Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
— Дык аб чым яна, калі ў некалькіх словах?
— Пра іпто б я ні пісаў, і не толькі пра літаратуру, культуру, палітыку, а нават пра метафізіку ці фундаментальную анталогію быцця, я заўсёды пішу пра Беларусь.
Цалкам тое ж было з Міхалам. Ён таксама інакш проста не мог, нават калі ўглядаўся ў далёкія эпохі і чужыя прасторы.
Няма сумневу, што менавіта з гэтай утоенай лучвы мне было ўтульна з ім і ў рэале побач, і ў яго песнях, тэкстах, выставах. Да таго ж кожным разам гэта была не проста ўтульнасць, а радасная ўтульнасць, не пазбаўленая сяброўскай пяшчоты.
Сярод усяго адметнага, што стварыў Міхал у прозе, асабіста мне найбольш даспадобы ягоныя эсэ, якія ён два сезоны друкаваў на сайце “Будзьма”. Агулам гэты цыкл меў назву “Простыя рэчы”. I там сапраўды вялося пра самыя звычайныя рэчы: жытло, дрэвы, места, зіма, базар, ровар, сала...
Усяго назбіралася болей як дваццаць эсэ, і кожнае паасобку выклікала ў мяне хвалю эўрыстычнай насалоды, бо сам такое ніколі не змог бы напісаць.
Калі хто яшчэ не абазнаны ў гэтых шэдэўрах, то раю абазнацца. Бо толькі тут уся поўніца Міхала, як вонкавая, так
і нутраная, з усёй яго эмацыйнай прыгажосцю. Больш за тое, праз гэтыя тэксты вы зразумееце Міхала як адметнага філосафа з вельмі рэдкім тыпам мыслення, скіраванага на праблемы фундаментальнай анталогіі. I хай вас не засмучае той факт, што Міхал амаль не карыстаецца мудрагелістым філасофскім слоўнікам як такім. I слушна робіць, паколькі насамрэч быційная асноведзь трымаецца ггростыла словамі, простымі рэчамі. Між іншым, звычаёвая мова ніяк не зашкодзіла яго фундаментальнай эсэістыцы патрапіць у “Анталогію беларускага мыслення” (“Код прысутнасці. 2000-2015”).
Далей я хачу пазнаёміць вас з некалькімі эсэ, дадаўшы да іх трохі ўласных рэфлексій ды зацемак. Натуральна, я не маю намеру перадрукоўваць абраныя эсэ цалкам. Гэта будуць ці мае кароткія канспекты, ці асобныя фрагменты з уласных рэфлексій.
Але пачну з тэксту, схопленага не анталагічнай праблематыкай, а экзістэнцыйнай. Называецца ён ‘Тонар і годнасць”.
“Я вагаўся, ці пісаць пра гэта ўвогуле. Па-першае, таму што гэта не надта адпавядае тэме “Простыя рэчы", па-другое, таму што маю вялікі сумнеў адносна таго, ці будзе гэта ўвогуле нехта чытаць. Гонар і годнасць сёння неўтрэндзе...
Мяне зацікавіў адзін фільм, і я націснуў на play. Чорна-белая стужка, прафесар, падобны да Альберта Эйнштэйна, выступае перад нейкай вялікай аўдыторыяй. Ён... пачынае выступ з наступных словаў: абражаны чалавек жыць не можа — ён павінен альбо змыць абразу крывёю, альбо памерці.
3 пункту гледжання права, думка, агучаная прафесарам, ёсць заклікам да самасуду і забойства, то бок злачынствам. Нават з пункту гледжання звычаёвага права гэта анахранізм і дзікунства. А гучыць годна і прыгожа, нават шляхетна!..
“Годнасць” — універсальны панятак, хаця ягоныя сэнсы ў розных культурах і нават субкультурах розныя. Выраз “абраза годнасці” здаўна фігуруе ў прававых актах, але дэфініцыі годнасці там няма. Уяўленне пра годнасць базуецца на звычаёвым праве, абапіраецца
на культурную традыцыю і заўсёды ёсць прадуктам калектыўнага светапогляду. Гонар — наадварот, суб’ектыўнае бачанне ўласнай годнасці.
