Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
92.53 МБ
Ліля Ільюшынд: Давайце вернемся на пачатак гаворкі: чалавека няма, яго дагэтуль не стварылі. Дык ці магчыма наагул стварэнне чалавека, ці можа філасофія альбо нешта яшчэ стварыць чалавека?
— Чалавек — гэта еўрапейскі міф пра чалавека, які складваўся цягам тысячагоддзяў. Вельмі значную ролю ў міфалагізацыі чалавека як самадастатковага суб’екта адыграла юдэа-хрысціянства, дагматызаваўшы персанальную лучнасць асобы з яе трансцэндэнтным суверэнам. А вось для ментальнасці Усходу чалавек зусім не з’яўляецца такой значнай цацай (там чалавек — толькі адзін з сюжэтаў кармічнай трансфармацыі). Магчыма, якраз дзякуючы гэтаму ментальнаму досведу Усходу я без лішняга драматызму стаўлюся да сітуацыі, калі людзі будуць, а чалавека не будзе.
Хаця нам і цяжка ўявіць свет без чалавека, сябе без чалавека, бо мы выраслі ў цывілізацыі, дзе галоўнай каштоўнасцю лічыўся чалавек і ўсе ісціны, ідэалы і сэнсы трымаліся на міфе пра чалавека. Ды што паробіш, цывілізацыя чалавека скончылася. Адной з прычынаў таму — выбух камунікацыяў, які зніштожыў прастору. А без прасторы, нацыянальнай у тым ліку, чалавек немагчымы, бо ён не што іншае, як сума статычна зафіксаваных знакаў, атрыбутаў, падзеяў...
3 гэтага мой адказ на Вашае пытанне, Ліля, мусіць быць адмоўным. Але не ўсё так проста. Я вось цяпер падумаў, што, можа, мая заангажаванасць Няма якраз і абумоўленая ўтапічнай марай “знайсці чалавека”. Раней я яго шукаў у Ёсць, але там знайшоў толькі ягоную адсутнасць. Атрымліваецца, што адзінае месца, дзе чалавек можа быць, калі яго нямаў Ёсць, гэта — Няма. Можа, я прамінуўадно палову шляху, які пралягаў праз Ёсць, а калі здолею прайсці і другую, дык там, за брамаю ў Няма, і знайду тое, што шукаю?
Т. Ч.: Сітуацыя спрыяе наступнаму пытанню: што Вы возьмеце з сабою, калі пойдзеце туды? Ці наадварот, каб прарвацца ў Няма, трэба скінуць з сябе апошняе?
— Калі б я быў нудыстам, дык пайшоў бы галяком. Але паколькі я выхаваны ў цнатлівых традыцыях заходнебеларускага мястэчка, дык мне давядзецца ісці туды апранутым. За гэтым жартаўлівым адказам утоеная надзвычай сур’ёзная праблема. Бо сапраўды, перш чым рушыць у той бок, трэба паскідаць з сябе апранахі сімулякраў, што чалавецтва напрацоўвала тысячагоддзямі.
Т. С.: Магчыма, нігілізм — не проста адмаўленне, магчыма, гэта і ёсць спроба ўсё з сябе скінуць?
— Аднак не проста скінуць, а скінуць, каб лягчэй было рушыць далей. Рэч у тым, што нігілізм традыцыйна разглядаўся ў ракурсе мэты (ці сам — як мэта, ці — з якой мэтай). У той час, як нігілізм — гэта сродак (спосаб, магчымасць), якім мы карыстаемся, каб расчысціць праходы праз завалы сімулякраў. Але, зразумеўшы нігілізм толькі як эфектную прыладу ў справе карчавання пабітых шашалем часу ўніверсалісцкіх сімулякраў, мы нічога не зразумеем у нігілізме як у адчайным памкненні волі да мыслення перасягнуць мяжу сваіх магчымасцяў. Паўсюднае панаванне ў XX стагоддзі нігілізму — гэта пакуль яшчэ нікім не ўсвядомленае вялікае рушэнне метафізічнага мыслення ў апошнім спадзеве прарваць аблогу Ёсць, каб паспрабаваць нарэшце наўпрост судакрануцца з вусцішшу Няма.
(Сумоўе моцна скарочанае.)
Хаця сёння падумалася: з чаго гэта тады я наперад быў пэўны, што нас там чакае менавіта вусціш, а не штосьці зусім іншае?
***
Цяпер, калі натую свае хронікі, ужо падрыхтаваны 11-ы нумар “Паміжа”.
