• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Ды пратое казаць я Алесю не буду.
    Лес — каб маўчаць ці крычаць з перапуду.
    у зялёных кашулях і з ветрам пад пахамі.
    АЛЕСЮ АСТАШОНКУ
    Саступі ў цішыню, асланіся
    Потым грыбоў насмажым, і падчарку
    Алесь:
    на парэнчу прочырку, вочы затулі павекамі, стаіся,
    каб нават юрлівы хлопчык,
    — Беражы нас Бог! — скажа...
    Я падумаю:
    што шукае сябе ў забавах дзіцячага веку, не прачуў шолах моўчы
    Лес!
    скрозь шапаценне лісця.
    УЛАДЗІМІРУ АРЛОВУ
    Цішыня
    Сон
    Па белым ходніку басанож, у зялёных кашулях і з ветрам пад пахамі мы аднекуль ідзём ці кудысьці вяртаемся... Цёпла нагам і плячу ўтульна, толькі нейкая млосць на сэрцы, і я азіраюся — за намі шурпаты асфальт.
    соладка пахне верасам і канюшынай, палеглых атаваю...
    Брукам на Менск нячутна грукочуць машыны, млява пчолы збіраюць слодыч спякотнага дня. Хлопчык у цень твой, быццам у засень шалашыны, схаваўся ад полымя пякучага авадня.
    Там і прыснуў, у абдымках эрасу — вуснамі варушыць суніцы хлопчык...
    А над канюшынай і верасам ужо вырасла чорная хмара моўчы.
    Што паробіш, трэба хлопца будзіць (яму жыць і расці), — хай бяжыць да шашы ад залевы...
    Пачакай тут адзін (і збялелы), дотык моўкнасці.
    ІГАРУ БАБКОВУ
    Мы падаем з нябёсаў лёгка
    і, далікатныя, як дзьмухаўцы, снім у чаканні, пакуль нас дагоніць наша падзенне, цяжар якога перайначыць
    сон у камяні.
    ЛЕАНІДУ ГАЛУБОВІЧУ
    Ля акна, як і ты, давідна...
    Хіба ноччу паэты начуюць?
    Жонка спіць, богі рыфмаў не чуюць... Холадна!
    Колькі змроку — як кінуць вокам (за тры дні на кані не аб’едзеш)...
    Сонца будзе адно па абедзе, ды і то недзе збоку...
    Ля акна хоць акраец відна, мабыць, сёння ўжо не счакаю і засну, не пабачыўшы краю, дзе наўсцяж чалавеку холадна.
    ЛЕАНІДУ ДРАНЬКО-МАЙСЮКУ
    Ты суцяшаеш аблокі, я рамантую тралейбусы, але, здараецца, на беразе Свіслачы, ля альтанкі для скразнякоў, мы п’ем зтабой піва, лушчым салёную рыбу і няўважліва сочым, як верхаводкі скачуць па небе,
    упоперак якога плывуць (на правым баку) тралейбусы і аблокі.
    ад бруду — найлепей у ціне...
    Выйду на бераг -
    УЛАДЗІМІРУ НЯКЛЯЕВУ
    верас цвіце, чмель балюе ў шклянцы...
    Верас цвіце, чаротлюляе Цнянка... Пусты, як рыба па нерасце, гляджу ў пустую шклянку.
    Запалю і з цыгарэтай у дрогкай руцэ пайду на цягнік да бліжэйшай станцыі.
    Там кропля, чмялю на пахмелку, яшчэ засталася,
    АЛЕСЮ РАЗАНАВУ
    Я бачыў высокага чалавека,
    але
    ён нічым не адрозніваўся ад іншых,
    чалавек — не пчала,
    адно першым з’явіўся на даляглядзе
    чалавеку
    і мора
    ўсяго па калена.
    і потым,
    калі ўсе астатнія прамінулі ды зніклі, яго яшчэ доўга было відаць.
    
    3 берагаў рэчку пайду, на дно ля карча прылягу, хоць не аматар піць я ваду, бо вада не патоліць смагу.
    У РЭШТУ
    Колькі там часу міне...
    1 неяк без мору ды гільяціны аднойчы
    не стане
    Буду ляжаць, што той
    Уладзі, трох Алесяў,
    ЦЭП, якім сто гадоў малацілі. Ад стомы найлепей хавацца ў рацэ,
    двух Леанідаў, Ігара з Валодзем і мяне — Валянціна.
    БЕЛАРУСКІ КАЛЕПЮМ
    Было лета 1997 года. Канец ліпеня. Мы з Ігарам Бабковым плылі па зарослай рачулцы. Наперадзе сярод густых чаратоў згубіліся яшчэ дзве байдаркі. Цішыня і трохі млява. Раптам Ігар ачнуўся.