Тут варта прыгадаць яшчэ адно адрозненне гонару ад годнасці: гонар не даецца проста так, яго трэба абараняць. Сплачваць вызначаную цану. I тады ўзнікае галоўны канфлікт: мадэль, якая была прыкладам годных паводзінаў цягам тысячагоддзяў і вынікае з самой прыроды чалавека, супярэчыць пазнейшай максіме “не забі”.
Цень ваяра ўнутры мяне (калі ён там ёсць, то гэта не найгоршая мая частка) пагаджаецца з першым, а цень хрысціяніна яму пярэчыць. Я пагаджаюся з апошнім, а захапляюся першым.
Наша цяперашняя беларуская культура прарасла ў тым ліку з культуры шляхецкай, у якой гонар (менавіта гонар, не годнасць) быў асабліва шанаваны. Шляхціц атрымліваў шляхецкую годнасць ад нараджэння, а гонар, натуральна, таксама шляхецкі, мусіў усё сваё жыццё пацвярджаць і, калі трэба, бараніць. Рабіў ён гэта і з дапамогай шаблі, і абапіраючыся на развітую судовую сістэму...
Прынцып свабоды слова — гэта, безумоўна, вельмі важна, мы гэта ведаем, але небудзем забывацца, што гэтаадно прынцып карыстання інструментам, то бок словам. Слова — гэта толькі інструмент. Важна тое, што будзе ім сказана...
...Права на годнасць для мяне адназначна важнейшае за права на свабоду слова”.
Мой бацька (сялянскага роду) неяк сказаў: “Сорам вочы не выесць”. А іншым разам як бы патлумачыў ранейшае: “He лезь, жаба, туды, дзе коней куюць”.
Пазней (значна пазней) праз гэтыя два прыслоўі я зразумеў усю жыццядайнасць філасофіі простага чалавека: каб выжыць самому і выгадаваць дзяцей, трэба забыцца на годнасць, а тым болей на гонар. Хай гэтым выхваляюцца шляхцюкі, а ў нас ёсць больш сур’ёзная справа — праз вечнасць трымаць жыццё чалавечае як такое.
Я і па сёння пэўны ў слушнасці гэтай анталагічнай тэзы. Аднак эзістэнцыйна сітуацыя для мяне была больш складанай, паколькі акрамя бацькі я меў яшчэ маці. I хаця яна таксама
нарадзілася ў беларускай вёсцы, але ёсць даволі падставаў лічыць, што яе продкі (Кардашы) паходзілі з вугорскай вайсковай шляхты, якую прыхапіў з сабой Стэфан Баторы, калі прыйшоў на Гарадзеншчыну з уласным войскам — і дзе яна (тая шляхта) тут засталася давеку.
Я зусім не пэўны наконт уласнай шляхетнай спадчыны “паводле кудзелі”, а вось шляхетнасць Міхала для мяне несумнеўная. Я яе адчуваў задоўга да таго, як прачытаў эсэ Тонар і годнасць”. I ці не гены маёй маці прычыніліся да майго ўмельства захапляцца кожным высакародным чынам сябра. Згадаю толькі адзін прыклад, які, як мне здаецца, сведчыць пра глыбіню яго пачуцця гонару.
Калісьці даўно, ужо вельмі даўно, адзін з блізкіх нашых знаёмцаў зрабіў ганебны ўчынак, і мы ўсе перасталі з ім знацца. Аднак праміналі гады, і многія з нас пакрысе сталі забывацца на былое і нават пачалі рукацца з тым чалавекам. Але толькі не Міхал. Магчыма, ён нават “змыў бы абразу крывёю”, каб гэта была яго персанальная абраза, а так адно скарыстаўся правам на годнасць.
Запытайце мяне: што такое Міхал?
I я вам адкажу: Міхал — гэта гонар і годнасць. Прынамсі, найперш.
Выпадкова перастракаемся з Міхалам, і ён адразу прапануе:
— Валянцін, прыгадайце ўсе творы беларускай літаратуры пра зіму.
