Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
92.53 МБ
Каб пераадолець уладны цяжар зямлі, ёй спатрэбілася вынесці паэзію з кантэксту цялеснай кранальнасці ў метафізічны дыскурс...
Мяркую, што на сёння Галіна Булыка ўжо змагла амаль канчаткова разасобіць “плоць” і “дух”, рассунуць іх па розных вымярэннях аднаго існавання і гэтым як бы ўзаконіць амбівалентнасць у якасці парадыгмы
ўласнага лёсу. 3 апошняга вынікла магчымасць асвойтваць геаграфію трансцэндэнтнага, не ахвяруючы ўжытковым, і песціцца ва ўтульнасці жытла, не пазбягаючы скразнякоў астральнага бязмежжа.
I ўсё ж не будзем ідэалізаваць амбівалентнасць у якасці парадыгмы існавання. Дваістае прачытанне сябе, як падзеі быцця, пагражае непаўнатой прысутнасці і там, і тут, тоіць небяспеку блытаніны ў прамежку паміж нелінейна рассунутымі скранямі і не выключае таго, што аднойчы дваістасць абернецца раздвоенасцю, дзе кожная з супрацілегласцяў гэтай раздвоенасці станецца асобным, але аднолькава чужым для паэта лёсам...
Зрэшты, ці не ёсць адчужанасць ад самога сябе тым наканаваннем, з якім мусіць змірыццаўсялякі, хто наважыўся зрыфмаваць рып астральнага кола з тухканнем крыві ў скронях?”
Я павесяліўся разам з імі, бо іх смех быў не крыўдлівы — хутчэй, наадварот. Гэта з аднаго боку, а з другога — галоўны рэдактар “Савецкай Беларусі” і не мусіў разумець мае тэксты. У гонар яму было тое, што ён мог весела прызнацца ў гэтым. Заакцэнтую, ключавым словам тут ёсць весела... Бо праз некалькі месяцаў прыкладна на гэтым самым месцы побач з Някляевым сядзелі самы знакаміты беларускі драматург і галоўны рэдактар найбольш знанага літаратурнага часопіса. У той дзень “Культура” якраз выйшла з чарговым сшыткам “ЗНО”, і я прынёс некалькі асобнікаў Някляеву. Той прадставіў мяне, запрасіў прысесці збоку да іх сябрыны і паказаў сваім сумоўнікам “ЗНО”. Тыя паспрабавалі ўчытацца ў розныя тэксты, але неўзабаве я пачуў зласлівае “гы-гы-гы”. Сустрэнуць слова “амбівалентнасць” — “гы-гы-гы”, “ментальнасць” — “гы-гы-гы”, “бінарная апазіцыя” — “гы-гы-гы” (і г. д. і да т. п.). У паўзах паміж злоснымі і пагардлівымі “гы-гы-гы” адзін кажа: я амаль нічога тут не разумею, хаця мае п’есы ва ўсіх тэатрах Саюза ставяць. Другі кажа: я і разумець тут нічога не хачу. У мяне найлепшы беларускі часопіс, а гэта што? Вучыся, хлопец, у нас пісаць...
Мяне іх пыхлівае “гы-гы-гы” напяла нечым нядобрым данельга. Звычайна на падобнае я мала звяртаў увагі, але ж гэта
былі дзве асобіны сярод найбольш знаных у нашай культуры. I вось цяпер яны прылюдна ганарыліся сваёй несусветнай інтэлектуальнай тупасцю. У той момант мне нечакана зноў згадалася, як мы на выспе ля кальцавой слухалі выступы Зянона Пазняка і Уладзіміра Арлова, а пасля на нас насунулася чорная сцяна карнікаў, і я ў адначассе зразумеў, што пакуль мы не раструшчым гэтую сцяну ў друз і пыл, датуль не мецьмем людскага жыцця.
Ясна ўсведамляю, што злучыць у адзін шэраг амапаўцаў з нацыянальна заангажаванымі як бы дэмакратамі — гэта ўжо залішне. Толькі за наступным, пазапалітычным кантэкстам і тыя, хто ахоўваў вычварныя скажэнні былога амапаўскімі дубінкамі, і тыя, хто абараняў іх сваім, ужо даўно састарэлым слоўнікам і выцвілай пыхай, былі паплечнікамі.
Падчас гэтага кароткага суліоўя я колькі разоў зірнуў у бок Някляева — ён сумна пасміхаўся з сваіх быццам бы сяброў.
