Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
Якая містычна напружаная цішыня панавала ў зале, як аднолькава натхнёна свяціліся вочы прысутных самага рознага веку, як малітоўна варушыліся іхнія вусны, замацоўваючы словы казані ў памяці! Але найбольш мяне ўразілі тыя моманты, калі Арлоў выказваўся пра нейкую падзею (гістарычную ці сучасную) такім чынам, які абуджаў патрыятычны гонар (альбо патрыятычны гнеў)
ягоных слухачоў. Тады яны прасветлена-радасна пачыналі пераглядацца паміж сабой (не парушаючы трапяткой цішыні — крый Божа!) і ўзнагароджвалі адзін аднаго ўсмешкамі ціхіх вар'ятаў...
У адну з такіх хвілінаў калектыўнага псіхозу мой твар пакутліва сказіўся, бо я раптам зразумеў, чаму гэтыя людзі не выправілі сюды сваіх дзяцей ды ўнукаў...
Яны самі — дзеці. I гэта не для малалеткаў, а для іх Уладзімір Арлоў стварыў нацыянальны катэхізіс пад назовам “Адкуль наш род”, паводле якога яны будуцьжыць, любіць і маліцца за Беларусь.
Мне зрабілася млосна.
Яны ўжо не паспеюць вырасці, — скрушна падумаў я, — яны ніколі не вырастуцьу дарослых. Гэта вечныя дзеці Беларусі!
Чалавецтва стварала міфы ў сваім дзяцінным веку — у такую ж пару іх і натуральна чытаць асобнаму чалавеку. Малалетак экзістэнцыйна тоесны гераізаваным версіям жыццяпісаў Еўфрасінні Полацкай, Вітаўта Вялікага, Кастуся Каліноўскага... Message у выглядзе патрыятычна міфалагізаваных сюжэтаў ён успрымае як чаканы выклік быцця, на покліч якога яму немагчыма не адгукнуцца. I ён рушыць у кірунку поклічу — але чым болей прыспешвае хаду, тым далей аддаляецца ад мэты...
Міф — феномен статычнага свету. Таму ўсялякі рух — гэта тое, што аддаляе ад міфа, нават калі ты рухаешся яму насустрач. Сталеючы ў сваёй хадзе, за дзівосамі новых даляглядаў, малады чалавек нават не заўважае, як покліч міфа неўпрыкмет ператвараецца ў ягонае рэха, якое адно зрэдзьчасу падымаецца на паверхню з глыбіняў падсвядомасці, дзе міфу толькі і ёсць належнае месца.
Дзіцячыя кніжкі трэба чытаць у дзяцінстве. Іх небяспечна чытаць тады, каліты прайшоўладную частку адмеранагатабе шляху і патэнцыялу засталага руху ўжо не заўсёды хапае, каб, патрапіўшы ў царства міфаў, зможыцца і выслізнуць з іх вечна статычных прыцемкаў у рэальнае, жывое і заўсёды дынамічнае жыццё...
Разрыў паміж дыскурсамі міфа і тэкстам рэальнасці паводле азначэння непераадольны. Гэта навідавоку — але толькі не для вечныхдзяцей Беларусі. Яны і накаліўца не маюцьсумневуўмагчымасці перайначання явы пад жаданыя формы намысленай уявы. Трэба адно задзіночыцца і добра вымагчыся, гэта значыць улегчыся ў штукаванне запрудаў, каб запыніць жывое жыццё ў нерухомую фігуру таго міфа, пра які яны даведаліся з дзіцячых кніжак.
Натуральна, нічога вартага з гэтай забаўкі дарослых дзяцей ніколі не атрымаецца. Бо імклівая плыньжыцця як размывала, гэтак і надалей будзе размываць усе штучныя запруды ды сплываць удалечыню, а дзецюкам, зацятым на ідэі супраціву жыццю, нічога іншага не застанецца, як запускаць папяровыя караблікі патрыятычных улётак у нерухомыя калюжыны, што пакінула пасля сябе бурапенная веснавая паводка дзевяностых гадоў...
