Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
Дарэчы, я неабачліва прамінуў згадаць раней, што Артур паводле адукацыйнай прафесіі — архітэктар, і, кажучы пра сонечны Мінск, ён казаў як прафесіянал.
Потым Артур не аднойчы будзе тлумачыць, што перахопленая ў італьянскага філосафа Тамаза Кампанелы (героя маёй маладосці) назва кнігі — гэта не метафара, а паэтычнае імя яго глабальнага архітэктурнага праекта.
Вось адно з ягоных тлумачэнняў:
“Мне не вельмі падабаецца вызначэнне “сталінскі ампір”, бо яно адразу адсылае да негатыўных канатацый. Датаго ж гэты стыль панаваў у тыя часы паўсюль у Савецкім Саюзе, але нідзе ён не рэалізаваў сябе праектам цэльнага горада, ідэальнага горада, акрамя як у Мінску. Таму Горад Сонца — самадастатковы, асобны феномен у межах гэтага стылю, і называць яго трэба менавіта так. А межы ягоныя досыць канкрэтныя. 3 захаду ён пачынаецца ад плошчы Незалежнасці і цягнецца да Парку Чалюскінцаў на ўсходзе. 3 поўдня ягоная мяжа праходзіць па вуліцах Ульянаўскай, Першамайскай, Берасцянскай.
3 поўначы — па вуліцах Багдановіча, Куйбышава, Машэрава, Коласа. Гэта насамрэч вялікая тэрыторыя, таму мы і называем яго горадам, не проста ансамблем ці комплексам. Апроч гэтага, на памежжы Горада Сонца мы маем так званыя шэрыя, пераходныя зоны, дзе ёсць ягоныя асобныя фрагменты і ансамблі. Самая каштоўная
частка, якая, напэўна, мусіць стаць элементам запаведніка, цягнецца ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа”.
А далей Артур распавядае пра мноства новых праектаў, якімі будзе вабіць сонечны горад як беларусаў, так і замежных турыстаў з усяго свету. Зразумела, я не маю намеру іх рэкламаваць у гэтых хроніках. Але адзін праект не магу абмінуць згадкай. Артур дэкларуе:
“Да ГорадаСонца вельмі пасаваўбы Музей Камунізму. (...) ГорадСонца — гэта помнік Вялікай Камуністычнай Утопіі. Калі я кажу пра Музей Камунізму, я маю на ўвазе вялікую кампазіцыю, якая распавядала б не столькі пра рэалізацыю камуністычнай ідэі ў Савецкім Саюзе, але і пра саму ідэю, пра яе эвалюцыю ад часоў першых утапістаў — Томаса Мора і Тамаза Кампанелы. Пра тое, як яна развівалася праз стагоддзі ў Нямеччыне, Францыі, іншых краінах Еўропы. Пра вялікі сацыяльны эксперымент, які адбыўся тут...”
Што і казаць, ідэя Горада Сонца ў тагачаснай Беларусі была не менш утапічнай, чым сама ідэя Камунізму. I хаця яна атрымала не толькі розгалас, але апынулася сугучнай глабальным праектам некаторых іншых беларускіх архітэктараў (прыкладам, Уладзіміра Папругі), шанцаў на яе рэалізацыю не было аніякіх. I сам Артур Клінаў выдатна тлумачыць прычыну ў адным з сваіх паэтычных абразкоў:
‘ТорадСонца ўнутры нас! Вайнаў нашых мазгох! Барбары — гэта мы! Час абвесціць мір, Тэрыторыю Вайны — тэрыторыяй Міру. Час абжываць гэту зямлю! Злезці з каня, згрузіць з падводаў будзённыя рэчы і збудаваць дом. Свой дом. Але не на месцы таго, што ўжо стаіць, а побач. I пачаць жыць у гэтым доме. I каб побач стаяў іншы дом, за ім — наступны, за ім — яшчэ, яшчэ і яшчэ. I каб разам яны ўтварылі горад. Наш горад. I калі прыйдуць барбары, ас-сірыйцы, марсіянеінвестары, каб знесці яго, — бараніць свой дом, бараніць свой горад!
Горад Сонца ўнутры нас! Горад Сонца — гэта мы”.
***
3 “Горадам Сонца” пакуль у Артура нічога не атрымалася, але наўзамен атрымалася рэалізаваць іншы мегапраект, які цяпер усе пазнаюць паводле аднаго слова: Каптаруны!
