Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
92.53 МБ
Справа, відаць, у тым, што Андрусь насамрэч быў (як найменей — трохі) геніяльным. Гэтае досыць рызыкоўнае азначэнне цяжкадавесці простай канстатацыяй, толькі чытача не аднойчы скалане ад слова, радка, думкі, вобраза, якіх ён ніколі не сустрэне ў проста таленавітага літаратара. Прынамсі, са мной падобнае здаралася раз-пораз, працытую хаця б эпітафію на помнік, якую Андрусь падрыхтаваў сам сабе, калі яму не было яшчэ і дваццаці гадоў: “Мяне заўсёды мучыла пытанне: у чым сэнс смерці? Цяпер я ведаю, а вы — не”.
Дарэчы, мяркую, Андрусьбыўпэўны, штоўкожным разеягокніга некалі з'явіцца. Звернем увагу на адзін з апошніх запісаў у дзённіку:
"Мы жывем аднойчы. У любы момант можа здарыцца што заўгодна: трамвай... Я жыву толькі для тых, хто вакол мяне: бацькі,
сябры. А яшчэдля таго, каб напісаць КНІГУ. Уёй павінна быць пра ўсё: пра свет і пра Сусвет, пра Беларусь, пра каханне. ПРА ЎСЁ. Калі я не змагу гэтага зрабіць ці не паспею, я абавязваю таго, хто чытае гэтыя радкі, паспрыяць стварэнню такой кнігі ці напісаць яе самому: шмат хто з маіх знаёмых можа.
Прывітанне з таго свету".
Цяпер, калі ўсё гэта здарылася — і смерць, і кніга, я думаю, што, можа, інакш яно і быць не магло. Можа, толькі так, праз смерць, ён і мог спраўдзіць уласную Кнігу як самую вялікую мару свайго жыцця.
***
Акрамя Бяздонкі, мы выпраўляліся на Нёман (у розныя месцы), Вяллю, Іслач, Радашковіцкае вадасховішча, Вязынку... Між іншым, там у лесе побач з водаканалам на адной з яшчэ нядаўніх вандровак мы абмяркоўвалі маю чарговую прыдумку: “Што (хто) будзе, калі чалавека ўжо не будзе?”
— Мы ўжо навучыліся жыць без Бога, — казаў я. — Цяпер нам трэба будзе навучыцца жыць і без чалавека. Бог і чалавек — гэта спараджэнне метафізічнай цывілізацыі, якая доўжылася тысячагоддзямі. Але на нашых вачах яна саступіла месца тэхналагічнай цывілізацыі. Цяпер спрэс пачынае дамінаваць не дух, а лічба. Алічбаваны дазвання чалавек будзе нечым зусім іншым ад уласна чалавека. Ён нават паміраць не будзе, а толькі абнуляцца.
Гаворка была надзвычай плённай. А суплёт прапанаваных варыянтаў будучыні без Бога і чалавека цешыў сваёй эўрыстычнасцю. Шкада, што ўсё тое нагаворанае маладыя валацугі не запісалі на свае лічбавыя кайданкі...
Натуральна, шмат (і шмат) чаго яшчэ просіцца быць згаданым, бо кожная вандроўка — гэта заўсёды прыгоды. Аднак паводле рэгламенту маіх хронік я ўжо мушу спакваля згортваць свой аповед не толькі пра “Філасофскія вандроўкі”, а і пра сам калегіюм.
Разам з тым мяне ніхто б не зразумеў, каб я хаця б і ў жанры статыстыкі не нагадаў пра агульны плён нашай працы.
На пачатку гаворкі пра калегіюм я казаў пра фантастычны корпус выкладчыкаў аддзялення “філасофія/літаратура”, але ж і студэнты былі не зломкі. Яны стварылі (паасобку ці калегіюмскімі хаўрусамі) пяць часопісаў (“Паміж”, “Праўнік”, “Палітычныя сферы”, “Макулатура”, “ПрайдзіСвет”), чатыры з якіх (акрамя “Праўніка”) існуюць і сёння...
Выдалі каля паўсотні кніг паэзіі, прозы, эсэістыкі...
Ніводны нацыянальны конкурс, улучна з Гедройцсш, за гэтыя гады не абмінуў іх увагай... Я ўжо не кажу пра актыўны ўдзел нашых студэнтаў у самых розных інавацыйных праектах краіны (Глеб Лабадзенка далёка не адзіны таму прыкладам). Што да персанальна таленавітых паэтаў, празаікаў, мысліўцаў, якія пачыналі свой творчы шлях з калегіюма, то і распачынаць не буду, хаця вельмі карціць лічыць іх ды пералічваць. (Прабачце, мае дарагія.)