Нядобраў дарослыя гады чытацьдзіцячыя кніжкі. Але што рабіць, калі ў нашым дзяцінстве ў нас не было нашых дзіцячых кніжак? * * *
Гэтае эсэ запачаткаванае трывожным запытаннем пра вечных дзяцей Беларусі... Яны ёсць усюды: у Мінску і Стоўбцах, Мсціслаўі і Полацку, Гомелі і Вілейцы, Старых Дарогах і Капылі... Яны стаяць у пікетах і ходзяць на мітынгі, ладзяць шэсці і запісваюцца ў сябры ТБМ, малююць на плакатах ‘‘Жыве Беларусь” і носяць ля сэрца значкі з “Пагоняй”. Яны зусім не падобныя адзін да аднаго, належаць да розных партыяў і рухаў, жывуць у неабсяжнай разбэрсанасці па ўсёй Беларусі, аднак ці не ўсім ім аднолькава карціць сустрэцца з Уладзімірам Арловым, каб праз таемства наўпростага задзіночання, нечым падобнага да таемства святой эўхарыстыі, трохі адужыцца ад ягонай плоці і крыві і тым самым здабыць хвіліну ўцялесненай у рэальнасць нацыянальнай мроі...
I Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў Друцк і Вільню, Ружаны і Плешчаніцы, Бабруйск і Нясвіж... Рухомы, як місіянер, чаканы, як месія (адначасна яго можна параўнаць і з гандляром уласнымі кніжкамі Францішкам Скарынам), ён увесь час у дарозе да тых, каго навярнуў у нацыянальны міф сваімі казанямі.
(...)
Дзяцей натуральна любіць. Усялякіх і заўсёды. — Грэшны: адзін раз не залюбіў і ў нейкі момант нават моцна. Адбылося тое прыкрае здарэнне напрыканцы нейкай ужо іншай прэзентацыі, калі ў малітоўнай цішыні залы я здагадаўся пра сумнае — валхвец з ахвяравальніка ўласным лёсам, які ён кінуў у вечна ненажэрную пашчу молаха Адраджэння, ператварыўся ў ахвяру нацыянальных пераросткаў, што нахабна зацуглялі яго жалеззем сваёй любові і веры, каб займець сабе алібі жытва ў свеце міфа, дзе спрэс пануе нежытво.
Дык што — атрымліваецца, я знелюбіў гэтых, самім творцам створаных адэптаў беларушчыны за іхнюю любоў і павагу да свайго стваральніка? Нейкае абы-што! Ці адмысловая (а мо і самая звычайная) рэўнасць?
Можа, і рэўнасць, але хутчэй — крыўда. Бо гэта яны, вечныя дзеці Беларусі, адабралі ў мяне майго пісьменніка, які з сярэдзіны васьмідзясятых да сярэдзіны дзевяностых (і трохі яшчэ пазней) пісаў менавіта для мяне, з якім я прамінуў ягоны (як свой) шлях ад гістарычнай белетрыстыкі і папулярызатарскай гістарыяграфіі да вытанчанай эсэістыкі, актуальнай прозы і гэткага ж эстэтычнага вымеру паэзіі. А потым з'явіліся яны, тыя, каму ўжо не патрэбныя былі ні адмысловая стылістыка, ні складаныя культуралагічныя алюзіі, ні, тым болей, вольнае мысленне — даволі было адно граматыкі ў дзесяці параграфах Вячоркі і катэхізіса ў дзесяці гераізаваных міфах Арлова.
Яны неўпрыкмет падраслі і затым выраслі ў сваім мностве — з гэтага мноства іхняя любоў зрабілася эгаістычнай і агрэсіўнай. Цяпер яны ўжо ведаюць, чаго хочуць ведаць, і таму патрабуюць ад свайго Валхаўца не новага ведання, а толькі легітымізацыі аднойчы ім здабытага.
— Заставайся з намі, трымайся нас, — кажуць яны. — Выяўляйся гэткім самым, як мы, і табе будуць гарантаваны любоў, слава, поспех. I неслухайся розных акудовічаў, колькі іхтам — адзін, два, а нас сціжмы і сціжмы. Ты патрэбны нам, мы патрэбныя табе. Разам мы — трывалішча, на якім паўстане і заквітнее Нацыянальны Міф...
Натуральна адсланіцца ад нядобразычліўца, лагічна забыцца на няўдачу, абачліва размінуцца з дурнем, але як сысці ў ростань ад таго, хто цябе любіць за тваю справу ды яшчэ сваёй любоўю гарантуе твой прафесійны поспех і грамадзянскі чын? Дый увогуле, пра якую ростань можа ісці гаворка, калі наперадзе ўсіх нас разам чакае агульная перамога — вольная і незалежная Беларусь...