У лепшыя часы кожны курс на заканчэнне выдрукоўваў свой нумар. Нефармальна ён лічыўся як бы калектыўным курсавым дыпломам. Натуральна, усе нумары былі абсалютна рознымі. Толькі тут я не маю магчымасці аналізаваць іх ды ацэньваць, бо галоўнае, што яны былі. I рабіліся амаль без майго ўдзелу (так я прыдумаў), акрамя кансультатыўнага і трацейскага. Што праўда, некалькі разоў перакладаў тэксты з рускай
мовы на родную. Прыкладам, невялікую постмадэрную аповесць Андрэя Адамовіча.
Але вернемся да таго фенаменальнага курса, які і вымудрыў гэтую справу з часопісам. Звычайна я не схільны вылучаць нейкі адзін набор студэнтаў перад другімі, аднак гэта ўсётакі быў асобны выпадак. Бо дзяўчаты (Т. Слінка, Т. Чыжова, А. Сідаровіч, Г. Пазюк, Т. Вабэшэвіч, Л. Ільюшына, Э. Кулеш) акрамя часопіса запачаткавалі і разгарнулі яшчэ адзін канцэптуальны праект, які шмат год упрыгожваў гісторыю калегіюма, перадусім — нашага аддзялення...
Зрэдчас з нейкай выпадковай нагоды я мімаходзь згадваў на занятках свае вандроўкі: не толькі ў гарах, але і па Беларусі. I аднойчы нехта з дзяўчат спахапіўся: маўляў, давайце мы з вамі таксама зладзім вандроўку. Хаця б на ўік-энд. Шмат хто ўмомант падтрымаў запыт, аднак я не адразу пагадзіўся. Пакуль не прыдумаў, чым нашыя вандроўкі будуць адрознівацца ад звычайных моладзевых выцечак на прыроду з намётамі.
— Г эта будуць “Філасофскія вандроўкі”, — сказаў я, калі прыдумаў. — Мы будзем не проста спяваць песні пад гітару і скакаць ля вогнішча. Мы будзем думаць пра вечнае. Пад зорамі.
Што наконт “зораў” — дык гэта была метафара. Дрэнна выспатыя, мы выпаўзалі з намётаў недзе а дзявятай гадзіне ранку і, толькі пасёрбаўшы кавы, збіраліся з дыванкамі ды спальнікамі ў зручным дзеля дыскусіяў месцы.
Але, расклаўшы свае целы ў купальніках і плаўках на беражку ля вады, мы не адразу падступаліся да справы. Спачатку я агучваў тэму нашага калёквіума (тады мы гэтым тэрмінам не карысталіся), тлумачыў, з чаго яна ўзнікла, і прасіў усіх узножыцца, каб разбрысціся ўпаасобку і недзе 20 хвілінаў самнасам медытаваць над праблемай.
Потым мы збіраліся зноў і не меней як гадзіны тры рэфлексавалі, спрачаліся ды палемізавалі...
Слухаючы самыя розныя выказванні ды развагі, дзе словаў “метафізіка”, “трансцэндэнтнае”, “універсальнае”, “амбівалентнасць”, “лакальнае” і да таго падобных было болей, чым
простых чалавечых словаў, я аднойчы ўявіў сабе, што нехта мясцовы апынуўся за кустамі і цяпер услухоўваецца...
Што ён думаў сабе, вачыма разглядаючы ўвогуле звычайны для гэтых мясцінаў хаўрус, а вушамі чуючы нешта такое, што не ўпісвалася для яго ў аніякі вербальны канон, акрамя хіба ў канон псіхлякарні...
Між іншым, дзеля першай рэфлексіі я выбраў усім вядомыя словы Канта пра зорнае неба і маральны закон. Нягледзячы на іхнюю замыленасць ад бясконцых згадак, апошняя тайніца гэтых словаў, пэўна, назаўжды застанецца рамантычнай тайніцай...
***
Доўгія зборы ў першую “Філасофскую вандроўку” ледзьве не скончыліся фіяска. Урэшце змаглі пайсці толькі восем ці дзевяць дзяўчат і ніводнага хлопца.
—	Дык што мы будзем рабіць? — запытаўся, не на жарт устурбаваны.
—	Нам вас і аднаго хопіць, — развесяліліся.
Акрамя брутальнасці самой сітуацыі (наперадзе барадаты і лысы Дыянісій, а за ім ладная гурма німфаў), трэба было камусьці ставіць намёты, цягаць і сячы для вогнішчы дровы, ды і ўвогуле ці мала дзеля чаго ў вандроўцы могуць спатрэбіцца мужчынскія цягліцы ды спрыт. Да таго ж такая гурма маладых і звабных дзяўчатак ужо сама сабой з’яўляецца не абы-якой праблемай у не вельмі адслоненых ад цывілізацыі месцах (што потым некалькі разоў крытычна выявіцца).
