• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    I тут як бы не выпала пярэчыць. Д ы мы і не пярэчылі. Мы проста разумелі, што праз традыцыйную канцэпцыю дзяржаўнага часопіса для ўсіх у нас нічога вартага не атрымалася б... Да таго ж крытыкі хутка паменела, а затым яна і ўвогуле амаль счэзла. Бо ўвідавочнілася, што друкуем мы аўтараў адусюль, калі яны нам пасавалі. Менавіта нсш, а не камусьці яшчэ. I нават Някляеў з гэтым нічога не мог парабіць...
    Быў адзін выпадак...
    Здаецца, не моцна памылюся, калі заўважу, што ўжо пасля года-другога нашай працы друкавацца ў “Крыніцы” зрабілася прэстыжна нават для літаратурных генералаў. Неяк народны пісьменнік Іван Пятровіч Шамякін пры сустрэчы паскардзіўся Някляеву, што яго, народнага пісьменніка, “Крыніца” абмінае ўвагай.
    Някляеў вярнуўся ў рэдакцыю і кажа:
    —	Хлопцы, Іван Пятровіч жаліцца, што вы яго не друкуеце.
    Мы абурыліся, замахалі рукамі: не наш ён, не наш — чужы, а яшчэ і бесталанны.
    —	Затое народны, знакаміты і як чалавек не з горшых. Шкада ж чалавека...
    Пасля зацятай дыскусіі вырашылі галасаваць. Калі Іван Пятровіч пераможа, дык хай сабе... Возьмем грэх на душу.
    Што праўда, мы ўжо на той душы мелі адзін грэх, толькі з адваротным знакам. Яшчэ за часамі першай “Крыніцы” кіраўніцтва рэдакцыі вымудрыла друкаваць газету “Ласкавы май”, да таго ж нейкім шалёным накладам (ну і грошы там закруціліся не маленькія).
    Я пра тую гісторыю мала што ведаю, таму і кранаць яе не буду. Скажу толькі, што з-за гэтага “Ласкавага мая” Уладзімір Някляеў вусліерць рассварыўся з Адамам Глобусам і звольніў таго з працы.
    Натуральна, мы ўсе памяталі пра гэтую лютую варажнечу. I хаця Глобус, у адрозненне ад Шамякіна, заставаўся цалкам нашым, нікому і да галавы не было прапанаваць яму надрукавацца ў часопісе...
    А можа, ніякі гэта быў і не грэх. Бадай, нешта зусім іншае тут было — нешта глыбока чалавечае.
    Харошых аўтараў шмат не бывае, і кожны новы набытак для рэдактара — свята. Асабліва калі аўтар яшчэ мала вядомы каму,
    а ты ўжо адчуваеш: у гэтым хлопцу/дзяўчыне нешта ёсць. Дзякаваць Кону, у маёй рэдактарскай долі такіх выпадкаў хапала. Але калі зважаць толькі на “Крыніцу”, дык перадусім будзе слушна вылучыць Андрэя Хадановіча. Аднак не спяшайцеся думаць, што тут я кажу пра паэта Хадановіча...
    Кажучы мовай канцылярыту, аддзелам замежнай літаратуры ў нас загадваў выбітны празаік і перакладчык Алесь Асташонак (ён працаваў яшчэ ў першай “Крыніцы”). Хаця ад самага пачатку мы гэтую дзялянку апрацоўвалі ўдвох, паколькі ўся замежная філасофія і культуралогія заставаліся пад маім патранажам. У такой формуле супрацы была і свая рацыянальнасць, бо, скажам, Ніцшэ ці Камю мы маглі прэзентаваць не толькі як філосафаў, але і як літаратараў.
    За не такія і доўгія гады існавання часопіса тут было надрукавана мноства выдатных тэкстаў таленавітых аўтараў. Разам з тым, калі зважаць на сістэмную прэзентацыю нейкага дыскурсу паасобку, то, як мне здаецца, замежная літаратура (ва ўсіх сэнсах) была прадстаўленая ў нас найбольш багата і разнастайна. Да таго ж улічым, што раней у Беларусі на беларускай мове яе ўвогуле было вобмаль. А тут бярэмя за бярэмем.
    Дзеля неабазнаных яшчэ згадаю, што мы не проста кідалі гнгйазеліцаў на старонкі выдання, як сена на воз — навалам. He. Бальшыня з іх мела персанальную гісторыю. Гэта значыць, што, акрамя ўласна перакладзенага тэксту, тут была і адмыслова разгорнутая біяграфія “Пра Яго” (аўтара), і літаратуразнаўчы артыкул ці вольнае эсэ, і цытатнік...
