• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Безумоўна, толькі гэтыя маладыя хлопцы / дзяўчаты з намётамі былі Аўтарам (а мы ўсе — яго чытачамі / гледачамі). Яны адначасна тварылі і містэрыю, і спектакль, і перформанс. I гэта было страшэнна прыгожа, бо няма нічога больш прыгожага за мужнасць. Магчыма, толькі там, на Плошчы, я зразумеў, што мужнасць — катэгорыя перадусім эстэтычная.
    A.	А.: Для мяне відавочна, што Плошча была месцам учынку. Людзі здзяйснялі ўчынак ужо самім фактам таго, што туды прыйшлі. Гэта месца дзеяння. I гэтых людзей было шмат. Паўстала атмасфера,
    калі людзі сапраўды адчулі патрэбу ва ўчынку. Той, хто ехаў і вёз лекі, адчуў патрэбу ваўчынку. Ён не ішоўтуды, як на Плошчу, і, можа быць, не збіраўся там сядзець у намёце. Ён проста хацеў далучыцца.
    М. Ж.: А ці не падаецца вам, што ў Плошчы быў іншы аўтар? I гэта не тыя хлапцы і дзяўчаты, што там атабарыліся, і не лідары апазіцыі, якія ўвесь час палохаліся маладзёвай ініцыятывы і не ведалі, што з ёй рабіць. Вам не падаецца, што галоўным аўтарам Плошчы была ўлада? Менавіта яна зрабіла магчымым як пачатак гэтай акцыі, так і яе драматычны фінал. Ці не яна сама насамрэч зрэжысавала ўсё тое, што адбылося?
    В. А.: Часткова я згодны, толькі назваў бы ўладу не Аўтарам і не рэжысёрам, а ўсяго толькі “пастаноўшчыкам” гэтай тэатралізаванай дзеі. I па сёння ніхто не можа адказаць, чаму ўлада дазволіла цягам некалькіх дзён стаяць намётаваму лагеру на Плошчы і з якіх меркаванняў ён быў згамаваны менавіта ў тую ноч (а не раней ці пазней)? Інакш кажучы, для мяне бясспрэчна, што менавіта ўлада акрэсліла і трымала фармат гэтай падзеі (час, месца, колькасць намётаў і г. д.). Разам з тым я не адмаўляюся ад сваёй пазіцыі: Аўтарам была не ўлада, а тыя маладыя (і не толькі маладыя) людзі, што жылі ў намётах, як і тыя, хто іхабараняў, дапамагаў, падтрымліваў сваёй прысутнасцю побач. Рэч у тым, што на Плошчы любая дзея ператварае чалавека ў Аўтара. Калі нехта паедзе ў лес і разгорне там намёт — гэта будзе ўсяго толькі часовае месца жытла. А як толькі ён паставіць той самы намёт на Плошчы, яна адразу робіць яго Аўтарам — найменш перформанса, а здараецца, як у нашым выпадку, паўнафарматнай драмы.
    Артур Клінаў: Я ўспрымаю праблему “Аўтар і Плошча” як дзве метафары: Аўтар — гэта культура, а Плошча — гэта соцыум. У Беларусі існуюць дзве Плошчы і два Аўтары: ёсць Плошча дзён горада, карнавалаў, за якой стаяць адзін аўтар і адна культура, а ёсць Плошча, якая была ўвесну гэтага года, за якой стаяў іншы аўтар з іншай культуры. У мяне ёсць такая правакацыйная думка: тыя, што выйшлі на Плошчу, былі людзьмі, якія пачулі голас той, іншай, свабоднай культуры. Гэтыя людзі не палітыкі, гэта людзі менавіта свабоднай культуры.
    В.	А.: Калі б вы, Артур, не скарысталі тэрмін “кулыура’’, дык я б з вамі цалкам пагадзіўся, але... Рэч у тым, што культура не можа мець аўтара, яго мае толькі мастацкі артэфакт. Культура — гэта пэўная
    сума абсарбаваных і трывала зафіксаваных элементаў жыццядзейнасці чалавека (у тым ліку і “мастацкай” жыццядзейнасці). А ўласна мастацтва ёсць заўсёды бунтам, і перадусім — супраць культуры, якая па азначэнні нерухоміць усе несістэмныя парыванні. Культура — жорстка дэтэрмінаваная сістэма, з якой можна патрапіць у дыскурс свабоды толькі праз мастацкі ці змагарны акт.
    М. Ж.: Тады варта запытацца: ці “скончылася” сакавіцкая Плошча як месца паўставання новага Аўтара разам са скасаваннем намётавагалагера?