Каптаруны — гэта фантастычна дзіўная вёска, што знаходзіцца ў дзевяці кіламетрах ад вядомага мястэчка Лынтупы і ў некалькіх сотнях метраў ад мяжы з Літвой. Вёска фармавалася на скрыжаванні чатырох культураў: беларускай, літоўскай, польскай і габрэйскай. У ваколіцах шмат паганскіх капішчаў. Дзеянне знакамітай навелы Праспера Мерымэ “Локіс” (мядзведзь-пераверцень) адбывалася менавіта тут. Дарэчы, у гэтыя дні Артур Клінаў канцуе раман “Локісаў”, які неўпрыкмет наследуе задуму Мерымэ.
Вёска Каптаруны, што раней належала да Віленскага краю, заўважна розніцца ад звычайнай беларускай вёскі. Найперш вялікімі дамамі з высокай столлю і дзвюма печкамі. А яшчэ вялізнымі прысядзібнымі надзеламі — памерамі ў гектар, a то і болей (у нас, на захадзе Беларусі, тады дазвалялася толькі 18 сотак).
Яшчэ тут дзівіць адсутнасць хваёвых дрэваў. На пагорках і ў балацінах адно магутныя дубы, клёны, ліпы, вербы...
I цішыня. Hi рыку кароваў, ні брэху сабак, ні звону цынкавых вёдзер. Рэч у тым, што, як паўстала мяжа з Літвой, вёска апынулася ў глухім цывілізацыйным закутку: без рэйсавых аўтобусаў, без тэлефонаў і нават мабільнай сувязі і г. д. і да т. п. Адно раз на тыдзень сюды наведваецца аўталаўка. Натуральна, неўпрыкмет людзі раз’ехаліся хто куды, распрадаўшы за сліеіаныя грошы свае шыкоўныя дамы.
Чаму я так падрабязна апісваю якуюсьці забытую беларускую вёсачку? А таму, што, як толькі мяне сюды прывезлі ўпершыню, я адразу быў ёю зачараваны, бо пачуў тут нейкую неверагодна глыбокую містычную цішу, хіба нават — моўчу. I з таго часу прыязджаю сюды, як у вячысты Храм, дзе вякамі
рэй вядуць паганскія святары. Прыязджаю, каб паслухаць, як маўчаць тут нашыя забытыя тысячагоддзі. Таму няма нічога дзіўнага, што Артур называе Каптаруны беларускай Шамбалой.
Наколькі я зразумеў з аповедаў новых пасяленцаў, першымі Каптаруны і блізкія да іх вёсачкі (закінутыя) адкрылі мінскія “зялёныя”. Потым цэлы “маёнтак" выкупіла ў народнага мастака Літвы слынная праваабаронца Алена Танкачова. Здаецца, побач з ёй ужо быў знаны архітэктар Андрэй Каравянскі, які вырашыў адрэстаўраваць тут дом з часоў паўстання 1863 года. Неўзабаве паміж Аленай і Артурам набылі сабе дом выдавец Ігар Логвінаў з жонкай, доктарам філасофіі Таццянай Шчытцовай...
Але ўжо ж, напэўна, рэвалюцыйную ролю ў лёсе Каптарунаў адыграў менавіта Артур Клінаў. Яшчэ не паспеўшы добра асвойтацца ў вёсцы, ён зрабіў перапіс усіх навакольных дамоў, выстаўленых на продаж. На пытанне, навошта яму гэта патрэбна, з лёгкай усмешкай адказваў — тут будзе Рэспубліка Каптаруны. Народ моцна весяліўся з такіх словаў, пачынаў абмяркоўваць канстытуцыю новай рэспублікі ды шмат чаго яшчэ, толькі ніхто і думаць не думаў, быццам Артур мае наўвеце нешта ўсур’ёз.
Я таксама патрапіў пад агітацыйную кампанію першых перасяленцаў (Да-лу-чай-ся!), але не меў і самых малых грошай. Тады колькі піянераў вырашыла “скінуцца” хаўрусам на нейкую хацінку мне за трыста — пяцьсот долараў. Аднак да Мінска без машыны не набегаешся — лічы, 200 кіламетраў дарогі ў адсутнасці грамадскага транспарту...
Досыць хутка высветлілася, што Артур умее не толькі мроіць сонечны горад і маляваць на паперы дзіўны свет. У яго былі залатыя рукі і неверагоднае працалюбства. Ён надбудаваў над домам другі паверх з верандай, а ў асобнай будыніне — майстроўню, баню і карчму. Да таго ж выкапаў азярцо на ўскрайку разложыстага панадворка.
Аднак самае галоўнае — ён перарабіў занядбаную даміну насупраць свайго падворка ў шыкоўны двухпавярховы
гасцявы дом з усімі цывілізацыйнымі прыбамбасамі, бібліятэкай і мастацкімі карцінамі.