Наастачу наўмысна пакінуў згадку пра яшчэ адзін надзвычай важны праект, які быў запачаткаваны і шырока разгорнуты ў фармаце нашага аддзялення. Я маю на ўвазе “Перакладніцкую майстроўню” Андрэя Хадановіча. Менавіта тут, пад яго настаўніцтвам, пачала фармавацца новая школа беларускага перакладу.
"кіек
Адной з самых таленавітых перакладчыц гэтай школы выявілася Марыйка Мартысевіч. Толькі я вылучыў яе сюды з іншай нагоды. Марыйка напісала цудоўную паэмку пра нашыя палявыя даследзіны метафізікі, і я ніяк не мог знябыць яе ў архіве.
Дарэчы, яна ніколі не была з намі ў “філасофскіх вандроўках”, але я не ўяўляю, каб хто яшчэ настолькі дакладна і паэтычна пераказаў усю паэзію і ўсю мысліўнасць нашых сябрынаў ля вандроўных вогнішчаў. Між іншым, і побытавую рэальнасць таксама.
Мне трохі няўтульна ад гіпертрафаванай апалагетыкі кіраўніка хаўруса, якую не зніжае нават гуллівы посмех аўтаркі,
ды што тут паробіш — не адмаўляцца ж з гэтага ад такога бліскучага тапаграфічна-іранічнага тэксту.
НОЧ НАД БЯЗДОНКАЙ
Добра ў роднай старонцы: лясы і азёры!
Пахне, пахне чаборам — куды ні пакроч. Але вось паказаліся поўня і зоры — на Бяздонку спусцілася ціхая ноч.
Ды не спаў тлумны табар, што ў часе вандроўкі заблукаў і да рання тут лагерам стаў: хто спяваў, хто ў намёце нацягваў вяроўкі, хто ля вогнішча сеў, сузіраючы стаў.
Добра бавілі вечар: гарбата, дэбаты — аж да ночы цягнулася іх гамана.
Раптам сціхлі ўсе. Ўзняўся юнак і заўзята ён прамову пачаў: “Словы — гэта мана.
Гэта звада й ваба ў любыя часіны, але конаўку мушу ў гэты ўліць вадаём. Мушу слова сказаць пра таго, каму вінны гіпертэкст “Беларусь’’ існаваннем, быццём...
Наш настаўнік, сэнсэй, рэбэ, гуру і цьютар нас сабраў у калеж, ешыбот, мэдрэсэ, расказаў, як прымусіцьда думкі камп’ютар, хто такі Бадрыяр, што такое эсэ, навучыў ужываць простых словаў, якія пачынаюцца з пост-, а ў канцы маюць -ізм... Ў самым сэрцы сваім захаваў на вякі я Позірк з-пад акуляраў задумлівых прызм.
I цяпер, што б ні вёрз я з трыбунаў Еўропы
I якімі б ні смеціў ідэямі друк, Памятацьму заўжды запаветныя тропы I фігуры ягоных мысленчых навук.
Далікатна адсутны ў Свіслачы й Менску, спляжыць ён Бабілён і разбурыць Парыж, падсвядомасць сваю прычасаўшы па-венску, прагрыміць ён. Імя яго будзе паміж
іншыхслаўных імёнаў. I кожнай паненцы і хлапцу ад Камарына да самаго
Астраўца будзе знана яно. Кожны энцыклапедычны даведнік пачнецца з яго...
Хай жа форма ліецца і думка вядзецца, не ссякае хай веды сакральнай рака, хай жа дбаюць пра нас яго розум і сэрца: будзе ён — значыць, будзе стаяць і БК!"
Як адна зарыдалі натхнёна паэткі, рускамоўны празаік не пратаў слязы, а філосаф працягваў: “Хай нашы палеткі агарнулі ментальнай зімы маразы,
Хай эліты ў аблудзе прыслужваюць Будзе, не патрэбны хай масам нябыт і дарма, дыскурс будзе трываць, як нагадваць нам будзе сціплы геній яго, што нічога няма!”
Сціплы геній не чуў. Адышоў па патрэбе у азёрны аер пастаяць, папаліць...
Ён стаяў і глядзеў, як у чэрвеньскім небе, небасхіл працінаючы, знічка ляціць.
To не зорка Венера не ўзышла над зямлёю, не Канкорд прызямліўся на родных палях, гэта Гайдэгер сам светазарнай стралою у Нішто цвёрда крэсліў адвечны ім шлях.
2004-2005 гг.
Шаноўнаму спадару Валянціну,
на дзень заканчэння БК — з падзякай за тое, што ён ЁСЦЬ! Марыйка, 25 траўня 2005 г.
