• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    для анкетавання пісьменніцкі люд мусіць запамінаць і занатоўваць, што з ім адбывалася цягам дня (што думалася і пра што мроілася таксама), каб пасля ўсё гэта мы надрукавалі на старонках “Крыніцы”.
    Натуральна, я ведаў пра гэтую ініцыятыву, толькі забыўся на яе, бо асабіста мяне яна аніяк не цікавіла. Пра што яшчэ раз сказаў Разанаву, калі ён зноў папытаўся, ці буду я таксама натаваць свой дзень.
    Сказаць сказаў, ды раптам падумаў: а можа, паспрабаваць? A то я ўсё рэфлексую над нечым адцягненым ад рэальнасці і за ўсімі гэтымі абстракцыямі ўжо забыўся, як выглядае маё штодзённае жыццё. А тут ёсць магчымасць агледзецца вакол і зафіксаваць хоць адзін дзень з уласнага бытавання.
    Гэтая справа падалася дарэчнай яшчэ і таму, што былое не трымаецца ў маёй памяці, — пра што ўжо казалася на самым пачатку хронікаў. Дык вось, прыдумка Алеся Разанава давала мне магчымасць хоць адзін дзень з усяго свайго мінулага пакінуць пры сабе, не даць яму адсланіцца ўчужыннасць, зафіксавацца рэальнасцю майго няма...
    Усё гэта было добра, але я не ведаў, скуль вызваліць хоць трохі часу, каб маё 14 траўня 1998 г. перанесці на паперу, і таму вырашыў: не знікнезаўтрахэнць, і выблісне вольная хвіліна — занатую, не —дык не...
    Асённятрэбабыловырашацьсённяшніяпраблемы. Абмеркавалі Іосіфа Бродскага. Рэч у тым, што Алесь Чобат пераклаў нізку яго вершаў, і паўстала пытанне: будзем даваць разгорнуты матэрыял пра Бродскага ці не? Пагадзіліся, што будзем. Потым я пажаліўся на ўласны рэдактарскі крызіс: перакладчыкаў не хапае, ёсць праблемы і з іх кваліфікацыяй. А часопіс, як той малох, жарэ і жарэ. Здаецца, ужо колькі замежных пісьменнікаў, культуролагаў, філосафаў кінуў у пашчу, а яму ўсё мала: давай і давай. Вось зраблю яшчэ Бадлера, Кундэру, Калакоўскага, Эка, Бродскага, а што потым? Дзе шукаць хаця б збольшага прафесійна зробленыя пераклады, дзе самомузнаходзіцьсілы, каб не спыняцца, не спыняцца...
    Зрэшты, жаліцца доўга не выпадала, бо ў рэдакцыю пацягнуўся творчы люд. Першым, забраць маю рэдактуру Адама Міцкевіча, прыйшоў Сяржук Мінскевіч. Пакалупаліся ў маіх праўках, пагаварылі пра пераклад "Дзядоў", які паралельна робіць Кастусь Цвірка.
    Неўзабаве Леанід Галубовіч пачаў збірацца ў рэдакцыю “ЛіМа”. He развітваліся, бо меркавалі сустрэцца на шэсці, якое арганізоўваў БНФ а пятай гадзіне з плошчы Якуба Коласа. Шэсце і мітынг былі
    ў абарону палітвязняў, а абраная дата 14 траўня адсылала да майскага рэферэндуму 1995 года.
    Потым прыйшоў перакладчык Валерка Булгакаў, прынёс кнігу “Panorama Polskiej Mysli Filozoficznej", каб я прачытаў артыкул пра Лешака Калакоўскага (бадай, адзінага любага мне польскага філосафа) для “Крыніцы” і вырашыў, у якім аб’ёмеягоперакладаць: цалкам ці са скарачэннямі.
    He паспелі з Валеркам разгаварыцца, як у пакой літаральна ўскочыў кіраўнік Беларускага калегіюма Алесь Анціпенка — яму нешта трэба было ад (ці да) Алеся Разанава. Выказаў абурэнне з нагоды ўсёй беларускай вяскова-адраджэнскай паэзіі. Лакальнай падставай для татальнага абурэння была апошняя з выдадзеных кніг Ларысы Геніюш, якую ён толькі што чытаў па дарозе ў рэдакцыю. Там жа, па дарозе, ён з гэтай нагоды пачаў складаць антыадраджэнскі вершык і некалькі строфаў з яго нам тут жа і прадэкламаваў (але я іх адразу запамятаваў).
