Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
Н. М. Бобков
Дарэчы, калі Аляксандр мне сказаў пра артыкул у энцыклапедыі, я з ім быў яшчэ, лічы, незнаёмы. А пасля мы прысябраваліся. Ён дарыў мне свае новыя энцыклапедычныя выданні і дзівіў неверагодна плоднай мыследзейнасцю. Ды не толькі гэтым... Аднойчы ў прыватнай размове прызнаўся, што ўжо колькі год тры разы на дзень сам сабе робіць уколы інсуліну, бо ў яго дыябет першай катэгорыі. Паколькі я і па сёння, што тое дзіця, баюся ўколаў, дык гэтым ён мяне ўразіў яшчэ болей...
А потым нехта (і блізка не ведаю — хто), груба кажучы, “кінуў” Аляксандра на грошы, і той патрапіў за краты. Мог атрымаць палёгку, аднак не саступіў дзеля праўды. А як вярнуўся на волю, дык адразу зноў ухапіўся за сваю ношку...
Аляксандр быў радыкальным антыкамуністам і беларускім нацыяналістам. А вось з мовай у яго не заладзілася. Ён выкладаў у нашым калегіюме (між іншым, заўсёды ганарыўся гэтым) і на пачатку кожнага новага курса выбачаўся перад студэнтамі, што пакуль у яго аніяк не атрымліваецца прамаўляць на беларускай мове. Тады я суцяшаў Аляксандра: маўляў, затое ты вучыш расейцаў сусветнай філасофіі, якую ў тваіх энцыклапедыях па-руску выкладаюць беларусы. I гэта куды больш важна, чым твой персанальны спосаб маўлення.
Магутны дойлід сышоў з жыцця ў 54 гады, і я ўпотайкі моцна плакаў!
***
Дарэчы, пра мову. Якраз у дзевяностыя гады жарсны нацыяналдэмакратычны рух падзяліў адукаванае беларускае грамадства паводле стаўлення да мовы. Той, хто размаўляў (ці хаця б спрабаваў размаўляць) па-беларуску, — быў наш. Усе астатнія зрабіліся чужымі, нават калі яны палымяна дэманстравалі свой антыкамунізм. У тую пару ніхто нават не задумваўся, што гэта трагічная аблуда. Безальтэрнатыўна панавала думка: без мовы нацыя загіне. Таму кожны, хто мовы цураецца, — выпадковы прыблуда на нашай зямлі.
А з іншага боку, заставалася ладная плойма беларускіх інтэлектуалаў, якія зацята не жадалі прачынацца ў Беларусі. Акрамя пашпарта і жытла, іх па-ранейшаму нішто не яднала з нашай краінай. Начавалі яны ў Беларусі, а прачыналіся ў расійскім культурніцкім топасе і ў ім жа засыналі. Пра гэтую сітуацыю Алесь Анціпенка надрукаваў выдатны артыкул “Рэпрэсіўныя інтэлектуалы і Беларусь” у часопісе “Партызан” (№ 7, 2008 г.). Я з вялікім задавальненнем перадрукоўваў бы яго сюды, бо лепшай аналітыкі на гэтую тэму не сустракаў. На жаль, ён залішне ёмісты і самадастатковы, каб уціснуць яго ў гэты кантэкст хаця б фрагментамі.
Вайна “белай” і “чырвонай” ружаў доўжылася недзе палову стагоддзя. Вайна беларусаў з “рускім светам” (такога выразу тады не існавала) лішне не задоўжылася. Рускаміраўцы пакрысе запэўніліся, што ніхто ім тут рук выкручваць не будзе, а зацятыя нацыяналісты змірыліся з тым, што спехам пакуль нічога не паробіш і застаецца адно чакаць, пакуль мова сама з сябе набрыняе такой моцай, якая вырашыць праблему на нашу карысць.
Бадай, першымі сістэмна адсланіліся ад згаданай непамыснасці якраз філосафы. Прынамсі, тыя, хто акрэсліваў сябе до~ сыць умоўным Мінскйі філасофскім колам.
Да месца заўважу, што філасафічнае ўз’яднанне “беларусаў” з “рускімі” адбылося на подзе нашай, беларускамоўнай прасторы. Бо на той час менавіта тут быў цэнгпр сілы. Мы стваралі газеты, часопісы, альманахі, выдавалі кнігі, перакладалі замежных філосафаў... Карацей, нас, як хваля, узносіла прага ўласнага інтэлектуальнага мыслення. I разумнейшыя з рускіх не маглі гэтага не заўважыць. Асабліва выразна тое было бачна на фоне рускамоўнага філасофскага дыскурсу, які без Масквы абмяк, што той дзіравы балонік. I нават асобныя цікавыя праекты, як ЕГУ з дэпартаментам філасофіі і ўнікальным часопісам “Топас”, не ратавалі сітуацыю.