На маё шчасце, недзе ў перадапошні дзень дзяўчаты спакусілі некалькіх хлопцаў з калегіюма, і мы рушылі на лясное возера Бяздонка (кіламетраў сем ад станцыі “Электрасіла”), узняўшы над сабой бел-чырвона-белы сцяг.
Яшчэ раней я сказаў аматарам ды аматаркам філасофскіх вандровак, што паколькі яны ўжо дарослыя, то хай самі і вырашаюць: ці будзем нешта браць з алкагольных напояў, ці не будзем?
Аматары і аматаркі суладна пагадзіліся, што браць будзем, і нават прапанавалі набыць адзін вялікі рытуальны кубак, каб змешваць у ім трохі гарэлкі з сочывам і пускаць яго па коле ля вогнішча. А там хто колькі хоча, столькі хай і адсёрбвае. Ці толькі мочыць вусны і перадае далей.
Ідэя апынулася настолькі ўдалай, што трымалася амаль усе доўгія гады філасофскіх вандровак. Было ў руху рытуальнага кубка па коле нешта сакральнае, што лучыла нас і міжсобку, і з мудрасцю старых грэкаў (хаця тыя і разбаўлялі не гарэлку, а віно).
А яшчэ ў нас былі Ганна Пазюк і Таня Чыжова з гітарай. Ах, як яны цудоўна спявалі! I што не менш істотна, яны спявалі тыя песні, якія мы ўсе прагнулі бясконца слухаць. Шалкевіч, Вольскі, Камоцкая, Мельнікаў, Вайцюшкевіч, Бартосік...
Звычайна разыходзіліся па намётах амаль пад ранак, і таму пачыналі мысліўныя практыкаванні не зусім бадзёрымі, хаця, наколькі памятаю, гэта ані не замінала інтэлектуальным прарывам і эўрыстычным вынаходніцтвам...
Першая вандроўка апынулася настолькі ўдалай, што далей у нас праблемаў з жадаючымі не было. Больш за тое, пакрысе да нас пачалі далучацца дарослыя. Бывалі з намі Вольга Калацкая, Андрэй Хадановіч, Зміцер Серабракоў, Юрась Барысевіч, Ігар Бабкоў, Сяржук Мінскевіч, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Аксана Спрынчан, Ігар Логвінаў...
Хто б спыніў мяне... Бо часам нас і каля трох дзясяткаў збіралася.
Прыдумаўшы “Філасофскія вандроўкі”, мы планавалі выбірацца з Мінска раз на месяц, пачынаючы з канца красавіка і да пачатку кастрычніка. Першы сезон заданне амаль вытрымалі, але з гадамі гэтая рэгулярнасць усё больш заўважна парушалася. Хаця колькі там разоў на год яшчэ доўга хадзілі.
Бывала, што каманда выбіралася і без мяне, паколькі мне мус было прысутнічаць у іншых месцах.
Так было і тады, калі я не змог разам з усімі адкрываць на Бяздонцы чарговы сезон “філасофскіх вандровак”, бо выступаў
у Варшаве на нейкай канферэнцыі. Студэнт другога курса Андрусь Белавокі таксама не змог паехаць разам з усімі, але ён так любіў нашу забаву, што дабіраўся на Бяздонку ўжо ноччу і сам.
He дабраўся. Загінуў пад коламі машыны.
Потым я напішу пра яго эсэ...
СМЕРЦЬ — ГЕНІЯЛЬНЫ СУАЎТАР
Далёка за горадам па начной дарозе ішоў малады чалавек. Пэўна, ён аб нечым думаў, але, напэўна, не аб тым, што сучасныя дарогі створаныя зусім не дзеля начнога шпацыру. Кіроўца “мерседэсу” таксама пра гэта не думаў, бо заўсёды ведаў, што па дарогах не ходзяць, тым болей — ноччу. Таму яны і перастрэліся на паваротцы. I маладога чалавека не стала.
Звалі яго Андрусь Белавокі. Ён пісаў вершы, прозу, эсэ...
Калі хлопца пахавалі, яго сябры (сяброўкі) з усяго гэтага выштукавалі кніжыцу “Лесвіца ў нябёсы з адной прыступкі” (назва верша Андруся). Фармальна кніжыца не лішне рознілася ад падобных выданняў іншых пачаткоўцаў, якія збіраюць пад адну вокладку ўсё, што паспелі накрэмзаць за сваё кароткае літаратурнае жыццё. Але, бадай, кожны ўдумлівы чытач, прагарнуўшы трохі старонак, пачынаў здагадвацца, што тут сапраўды, як кажуць, нешта ёсць. I так думаць ён будзе зусім не таму, што да напісанага дадаўся геніяльны суаўтар — смерць. Хоць апошняе звычайна змушае нас надаваць тэкстам сэнсы ды вартасці, якія былі б зусім невідочнымі ў іншым выпадку.