    Толькі доўга гаманіць ні ў кога не было часу. Алесю да публічнай лекцыі ў Беларускім калегіюме (яна распачыналася а шостай гадзіне, і кіраўнік мусіў там быць) трэба было яшчэ заскочыць у Скарынаўскі цэнтр, я спяшаўся на плошчу Якуба Коласа, каб прайсці з калонай дэманстрантаў да плошчы Перамогі, а потым сесці на метро ды паехаць да філіі музея Максіма Багдановіча, дзе і мелася адбыцца тая публічная лекцыя.
    На плошчу мы выправіліся з Сержуком Мінскевічам. Народу было зусім мала і амаль нікога са знаёмых, хаця знаёмых твараў хапала, бо за дзесяцігоддзе мітынгаў і шэсцяў вочы прыглядзеліся да ветэранаў вулічных акцыяў.
    Пэўна, на падобныя акцыі людзі ўвогуле хутка перастануць хадзіць. Надакучыла з году ў год рабіць адно і тое самае. Ніякага выніковага эфекту ў большасці з гэтых палітычных хаджэнняў ужо даўно няма, а таму няма з іх і радасці. Ідзеш туды, як пад прымусам, хаця ніхто не прымушае... Нешта прымушае, але і ў гэтага нешта відавочна слабне энергетыка. Бадай, арганізатарам мітынгаў і шэсцяў трэба было б перастаць імі злоўжываць. Пакінуць на год адно-два шэсці, каб людзям у ахвоту было, — і даволі. Інакш гэтая форма супраціву хутка будзе дыскрэдытаваная ўшчэнт, калі ўжо не дыскрэдытаваная...
    Пакуль народ падыходзіў, стаялі з Сержуком ля афішнай тумбы, гарталі дыхтоўную кніжку "Дзядоў’’ на польскай мове, разважалі пра Міцкевіча, які першым распрацаваў многія з тых тэмаў, што потым без меры будуць эксплуатавацца ў беларускай паэзіі, ды падпісвалі розныя паперы: за вызваленне палітвязняў, за грамадзянства ў БНР, яшчэ за нешта... У падзяку за нашу актыўнасць дзяўчаты, што збіралі подпісы, падарылі нам папяровых бел-чырвона-белых буслікаў.
    Неўзабаве невялічкая калона рушыла па ходніку паўз праспект. Мы з Сержуком прыладзіліся ў самым яе канцы, і туды пакрысе падцягнуліся Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Ілля Сін. Атрымалася цэлая бумбамлітаўская філія зборнай калоны змагароўза волю.
    На плошчы Перамогі я апошні раз зірнуў на бел-чырвона-белыя сцягі (можа, дзеля асалоды, якую адчуваю заўсёды, калі бачу іх лунанне, яшчэ і хаджу на мітынгі ды шэсці) і развітаўся з хлопцамі, каб праз хвілінаў дваццаць быць ужо на публічнай лекцыі пра сучаснае мастацтва, якую чытаў Міхал Баразна.
    Я не аматар публічнага інтэлектуалізму, мне куды больш утульна з кнігай, чым з лектарам. Але Беларускі калегіюм толькі распачынае сваю дзейнасць, і трэба было падтрымаць гэты распачын хаця б сваёй прысутнасцю (зноўтрэба: на мітынгтрэба, на лекцыютрэба). Гэта па-першае. А па-другое — хацелася азнаёміцца, дзе і як усё адбываецца, бо праз некалькі тыдняў самому давядзецца тут выступаць.
    Зрэшты, час не быў патрачаны марна, бо хаця я збольшага і “адукаваны’’ ў праблемах сучаснага мастацтва (як-ніяк сем гадоў працаваў у газеце “Культура”), але некалькі момантаў з прамовы Міхала зацікавілі. Праўда, мне падалося, што калі Міхал дзеліцьусё мастацтва на таталітарнае і, так бы мовіць, дэмакратычнае, дык ён a priori адмаўляе таталітарнаму мастацтву і ў эстэтычнай каштоўнасці. А між іншым мастацтва папярэдніх тысячагоддзяў было пераважна таталітарным. Дарэчы, калі казаць пра ўласна хрысціянскае мастацтва (абразы і да т. п.), дык тут мера таталітарызму была і застаецца абсалютнай, бо догмат (асабліва яго “праваслаўная версія”) вызначае наперад нават колеры, якія мусяць выкарыстоўвацца пры маляванні твару, апраткі, фону і ўсяго астатняга. Што ніяк не замінае нам высока ацэньваць эстэтычную каштоўнасць многіх твораў дагматычных мастацтваў.
