Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
92.53 МБ
Я пішу (скажу шчыра) проста раман, а напішу яго, калі ён сам напішацца.
(...)
— Вышэй я казаў, што пакуль толькі ад вас чакаю інтэлектуальнага рамана. Але вы /' адзін з нямногіх маладых інтэлектуалаў з кім можна звязваць спадзевы на развой беларускай філасофіі. Апошнім часам вы зноў сталі пісаць, скажам так, філасофскія тэксты, што не можа не цешыць. Толькі цяпер, пасля татальнай паразы нацыянальнага руху, для мяне філасофскія тэксты міжволі параўноўваюцца з дахоўкай на доме, ад якога не тое што крокваў і сценаў, а і падмурка амаль не засталося. Чарапіцу робім, а класці няма на што. Магчыма, ды і напэўна, мой песімізм залішне гранічны... Тым не менш вось вам апошняе пытанне: праблема філасофскага (інтэлектуальнага ўвогуле) тэксту ў сітуацыі адсутнасці нацыянальнага тэксту.
— Я не ўпэўнены, што вашая метафара мае рацыю. Філасофія не пачынаецца з глебы, не будуецца ад падмурка. Я адразу прыгадваю славутае вызначэнне Андэрсэна: нацыі як “уяўленыя супольнасці". У гэтым сэнсе нацыянальны тэкст і нацыянальнае (?) мысленне паўстаюць, наадварот, не ад падмурка, а ад даху. Усялякае мысленне (і беларускае тут не выключэнне) грунтуецца на ўніверсалізацыі ўнікальнага. I праблема беларушчыны не ў тым,
што яна неўгрунтаваная ў глебе, а ў тым, што праблема “глебы” не ставіцца падпытанне, не ўніверсалізуецца. I наадварот, універсальныя катэгорыі не зводзяцца на зямлю, не бяруцца “тут і цяпер”, як катэгорыі нашай сітуацыі і нашага мыслення.
Зрэшты, праблемы філасофскага тэксту ні для беларускай, ні для якой іншай еўрапейскай культуры не існуе. Усе мы думаем па-грэцку. Традыцыя еўрапейскага мыслення складаецца з каласальнай колькасці тэкстаў. Што толькі не прадумвалася цягам гэтай традыцыі, на што толькі не звяртала сваю ўвагу мысленне! Якіх кшталтаў і стыляў, якіх формаў і дыскурсаў яно не прымала. Як Пратэй, яно пераўтвараецца разам з спакменямі, застаючыся заўсёды ў іхнім цяні. I сёння, здаецца, ніхто не мае ілюзіі, што мысленне, філасофія — гэта сукупнасць усяго гэтага.
Філасофія — гэткая вечная магчымасць, альбо, як пісаў Гайдэгер, “ціхая ўлада магчымасці”.
А што можа быць лепшым за магчымасць?
Р. S. 21 год таму ў прадмове да гэтай гутаркі з Ігарам я выказаў меркаванне: “He выключаю, што менавіта ў прозе яму наканавана здзейсніцца па максімуме”.
Ці не праўда — як у ваду глядзеў.
Мне не было праблемы надрукаваць у тыднёвіку “Культура” матэрыял з нагоды юбілею (50 год) Алеся Разанава, бо пакуль яшчэ сам заставаўся намеснікам галоўнага рэдактара. Ніхто не запярэчыў і супраць дзіўнай, як для юбілею, назвы тэксту: “Біце нашы вітрыны, Паэт” (Школа Бум-Бам-Літа прызвычаіла кіраўніцтва да ўсялякага...).
Вечарам у самым вялікім пакоі рэдакцыі “Крыніцы” быў багата накрыты стол...
He буду пакуль тлумачыць — навошта, толькі наперад мусова трэба адцеміць некалькі момантаў. Насупраць дзвярэй у пакоі было вялізнае вакно, спінай да якога сядзеў “імяніннік”.
Я месціўся каля дзвярэй, а побач са мной чорт прынёс і пасадзіў Анатоля Сыса (ужо на падпітку).
I яшчэ... 3 вандроўкі па гарах Прыпалярнага Урала я быў прыцягнуў калісьці дахаты некалькі важкіх друзаў крышталя (на шляху апынуўся закінуты руднік). Найбольшую з іх (у памер кулака) адабраў у падарунак юбіляру.
