Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
92.53 МБ
Ледзьве знаюць адзін аднаго, Дык з чаго яны п’юць так гаротна? Проста так.
Проста п’юць.
Hi з чаго.
Бо пакуль на абшарах Айчыны, Што ўсё толькі збіраецца быць, Аніводнай не знойдзеш прычыны, Каб не піць.
Праз колькі год з гэтага ды іншых тады чытаных мне вершаў Зміцер Вайцюшкевіч створыць выдатны музычны альбом і папросіць мяне напісаць на вокладку тэксцік. Я пагадзіўся, аднак папярэдзіў, што ў зададзеным фармаце нічога ў мяне не атрымаецца.
Меў рацыю — не атрымалася. Хаця дзеля чаго згадаў пра гэта, дык і не ведаю...
А ўвогуле, калі казаць пра адзін асобны верш Уладзіміра Някляева, то ён з’явіцца яшчэ не хутка, пасля вяртання з эміграцыі, паходу ў прэзідэнцтва і шмат-шмат чаго яшчэ. Вось ён, мной любы...
Пакуль Абаму не забілі, Яшчэ мы шанец не згубілі Грахі прад Богам замаліць I ўсіх, каго мы не любілі, Пакуль Абаму не забілі, Яшчэ мы можам палюбіць.
Пакуль, як на клавіятуры, Свет беласкуры,чарнаскуры (Чаму і музыка гучыць),
Мы можам не спраўляць хаўтуры
Па свеце і псалмы і суры Адной малітваю лучыць.
Пакуль Абаму не забілі,
Яшчэ мы шанец не згубілі
У храмах свечкі запаліць.
Заб’юць Абаму — рухнуць храмы, I Бог памрэ, і цень Абамы Над Богам будзе галасіць.
Сваю кнігу “Дыялогі з Богам” я падпісаў:
“Уладзіміру Някляеву, якога аднолькава моцна любяць Бог, Д’ябал і аўтар гэтай кніжыцы”.
Някляева ў Някляеве так шмат, што яму ніколі не хапала аднаго вымеру — двух таксама не хапала. I адной ролі (маскі) тым болей было замала. Між іншым, Паэт у ім не абавязкова быў наперадзе ўсяго. Леанід Дранько-Майсюк неяк вельмі трапна заўважыў: найперш Някляеў — акцёр, і таму ён не можа без сцэны.
У нейкім годзе напярэдадні Калядаў мы бадзяліся з Някляевым па зіхоткіх вулках начнога Уроцлава. Потым ён сказаў:
— Гэта вам даволі сабрацца ў тры-пяць чалавек і чытаць адзін аднаму свае тэксты. А мне патрэбныя зала, стадыён, плошча...
Авантурна заўважу: цалкам верагодна, і ў палітыку Някляеў уплішчыўся перадусім таму, што імкнуўся “з цэлым народам гутарку весці”. Тым болей, што літаратура ўжо на вачах губляла сваю ўніверсалісцкую функцыю быць свецкім Саборам для ўсяго соцыуму...
Алесь Разанаў — нешта зусім іншае. Мне з ім так утульна, як з Някляевым, ніколі не было — ці толькі зрэдзьчас ды акрайчыкам. Ды і не магло быць. Здаецца, ён увогуле ад усіх чалавекаў быў як бы адслонены небам. Мяно “Небажыхар” яму пасавала
абсалютна. (Праўда, прамаўлялі яго па-рознаму: хто з экстазам, а хто здзекліва.)
He, Разанаў не патрабаваў да сябе адмысловага піетэту — гэты піетэт сядзеў ува мне самім, як цвік.
Звыкла кажучы, на ўсё жыццё запомніўся адзін момант. Яшчэ толькі пачаўшы працаваць у “Культуры”, я надрукаваў пра ягоныя “Вершаказы” артыкульчык (хутчэй, невялікае эсэ). Потым ён завітаў у рэдакцыю, і мы ўпершыню перамовіліся сам-насам, а калі я правёў яго на вуліцу і запаліў цыгарэту, то ўбачыў, што метраў праз сто Разанаў азірнуўся і нейкі час углядаўся ў мой бок.
Разанаў на мяне азірнуўся! Ад шчасця ледзьве не прысеў. А як ачомаўся, дык чамусьці сам сабой недарэчна згадаўся радок з Фолкнера: “Няшчасная тая жанчына, на якую ніводны лгужчына не азірнуўся двойчы". (Трэба ж, такая ерундзень, а праз дзесяцігоддзі — запомнілася!)