    Калі мы ўжо добра напрацаваліся і нават адчулі стому (да таго ж я застаўся на гаспадарцы без Асташонка), у рэдакцыі аб’явіўся тады яшчэ мала каму вядомы Андрэй Хадановіч і сказаў, што хацеў бы далучыцца да стварэння “постацяў” вялікіх замежнікаў. I не проста выказаў жаданне, а прапанаваў і рэалізаваў цэлую праграму: Бадлер, Ейтс, Малармэ, Паўнд, Апалінер... Гэты праект агулам быў адным з самых значных у маім рэдактарскім крынічанскім наробку. Самыя слынныя
    еўрапейскія паэты завіталі на наш літаратурны падворак і тут засталіся
    Было б відавочным перабольшваннем казаць, што ўжо тады я прадбачыў — Андрэю наканавана быць заснавальнікам новай школы беларускага перакладу. Хаця той імпэт ды майстэрства, з якімі ён падхапіўся рэалізоўваць сваю праграму, казалі пра адметныя магчымасці і не абы-які версіфікацыйны патэнцыял...
    А пра Андрэя Хадановіча менавіта як паэта я яшчэ не аднойчы буду згадваць... Зарукай таму хай паслугуе вершык, які ён склаў, калі ўсё толькі пачыналася...
    НОЧ У МЫТНІ ПРЫ СТАРЫМ ЗАМКУ
    Сам-насам са швэдрам, што кінуты ў кут, сам-насам са страчаным часам, сам-насам з уласнай прысутнасцю тут, са столькім, што ўжо не сам-насам, знадворку, бо замак замкнуты стары, на пекную гледзячы зорку (знадворку адносна ўсяго, што ўнутры, так блізка, што ўжо не знадворку), нарэшце стамлюся ад словаў, чужы у некалі скончанай спрэчцы, нарэшце спынюся на самай мяжы так позна, што ўжо не нарэшце.
    ***
    Алесь Асташонак сам выбраў мяне ў сябры пасля таго, як часопіс “Беларусь” надрукаваў адзін з маіх першых ужо адмыслова беларускіх артыкулаў — пра сучасную нацыянальную прозу, дзе знайшлося месца і Алесю. Я нічога не меў супраць. Да таго ж у яго быў самы вялікі лоб у беларускай літаратуры. Хаця, мяркую, нават калі б у тым артыкуле я забыўся Алеся пахваліць, мы б усё роўна не ўніклі сяброўства. Настолькі яно апынулася натуральным, глыбокім ды чулым.
    На тую пару Алесь знаўся сярод самых-самых яркіх празаікаў сваёй генерацыі. I гэта быў цалкам слушны прысуд. А вось рэдактар з яго апынуўся ніякі, бо ён любіў (акрамя геніяльнага эсэ Стральцова “Смаленне вепрука”) адно тое, што сам піша / перакладае.
    Ну і хай сабе, разважаў я ўжо ў “Крыніцы”, абы рабіў плённа, да чаго пакліканы...
    Толькі што я згадаў, як зладзейскія дзевяностыя рассварылі Някляева з Глобусам. У выпадку з Асташонкам было яшчэ горш. У тыя гады яго любімую жонку Мілу фінансавыя махінатары абадралі як ліпку, і злодзеям усё яшчэ было мала. Крымінальнікі пачалі пераслед. Аднойчы яны схапілі і Алеся; падпольна сустрэўшыся са мной, ён распавёў, як яго катавалі, і паказваў шнары.
    He было іншай рады, акрамя як уцякаць з Мінска. Палову самага лепшага з хатняй бібліятэкі Алесь перавёз да мяне, а яшчэ частку перадаў Барысу Пятровічу, з якім моцна сябраваў.
    Зразумела, Алесь планаваў вярнуцца. He вярнуўся. Пісаў з Кіева доўгія лісты ці тэлефанаваў на вялікія грошы. Аднойчы нават пераклаў для “Крыніцы” раман Эжэна Іанеску “Адзінота” (адзін з маіх самых любімых раманаў увогуле). А потым знянацку памёр...
    У той час, калі Алесь Асташонак яшчэ быў жывы, мне разпораз здавалася, што праз яго прагнуў вымкнуць да чытача геніяльны празаік... He атрымалася. Але, калі той наймацней грукаў у Алесевы рэбры, з’яўляліся тэксты, якія і стваралі падставу думаць пра гэта.