Калі наспела мая чарга казаць віншаванне, я разгарнуў яшчэ нікім не чытаную “Культуру” і агучыў мой віншавальны тэкст:
“Неяк жартам падумалася, што Алесь Разанаў ужо не паэт, а нацыянальная каштоўнасць. Я ведаю, сам Алесь Разанаў не спяшаецца станавіцца экспанатам музея сучаснага беларускага мастацтва, ён па-ранейшаму хоча быць паэтам, гэта значыць запатрабаванай падзеяй жывога літаратурнага працэсу. Аднак тут, падобна, нічога не паробіш, паўз уласную волю Алесь Разанаў ужо даўно на вітрыне, пад шклом. Усялякі раз, калі замежным гасцям паказваюць, чаго вартая сучасная беларуская паэзія, іх найперш вядуць да вітрыны з шыльдай “Алесь Разанаў”. Тое самае адбываецца, калі беларуская літаратура гасцюе ў блізкім ці далёкім замежжы — вітрыну цягнуць з сабой...
Як мне здаецца, феномен значнасці вершаванняў Алеся Разанавазвязаны найперш зтым, што ён выявіўчацвёртае (метафізічнае) вымярэнне да гэтага трохмернай (фальклорна-сацыяльна-псіхалагічнай) беларускай паэзіі.
Гэтае павелічэнне аб’ёму беларускай паэзіі на цэлае вымярэнне і ёсць Алесь Разанаў.
Аднак, зважаючы на вершаванне Алеся Разанава як на метафізічнае, трэба ясна ўсведамляць, што ўся ягоная метафізіка скінутая ў анталогію, дакладней — у анталагічнае быццё беларускага слова. Гэта не метафізіка зорнага неба, астральных целаў, трансцэндэнцыі ўвогуле, а метафізіка гліны, каменя, зерня і самога слова.
I яшчэ... На Беларусі заўсёды было багата паэтаў, якія пісалі выдатныя вершы. Але мы маем толькі некалькі выключэнняў, калі паэт ствараў уласную паэтыку. Адно з такіх рэдкіх выключэнняў — Алесь Разанаў...
Разгорнутая гаворка пра паэтыку Алеся Разанава тут будзе і не да часу, і не да месца. Заўважу толькі, што ў яе аснове вельмі жорсткая структура, як у крышталя. Верагодна, якраз з гэтага атрымліваецца, што, увесьчасна імкнучыся быць надзённай падзеяй літаратурнага жыцця, Алесь Разанаў як бы сам, уласнымі рукамі муміфікуе сябе дзеля вечнасці. Пэўна, апошняе і падсунула мяне да думкі, што ён ужо не паэт, а нацыянальная каштоўнасць, гэта значыць тое, што не падлягае часу.
Я не пэўны, што Алесь Разанаў некалі зможа знішчыць мумію вечнасці ўнутры сябе (сваёй паэтыкі), але вось у чым я ўпэўнены, дык гэта ў тым, што ён, пакуль будзе, будзе і будзе біць тыя шыбы вітрынаўвонкі, за якія мы засоўваем яго, каб мецьдля сябе каштоўны экспанат.
Біце нашы вітрыны, Паэт! Я гатовы падносіць Вам камяні".
Сказаўшы апошнія словы, працягнуў праз доўгі стол Алесю Разанаву друзу. I ў той жа момант падхапіўся Сыс, выкруціў у мяне з рукі крышталь і з крыкам: “Я за цябе разаб’ю, Алесь”, — размахнуўся, каб кінуць яе ў вакно.
Дзякаваць Богу, нехта перахапіў яго руку, друза плюхнула якраз у самы вялікі торт, заляпаўшы кавалкамі смакаты дзяўчат, а Сыса мы натоўпам ледзьве вытаўклі за дзверы рэдакцыі...
***
He ведаю, як і з чаго так сфармавалася мая чалавечая канстытуцыя, толькі я быў (і застаюся) адораны ўмельствам захапляцца людзьмі — жанчынамі і мужчынамі. Хаця мужчынамі — больш і часцей.
Можа, яно ў мяне было і раней, толькі ўпершыню заўважыў за сабой такое, калі пачаў хадзіць у горы. Маім настаўнікам і кіраўніком быў Аляксандр Латакурскі. Потым ён зрабіўся першым майстрам спорту Беларусі ў нашым відзе турызму.
Высокі, дужы, вясёлы, жыццядайны... Усё, што ён толькі мог зрабіць сам, ён сам і рабіў, ніколі нават не зважаючы, што ягоны
наробак у многіх сітуацыях мог быць болыны, чым усяго нашага хаўруса разам. I гэтак што ў гарадскім жыцці, што ў гарах.
