Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
92.53 МБ
Але, адчуўшы поспех, крывічы самі патрапілі ў пастку палітычнага. Яны вымудрылі, што, каб насамрэч рэалізаваць крыўскую ідэю, патрэбна пачаць змагацца за ўладу. Смакулады, хай сабе і прывідны, іх і загубіў. Такая прыгожая інтэлектуальная ідэя заканцавалася брутальным скандалам. Пра што ў публічнай заяве і распавёў Тодар Кашкурэвіч.
ЗАЯВА ЦЭНТРА ЭТНАКАСМАЛОГІІ “KRYUJA”
Цэнтр Этнакасмалогіі “KRYUJA” ў асобе заснавальнікаў Цэнтра Сяргея Санько і Тодара Кашкурэвіча мае выступіць з наступнай ПУБЛІЧНАЙ ЗАЯВАЙ.
ЦЭК “КРЫЎЯ” на працягу больш за дваццаць гадоў працаваў угалінедаследаваннятрадыцыйнай культуры, міфалогіі, рэлігіязнаўства, этнаграфіі, фальклору і інш., удзельнічаў у стварэнні шэрагу праектаўусферы адраджэнняэтнічныхкаранёўу музыцы, візуальнатрадыцыяналісцкага філасофскага мыслення, у пастаноўцы і вырашэнні пытанняў этнічнага паходжання беларускага народа (у балцкай перспектыве), працаваў у кірунку стварэння новых актуальных ідэалагічных парадыгмаў беларускага грамадства, фармавання адметнага стылю, які грунтуецца на дахрысціянскіх і традыцыйных элементах...
ЦЭК заўсёды і прынцыпова стаяў на пазіцыях суверэннасці і незалежнасці Рэспублікі Беларусь як з боку Усходу, так і Захаду. За Дыктатуру традыцыі, маралі, рэлігійнасці, высокага стылю, арыстакратычных прынцыпаў...
Відавочныя поспехі ў дасягненні пастаўленых мэтаў... На жаль, не гэдак, як уяўляецца стэрыльна і чыста ў задуме.
ЗДРАДА падкрадаецца схавана і непрыкметна. Яна заўсёды пусжае карані ў людскіх слабасцях, комплексах, жыццёвых складанасцях.
“Русь і Крыўя” — тэкст, напісаны ў межах праекту “Цытадэль” Аляксеем Дзермантам і Ягорам Чурылавым, ставіць чальца ЦЭК “КРЫЎЯ” А. Дзерманта па-за межамі ідэалагічных установак ЦЭК.
Русь, Расія, няўцямныя Барэальныя Імперыі НІКОЛІ не былі і не будуць у падмурках крыўскай ідэалагічнай мадэлі. Усе спробы ўпісаць “КРЫЎЮ” ў расійскія геапалітычныя схемы ЦЭК успрымаюцца як варожыя і здрадніцкія.
КРЫЎЯ заўсёды была полюсам, сакральным цэнтрам індаеўрапейцаў, балтаў, якім такзлачынна распарадзілася Расія.
Забыць “все былые обпды”? А можа быць, недаравальныя злачынствы? (Палова знішчанага беларускага насельніцтва ў XVII ст., вынішчэнне ўсходнім суседам на працягу 400 гадоўтысячаў простых людзей, мяшчанаў, арыстакратыі, гарадоў, святыняў, дзяржавы...) I паляцець у космас на Марс усім белнародам разам з Я. Ч.?
HE — гэта не смешна. Смутна.
А. Дзермант так высока ўзняўся на Крыўскія вышыні — і так глыбока затаптаў сябе ў гразь.
Дзякуй вялікі калегу за перажытыя разам гады супольнай працы, смуткуем за ягоныя слабасці і здраду... Але!
"КРЫЎЯ” застаецца служыць ІДЭІ, а гарматы мусяць страляць трапна.
У сувязі з дзейнасцю чальца Цэнтра Аляксея Дзерманта ў межах праекта “ЦЫТАДЭЛЬ’’, якая пярэчыць падставовым устаноўкам і ідэям ЦЭК, парушэннем этычных і ідэалагічных прынцыпаў, ЦЭК “Крыўя” не бачыць магчымым працяг дзейнасці Аляксея Дзерманта ад асобы Цэнтра. Таксама забараняецца выкарыстанне сімволікі Цэнтра (знак і лагатып Крыўі, альманаха “DRUVIS”, графічныя інтэрпрэтацыі арнаментальных знакаў, гербу “Пагоні” ў графічнай інтэрпрэтацыі Т. К., візуальных шэрагаў, выкарыстаных у альманаху,
славесных сімвалаў (Крыўя, Крывец, Друва, Друвінг і інш.), як інтэлектуальнага набытку ЦЭК.