Неўзабаве па пятніцах у офісах “Эўрафорума”, а пазней “Беларускага калегіюма” досыць рэгулярна пачалі хаўрусавацца
разнамоўныя інтэлектуалы, і ніхто не ўпікнуў хоць каго не за тую мову. Трохі пералічу тых хаўруснікаў: Алесь Анціпенка, Ігар Бабкоў, Уладзімір Абушэнка, Сяржук Санько, Аляксандр Грыцанаў, Уладзімір Мацкевіч, Вольга Калацкая, Мікола Кацук, Андрэй Фядорчанка...
Між іншым, да свайго здзіўлення, я досыць хутка заўважыў, што нашыя рускамоўныя сябры ставяцца да маіх беларускамоўных тэкстаў з большай увагай і павагай, чым нацыянальна заангажаваныя. А тады гэта было для мяне надзвычай істотна, бо за сціплай кампліментарнасцю апошніх цяжка было зразумець, за што яны хваляць мяне — за мысленне ці за адданасць мове?
***
А далей падоўжу перапыненую сагу пра магутных дойлідаў беларускага рэнесансу.
У адрозненне ад Аляксандра Грыцанава, Уладзімір Абушэнка не быў апантаным антыкамуністам, як і беларускім нацыяналістам. Ён быў проста беларусацэнтрычным інтэлектуалам. Натуральным, глыбокім, разважлівым і ўдумлівым. Аднак мова, як і Грыцанаву, яму не далася. Хаця ён і любіў разпораз выславіцца асобнымі беларускімі слоўцамі ці выразамі. I кожны раз у такі момант на ягоным твары з’яўлялася неверагодна сімпатычная ўсмешка.
He ведаю нават, чаму я іх тут задзіночыў. Бо, хаця паводле адукацыі абодва былі кандыдатамі філасофскіх навук і яднала іх мноства супольных праектаў (акрамя ўсяго іншага, разам яны напісалі дзве кнігі: “Мішэль Фуко” і “Карлас Кастанеда”), хлопцы былі кандэптуальна рознымі. Грыцанаў не саромеўся называць сябе ўсяго толькі “папулярызатарам філасофіі”, а Абушэнка з уласнага імператыву апынуўся чысцейшага гарту мысліўцам. Тое ж і экзістэнцыйна: Грыцанаў увесь час бурапеніў, а Абушэнка толькі назіраў, як ападае пена пасля
грымотных бураў (наш будыст, жартавалі мы). Відаць, менавіта апошняе і дазволіла яму нейкі час нават выконваць абавязкі дырэктара інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.
I ўсё ж такі не гэта было галоўным. Наўрад ці хто калі дакладна падлічыць тыя сотні і сотні артыкулаў у навуковых зборніках, энцыклапедыях, калектыўных манаграфіях, слоўніках, што ён напісаў за жыццё, якое да таго ж лішне не задоўжылася... Толькі інтэлектуальная актыўнасць як такая таксама не была загалоўнай у яго мыследзейнасці. Найбольш ён хацеў быць настаўнікам. I застаўся перадусім Настаўнікам у памяці сваіх шматлікіх студэнтаў, якія задоўга да яго смерці занатоўвалі яго лекцыі з мэтай некалі выдаць іх кнігамі. Хаця мой апошні сказ не вельмі ўдалы. He думаю, што Уладзіміра хвалявала памяць як такая. Ён верыў, што яго жывое слова перастворыць маладых людзей у рэальных наступнікаў, якія без аніякай містыкі падоўжаць яго існаванне за далягляд.
Дарэчы, мне феномен настаўніцтва цалкам чужы. Я ніколі нікога не вучыў і нават баяўся вучыць. Можа, таму, што ўжо вельмі даўно зразумеў: не бывае правільных адказаў, правільнымі бываюць толькі пытанні. Хаця здаралася не аднойчы, што нехта з былых студэнтаў называў мяне сваім настаўнікам. Тады я далікатна тлумачыў, што гэта толькі сімпатычная мне аблуда. Бо насамрэч я нічога іншага не рабіў, акрамя як апантана распавядаў студэнтам пра мысленне як самае прыгожае, што ёсць у чалавеку, і прасіў іх нястомна разважаць, рэфлексаваць і мысліць, мысліць, мысліць...