Дарэчы, хаця з “Марыйчынага” курса адно некалькі чалавек было ў “філасофскіх вандроўках”, але паводле колькасці таленавітых літаратараў курс апынуўся ці не самым багатым: Марыя Мартысевіч, Андрэй Адамовіч, Мікола Кандратаў, Аксана Спрынчан, Віка Трэнас, Зміцер Плян... Да таго ж яны вырабілі не адзін, а два нумары часопіса “Паміж” (перадусім дзякуючы імпэту і высілкам Аксаны Спрынчан)...
Р. S. Гады тры таму калегіюм апынуўся ў сур’ёзным рэсурсным крызісе. Ранейшыя нашы дабрадзеі ці самі збяднелі, ці аддалі перавагу іншым грамадскім праектам. 3 гэтага ў нас паўстала праблема, як хоць чым кампенсаваць працу выкладчыкаў. Натуральна, мы шукалі выйсце, але пакуль было трывожна... I маркотна на душы.
У гэтыя дні мне нечакана патэлефанавала Таццяна Чыжова і прапанавала: “Мы з Лідай Міхеевай хацелі б з вамі сустрэцца...”
Сустрэліся. Яны працягнулі надрукаваны ліст і ў дадатак капэрту. Ліст перадрукоўваю без зменаў.
Шаноўны сп. Акудовіч!
Даведаўшыся пра недахопыфінансавання аддзяленняфіласофіі і літаратуры Беларускага калегіюма, мы не можам заставацца ўбаку ад гэтай сітуацыі. Таму мы звяртаемся да Вас з просьбай прыняць наш сціслы ўнёсак, які, як мы вельмі спадзяемся, можа дапамагчы працягнуць працу аддзялення пад Вашым кіраўніцтвам хаця б на бліжэйшы час.
Нягледзячы на тое, што гэтыя сродкі не пакрыюць паўнавартасную працу з запрошанымі лектарамі і г. д., мы ў першую чаргу хацелі б падтрымаць аддзяленне і яго асноўны курс па сучаснай філасофіі і літаратуры.
Будзем вельмі ўдзячныя за магчымасць зрабіць гэты ўнёсак і спадзяемся, што ў бліжэйшы час сітуацыя з фінансаваннем выправіцца!
Былыя навучэнцы Беларускага калегіюма, суполка інтэлектуальных беларускіх блогераў, Беларуская філасофская прастора, часопіс “Прасвет”
Зразумела, нічога такога я і думаць не думаў і чакаць не чакаў. Таму банальна перапалохаўся: што рабіць? Да таго ж яны ўсе і самі ў нішчымніцы. Замахаў рукамі — не, не, не...
He дапамагло.
3 капэртай у руках адвярнуўся, бо ад хвалявання вочы ўзмакрэлі.
★ ★★
I наастачу...
Адвучыўшы адзін з першых набораў, кіраўніцтва Беларускага калегіюма зладзіла развітальную вечарыну, якую мы на замежны манер называлі “party” (груба кажучы, сціплы п’янтос выкладчыкаў з студэнтамі). Дзея адбывалася ў бібліятэцы “Юнацтва” і таму не магла задоўжыцца. Натуральна, душы выкладчыкаў, узнёсла развярэджаныя адукацыйным поспехам, патрабавалі працягу свята. Балазе, побач была пустая кватэра аднаго з кіраўнікоў калегіюма. Туды мы і скіравалі прафесарскім крокам. Між іншым, я ў руках трымаў ружу — першую ў жыцці кветку, падораную мне студэнтамі (студэнткамі).
Адвеку вядома, што вельмі добра доўга не бывае. Перад нашым сыходам упрочкі з кватэры насунулася такая залева, што носу з хаты не высунуць. А пакуль чакалі літасці нябёсаў, спыніў хаду транспарт — і мае калегі вырашылі заначаваць у сябра. А я пайшоў, не даслухаўшы ўпрошванняў таксама застацца.
Узяў ружу і пайшоў...
Ад метро “Пушкінская” да маёй кватэры ва Уруччы было гадзіны тры-чытыры пешага ходу. Толькі для мяне гэта не было праблемай. У тую пару я яшчэ любіў вяртацца дахаты пешшу праз начны Мінск хоць з якой далечыні. I ні разу не спакусіўся на ўгаворы мілажальных кіроўцаў хаця б падвезці бліжэй да майго мікрараёну. А міліцыянтам, калі запынялі і пыталіся, адказваў, што я не проста іду, а іду, каб мне ямчэй думалася пра Вечнае. Бо я — філосаф...