    В. А.: Ніякі спектакль не можа доўжыцца вечна. Але зусім не істотна, што ён так хутка скончыўся. Істотна, што ён быў і што ён быў прыгожым. Колькі можна ўсё ў змаганні за свабоду вымяраць адно канкрэтным палітычным вынікам?! Сакавіцкая Плошча падарыла нам такую прыгажосць, якая (прынамсі, асабіста для мяне) мае вартасць, большую за якую лакальную палітычную перамогу. ГІамыляецца той, хто лічыць, быццам усе праблемы сучаснай Беларусі завязаныя на аўтарытарнай уладзе. Як на мае глузды, дык асноўная праблема палягае зусім у іншым, а менавіта ў тым, што Беларусь яшчэ для шмат каго не настолькі прыгожая і адметная, каб яе можна было палюбіць і праз гэтую любоў змагацца за яе. Мяркую, сакавіцкія падзеі многіх умацавалі ў іхняй любові да сваёй краіны.
    Р. S. Ужо па-за межамі нашай дыскусіі дадам, што сярод гэтых многіх быў эмігрант, будучы лаўрэат прэміі Гедройца Макс Шчур. Ён шмат год жыве ў Чэхіі і, паводле ягоных словаў, за некалькі гадзінаў да разгрому намётавага лагера напісаў верш, які канцавала наступная страфа:
    Вы, пэўна б, з мяне смяяліся, каб бачыць мяне маглі.
    Ды гэта праз вас я, памятайце, магу глядзець без нянавісці на мапу сваёй зямлі.
    КРЫНІЦА I КРЫНІЦА
    хішчэ не пачаўшы сваю пісаніну, я ўжо наперад ведаў, што ні пра кога персанальна не буду пісаць дрэнна. Няма ў маёй натуры паклікання ганіць людзей, ды і месца лепей ашчаджаць на добрыя словы.
    He зусім да кантэксту, аднак чамусьці якраз тут прычапілася і не адпускае адна эўрыстыка Жыля Дэлёза. Ён інтэрпрэтаваў вар’яцкую ідэю Фрыдрыха Ніцшэ пра “Вечнае вяртанне” наступным чынам. Маўляў, вечнае вяртанне — выбарачнае. He ўсялякая праява волі да жыцця замацоўвае сябе ў быцці настолькі трывала, каб зноў адбыцца пры новым вяртанні гэтага быцця, бо негатыўныя сілы схільныя да самаадмаўлення.
    3 чаго атрымліваецца, што негатыўнае не вяртаецца і, такім чынам, неяк з’явіўшыся, потым назаўжды знікае з быцця. Адно толькі станоўчае, як праява бытнага, застаецца назаўсёды.
    Простымі словамі кажучы, усялякае паскудства і да яго падобнае мае кароткі век. Дык чаго на такое звяртаць увагу? Мы ж гадуем вечнае.
    Разам з тым, калі ты звяртаешся да мінулага, то перад табой раз-пораз паўстаюць сітуацыйныя калізіі, якія і не зразумела, як развязаць.
    Звычайна ў розныя свае гады чалавек бывае моцна розным. А часам і зусім іншым чалавекам — раўнуючы з тым, з кім ты сябраваў ці плённа супрацоўнічаў доўгі час.
    Дык у чым тут праблема? А ў тым, што, апісваючы пару прыязнага суладдзя з пэўным чалавекам, ты ўжо ведаеш, якім ён станецца для цябе потым. I як ты да яго будзеш ставіцца. Можа, і не вельмі каб надта. Ці яшчэ горай...
    Карацей, для мяне гэта зусім не шараговая праблема — адрадзіць і ўтрымаць тадышнюю пазітыўныю эмоцыю. Бо акрамя
    твайго героя ты ж таксама ўжо радыкальна перайначыўся. He кажучы пра тое, што за прамінулыя гады ад твайго некалі ўсёахопнага чалавекалюбства не так і шмат чаго засталося...
    I ўсё ж я буду ўпарціцца, каб вярнуць і падзеям, і маім героям тую радасную эмоцыю, з якой ішоў ім насустрач у сваім прамінулым.
    ***
    Напрыканцы васьмідзясятых пад уплывам гарбачоўскай перабудовы ЦК КПСС вырашыў стварыць у кожнай нацыянальнай рэспубліцы літаратурны часопіс, які б адначасна выходзіў у дзвюх версіях: на рускай і нацыянальнай мове. Уладзімір Някляеў неяк распавёў мне, што сам меў непасрэднае дачыненне да распрацоўкі канцэпцыі гэтага маскоўскага праекта. Можа, і так, а можа, і не зусім... Паэты любяць перабольшваць, бо паэты. Толькі факт застаецца фактам. У Беларусі “Крыніцай” (“Родннком”) было даручана кіраваць Уладзіміру Някляеву.