    — Валянцін, вы будзеце выкладацьу Беларускім калегіюме!
    Я спачатку нічога не зразумеў, а потым блазнавата рагатнуў.
    Устаноўчы сход Калегіюма адбыўся яшчэ вясной. Там і было вырашана, што заняткі пачнуцца ў кастрычніку. Кіраўніком быў прызначаны Алесь Анціпенка, а Ігар ачоліў адно з аддзяленняў.
    Паколькі на той час мы ўжо добра прысябраваліся, то я ведаў, як рыхтуецца гэтая не абы-якая падзея. Але і думаць не думаў, каб неяк да яе прылучыцца — хіба адно вартаўніком? I ўжо ні ў якім разе не выкладчыкам.
    Рэч у тым, што я панічна баяўся катэдры, бо трохі працаваў выкладчыкам у Беларускім інстытуце турызму і больш не хацеў нічога такога. Ноч перад кожнай лекцыяй амаль не спаў, паколькі хваляваўся неверагодна. 1 на халеру мне зноў гэткае шчасце?
    Трохі супакоіўшыся, патлумачыў свой рогат.
    Ігар выслухаў і, з паразуменнем паставіўшыся да маіх фобіяў, сказаў:
    — Мы з Анціпенкам ужо вырашылі. Вы будзеце выкладаць на маім аддзяленні “філасофія/ літаратура”. I вам не абавязкова будзе чытаць лекцыі. Прыдумаем што іншае.
    Апошняе мяне трохі супакоіла, і мы пачалі абмяркоўваць, у якім фармаце я мог бы прыдацца агульнай справе. Нейкі час нічога вартага не прыдумлялася, пакуль я не прыгадаў творчы семінар літаратурнага інстытута.
    3 гэтага ўсё і пачалося...
    Як на сёння, дык з той вандроўкі прамінуў 21 год. Ужо некалькі год няма ў Беларускім калегіюме Алеся Анціпенкі. Яшчэ значна раней пакінуў нас Ігар Бабкоў. А я, патрапіўшы сюды з прымусу гэтых хлопцаў, цягну сваю ношку па сёння, як быццам так яно і мусіла быць. А можа, яно і сапраўды так мусіла быць?
    А далей, у жанры транзіталогіі, слова Ірыне Дубянецкай:
    “У 2013 годзе філосаф Алесь Анціпенка прапанаваў мне ўзначаліць створаны ў 1997 годзе Беларускі калегіюм, якім ён ад тога часу кіраваў. Я мудра падзяліла дырэктарства на дваіх: узяла на сябе функцыю акадэмічнага дырэктара, а ролю адміністрацыйнага дырэктара пагадзіўся выконваць колішні выпускнік калегіюма Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, ініцыятар і арганізатар ужо славутага ковенскага міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, які штогод збірае да шасці соцень беларусазнаўцаў з усяго свету і на якім я збіраю сваіх перакладчыкаў Бібліі — таксама з усяго свету. I мне вельмі падабаецца, што адбываецца ўсучасным беларускім інтэлектуальным жыцці, дзе ўжо колькі гадоў актыўна фарміруецца незалежная супольнасць мысляроў, свядома паяднаных глыбіннымі сувязямі з мінулым і скіраваных на стварэнне новых інтэлектуальных сусветаў, кіраваных вольным мысленнем”.
    Са свайго боку я хацеў бы пашырыць аповед пра Андрэя Казакевіча. Ён насамрэч вучыўся ў калегіюме (аддзяленне філасофіі і літаратуры). Мне і па сёння памятаецца, як мы з ім у маім склепе працавалі над яго першымі рукапісамі. Ужо тады моцны мысліўны апарат хлопца быў відавочны, як відавочнай была і нязграбнасць літаратурнага пісьма. Гэты недахоп яшчэ доўга будзе заўважны ў яго друкаваных тэкстах, якія мяне заўсёды цешылі глыбінёй і адметнасцю мыслення ды інтэлектуальнай эўрыстыкай.
    Хаця, на жаль, пісаў ён не шмат. Можа, і таму, што мацней за думку і слова яго вярэдзіў уласны талент дойліда — талент стваральніка разгорнутых дыскурсаў?