    Зрэшты, падобна на тое, што ў Алеся дарэшты ўвогуле нічога не атрымалася. Што ні вазьмі: творчасць, сям’ю, кон, Радзіму, — усюды і ва ўсім незавершанасць. Бадай, і найлепшай характарыстыкай яму будзе: геній незавершанасці.
    У гэтым сэнсе ён абсалютна супрацьлеглы Анатолю Сысу. Пры тыпалаггчным падабенстве бязладных жыццяў і неўпарадкаваных смерцяў, Анатоль Сыс пры жыцці вычарпаў свой
    творчы патэнцыял даастачы — і сышоў у невараць пусты, як цень.
    Цалкам інакш у Алеся Асташонка. Ён — суплёт бліскучых пачаткаў (у прозе, драматургіі, эсэістыцы, перакладзе), якія нідзе не спраўдзіліся напоўніцу. 1 рэч не ў тым, што яму не хапіла таленту, часу ці спагады жыццёвых абставінаў. Усё гэта ён меў, не раўнуючы з многімі. Калі чаго яму і неставала насамрэч, дык гэта хоць трохі таўсдейшай скуры.
    У сваім жыцці не сустракаў, па-руску кажучы, больш “ранймого" чалавека. Пры гэтым ён аднолькава трагічна перажываў і пустую плётку пра сябе, і гвалт паноўнай улады над краінай. Неяк Алесь знік на некалькі дзён з рэдакцыі, а калі вярнуўся да справаў, дык патлумачыў, што ў адной незалежнай газеце пабачыў слова “клюб” і, каб хоць неяк ператрываць гэткі здзек з мовы, у яго не заставалася іншага выйсця, акрамя як тэрмінова бегчы ў краму. (Дзеля карэктнасці заўважу, што да ліяккага варыянту тарашкевіцы, як у “Дзеяслове” Барыса Сачанкі, ён ставіўся досыць лаяльна. Але гэтае сапраўды ідыёцкае змякчэнне “л” у замежных словах будзіла ў ім змрочнага шаленца.)
    У ідэале празаік мусімець грубую, як у насарога, скуру. Каб не тое што скразнякі, а нават і віхуры знадворку не збівалі з роўнага дыхання, якім трымаецца дыскурс яго ўласнага свету. Марсель Пруст такой скуры не меў, таму наглуха атынкаваў сцены працоўнага кабінета коркавым дрэвам, каб нішто не замінала ўслухоўвацца ў самога сябе. Алесь Асташонак нічога падобнага не зрабіў (хаця было, што імкнуўся), і з гэтага ягоныя лёгкія былі бітма набітыя смуродам эпохі. I адно калі задуха трохі адпускала, ён пачынаў ліхаманкава збіраць у словы сваю пашкамутаную і ўскрай разбэрсаную моўчу. Гэта значыць, адчайна кідаўся да пісаніны, хрыплай, з надрывам і стогнам (што праўда, у самыя светлыя дні не пазбаўленай адметнага гумару), і не адыходзіў ад пісьмовага стала да наступнага прыступу задухі, ад якой спрабаваў вызваліцца алкаголем. Бывала, што і дапамагала, аднак ненадоўга...
    Між іншым, сам не бачыў, другія пераказвалі, што ў Алеся быў сшытак, куды ён выцінаў і наклейваў не толькі ўсе артыкулы, а нават і самыя кароткія згадкі пра сябе ў прэсе. Мы часам пасміхаліся з гэткай яго гіпертрафаванай прагі славалюбства. А вось цяпер, успомніўшы Алеся, падумалася, што ў нейкай з сваіх сутнасцяў успаміны заўсёды ёсць тым самым Алесевым сшытпкам. Безумоўна, і мае таксама...
    •kkk
    Пасля ўцёкаў Алеся Асташонка ў Кіеў ягонае месца ў нашым кабінеце і штатную адзінку ў бухгалтарскіх каштарысах заняў Леанід Галубовіч...
    Леанід стаў знакамітым адразу пасля першай паэтычнай кнігі “Таемнасць агню” (у прыклад — адзін з лепшых вершаў адтуль):
    Прычакаўшы глыбокага снегу,
    Аб’язджаюць каня мужыкі:
    Маладому, шалёнаму бегу
    Дзве аглоблі сцінаюць бакі.
    Hi на міг не правісне ляйчына.
    He папусціцьсвабоды рука, I — туды, дзе глыбее лагчына, Да апошняга правіць рыўка.
    Вось ён — потны, загнаны, знямоглы -
    Адтугі і адчаю захроп...
    Заўтра стане пакорна ў аглоблі I без пугі не пойдзе ў галоп.