Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
92.53 МБ
У адрозненне ад свайго папярэдніка, Леанід любіў аўтараў не менш за мяне. Таленавітага мог запрасіць у госці ці паехаць да яго на вёску. А вось замежную літаратуру і філасофію не надта каб любіў. Хаця гэта як быццам і не мела асаблівага значэння, бо Леанід узначаліў аддзел паэзіі, але...
Рэч у тым, што да мяне ў рэдакцыйны пакой раз-пораз завітвалі філосафы, культуролагі, інтэлектуалы розных кшталтаў з бясконцымі размовамі. А Леанід, нягледзячы на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, заставаўся чалавекам вясковай культуры (пра што сам пісаў не аднойчы) і адэптам тады яшчэ татальна вясковай беларускай літаратуры. He складана здагадацца, што ў сітуацыі нашых мудрагелістых сумоўяў ён пачуваўся не надта ўтульна. I, бывала, помсціў нам у сваіх з’едлівых зацемках. Хаця як чалавек шчыры і самакрытычны пісаў і такое:
“Мяняю стары перакідны каляндар 1996 года на новы. Натрапляю на такія запісы. “Трэба хоць што-небудзь прачытаць з Гегеля! Сорамна перад В. А.”. “Усё-ткі — прачытаць Гегеля!”. “Неабходна прачытаць Гегеля".
Усё гэта на працягу тыдня...
Прачытаў Гегеля. “Навуку логікі”. He зразумеў...”
(Тут і далей цытаты з кнігі “Зацемкі з левай кішэні”.)
Леанід не ведаў, што Гегель зусім не мой філосаф, але вяселіць тут іншае. Ён думаў, што варта змусіць сябе адкрыць філасофскую кнігу — і ты адразу зможаш яе чытаць, як кнігу прозы ці паэзіі.
Між тым, Леанід быў сапраўдным філосафам, як яго (і мой) любімы Васіль Розанаў, прынамсі, у “Апалых лісцях”. Вярэдлівы одум над сэнсам быцця і чалавека ў быцці ніколі яго не пакідаў ні ў вершах, ні ў паэтычна-філасофскіх зацемках. Прыкладам хай будзе хаця б вось гэтая, не аднойчы рознымі аўтарамі цытаваная, карацелька:
“...адно з двух: альбо ў нас ёсць філасофія, альбо ў нас няма Акудовіча...”
Вясковец, электрык, Леанід Галубовіч у маладосці настолькі захапіўся алкагольнай вабай, што, як і Міхась Стральцоў,
патрапіў у ЛПП (лячэбна-працоўны прафілакторый). Пакуль сядзеў (працаваў) ля Капыля пад аховай назіральнікаў, мінскае выдавецтва “Мастацкая літаратура” выдала яго кнігу “Таемнасць агню”, якая адразу сталася літаратурнай падзеяй. 3 радаснай нагоды Леанід раздабыў “фугас” (вялікі буталь) з як бы вермутам і пачаў чытаць вершы пацыентам, медсёстрам і нават самому “доктару”. Зразумела, яго чакала б не абы-якое пакаранне, каб назаўтра брат не прывёз запрашэнне ў Маскву на нараду маладых пісьменнікаў...
А потым ён зненавідзеў чарку, скончыў у Маскве вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце і ўсёй сваёй істай абрынуўся ў паэзію. Уласна, калі не лічыць жонкі і дачкі, дык у яго, акрамя паэзіі, нічога і нікога не было. Знакамітыя “Зацемкі з левай кішэні” выглядаюць таксама не столькі прозай, колькі вершамі ў прозе.
Хаця мы былі блізкімі і ў сваім рэдактарскім кабінеце разам выкурылі не адну скрыню танных цыгарэт, я не адважыўся б назваць яго сябрам. I рэч тут не ўва мне. Хутчэй за ўсё, ён проста не меў таленту сяброўства. Разам з тым я паважаў яго, як мала каго яшчэ. Была ў ім, калі заўгодна, нейкая анталагічная глыбіня і моца. А яшчэ — экзістэнцыйныя шчырасць і адвага.
Дарэчы, пра цыгарэты:
“Хацеў пазычыць грошай на блок танных цыгарэт у каго-небудзь з рэдакцыі. Hi ў кога няма. I гэта насампраўдзе.
Але ж нейк жывём, пры ўсім тым і часопіс час ад часу выходзіць. За якія шышы — адзін Бог ведае... Такая ўжо дзіўная краіна выпала для жыцця і выжывання.
— Дай цыгарэту, Валянцін...
Працягвае апошнюю. Дымім... Думаем... Пішам...”
