін з вершаў Усевалада Гарачкі.
    Не хадзі на завод.
    Там рагоча Страшэнны рабочы. He хадзі на завод.
    А калі дабравата сцямнее — Чырванее,
    Ён бы поўня тады чырванее.
    Нехадзі назавод.
    Нехадзі назавод.
    Кожнай ноччу
    Рагоча рабочы.
    Нехадзі назавод.
    Але толькі ледзь-ледзь развіднее —
    Ён чарнее.
    Нібы дзірка рабочы чарнее.
    Нехадзі назавод!
    ***
    Мне істотна сказаць яшчэ вось што... Многія літаратары з іншых, ад бумбамлітаўскага, асяродкаў лічылі, што я быў стваральнікам Бум-Бам-Літа (і нядобра касавурыліся ў мой бок). Але калі б гэта было насамрэч так і мая роля тут апынулася вызначальнай, дык я б ад пыхі ўжо даўно пэнкнуў, як перадзьмуты балончык. Бо гэта ж вам не жарты — быць завадатарам такой гурмы талентаў, да таго ж паяднаных эстэтычнай рэвалюцыяй.
    Насамрэч у падобных меркаваннях усё аблуда. Версія аб маёй загалоўнай ролі ў паўставанні Бум-Бам-Літа з’явілася амаль адразу пасля таго, як у “ЗНО” да маніфестаў гэтага руху была прыціснутая гуллівая абвестка пра “вечнага хроснага бацьку” Бум-Бам-Літа. Спачатку я пярэчыў супраць прыдумкі наконт сапраўднага стваральніка, а потым скарыўся, бо ніхто не зважаў на мае пратэсты. 3 цягам часу я, здаецца, зразумеў, чаму так сталася. Гэтай версіяй нядобразычліўцы (а іх у БумБам-Літа было як у нікога яшчэ) падмацоўвалі творчую нягегласць (з іх гледзішча) бумбамлітаўцаў фактам іх эўрыстычнай несамастойнасці. Маўляў, Бум-Бам-Літ нават аб’явіцца сам сабою не мог, дык пра што тут увогуле казаць...
    Што праўда, Серж Мінскевіч у сваёй кнізе згадвае:
    “У 1994 г., на папярэдняй канферэнцыі, якую ладзіла ТВЛ, Валянцін Акудовіч у акулярах у кулуарах сказаў: “У культурным беларускім дыскурсе павінна нешта адбыцца, штосьці выбухнуць, штосьці постмадэрнае...” Ніхто тады не звярнуў увагу на гэтыя словы, але цяпер зразумела, штоён напрарочыўутварэнне Бум-Бам-Літа”.
    Толькі напрарочыдь і ўтварыдь — гэта, як той казаў, дзве канцэптуальныя розніцы.
    У каторы раз заакцэнтую: калі я і меў нейкае дачыненне да паўставання Бум-Бам-Літу, дык досыць ускоснае. Болей за тое, па вялікім рахунку, Бум-Бам-Літ і не бумбамлітаўцы стварылі. Я ўжо недзе пісаў, што на тую пару беларуская літаратура да апошняга скраеню набрыняла чаканнем сябе новай, іншай, постмадэрнай. Карацей кажучы, яна сама была цяжарнай БумБам-Літам. I калі нехта ўсё яшчэ ўпарта не хоча разумець, што Бум-Бам-Літ — гэта жыванароджаны феномен, што гэта сама беларуская літаратура яго спарадзіла, а не нейкая індывідуальная сваволя, дык дазвольце выказаць скепсіс адносна аналітычных здольнасцяў такога недаверка.
    Разам з тым я ніякім чынам не хацеў бы зменшыць і ролю саміх слупоў Бум-Бам-Літу ў той падзеі, якую яны ўвідавочнілі
    сваім феерычным з’яўленнем у тадышнім шэра-панылым дыскурсе беларускага пісьменства. Дзеля вырашэння ўласных канцэптуальных задач літаратура абы-каго не абірае.