Таму не было нічога дзіўнага, што як мы згуртаваліся ў “Крыніцы”, дык загалоўнай творчай фігурай тут мне бачыўся не галоўны рэдактар Някляеў, а Разанаў. Якім жа было маё здзіўленне, калі неўзабаве высветлілася, што суладна са мной мяркуе не шмат хто. Ды, відаць, і сам Разанаў не быў пэўны ў сваім вершынстве. Чамусьці менавіта так я падумаў, калі аднойчы ў адзіноце ён з захапленнем прачытаў мне на памяць верш Някляева.
Нервова накіну кашнэ
(Французскае нешта).
-	Ты прыйдзеш яшчэ да мяне?
-	Канешне.
Глядзіць, як русалка ў ваду.
-	Сагрэць яшчэ чаю?..
Я ведаю, што не прыйду.
Яна адчувае.
Паводле законаў гульні, Абняўшы за плечы, Пакорліва кажа: “Звані. Пакуль. Да сустрэчы”.
3 двара азірнуся ў вакно -
Рукой памахае...
За ёй тэлевізар міргае.
Французскае сёння кіно.
А значна пазней нечакана ўзважылася: “Цалкам верагодна, што Разанаў і Някляеў аднолькава таленавітыя. Проста ў іх розныя мэтавыя аўдыторыі. Разанаў — паэт для багоў, Някляеў — для жывых людзей”.
Можа, яно і насамрэч так, толькі чаму аднойчы ранкам падумалася ні з чаго: прачнудда праз тысячу год і пачытаць Разанава...
★ ★★
Лепей з бруднага хлява колькі дзён выносіць гной, чым пісаць, як мы ўсе разам перасварыліся. Ды так брутальна, што і згадваць прыкра (а месцамі нават агідна). Я б з палёгкай прамінуў гэты сюжэт (колькі ўсяго благога застаецца ў патаемным!), ды нешта ўва мне самім моцна пярэчыць: хоць контурам, але мус...
Грошай не было, Някляева не было, а спякота была. Пякельная. Нехта напісаў у адпаведныя органы ананімку (данос) на Някляева. Па сёння, здаецца, невядома, хто гэта быў і што там было напісана. Пачаліся розныя праверкі. Нас выклікалі на “размову”, прасілі пісаць тлумачэнні з той ці іншай нагоды (я таксама пісаў). У рэзюмэ заўважылі нястачу зношаных дывановых ходнікаў, чайнага сервізу і нечага трохі больш істотнага ў фінансавай дакументацыі... Агулам казалі ці не пра дзве тысячы долараў страты, хаця гэта былі толькі чуткі.
Само паводле сябе ўсё гэта не выглядала такой ужо вялікай драмай, аднак яно нешта зрушыла ў нас саміх. Мы раз’юшыліся і пачалі сварыцца міжсобку. Нехта запрапанаваў прасіць у міністэрства змены галоўнага рэдактара. Кандыдатурай быў прапанаваны Алесь Разанаў.
Рэдакцыйная каманда расклалася на дзве групы. Разанава моцна падтрымлівалі Леанід Галубовіч і Анатоль Сідарэвіч. Някляева — Леанід Дранько-Майсюк (апантана). Я спрабаваў трымацца сярэдзіны. Вінаваціў і адных, і другіх, пры гэтым у пэўныя моманты спрабаваў іх абараняць. Блізкім да трацейства быў і Уладзімір Арлоў. Прынамсі, так выглядала...
Нават не разумею, як у мяне атрымалася не згубіць любоў да ўсіх нас разам (улучна з Някляевым і Разанавым) пасля ўсяго таго, што за тыя дні я наслухаўся, набачыўся і сам нагаварыў.
Бог не такі шчодры, каб аднаму чалавеку даваць і талент творцы, і талент чалавека. Так не аднойчы думалася мне ў тыя некалькі пякельных тыдняў...
Пэўна, якраз у такую спякоту герой Альбера Камю без дай прычыны забіў негра (“Чужаніца”).
Скончылася ўся гэтая гістэрыя тым, што Някляеў схаваўся ад уладаў у Польшчы, а на кандыдатуру Разанава, як я ўжо раней казаў, не пагадзілася міністэрства. Замест яго нам прапанавалі Галіну Булыка. Праміне не так ужо і шмат часу, і яе зменіць паэтка Ала Канапелька (неверагодна харошы і здольны да арганізацыйных справаў чалавек). У яе спакваля атрымалася ўпарадкаваць усе нашыя бязладдзі, і можна было працаваць далей. Хаця, як кажуць японцы, разбітую філіжанку не склеіш, а калі і склеіш, дык яна не звініць.