Дарэчы, гэта яшчэ не ўсё. Сам я пакуль не бачыў, толькі чуў, што Артур для жонкі-рэжысёра будуе невялікі тэатр, дзе будзе нават галёрка (хутка пабачу).
Цяпер я перакананы, што Горад Сонца — не паэтычная мроя. Артур напэўна рэалізаваў бы свой праект, каб жыў у іншым часе і пры іншай уладзе. А яшчэ лепей, каб сам меў гэтую ўладу. Зрэшты, як кажуць рускія, праехалі...
Я не ведаю, як гэта сталася, толькі ўжо даўно Артур адмовіўся ад палітычнай канстанты што да лёсу Каптарунаў. (Магчыма, тут сказаўся культуралагічны ўплыў яго таленавітай жонкі Тані Арцімовіч?) Цяпер Каптаруны — арт-вёска, дзе ўжо не адзін год запар ладзяцца міжнародныя літаратурныя фестывалі, культуралагічныя форумы, выставы, кінатрэнінгі і г. д.
Між іншым, пакуль я пісаў гэтыя радкі, у паштовай скрыні мяне ўжо чакала запрашэнне на сёлетні чацвёрты міжнародны форум у Каптарунах “Міжмор’е літаратур. Востраў, які ёсць”.
Р. S. Часам Артур Клінаў нагадвае мне таямнічага масона з прыгодніцкага рамана. He гаваркі, абмінае тусоўкі, усе ягоныя праекты скіраваныя не на хцівую карысць, “а дзеля праўдзівай выгады абнаўлення грамадства” (з кодэкса масонаў).
Сапраўдны вольны муляр, у якога пад рукамі заўсёды цыркуль, кельма і малаток з зубілам... Цікава, як гэтымі мазолістымі рукамі ён упраўляецца яшчэ і з далікатнай асадкай, калі піша свае кнігі?
***
На адной з прэзентацый чарговай кнігі Алеся Аркуша (Алеся Козіка) я надаў яму ў сваім выступе ганаровае мяно: “Князь Правінцыі”.
He ўпэўнены, што амбітны a priori Алесь быў ад яго ў захапленні, але журналістам яно спадабалася, і яны яго трохі
растыражавалі ў некалькіх выданнях. Мне яно таксама спадабалася, толькі тлумачэнне будзе пазней.
Да самага апошняга часу свет быў уладкаваны гэткім чынам, што кожны здольны і амбітны чалавек, каб рэалізаваць сябе ў маштабе ўсіх сваіх магчымасцяў, мусіў перабірацца ў сталіцу (калі ён там не нарадзіўся). Справа ў тым, што сталіца была адзіным месцам, якое разам схоплівала ўсе рэгіянальныя прасторы, бо паводле азначэння валодала механізмам трансляцыі ідэяў і падзеяў на ўвесь ёй падлеглы абсяг. 3 гэтага і здзяйсненні таленавітага чалавека толькі праз сталіцу маглі набыць універсальны маштаб.
Можа, і не зусім да месца, але згадаю: пазамінулыя геапалітычныя трагедыі Беларусі і беларусаў (крэваў, ліцвінаў, русінаў) якраз і паходзілі з таго, што прастора іх бытавання не была ўцэнтраваная і з гэтага структураваная Вялікай сталіцай. He ў пару занядужыў Полацак, не акрыяў у сапраўдную моц Наваградак, зашылася ў перыферыйнае памежжа (адносна ўсёй поліэтнічнай прасторы) Вільня. Колькі змаглі, супольна ўзялі на сябе функцыю калектыўнай сталіцы розныя мястэчкі і гарады. Але іх магчымасцяў было замала, каб нават усім разам арганізаваць і захаваць гэтую прастору як цэлае.
Найноўшая сітуацыя адкрытай ва ўсе бакі прасторы радыкальным чынам перайначыла праблему. Сёння цэнтр не толькі пэўнага рэгіёна, а і ўсяго свету знаходзіцца там, дзе ёсць месца для тэлевізара са спадарожнікавай антэнай і камп’ютара, злучанага з інтэрнэтам. Вось чаму, калі з ініцыятывы ды арганізацыйнага імпэту найперш Алеся Аркуша паўстала Таварыства Вольных Літаратараў, аснову якога склалі таленавітыя літаратары з розных перыферыйных прастораў Беларусі, дык асабіста я быў надзвычай усцешаны гэтай вандэяй, вектар інтэлектуальна-эстэтычнага руху якой быў скіраваны супраць Мінска як латэнтна рэпрэсіўнай дамінанты ўсяго правінцыйнага дыскурсу.