Творчасць — гэта вечны сыход упрочкі ад тых, хто цябе любіць. У гэтым сэнсе творца радыкальна супрацьлеглы палітыку, шлях якога заўсёды наадварот — да тых, хто яго любіць. I рэч тут вось у чым: творца застаецца творцам, пакуль ён кажа тое, што хоча сказаць сам, палітык застаецца палітыкам, пакуль ён кажа тое, што ад яго хочуць пачуць іншыя... Поспех і любоў неўпрыкмет ператвараюць
пісьменніка ў палітыка, калі ў пісьменніка не атрымліваецца пераадолець цягу любові чытача. Вось чаму я занелюбіў вечных дзяцей Беларусі, якія, як трэску, зацягнулі ў магутны вір сваёй любові Уладзіміра Арлова і ўжо колькі часу не выпускаюць яго з сваіх пругкіх абдымкаў...
...He выпускаюць найперш да самога сябе, а гэта значыць — і да мяне, паколькі мой Арлоў каштоўны мне не ў статычным падабенстве са мной, а ў кінетычным разрозненні — бо чым далей ён аддаляецца ад мяне ў тую краіну, дзе ніхто, акрамя яго, не жыве, тым болей паміж намі прасторы, памерамі якой, уласна, і вызначаецца мая патрэба ў ягонай творчасці. Зрэшты, у чым яшчэ для нас можа быць сэнс творчасці іншых, як не ў бясконцым велічэнні дыскурсу быцця за кошт сыходу творцы “наўзбоч шасці тысяч футаў чалавека і часу’’ (Ніцшэ). Гэта значыць — наўзбоч мяне, вечных дзяцей Беларусі і, калі атрымаецца, самой Беларусі”.
***
ГОРАД ЯКОГА НЯМА Валянціну Акудовічу
ты сцвярджаеш гэтага гораду няма бо ён не вабіць мітамі і не абавязвае мэтамі напэўна таму адусюль я вяртаюся менавіта сюды гэта так файна: піць віно цалаваць жанчыну і пісаць вершы
ў горадзе, якога няма як няма ні лепшых ні горшых
часін і гарадоў
ні для паэзіі
ні для кахання
ні для нашага з табой пункцірнага сяброўства
бо ты сцвярджаеш цябе таксама няма а я маю нахабства сумнявацца ў гэтым ў горадзе якога няма
Неяк Адам Глобус (Уладзімір Адамчык) публічна заўважыў, што кожны божы дзень мусіць напісаць літаратурную показку ці намаляваць невялікую карціну.
Ахвоці мне! Гэта значыць — за год здзейсніць 365 творчых актаў. Як такое можа быць?
Можа, — запэўню недаверкаў. Ужо шмат (шмат!) год я бачу несупынныя высілкі яго творчага “паслушэнства”, і таму сведчу: ён не хлусіць.
Алесь Анціпенка абсалютна дакладна назваў яго хранікёрам штодзённасці. Але паколькі ў нашым вербальным кантэксце азначэнне “хранікёр” стасуецца, хутчэй, са зніжанай лексікай, то я дадам трохі пафасу: “Унікальны хранікёр штодзённасці”.
А яшчэ ён нястомны партрэтыст. Пэндзлем, алоўкам ды словам ён стварыў сотні і сотні партрэтаў сучаснікаў і сучаснікаў (пра апошніх у яго ёсць нават цэлая кніжыца “Сучаснікі”). Некалькі разоў і я патрапляў пад ягоную з’едлівую оптыку. Прыкладам:
“Валянцін Акудовіч належыць да суполкі тых па-сапраўднаму шчаслівых мысляроў, для якіх існуе 30-га і 31-га лютага. Таму размовы пра нейкую там дакладнасць з ім лепей зусім не заводзіць. Спрачацца
з мысляром Акудовічам таксама не варта, бо ў самы напружаны момант палемікі Валянцін ускіне твар да бясконцых зорных нябёсаў і шпурне ў цябе сваё сакраментальнае: “Мяне няма!” У размовах з мысляром Валянцінам лепей адразу пагадзіцца на два маналогі — твой і ягоны; а яшчэ лепш — прыняць дзве прамовы, і няхай абедзве прамовы скажа сам Валянцін Васілевіч Акудовіч”.
У выпадку з Адамам Глобусам не абысціся без хаця б скарочанага пераліку ягоных талентаў: мастак, паэт, празаік, эсэіст, інтэлектуал, бізнесовец, выкладчык Беларускага калегіюма, стваральнік персанальнай літарацкай прэміі “Залатая літара" (таксама меў гонар яе атрымаць), уласнай школы маладога літаратара... Да таго ж у яго была заўважная роля ў фармаванні “Новай літаратурнай сітуацыі” (так я назваў гэты перыяд у цыкле лекцый для Беларускага калегіюма).