Відаць, таму і пісаў адно толькі эсэ — самы безадказны жанр, — з якіх і складаліся ўсе мае кнігі. (Мой маніфест “Эсэ пра эсэ” канцуюць словы: “Калі ты напісаў эсэ, ты не напісаў нічога”.)
Уладзімір сышоў з жыцця ў 58 год (2015 г.), не маючы ніводнага ўласнага кніжнага выдання. Але ён не дарэмна спадзяваўся на вучняў. He прамінула і года пасля смерці, як яны надрукавалі першую яго кнігу — “Основанйе культурсоцйологйй: йзбранные
труды”. А ў жніўні таго ж 2016 года — наступную, знатную і аб’ёмам — “Современная соцнологня”. (Наколькі я разумею, перадусім і ў першым, і ў другім выпадку трэба адзначыць шчыраванні Андрэя Камароўскага.)
А далей тры эпізоды з удзелу Уладзіміра ў інтэлектуальным рушэнні беларусаў.
Недзе напрыканцы дзевяностых яны разам з Ігарам Бабковым арганізавалі філасофскі семінар “Беларускае мысленне: генеалогія, кантэкст, перспектыва...”. Для семінара Уладзімір запрапанаваў месца ўласнай працы ў Акадэміі навук (Інстытут сацыялогіі). Там і збіраліся вечарамі, калі супрацоўнікі разыходзіліся па хатах. А скончыўшы апрацоўваць абраную тэму, рушылі разам да вулічных шапікаў насупраць “Акадэмкнігі”, дзе яшчэ гадзіну-паўтары смакавалі піва і, натуральна, таксама не маўчалі.
Фармальна гэтыя сустрэчы не пакінулі значнага следу, бо спробы фіксаваць разважлівыя сумоўі і жарсныя інтэлектуальныя палемікі так і засталіся не зрэалізаванымі. Але той факт, што семінар ладзіўся ў стадоле Акадэміі навук і на яго пераважна збіраліся філосафы з прафесійных інстытуцыяў, засведчыў радыкальную змену нашага статусу — мы ўжо выбраліся з катухоў і скляпенняў на шырокі прастор і нават з пэўнай пыхай паглядалі на акадэліікаў.
Ці не найбольш актуальнай і палемічнай у тых нашых спрэчвах выглядала праблема інтэлектуальнай і публічнай занядбанасці беларусаў у агульным кантэксце еўрапейскай філасофіі. Інакш кажучы, само з сябе актуалізавалася пытанне: што трэба зрабіць, каб еўрапейскія мысліўцы звярнулі на нас увагу?
Якраз з гэтагаУладзімір і прачытаў нам асветніцкую лекцыю, у якой распавёў пра досвед вызвалення лацінаамерыканцаў ад дыктату еўрапейскага філасофскага наратыву.
Філасофія вызвалення лацінаамерыканцаў мяне (і не толькі) трохі нават агаломшыла і захапіла. Найперш тым, што яна адмовіла логіка-спекулятыўнаму мысленню ўсіх
гэтых гегеляў-кантаў-гайдэгераў у праве на абсалютызацыю філасофскага спазнання быцця.
“Хопіць падобіцца еўрапейскім тэорыям ды інстынктам” (Каса). “Індзеец глыбейшы за Хрыста” (Кайзерлінг). I хаця мы самі былі еўрапейцамі, аднак ужо адчувалі, што навязаная нам класічная еўрапейская метадалогія мыслення калі для нас і не чужая, дык і не свая...
Моцна шкадую, што не запытаўся Уладзіміра, як і з чаго ён заангажаваўся менавіта лацінаамерыканцамі — ды настолькі аддана, што зрабіўся найбольшым знаўцам іх спосабаў філасафавання (прынамсі, у Беларусі, хаця, мяркую, і не толькі Ў нас).
Пазней Уладзімір надрукаваў у часопісе “Фрагменты” (№ 7) вялікі і надзвычай грунтоўны артыкул “Філасофія лацінаамерыканскай сутнасці” (скарочана — ФЛС). Мне пашэнціла яго перакладаць. Дазволю сабе працытаваць некалькі вельмі істотных абагульненняў аўтара гэтага артыкула.
Паводле Уладзіміра Абушэнкі, лацінаамерыканскія філосафы лічылі, што “зрабіцца сучаснікамі ўсяго чалавецтва... можна, толькі звярнуўшыся да рэальных праблемаў лацінаамерыканскага чалавека і ягонай культурнай сітуацыі”. Яны акцэнтуюць “наяўнасць у кожнага народа ўласнай ісціны і BroHara права на яе”.