Мяркуецца часовае прыкрыццё сайта Крыўі з далейшым рэбрэндынгам.
Альманах ЦЭК “Крыўя” “DRUVIS” працягне сваё існаванне ў змененым рэдакцыйным складзе.
Заява будзе распаўсюджаная сярод калегаў і аднадумцаў у Беларусі і Прыбалтыцы.
Р. S. Пасля публічна агучанага ліста Сяржук Санько адмовіўся ад свайго суаўтарства ў ім (В. А).
Р. Р. S. Як бы ні скончылася гэтая гісторыя, змаганне за Крыўе значна ўзбагаціла інтэлектуальны кантэкст новай Беларусі. Але на пытанне, ці верагодна яшчэ хоць калі наступнае адраджэнне ідэі Крыўскай цывілізацыі, я не маю пэўнага адказу. 3 фармальнага боку залішне далёка адскочыў сённяшні час ад тых старадаўніх ідэалагемаў, а з футурыстычнага — будучыня надта вялікая, і хто можа ведаць, што там яшчэ наперадзе здарыцца?
He думаю, што самі крывічы (найноўшыя) верылі ў магчымасць практычнай рэалізацыі свайго праекта. (Проста гэта было прыгожа і велічна!) Таму, нягледзячы на яго папулярнасць ды плённы этналагічны набытак, праект так і застаўся, хутчэй, інтэлектуальнай гульнёй для няўрымслівых маладзёнаў.
А вось Беларуская нацыянальная ідэя — гэта ўжо зусім іншае. I хаця яе слушнасць падтрымлівалася не столькі самімі беларусамі, колькі доўгім шэрагам краінаў, якія былі вызваленыя ад камуністычных абдымкаў і наўзамен зацуглялі сябе ў нацыяналізм. Таму амаль умомант у нас таксама з’явіліся свае палітычныя рухі і лідары. (Як вядома кожнаму, тут першым сярод астатніх хутка стаўся Зянон Пазняк.) Яны і склалі палітычную праграму нацыянальнай (ды незалежнай) Беларусі.
Толькі гэтая праца апынулася самай простай. Куды больш цяжка было ўцямна патлумачыць людзям, што яно такое — твая ўласная Беларусь? Але яшчэ болып складаным было падахвоціць нацыянальна абыякавае насельніцтва да любові. Менавіта так, захапіць яго сваёй краінай і пераканаць, што яна вартая нашай любові. За гэтую справу падхапіліся сотні, тысячы людзей: пісьменнікі, гісторыкі, музыкі, мастакі, філосафы, культурныя дзеячы...
Немагчыма аб’ектыўна вылічыць, каго тут назваць паперадзе другіх, як у палітыкаў. Але я на гэтым месцы бачу Уладзіміра Арлова. Адметны празаік, паэт, эсэіст, прамоўца, нястомны папулярызатар айчыннай гісторыі, ён зачараваў сваім красамоўным словам невядома колькі люду. Спашлюся толькі на адзін канкрэтны прыклад. Для паступлення ў Беларускі калегіюм трэба было запоўніць анкету, дзе сярод іншых было і такое пытанне: “Хто (што) паўплывала на ваш выбар навучання ў нашай інстытуцыі?” I з года ў год тут дамінаваў Уладзімір Арлоў!
Тварам, барадой, мудрай усмешлівасцю Уладзімір Арлоў нагадвае мне біблійнага чалавека. Я не маю ні каліўца сумневу, што ён, як і Майсей, таксама гатовы 40 год цягаць беларусаў па гіблых балотах ды хмызах, пакуль яны не вывучаць на памяць гісторыю сваёй Айчыны (яшчэ засталося валацужыць год пятнаццаць).
Пачыналася разлеглая слава Уладзіміра Арлова з эсэ “Незалежнасць — гэта...”. Потым адмыслоўцы падлічаць, што тое эсэ перадрукавалі больш як 30 разоў не толькі ў Беларусі, але і ў самых розных краінах. Я выхаплю з яго некалькі фрагментаў.
“Незалежнасць — гэта калі ты пойдзеш у школу і цябе будуць вучыць на тваёй мове (а дзяўчынку Гражынку, якая падабалася табе ўдзіцячым садзе, — на яе мове, атвайго суседа хлопчыка Мішу, тату якога завуць Ісакам, — на ягонай, а другога твайго суседа хлопчыка Алёшу, бацькі якога прыехалі сюды, бо ў іхнім горадзе на Волзе, каб
купіць малому малака, трэба займацьчаргу а пятай гадзіне раніцы, — на ягонай).