***
Як на мяне, дык у тым першым нумары “Крыніцы” было шмат новага і сэнсоўнага. Хаця я не меў сумневу, што паэма “Гліна” Алеся Разанава вылучалася з усяго астатняга “эпахальна” (так любяць казаць літаратары пра штосьці выключнае).
Я ўжо ведаў, што гэта першая з трох паэм (“Гліна”, “Камень”, “Жалеза”), якія паэт мяркуе стварыць у жанры фундаментальнай анталогіі быцця. Прынамсі, такім агулам я пазначаў гэты глабальны праект.
Няма чаго і казаць, што ён мне моцна падабаўся. Паэзія Разанава ўвогуле была наскрозь філасафічная і таму заўсёды блізкая маім метафізічным вярэдам. Толькі раней яна ўся была ўблытаная ў лакальнасці і аблытаная лакальнасцямі. А я чакаў ад яго большага, нечага блізкага да геніяльнай паэмы Парменіда “Аб прыродзе”. (Цікава, што дакладна з такой назвай ёсць паэмы ў Анаксімандра, Ксенафана, Эмпедокла, Анаксагора, Антысфена і г. д.)
3 Тлінай” звязаны яшчэ адзін, глыбока схаваны эпізод у творчай біяграфіі паэта. На тую пару Алесь Разанаў ужо даўно быў не толькі бясспрэчным класікам для не лішне шырокага кола яго заўзятараў, але і абсалютна дасканалым майстрам паэтычнага пісьма для ўсіх. Скласці ўзорны верш яму было гэтак жа проста, як мне выпаліць цыгарэту. Толькі вершапісанне само паводле сябе — гэта яшчэ не паэзія. Ну зусім яшчэ не паэзія....
Кожны малады творца найперш шукае самога сябе ў творчасці, а як знойдзе, дык распрацоўвае знойдзенае, што тую “залатаносную жылу”. Зразумела, рана ці позна яна спусташаецца дарэшты. А той усё махае і махае кайлом, пусты грукат уважаючы за плён...
Раней я пісаў, што ў Разанава “геніяльнае вуха”, і таму яно не магло не расчуць, як у яго паэзіі ўсё болей становіцца пустога паветра паміж прамоўленымі словамі. I тады ён спыніўся. I пачаў наноў шукаць сябе ў заблытаных нетрах гукаў, рытмаў, цьмяных пакуль сэнсаў і чаго там яшчэ...
Магчыма, яго прыход у “Крыніцу” і быў абумоўлены пошукамі новага самога сябе. Паэма “Гліна” засведчыла — знайшоў. I далей зноў усё будзе добра. Натуральна, да пары...
Пра значнасць гэтай знаходкі для самога аўтара, бадай, кажа і такая драбніца, як надпіс на кніжцы ‘Тліна. Камень. Жалеза”, выдадзенай на нямецкай і беларускай мовах аж у 2013 годзе: “Таліу, хто Тліну” чытаў яшчэ ў чарнавіку: Валянціну Акудовічу Алесь Разанаў". Так з аднаго боку. А з другога, калі ў 1997 годзе я падбіраў тэксты дзеля калектыўнай рэфлексіі на аддзяленні “філасофія/літаратура” Беларускага калегіюма, то сярод першых была вылучаная паэма “Гліна”. I з той пары ўжо дваццаць год кожны новы набор навучэнцаў рэфлексуе і спрачаецца вакол ейных вартасцяў і сэнсаў.
***
Прыходзілі мы на працу а другой гадзіне, сыходзілі а шостай (калі сыходзілі). Хаця ніхто нас не кантраляваў. Проста ў рэдакцыі
было больш цікава заставацца, чым дзе яшчэ. Калі ты сядзіш у адным пакоі з Алесем Асташонкам (пасля ўцёкаў ва Украіну яго змяніў Леанід Галубовіч), а праз сценку ў сваім невялічкім катуху крэмзае аўтарскія рукапісы Алесь Разанаў, а праз калідор размаўляе з бясконцымі тытульньші наведнікамі Уладзімір Някляеў, а праз гадзіну-другую сюды зазіраюць “паўставачнікі” Уладзімір Арлоў ці Леанід Дранько-Майсюк, а да падвячорка тут збярэцца ладная гурма славутасцяў рознага чыну (сярод палітычных лідараў найбольш запомніліся прыходы Генадзя Карпенкі), і ўсё гэта з спрэчкамі, ідэямі, праектамі, тэкстамі, то навошта табе яшчэ некуды хадзіць?
Да таго ж на працы мы, можна сказаць, і не працавалі. Хіба адно Алесь Разанаў трохі псаваў сабе вочы чужымі рукапісамі. Астатнія пераважна размаўлялі — паміж сабой, з аўтарамі, сябрамі/прыяцелямі ды рознымі іншымі прыхадняліі.