Праз нейкія паўгадзіны пасля нашага прыходу на працу кабінет ужо быў поўны цыгарэтнага дыму. I так з дня ў дзень. Але, калі ў Леаніда паўсталі сур’ёзныя праблемы з страўнікам, прапанаваў:
— Валянцін, давай разам кінем паліць.
Я адмовіўся, а ён кінуў.
Потым Леанід кінуў пісаць вершы. “Пасля 40 год пісаць вершы сорамна”, — сказаў. Тут я ўжо цалкам з ім пагадзіўся.
Леанід яшчэ выдаў кнігу паэзіі, якую так і назваў “Апошнія вершы”, — і стрымаў слова.
— Піць кінуў, курыць кінуў, вершы пісаць кінуў. Застаецца яшчэ адмовіцца ад сексу, і што тады ў цябе чалавечага застанецца? — пакепваў я.
— Вершы ў сне сняцца, — сарамліва тлумачыў ён.
Відаць, з той жа прычыны Леанід не прамінаў ніводнай рэдакцыйнай вечарыны, якіх у нас хапала. I часам было заўважна, што, надыхаўшыся алкагольнай пары, ён відавочна весялеў. Пэўна, наступная зацемка і была напісаная пасля адной з нашых вечаровых забаваў:
“Акудовічзадобрым кампанейскім сталом можа піцьусёбез разбору: самагонку, гарэлку, віскі, каньяк, віно, пэпсі, чай, каву, мінеральную ваду і проста ваду з-пад крана, калі толькі нешта з гэтага пераліку наліта ў ягоную чарку...
— Валянцін, — часам просіш, — паберажы здароўе...
— На жаль, нічога вечнага няма, — няўзнак буркоча ён, развіваючы з безнадзейным у філасофіі, але ўдзячным слухачом сваю ідэю-фікс, што чалавека па сутнасці не было, няма й не будзе, а расхваляванаму, напітаму і ашаломленаму суразмоўцу потым безапеляцыйна даводзіць, што таго ўвогуле ўжо й цяпер няма... сёння, вось тут... пустое месца...
I таму нічога не застаецца, як пагаджацца, самнамбулічна раскрываць рот і ківаць няўпэўненай галавой...
Прыгледзішся ўважліва збоку — і сапраўды чалавека поруч з Акудовічам няма... А Валянцін ёсць! Ён зноўпадымае нечым налітую чарку, і да слёз не хочацца верыць, што аднойчы не будзе й яго”.
Р. S. Прамінула дванаццаць год. Ужо даўно не было “Крыніцы”, і з Леанідам мы сустракаліся гады ў рады. Таму не ад яго,
а з медыя даведаўся, што ў Галубовіча рыхтуецца зборнік новых вершаў.
“Што ты, Лёня, нарабіў?! схапіўся я за галаву. — Сам разбурыў адзін з найбольш адметных міфаў беларускай паэзіі... Адчуваючы, што лепшыя вершы табой ужо напісаныя, ты ахвяраваў прагай вершапісання дзеля чысціні і цноты паэзіі. I хіба яшчэ адзін зборнік вершаў варты той ахвяры?!”
Пра гэта і сказаў на прэзентацыі кнігі. Толькі што з тых маіх словаў?
Міфа няма!
***
Сярод постадяў, што я рыхтаваў для “Крыніцы”, вылучу Ігара Бабкова і спынюся на абавязковай у такім фармаце гаворцы з аўтарам.
Ігару Бабкову трохі за трыццаць. Ён нарадзіўся і вырас у Гомелі. Скончыў БДУ (факультэт філасофіі) і там жа аспірантуру. Жанаты. Жонка прыгожая, завуць — Вольга. Любімы напой Ігара — кава. 3 моцных напояў аддае перавагу добраму віну (каньяком таксама не грэбуе). Гарэлку не любіць і ўжывае толькі ў скрайніх і безвыходных сітуацыях. На пачатку кожнай вясны пачынае марыць пра вандроўку на байдарках.
Магчыма, галоўнай падзеяй сваёй творчай біяграфіі лічыць кнігу паэзіі “Solus Rex”, за якую ТВЛ адразу ўзнагародзіла яго Гліняным Вялесам... Верагодна, Ігар мае рацыю, і гэта сапраўды так. Хаця як на мяне, дык ягоныя эсэ і артыкулы, надрукаваныя ў “Нашай Ніве’’ і “ЗНО”, важаць ніяк не менш, а, бадай, і больш, чым паэтычны зборнік.