    Алесь Анціпенка ў сваім каментары да лекцыі назваў Мінск другаснай сталіцай Расійскай імперыі з адпаведнай архітэктурай. На
    гэта культуролаг Юрась Барысевіч заўважыў, што ўтакім разе Мінску не хапае маўзалея. Публіка пачала з імпэтам абмяркоўваць, каго туды можна было б пакласці.
    Дарэчы, публікі было не вельмі шмат, але, у адрозненне ад шэсця, тут гэты факт не засмучаў.
    Разыходзіліся хто куды. Мы з Юрасём Барысевічам і Міхасём Баярыным вырашылі пасмакаваць кавы. Пакуль абмяркоўвалі, куды скіравацца, на вочы патрапіла кавярня з назвай “Воля”. Натуральна, такую кавярню мы не маглі прамінуць і спусціліся ў скляпенне. Месцы там былі, аднак каву гатавалі толькі распушчальную (як зазвычай, там, дзе ёсць воля, — там нічога вартага болей няма). Мы з Міхасём ужо былі памкнуліся шукаць іншы прытулак, толькі Юрась, пагартаўшы меню, запрапанаваў замовіць па чарцы гарэлкі.
    Прапанова была неблагая, аднак мы з Міхасём не змаглі на яе пагадзіцца, бо не мелі грошай. Толькі тут высветлілася, што Юрась у сваёй прапанове і не разлічваў на нашыя грошы, паколькі атрымаў сёння ў газеце “Навіны” (былая “Свабода”) ганарар. Зразумела, мы засталіся ў (на) “Волі”. Селі за чорны столік у чорныя крэслы. Попельніца, дарэчы, таксама была чорная (падумалася, што “воля”, пэўна, сапраўды чорнага колеру, невыпадкова ж гэта любімы колер анархістаў).
    Вярнуўшыся дахаты, ужо ў ложку ўспомніў, што якзаўтра з’явіцца хэнць, дык трэба будзе перапісаць чарнавік гэтага дня на белы аркуш паперы. Пачаў вылузваць з кантэксту, што можна будзе занатаваць, хаця, яшчэ не паспеўшы перасунуцца з ранку ў дзень, заснуў...
    Спаць я люблю. Спаць я люблю больш, чым жыць. Можа, таму, што ў сне я ёсць, як няма, і наадварот, мяне ў сне няма, як ёсць?..
    Толькі што мяне будзіць ранкам прачынацца?
    ***
    Па сутнасці, часопіс — гэта ягоныя аўтары. Вось чаму ў рэдакцыі няма больш важнай справы, як згуртаваць вакол выдання самых лепшых з тых, што ёсць у наяўным дыскурсе. А паколькі абсалютная бальшыня аўтараў ранейшай “Крыніцы” нам не пасавала, то пачынаць трэба было, лічы, адпачатку. I першы,
    інавацыйны, крок у гэтым кірунку быў прапанаваны мной (от жа і люблю хваліцца).
    Відаць, тут патрэбная невялічкая прэамбула, якая б патлумачыла, што за савецкім часам было “не прынята” друкавацца ў тых часопісах, у якіх ты працуеш. Так бы мовіць, паводле азначэння. Таму, калі мы ў чарговы раз абмяркоўвалі, дзе нам шукаць самых-самых, я нечакана для ўсіх сказаў:
    —	Пад лаўкай.
    Іншымі словамі, ладная частка найбольш адметных тагачасных аўтараў працавала цяпер у нашай рэдакцыі. Таму мая прапанова была наступнай. Забыцца на савецкую этыку і ўсім друкавацца ў “Крыніцы”.
    —	I толькі ў “Крыніцы”, — удакладніў сувора, што той Саванарола. — А калі хто здрадзіць, то спаганяць з яго які-кольвечы штраф.
    —	Валянцін, дазвольце хаця б у газетах друкавацца. Хаця б у “ЛіМе”, — засмяяўся Разанаў.
    —	У газетах можна, — злагодзіўся весела. — Аднак не самае адметнае і не лішне часта.
    Яшчэ трохі павесяліліся, а пасля задзіночыліся ў згодзе — усе разам і без спрэчак. Бо сапраўды, ці не было б гэта дурноццем раскідваць сваё дабро па розных выданнях, а самім падбіраць ну ніяк ужо не лепшае. I хаця эпоха глабальных пераменаў быццам спрыяла такому радыкальнаму перакруту, дзе нас толькі за гэта потым не чаўплі. Маўляў, друкуюць самі сябе за дзяржаўны кошт.