Толькі ўсё гэта не азначае, што мы не прадавалі. Яшчэ як — і апантана. Дзякуючы Алесю Разанаву з таго часу я маю хроніку аднаго майго пражытага дня...
★ ★★
Прачнуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазней ад запланаванага. Упікнуў сябе — зрэшты, без асаблівага імпэту.
Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, дык з моцнай гарбаты. Кавы не было.
Гарбату (між іншым — дрэнную) піў, як заўжды, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляцьчасу. Пакуль гарбата будзіцьуяўленне, звычайна гартаю дзеля раскатурхвання глуздоў якую-небудзь разумную кнігу. На гэты раз пад руку трапіў Людвік Вітгенштайн, Чытаў на выпадковай старонцы філасофскія доследы хвілінаў пятнаццаць, а затым падсунуў пад руку скрэмзаныя аркушы паперы ўжо са сваімі “філасофскімі даследзінамі”. Трэба падрыхтаваць публічную лекцыю, якую мушу прачытаць у Беларускім калегіюме. Лекцыя будзе называцца “Метафізіка. Сітуацыя росквіту і сітуацыя заняпаду”. Праца ідзе марудна і не ў смак. Даўно кінуў бы, але паабяцаўся.
Дачытаў усю абкрэмзаную паперу да чыстага аркуша і пачаў паліць цыгарэту за цыгарэтай без хоць якога плёну... Відавочна, метафізіка сёння мяне не хацела. Можа, з таго, што я піў дрэнную гарбату, а можа, таму, што цыгарэтаў у пачку мала заставалася, і я наперад нерваваўся: давядзецца перапыняць працу ды бегчы ў краму. А для мяне лепей і не раскручваць махавік думання, калі я не ўпэўнены, што ў яго не будзе часу выкруціць сваю энергію дарэшты.
Карацей, выбраўся з хаты за цыгарэтамі, аднак таго, што наскроб па кішэнях, хапала ўсяго на “Беламор”.
Набыў пачак “Беламору”, зноў пераапрануўся і вярнуўся за стол. “Метафізіку” ўжо не мела сэнсу чапаць, і я нейкі час вагаўся: ці то скончыць рэдагаванне для “Крыніцы” аповесці Жоржы Амаду “Мёртвае мора” (пераклаў з партугальскай Валерый Буйвал), ці яшчэ папрацаваць над артыкулам для “ЛІМа”. Аддаў перавагу апошняму і не памыліўся, бо, здаецца, атрымалася сфармуляваць сутнасную праблему гэтага тэксту: “Уласна (у звязку з гісторыяй нацыяналізму) ёсць толькі адно пытанне: наколькі нацыяналізм тэхналагічны? Гэта значыць, наколькі ён можа быць вартасным не як ідэалогія адбывання быцця, а як тэхналогія гэтага адбывання”.
“Беламор” курыўся ўсмак, думкі пакрысе грувасціліся на паперы, але тут патэлефанаваў Сяржук Мінскевіч і запытаўся пра Адама Міцкевіча. Рэч у тым, што Сяржук пераклаў “Дзяды” Міцкевіча і выціснуўз мянезгоду, кабя ўзяўся за рэдагаванне. (Неяк падумалася: амальусё, штоя раблю, я раблю падпрымусам — ці тоабставінаў, ці то больш энергічных за мяне людзей, ідэй, падзей.)
Сяржук скончыў выпраўляць мае заўвагі ў чацвёртай частцы “Дзядоў” і чакаў наступную “порцыю”. Я кінуў “лімаўскі нацыяналізм” і ўзяўся даводзіць (там няшмат заставалася) да ладу другую частку “Дзядоў”, каб аддаць яе Сержуку, як апынуся ў рэдакцыі.
Здаецца, паспеў, управіўся. I нават знайшлася хвілінка, каб патэлефанаваць Міхасю Баярыну, які ў “Эўрафоруме” рыхтуе да друку мой суплёт эсэ — кнігу “Мяне няма”.
Нешта перакусіў спехам ды пабег на тралейбус. На працы, у рэдакцыі часопіса “Крыніца”, ужо быў мой калега Леанід Галубовіч. Пакуль мы з ім абмяркоўвалі апошнія гульні чэмпіянату свету па хакеі, прыйшоў Алесь Разанаў (нешта рана) і нагадаў, што сённяшні дзень (14траўня 1998г.)мывызначылідляанкетавання. Гэтазначыць.абраны