Бабкоў-празаік з яго нешматлікімі апавяданнямі пакуль застаецца ў засені Бабкова-філосафа і паэта. Фармальна гэта цалкам слушна, але я не выключаю, што менавіта ў прозе яму наканавана здзейсніцца па максімуме.
Я не ведаю, ці марыў Томас Стэрнз Эліят аб вандроўцы па Тэмзе і як ён ставіўся да кавы і віскі, але калі аднойчы ўздумалася
спраецыраваць Ігара Бабкова на каго-небудзь з вялікіх, дык адразу згадаўся паэт, тэарэтык, крытыкТомас Стэрнз Эліят...
—	Ігар, цяпер, калі вы пазнаёміліся з прадмовай да нашай гаворкі, паспрабуйце яе адрэдагаваць: дапоўніць, скараціць, удакладніць.
— Усялякае параўнанне абавязвае, Валянцін.
Вы напісалі гэтыя словы, і я ліхаманкава пачаў прыгадваць, “што мяне чакае наперадзе”. Восем гадоў працы ў банку, Нобелеўская прэмія, раман з сакратаркай, якая маладзейшая за мяне на сорак гадоў. Дысертацыю я напішу, але не абараню, гэтазразумела. Застаецца высветліць, хто ў нас Джойс, хто Паўнд, а хто Уільям Батлер Ейтс.
Калі казаць сур’ёзна, гэткія праекцыі непазбежныя і недастатковыя. Бо кожная асоба, кожнае жыццё мае свой pattern, як сказаў бы Эліят, і гэты pattern збольшага імперсанальны. У юнацтве мы яго прадчуваем, мы яго шукаем — і тады паўстаюць гэтыя праекцыі. Старыя грэкі звалі гэта конам — без усялякага вонкавага наканавання, і ніхто не адчуваў яго лепей, чым старыя кітайскія паэты.
Тое, што вы вырашылі пераказаць паспалітаму чытачу, — гэта біяграфічныя звесткі, факты — па-за кантэкстам тае цэласнасці, што іх арганізоўвае, у якой гэтыя звесткі набываюць сэнс і значэнне. Таму я б не хлусіў, калі б сказаў, што ўсё гэта — няпраўда, ці, дакладней, — адно шкло, праз якое можна зазірнуць у маё жыццё. Але жыццё — гэта не шкло.
Мой кон — метафізіка (а не інтэлектуалізм), у самым шырокім сэнсе, ажно да рэлігійнага (я чань-будыст паводле “веравызнання”).
Таму Томас Стэрнз са сваімі жахлівымі прароцтвамі канца свету для мяне адно перафраза постхрысціянскай секулярызаванай містыкі — рацыянальнай дарэшты і ў той жа час ненавіднай да рацыянальнага. У гэтым сэнсе параўнанне з Эліятам тыпалагічна няслушнае: тое, штоў мяне пісалася, — гэта метафізічны экспрэсіянізм, угрунтаваны ў іншым светаадчуванні. Рэч яшчэ і ўтым, што я быў выхаваны на традыцыі нямецкага рамантызму: метафізіцы — экспрэсіянізму. Постаці Гёльдэрлін — Рыльке — Тракль — Цэлан для мяне надзвычай істотныя, можна сказаць, сакральныя.
Зрэшты, я, напэўна, у тым узросце, калі гэтыя праекцыі перастаюць паціху што-колечы значыць, калі ты апынаешся сам-насам з сабой, з сваім жыццём.
(...)
—	3 усіх беларускіх літаратараў, якіх я ведаю, вы, бадай, адзіны, хто мог бы сёння напісаць інтэлектуальны раман. Магчыма, я памыляюся, іяшчэ нехта здольны на нешта падобнае. Богямуўпомач. Але кожны, хто возьмецца за гэтую справу мусіць не толькі хацець яе зрабіць, ён мусіць мысліць якдыхаць, адыхаць як мысліць.
Зрэшты, я тут не маю намеру распавядаць пра сваё разуменне інтэлектуальнага рамана. Мая задача — запытацца, што думае пра інтэлектуальны раман Ігар Бабкоў і калі ён яго напіша?
— Тое, што я думаю пра інтэлектуальны раман, я ўсё роўна не патраплю вам сказаць. Бо думанне пра інтэлектуальны раман і ёсць інтэлектуальным раманам. У першых чатырох раздзелахтрэба разабрацца, чым ёсць думанне як такое, потым даследаваць праблему інтэлекту і ягоных межаў, недзе напрыканцы сказаць штосьці пра раман як жанр, а ў пасляслоўі прызнацца, што аўтара няма і ніколі не будзе.