• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Пазней Алесь — паводле ўласнай завядзёнкі — яшчэ і пасміхнуўся ў фэйсбуку з майго імператыву:
    Адзін філосаф сказаў:
    Мяне няма.
    Цяпер усе на яго Паказваюць пальцам.
    ■ккк
    Калі ў адмысловым гуморы згадваю Уладзіміра Мацкевіча, дык мне адразу прыпамінаюцца радкі Барыса Пастарнака з паэмы пра Леніна: “Он был как выпад на panupe..."
    Пра Уладзіміра Мацкевіча я пачуў досыць позна, калі нашыя адраджэнска-рэнесансныя справы ўжо, як гай, шумелі. Аднойчы ў рэдакцыю “Культуры", дзе я рыхтаваў чарговы выпуск
    літаратурна-філасофскага сшытка “ЗНО”, зазірнуў гарадзенец, паэт і выключна таленавіты мовазнаўца Юры Пацюпа.
    — Пазнаёміўся з цікавым чалавекам з Гародні, — кажа, — Уладзімірам Мацкевічам. Яго асноўная філасафема — “Думаць Беларусь”. Запрашаў Вас на свой семінар.
    Філасафема мне спадабалася, але на семінар не пайшоў. He люблю абы-куды цягацца. Як таму наканавана, дык яно само здарыцца. Плынь часу не толькі трупы ворагаў прыносіць, але і поўных мыследзейнасці сяброў.
    Так яно і сталася.
    Мацкевіч прыехаў у Мінск з Масквы, дзе вучыўся ў знакамітага Шчадравіцкага, чым па сёння ганарыцца ды хваліцца. I прыехаў не так сабе, а каб перайначыць усю занядбаную Беларусь на цывілізацыйны капыл.
    Карацей, амбіцый у чалавека было з каптуром. Ён адразу закасаў рукавы ды ўхапіўся за справы. 3 той пары і па сёння не разгінае спіны. Таму няма нічога дзіўнага, што мне Мацкевіч аднойчы параўнаўся з Перыклам, які ўвесь свой інтэлект ахвяраваў на палітычны практыкум, каб боскімі праектамі ўславіць Афіны — на ўсе тысячагоддзі...
    Самае смешнае, што адразу пасля гэтага я згадаў сябе ў ролі філосафа Анаксагора — бліжэйшага сябра Перыкла, — які не асабліва звяртаў увагі на палітыку і ўвогуле чалавечыя справы. (Плутарх згадвае, што ўрэшце Анаксагор паводле азарэння свайго вялікага духу адрынуў ад сябе ўласнае жытло і пакінуў неапрацаваную зямлю для авечак.)
    Зразумела, было б глупа ставіцца да такіх упадабленняў сур’ёзна. Проста згадаў, каб пасміхнуцца.
    Хаця і насамрэч разнастайны наробакУладзіміра Мацкевіча не злічыць, таму, як і ў сюжэтах з папярэднімі героямі, згадаю адно сёе-тое.
    Заснавальнік і кіраўнік “Агенцтва гуманітарных тэхналогій”.
    Удзельнічаў у стварэнні “Аб’яднанай грамадзянскай партыі”.
    Удзельнічаў у стварэнні “Хрысціянскай партыі”.
    Удзельнічаў у стварэнні “Хартыі 97”.
    Першы кіраўнік Рады міжнароднага кансорцыўма “ЕўраБеларусь”.
    На парламенцкіх выбарах 1995 года балатаваўся па адной акрузе з Зянонам Пазняком.
    Стварыў часопіс “Культурная палітыка”.
    Аўтар шэрагу кніг, сярод якіх вылучу “Вопрекн очевмдностн”, “Вызываюіцее молчанне”, “He думайте о рыжем н слепом утконосе”...
    Заснаваў і стварыў “Лятучы ўніверсітэт”.
    Апошні праект лічу самым файным у яго біяграфіі і вельмі значным для Беларусі ўвогуле.
    Раўнуючы з Беларускім калегіюмам, гэта, як на той час, быў выразна болып інавацыйны і фарматна больш разнастайны праект. Таму ўсе чакалі, што паміж намі ўзнікне жорсткая канкурэнцыя. Аднак нічога такога не здарылася. Болей за тое, хутка мы зрабіліся шмат у чым кампаньёнамі. Прыкладам, Уладзімір Мацкевіч чытаў лекцыі ў Калегіюме, а шэраг нашых выкладчыкаў (і я ў тым ліку) — у Лятучым універсітэце.