Напэўна, маё захапленне моцна кідалася ў вочы, бо сябры нават пачалі раўніва папікаць: маўляў, ну што ты бачыш у ім такога? Мужык як мужык. А ў дадатак яшчэ нагадвалі пра заганы майго куміра, на якія я не зважаў.
Я нічога не казаў у адказ, бо словамі такое захапленне чалавекам не тлумачыцца. Як каханне, як сяброўства, як любоў да бацькаўшчыны...
Мінаюць гады, захапленне, як кожная эмоцыя, пакрысе ацярушваецца долу. А вось павага і ўдзячнасць застаюцца...
Паміж майстрам спорту Аляксандрам Латакурскім і паэтам Уладзімірам Някляевым няма ані каліўца падабенства, але неяк весела падумалася: каб я быў жанчынай, дык, напэўна, закахаўся б у Някляева. Настолькі быў ім захоплены, апынуўшыся ў “Крыніцы”.
Відаць, ён гэта хутка адчуў і адгукаўся прыязню. He аднойчы распавядаў сам-насам рознае такое, што не кожнаму другому можна было распавесці. Здаралася, пасля агульных пасядзелак у рэдакцыі мы заставаліся ўдвох да глыбокай ночы. Размаўлялі пра ўсё, найбольш пра літаратуру. Бывала, ён чытаў новыя вершы. Амаль ніколі моцна не спрачаліся. Дарэчы, аніяк не пляткарылі — у нас абодвух гэтага не было. Некалькі разоў ён нават адвозіў мяне дахаты на таксоўцы, бо для гарадскога транспарту было ўжо запозна, а тады сваіх грошай на таксі я не меў.
Агулам кажучы, у тую пару мне з ім было фантастычна ўтульна і свабодна, нягледзячы на тое, што я і блізу не меў пачуцця роўні з ім.
Значна пазней, пасля эміграцыі Някляева ў Польшчу, рушэння ў Прэзідэнты, зняволення, турмы, судзілішча я неяк напішу, што сярод беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Някляеў мае, відаць, самую багатую на падзеі біяграфію. А яшчэ і талентаў лёс нагрузіў яму ў дарогу праз жыццё цэлае бярэмя.
Някляеў таксама вучыўся ў Літаратурным інстытуце і таксама не застаўся ў Маскве. Пісаў вершы па-руску, аднак нехта з мэтраў расійскай паэзіі пераканаў, што яму трэба вярнуцца да роднай мовы. Яго паэмы ў свой час мяне неверагодна ўражвалі, а “Індыя” і па сёння застаецца любімай. Гэта пры тым, што яго лепшай паэмай мне бачыцца “Ложак для пчалы”. I не толькі ў яго, але і ва ўсёй беларускай паэзіі, калі пачынаць адлік пасля “Новай зямлі” Якуба Коласа.
А яшчэ, пакуль Някляеву не забаранілі эфір, ён настварыў столькі тэкстаў-хітоў для песень, што не пералічыць. Між іншым, некаторыя, як ‘Туляць дык гуляць”, зрабіліся народнымі.
3 партыйнай трыбуны Някляеўчытаў свае пафасныя вершы генеральнаму сакратару ЦК КПСС, у часы “перабудовы” стварыў два ўнікальныя часопісы пад адной назвай “Крыніца”, у дадатак узначаліў тыднёвік “Літаратура і мастацтва”, а неўзабаве быў абраны яшчэ Старшынёй саюза пісьменнікаў Беларусі (на той час гэта была вельмі важкая пасада).
Натуральна, такая абсалютызацыя літаратурнай улады мала каму падабалася. Між іншым, нам таксама, бо за мноствам справаў Някляеў амаль забыўся на часопіс. Натуральна, мы і без яго ўпраўляліся, толькі нам да таго ж зарплату перасталі плаціць. Карацей, усё гэта, як і шмат чаго іншага, урэшце спарадзіла цэлы суплёт розных бедаў. Аднак пра гэта трохі пазней...
Р. S. Бадай, найлепш з тых начных чытанак запомніўся (натуральна, толькі сэнсам запомніўся) вось гэты верш:
У пакоі, замглёным ад дыму,
Непрытомным амаль ад віна,
Трое поўныя шклянкі падымуць I налітае вып’юць да дна.
Утаропяцца ў сцены. Запаляць.
Вочы ў вочы няўтульна зірнуць.
Hi за што не зачэпіцца памяць I яны наліваюць і п’юць.
Трое — з Менску, з Бярэсця, з Гародні -