    I паручэнцы не памыліліся...
    Першы нумар пабачыў свет у студзені 1988 года. Літаральна адразу ён займеў не абы-якую папулярнасць. А ў пару свайго імклівага росквіту “грамадска-палітычны і літаратурнамастацкі” часопіс з Мінска меў наклад болей як у 400 тысяч асобнікаў.
    Нешта неверагоднае! Яго чыталі ад Брэста да Камчаткі. (Натуральна, тут гаворка пра рускамоўную версію.) Я таксама быў у захапленні. Чакаў кожнага наступнага нумара і пытаўся ва ўсіх газетных шапіках, пакуль не знаходзіў — менавіта “Крыніцу”, а не “Роднйк".
    Цяпер, калі нейкі нумар часопіса выпадкова патрапіць каму ў рукі, то чалавек ніяк не зразумее, з чаго быў той шалёны поспех. Ну так, трохі перабудовачнай палітыкі, трохі выкрасленай камуністамі гісторыі, трохі раней забароненай рок-музыкі, трохі аголенай эротыкі, трохі мадэрнай літаратуры...
    Ну і што?
    Бачыце, усё гэтае “трохі” тады было ў-пер-шы-ню. А ўсё, што некалі здараецца ўпершыню, мае зусім іншы кошт і значнасць, раўнуючы з тым, што будзе пасля. Да таго ж усё гэта друкавалася ў дзяржаўным часопісе, які паводле азначэння не мог размінацца з этычнымі і эстэтычнымі калькамі, зацверджанымі ў партыйных кабінетах.
    “Ну і рызыкант гэты Някляеў!” — ужо ж напэўна раз-пораз казалі тады чытачы пра галоўнага рэдактара. I я быў сярод іх...
    У літаратурны інстытут я паступаў вучыцца на празаіка. I абараняўся з кнігай (друкапісам) прозы. Але ўсё тое згубіла для мяне хоць якое значэнне, калі я захлынуўся мовай і незалежнасцю. Таму мая ўжо ўласна беларуская проза пісалася не столькі дзеля сябе самой, колькі з мэтай мацавання кантэксту волі, што яе і ствараў. Бо ўсё, што ў тую пару ні рабілася, — рабілася дзеля гэтага. Дарэчы, ніхто тады нікога не штурхаў да вызвольнай працы, вярэда свабоды і незалежнасці вырастала знутры цябе самога, як жарсць. I ўсё, што не падпадала пад пакліканне гэтай жарсці, быццам не існавала...
    “Крыніца”, безумоўна, была з таго вызвольнага кантэксту.
    I таму свае першыя показкі я даслаў у любімы часопіс. Між іншым, пад псеўданімам. Рэч у тым, што на тую пару я быў ужо трохі вядомым крытыкам, і мне не хацелася, каб гэта паўплывала на стаўленне да маіх ужо ўласна мастацкіх тэкстаў.
    Некалькі з тых показак (“Крыніца”, 1989 г.) я прылучу да ўспамінаў, бо тады атрымаў з іх публікацыі шмат салодкага хвалявання і жменю чытацкай ухвалы.
    ТАМ, ДЗЕ НЕБА СЫХОДЗІЦЦА 3 ЗЯМЛЁЙ
    Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёй, жылі маленькія мужчыны і яшчэ меншыя ад іх жанчыны. Вядома, пад нізкім небам і дрэвы, і людзі не
    могуць вырасці высокімі. Праўда, у дробязях гэтыя людзі нічым не адрозніваліся ад нас, хіба што на пісьме не мелі вялікіх літар. А яшчэ помнікаў у іх не было, бо помнікі, як вы разумееце, ставяць адно вялікім...
    Як я ўжо казаў, жылі яны чортведама дзе, але бабы з нашай вёскі адвеку ездзілі да іх па голкі, а мужыкі — каб падзівіцца. Раней ездзілі коньмі, а потым, як паклалі калейку, на цягніку. Што-што, а голкі ў іх атрымліваліся файныя. Далібог, ва ўсім свеце ніхто не рабіў лепшых. Больш спрытная баба такой голкай магла з адных плётак спадніцу выштукаваць. Толькі ўсё гэта ў прамінулым...
    Аднойчы апынуўся ў тых мясцінах надта вучоны чалавек.