Незалежнасць — гэта калі ты будзеш студэнтам і на лекцыі па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскару, які вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краіны, нахінецца да цябе і запытае, што значыць слова “імавернасць”, і ты па-французску растлумачыш яму.
Незалежнасць — гэта калі твая дзяўчына кажа, што хоча на выходныя ў Вену, і ты з чыстым сумленнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып’яце кавы насупрацьпалацу Шонбрун, і ведаеш, што перадвашай вандроўкаю ніхто не будзе высвятляць у цябе, ці быў ты ў дзяцінстве жыдам, а таксама, ці быў ты раней за мяжою і калі вярнуўся адтуль, дыкз якой мэтаю.
Незалежнасць — гэта калі на Дзяды, у Дзень памяці продкаў, ты ідзеш на могілкі й ведаеш, што паставіш свечку і пакладзеш кветкі, а не станеш удзельнікам выпрабавання балончыкаў з нервовапаралітычным газам ці новае мадэлі гумовага дручка.
Незалежнасць — гэта калі да цябе завітае спявак з Нью-Ёрку, і ты вып’еш з ім добрую чарку вішнёўкі, і пасля ветлівыя дзядзькі ў цывільным не запрапануюць табе падрабязна напісаць, дзе і што вы пілі і каго пры гэтым лаялі.
Незалежнасць — гэта калі ніхто не страшыць цябе, што твой народ не зможа выжыць без вялікага старэйшага брата, бо не мае сваіх баксітаў альбо алмазаў, і ты разумееш, што зусім дарэмна шкадаваў гарапашных галандцаў ці бельгійцаў, якія не маюць ні баксітаў, ні алмазаў, ні нават старэйшага брата.
Незалежнасць — гэта калі на Божай пасцелі ведаеш, што пасля таго, як ты памяняеш гэты свет на лепшы, на месцы царквы ці касцёла, дзе цябе хрысцілі і дзе ты вянчаўся, не выкапаюць сажалку з брудным лебедзем і не пабудуюць басейн імя XVIII з’езду.
Незалежнасць — гэта калі ад нараджэння да скону пачуваешся сваім чалавекам на сваёй зямлі.
Я веру, што калі-небудзь так будзе.
Бо іначай проста не варта жыць”.
(Цікава, што напрыканцы 2019 года Уладзімір Арлоў зноў прачытае сваё неўміручае эсэ — цяпер на Кастрычніцкай плошчы
перад маніфестантамі, якія пратэставалі супраць яднання з Расіяй. За гэта яго выклічуць у суд і аштрафуюць болып як на 500 рублёў.)
Мы з Уладзімірам лішне не назалялі адзін аднаму, але пачуццё сяброўства было рэальным. Здаецца, яго можна было нават памацаць.
Праміналі гады, слава яго расла, выдаўцы палявалі на ягоныя рукапісы, бо кнігі (шматлікія) не залежваліся на паліцах кнігарняў. Таму ён быў ці не адзіным беларускім літаратарам, які мог жыць з плёну ўласнай творчасці.
Усё, здаецца, было добра, аднак неўпрыкмет я пачаў усё мацней адчуваць за яго трывогу, толькі не ведаў, як яму пра гэта сказаць. Тады, нічога не кажучы, напісаў эсэ “Вечныя дзеці Беларусі”. Гэта была вострая крытычная рэфлексія паводле яго творчасці апошніх гадоў. Шчыра прызнаюся, я зусім не быў пэўны, што пасля гэтага тэксту нашае “пункцірнае сяброўства” (ягоны выраз) будзе мець працяг. Але ж я яго любіў і не мог не папярэдзіць пра небяспеку...
Адважуся яшчэ раз надрукаваць яго (скарочаны варыянт).
“Перадусім згадаю прэзентацыю кнігі Уладзіміра Арлова для дзяцей “Адкуль наш род”. У паўнюткай зале амаль не было ні бабулек з дзядкамі, ні іхніх унукаў ды ўнучкаў, для якіх і стваралася гэтая кніга, — зала поўнілася рознаўзроставым, хаця ўвогуле звычайным длядарослых літаратурных вечарынаў народам.
“Што яны тут робяць?” — дзівіўся я ды з гэтага дзіва ўпотайкі зыркаў па тварах аматараў прыгожага беларускага пісьменства, пакуль неўзабаве не зразумеў: тут адбываецца не сустрэча пісьменніка з чытачамі, а казань першасвятара да набожных вернікаў.