    Яшчэ маладым чалавекам Андрэй пачаў выдаваць па сутнасці першы ў краіне прафесійны палітычны часопіс “Палітычная сфера”, які праіснаваў шмат год. Наколькі магу меркаваць, менавіта часопіс падштурхнуў Андрэя да стварэння Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Умоўны лад тут не выпадковы, бо недзе ў гэтыя гады нашыя шляхі разышліся — далёка ў розныя сферы творчай дзейнасці. Таму адно здалёк мог цешыцца, што Андрэй абараніў за мяжой званне доктара паліталогіі. Дарэчы, я пэўны, што гэты чын яму быў патрэбны не дзеля славалюбства, а каб мець больш трывалы грунт пад нагамі, бо ён рушыў да свайго пакуль самага грандыёзнага праекта. А менавіта Андрэй Казакевіч стаўся арганізацыйным старшынёй Міжнароднага камітэту даследчыкаў Беларусі.
    Кожнага, хто ў першы раз трапляў у Коўна (Літва) на чарговы з’езд даследчыкаў, ахоплівала дзіўнае, не параўнальнае ні з чым пачуццё: Божачкі, як шмат у Беларусі разумнікаў! I ўсе размаўляюць па-беларуску. Ад гэтага было неверагодна радасна.
    Я не ведаю, як складзецца лёс Андрэя Казакевіча далей, але ўжо зробленае ім дазваляе мне без хоць якога сумневу залічваць яго ў шэраг найбольш слынных дойлідаў нашай бурапеннай эпохі.
    ***
    Пасля некалькіх гадоў улады Лукашэнкі кожнаму сталася зразумелым, што нашыя спадзевы на нацыянальную Беларусь і еўрапейскі шлях апынуліся пад канкрэтнай пагрозай. Досыць хутка ідэя вяртання Беларусі ў Савецкг Саюз была элімінаваная на ўсе сферы жыцця, і, што тады дзівіла наймацней, асноўная маса насельніцтва падтрымала гэтую ідэю.
    Аднак за часы “перабудовы” ды незалежнасці грамадзянская супольнасць краіны таксама аджыла; раўнуючы з ранейшай парой — да неверагоднай моцы. Яна і арганізавала ў сярэдзіне дзевяностых магутны супраціў паноўнай уладзе.
    Хаця нават у моманты найбольшага пад’ёму выразна адчувалася — нашыя не перамогуць. Тады сярод інтэлектуалаў і запанавала думка, што нам надзвычай істотна захаваць маладую нацыянальную эліту да лепшай пары.
    Найперш дзеля гэтага і ствараўся Беларускі калегіюм. Ідэалагемна ён арыентаваўся на Калеж дэ Франс, дзе калісьці ў выгнанні Адам Міцкевіч казаў шмат добрых словаў пра беларускую мову. А палітычным арыенцірам быў польскі “Лятучы ўніверсітэт”, калі Варшава знаходзілася пад фашыстоўскай акупацыяй. Інакш кажучы, мы былі гатовыя сысці ў падполле і скарыстацца метадамі выкладання, якія тады напрацавалі палякі.
    Дарэчы, мы абгаворвалі і досвед “зялёных школаў” беларускай партызанкі, пра што цудоўна пісаў Янка Брыль. Нашыя легендарныя “філасофскія вандроўкі” (гаворка пра іх яшчэ наперадзе) на практыцы прамацвалі і такую форму навучання, хоць я студэнтам пра гэта не казаў.
    На шчасце, нічога з таго не спатрэбілася. Нас не зрэпрэсавалі, і, відаць, найперш таму, што мы мелі на мэце адно падрыхтоўку маладых беларускіх інтэлектуалаў, якія пры змене сітуацыі маглі б актыўна далучацца да мацавання дыскурсу сучаснага беларускага мыслення. I мы зусім не мелі на мэце падрыхтоўку маладых людзей дзеля вулічнага супраціву.
    Тут кожны вырашаў сам ды стыхійна — ісці на Плоіпчу ці не ісці. (Гэта аднолькава тычылася як студэнтаў, так і выкладчыкаў.) Хаця, натуральна, нашыя сімпатыі былі з тымі, хто туды ішоў. Усе гэта разумелі, і таму падчас акцый вулічнага супраціву студэнты вышуквалі нас, каб павітацца і адарыць вясёлай усмешкай.
    ★ ★★
    Беларускі калегіюм меў тры аддзяленні: “літаратура/філасофія”, “найноўшая гісторыя” і “журналістыка”. Напачатку імі кіравалі Ігар Бабкоў, Алег Дзярновіч і Вольга Караткевіч.
    Кожнае аддзяленне атрымала адзін базавы занятак на тыдзень з дзвюма парамі лекцый. У дадатак былі розныя факультатывы. Сярод іх найбольш папулярнымі апынуліся штотыднёвыя публічныя лекцыі. Досыць вялікая зала купалаўскай бібліятэкі амаль заўсёды была паўнюткай і часам звыш...