    Між іншым, для мяне гэтая адукацыйная ўстанова з крыламі — зусім не тэарэтычная абстракцыя, а жывая плоць, з якой я быў задзіночаны яшчэ да таго, як хаўрус вакол Мацкевіча аформіўся ў праект з назвай польскага адукацыйнага супраціву — Лятучы ўніверсітэ-т.
    А далей трохі пра хаўрус. Я не аднойчы чуў, што ў Мацкевіча моцная харызма, і кожны раз дзівіўся: якая там харызма? Мужык як мужык, актыўны, разумны, дзейны, з моцным рэфлексіўнааналітычным мысленнем... Але пры чым тут харызма? I толькі калі бліжэй пазнаёміўся з дзяўчатамі і хлопцамі ягонай суполкі, дык зразумеў — ёсць харызма! У іх прасвятляліся вочы побач з ім, і адчувалася, што яны гатовыя агораць любую справу, на якую ён пакліча. I ці не найперш з “харызмы” лідара так доўга трымаецца і плённа працуе ўся каманда?
    Будзе залішне доўга пералічваць прозвішчы ўсіх таленавітых чальцоў гэтага задзіночання. Разам з тым я не магу не
    згадаць Таццяну Вадалажскую. Гэта яна адказвала за падрыхтоўку і разгортванне ўніверсітэцкай праграмы. А з 2011 года, калі “Лятучы ўніверсітэт” пачаў працаваць настала, Таццяна кіруе пастаянным універсітэцкім семінарам, праектнымі сесіямі, летнімі школамі ды розным іншым. Гэта яна прыдумала працягнуць нашую з Алесем Анціпенкам філасофскую анталогію і рэалізавала праект “Код прысутнасці. Анталогія беларускага мыслення 2000-2015”. Гэта яна ініцыявала і ўклалася напоўніцу, каб пабачыла свет унікальная кніга-альбом Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”.
    Неверагодна дзейная і эўрыстычная фігура! Пэўна, таму яе часам называюць нефармальным рэктарам крылатагаўніверсітэта. А я сам-насам думаю, што гэта боскі дарунак Мацкевічу, без якога ён лётаў бы значнаніжэй, чым насамрэч атрымалася.
    Да таго ж яшчэ я люблю ўніверсітэт за “Падворак”. Неяк ці не паўтузін невялікіх грамадскіх арганізацый прыдумалі супольна набыць у Мінску дом. Наскрэблі ў складчыну грошай і набылі. Само па сабе гэта ўжо было дзівам. Бо ніхто больш у Мінску на такое не спадобіўся. Нават незалежныя палітыкі...
    Пры доме ёсць ціхамірны падворак, з усіх бакоў агароджаны плотам, высокімі яблынямі ды вішнямі. Днём у яснае надвор’е там хораша працуецца, а ў святы лагодным падвячоркам тут утульна баляваць. Таму ўсё гэтае месца разам з домам афіцыйна празвалі “Падворкам”.
    Сярод мноства ідэй і праектаў, ужо рэалізаваных “Лятучым...” я вылучаю ў першынстве “Тыдзень беларускага мыслення”.
    Што і казаць, гэта была фенаменальная задума. Ці не ва ўсіх краінах нашага рэгіёну ёсць святы роднай мовы, нацыянальнай культуры, літаратуры і да т. п. Але я ні разу не чуў, каб хоць дзе спадобіліся адзначыць плён уласнага мыслення!
    Беларускі калегіюм таксама браў чынны ўдзел у гэтай падзеі. Мы з Ірынай Дубянецкай сабралі вялізную бібліятэку айчынных філасофскіх кніг, часопісаў, зборнікаў, альманахаў
    і г. д., багацце якой моцна ўразіла публіку. Ва ўсіх абласных цэнтрах самыя адметныя інтэлектуалы прачыталі лекцыі з уласнай інтэрпрэтацыяй філасофскага феномена Ігната Абдзіраловіча. А ўсяго па краіне было зладжана болып за паўсотню круглых сталоў, семінараў, прэзентацый, сустрэчаў з адметнымі інтэлектуаламі паасобку.
    Выступаючы на прэзентацыі тыдня, я казаў: “Яшчэ 30 гадоў таму выслоўі “беларускае мысленне” ці “беларускі філосаф” гучалі парадоксам. Цягам некалькіх папярэдніх стагоддзяў пры ўсіх уладах беларуская думка мэтанакіравана ігнаравалася, здушалася ці заганялася ў фармат спеўнай жальбы.