Толькі і без звону доўга працаваць нам не дазволілі. Часы пачаліся яшчэ горшыя ад былых. Улада стварыла холдынг “Літаратура і мастацтва” і ці не ва ўсіх выданнях холдынгу змяніла галоўных рэдактараў. Знянацку камісія з двума гідкімі дэпутатамі Вярхоўнага савета прыйшла і да нас мяняць нашу Алу на нейкага свайго курдупеля. (Гэта была яшчэ тая зборня!)
Выслухаўшы іх, я падпёр крэслам дзверы, патлумачыўшы, што ніхто адсюль не сыдзе, пакуль не скажу ўсё, што пра іх думаю.
А далей Астапапанесла. Сваю доўгую раз’юшаную прамову я не памятаў, ужо выскачыўшы за дзверы. Адно памятаў, што нагаварыў дык нагаварыў: і пра іх нялюдскую ўладу, і пра іх саміх, і чорт ведама чаго яшчэ там. А наастачу сказаў, што болей нагі маёй не будзе ў гэтай рэдакцыі. I паспрабаваў грымнуць дзвярыма, толькі з тымі вялізнымі і маруднымі дзвярыма ніякіх грымотаў не атрымалася. Шкада...
Дарэчы, праз некалькі дзён здарылася нечаканае. Следам за мной звольнілася ўся рэдакцыя, улучна з прыбіральніцай.
Наколькі я ведаю, калектыўнага сыходу літаратурнай рэдакцыі паводле палітычных матывацый раней у Беларусі яшчэ не было.
Прамінула не шмат часу, і нехта запрапанаваў зладзіць прэс-канферэнцыю, каб распавесці пра гэтае паскудства ўсяму свету. Прадстаўнікі ўсіх пакрыўджаных рэдакцыяў сабраліся ў нашым пракураным кабінеце, і я зачытаў усім прысутным, але перадусім журналістам, тэкст Заявы:
У знак пратэсту супраць прызначэння кіраўніцтвам холдынгу “ЛІМ” асобаў, варожых беларускай літаратуры і незалежнай Беларусі...
У знак пратэсту супраць гвалтоўнага звальнення галоўных рэдактараўчасопісаў“Крыніца”, “Полымя”, “Нёман“, “Маладосць”...
Мы, супрацоўнікі часопіса “Крыніца”, пакідаем нашае выданне.
Але перад гэтым мусім выказаць свой недавер Саюзу пісьменнікаў Беларусі і Міністэрству інфармацыі (Міністр Міхаіл Падгайны), якія не змаглі абараніць дзяржаўныя часопісы (...) ад нашэсця прафесійна некампетэнтных, творча няздарных і маральна сумніўных людзей.
I апошняе... Нам сорамна затых нашых калегаў, якія паспяшаліся заняць месцы зрэпрэсаваных галоўных рэдактараў ці ўвайшлі ў ганебны хаўрус з кіраўніцтвам холдынгу.
Подпісы...
ПРЫСВЯЧЭННІ СЯБРАМ
Так атрымлівалася, што і ў Маскве, і ў Мінску сярод маіх сяброў найбольш было не празаікаў ці філосафаў, а паэтаў. I калі яны друкавалі кніжкі, то звычайна падпісвалі мне асобнік вершамі.
У мяне свая кніжка (“Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека”) з’явілася позна, вельмі позна — у 48 год. Тады я працаваў у “Крыніцы”, дзе нават празаікі былі паэтамі. Разважаючы над праблемай першых у сваім жыцці аўтографаў, мне нечакана заманіла таксама вымудрыць прысвячэнні сябрам і калегам у форме вершаў. Я так і зрабіў, а цяпер сюды пераніцую.
Мяркую, гэта неблагая ідэя, каб выказаць шчырую падзяку тым, хто столькі крынічанскіх год адорваў мяне радасцю сустрэч і пяшчотай развітанняў.
ПЕРАДУСІМ
Я —
толькі месца
сустрэчы
і рэшта спатканняў (іншыя меркаванні лічыце лухтой)...
Iз гэтага
там,
дзе мяне не стане, — не знікне
ніхто.
АЛЕСЮ АНЦІПЕНКУ
Пазвоніць Алесь і скажа:
— Паедзем у лес, а потым грыбоў насмажым.
Паедзем...
He лес, а сонца бярлога.
Пэўна, тут недзе сцежка да Бога.
Колькі хопіць ног,
абшукаю спрэс... Калі ёсць блізу Бог, то Бог — гэты Лес.
— Глядзі, — кажу я, — там нельга хадзіць басанож...
— Але можна пісаць белай крэйдай “Жыве Беларусь”, — кажаш ты.
1 мы рушым далей па белым ходніку,