    Аднак пры першай гістарычнай магчымасці беларусы распачалі культурнае вызваленне праз стварэнне свайго інтэлектуальнага дыскурсу. Гэта выявілася ў другой палове 1980-х гадоў праз шматлікія філасофскія развагі ў самых розных выданнях, а ад пачатку 1990-х выбухнула значнай колькасцю інтэлектуальных перыёдыкаў, часопісаў, зборнікаў, анталогій ды энцыклапедый.
    Панарама беларускага мыслення “Cogito Albarutheniae” (“Мыслю Беларусь”) дазваляе пабачыць і ацаніць гэты фантастычны феномен і запэўніцца, што Беларусь мае ўласную філасофскую будучыню”.
    Р. S. Я вельмі шкадую, што на наступны год “Лятучы ўніверсітэт” не прыцягнуўу будычыню свой унікальны праект. Але мяне вельмі цешыць, што філосаф Павал Баркоўскі, саратнік, а потым і жорсткі апанент Уладзіміра Мацкевіча, ужо два гады запар ладзіць усебеларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Хай Кон дапаможа цягнуць яму гэтую ношку і надалей.
    ***
    А наастачу яшчэ раз пра “выпад на рапіры". На днях Святлана Алексіевіч публічна выказалася, маўляў, у Беларусі няма філосафаў.
    Уладзімір Мацкевіч не чакаў ані і тут жа адказаў набеліятцы на старонцы ў фэйсбуку:
    “Быть нлм не быть, вот в чём вопрос.
    Как быть — так нлн не так?
    Такпм нлн другмм, собой млн кем-то?
    Быть плп казаться?
    Самому решать, быть плм не быть, нлн орментнроваться на чьёто мненне?
    Спросмть бы у Акудовмча.
    Акудовнч решнл, что его нет, так как же у него спросмшь?
    У Алекспевмч я не спрашпвал, но она решпла, что меня нет. Акудовнч однн, н я ему верю, он есть, н он велнколепен, умён, глубок, талантлнв.
    Алекспевпч тоже одна, другнх Нобелевскмх лауреатов у нас нет.
    Пой™ в народ, что лм, спросмть?
    Ну, народ, это те, кого много, у кого спрашнвать?
    Ходпл, спрашнвал. Многне отвечают, но невпопад, вопросом на вопрос: “Аты кто такой?”
    Я-то знаю, кто я, какой я, даже догадываюсь, зачем я. Но это не точно.
    Я редко соглашаюсь с Акудовнчем. Он фмлософ. Талантлнвый, редкмй в нашнх краях, эффектмвный учмтель. Ннкто не возьмётся пересчнтать его ученмков.
    Но его фнлософмю я не люблю. Такую фнлософпю я не люблю.
    Акудовнча люблю, а фнлософмю его — нет.
    Наверное, Акудовмч не любпт мою фплософпю. Про методологмю он н вовсе не поннмает.
    Но он нккогда не скажет, что моей фмлософмп нет. Может быть, скажет, что меня нет, но это уж такая у него фнлософмя.
    Ау меня другая.
    Зачем стране две одмнаковых фмлософпм?
    Такое уже было. Было едмнственно верное ученне, едмнственная правнльная научная н прочее, н прочее, фнлософпя. Было введено еднномыслме. Оказалось, что прн введенпп едпномыслмя фнлософпя мсчезает, не только едпнственно правнльная, но м вообіце.
    Едмномыслмеэто немыслме.
    В стране теперь, как мнннмум, две фплософнн: Акудовнча н моя. Какая же мз ннх правнльная?
    He едннственно правнльная, а просто правпльная, то есть просто фплософня.
    Пойдмте в народ, пойдйіте п спроспте!
    М вам ответят:
    — Да, не согласен я!
    — П с кем же ты не согласен? — грустно можно спросмть у отвечаюіцего.
    — А с ннмм обонмм!
    Еслн начать расспрашнвать дальше, то выясннтся, что отвечаюідмй не чмтал — нм того, нн другого.
    Можно лм не соглашаться, не чнтая, не слушая?
    Да, запросто!
    Нет ннкакой фмлософмн в стране. А раз нет, то п соглашаться, н не соглашаться не с чем.
    Нет нп Акудовмча, нн Мацкевнча.
    Мне совсем не обндно, когда Акудовмч говорпт, что яго няма.
    Я не обмжусь, еслн он скажет, что п мяне няма.
    Мы с нмм выпьем за это н пойдём дальше продолжать фмлософствовать.
    П совсем другое дело, когда Алексмевнч говормт, что мяне няма.
    To есть она-то знает, что я где-то есть. Она говорш, что фмлософмн в стране нет.