Калі мяне так схапіць знянацку, то я і сваё прозвішча не адразу згадаю. Што тут казаць пра літаратуру?
Прашу час падумаць. Час ідзе, а нічога не прыдумляецца. Ну так, раздзел з “Новай Зямлі”, завея за сценамі маёнтка “Шляхціца Завальні”, некалькі школьных вершыкаў... А далей нічога, хоць крыкам крычы...
— А колькі той зімы! — кажу з адчаем. I абодва рагочам з самай аптымістычнай беларускай прымаўкі.
Эсэ “Зіліа” патрапіла ў гэты падбор таму, што ў ім нязмушанае мысленне Міхала проста-такі чаруе сваёй эўрыстыкай. Колькі ў нас кніг і паасобных даследаванняў літаратуры ды мастацтва? Як дрэваў у лесе! Толькі ніхто з той безлічы даследчыкаў ні разу не здзівіўся: а чаму гэта ні ў літаратурным тэксце, ні на палотнах мастакоў да найноўшага часу, лічы, ніколі не было беларускай зімы?
А Міхал здзівіўся...
“Мы не надта любім нашу зіму, але ставімся да яе цярпліва, з няпэўным, а таму схаваным за іроніяй аптымізмам — “колькі той зімы”. Між тым у “Геаграфіі” Аркадзя Смоліча (Вільня, 1923) чытаем: “Трохчатырохмесячная зіма з трывалым і багатым снегавым пакрыццём, лёгкімі маразамі, невялікімі адлігамі характэрная для блізу ўсёй Беларусі і адрознівае нашу зіму ад суворае, з вострымі маразамі зімы Маскоўшчыны ды ад гнілое, бясснежнае польскае зімы”
Выходзіць, не такая ўжо кепская ў нас зіма паводле Смоліча. I рады мы сабе ўзімку давалі заўсёды — і вопратка ёсць адпаведная, і дамы цёплыя, і печкі, і дровы, і ежа. А вось каб палюбіць гэтую зіму, то не палюбілі. Святы зімовыя — так, зіму — не...
Цяжка сказаць, чаго тут болей: калектыўнага падсвядомага нежадання ўзгадвацьтое, што нясе дыскамфорт і пагрозу існаванню, ці застылай трываласці формаў традыцыйнага народнага мастацтва і, шырэй, культуры. Аргументам на карысць апошняга з’яўляецца тое, што зіма выпадае з земляробчага цыкла, зямля і сама прырода адпачываюць, іх часова няма, гэта час, абмежаваны прасторай чалавечага жытла, а сам чалавек ненадоўга робіцца цэнтрам і галоўным героем беларускага космасу — гаспадаром...
“Першы беларускі снег” з’яўляецца бліжэй да сярэдзіны XIX стагоддзя на палотнах французскіх баталістаў, прысвечаных напалеонаўскай зімовай кампаніі 1812 года. У тым самым кантэксце і амаль у той самы час снег з'яўляецца на палотнах мінскага мастака Яна Дамеля. Аднак самастойнае мастацкае гучанне беларускі зімовы краявід набывае толькі на літаграфіях француза Лявэрня. Узімку
1840 года ён вандруе праз Беларусь і робіць серыю падарожных малюнкаў. Камяніцы Мінска, Віцебска, Дуброўны патанаюць у снежнай белі, нашыя гарады і мястэчкі выглядаюць казачна, утульна і ўрачыста...
Тутэйшыя мастакі пачалі ўглядацца ў зіму толькі на пачатку XX стагоддзя. Перадусім Вітольд Бялыніцкі-Біруля, які ў хрэстаматыйным “Зімовым сне” фактычна запачаткаваў матрыцу беларускай зімы: заснежаная зіма патанае ў сутонні, сцішаная ў колерах, без рэзкіх светлаценяў. Падаецца, што Смоліч, апісваючы сваю ідэалізаваную беларускую зіму, натхняўся менавіта гэтым краявідам, такім рэалістычным і ўзнёслым адначасова...
Дык ці палюбілі мы нарэшце сваю зіму?.. На гэтае пытанне ў мяне адказу няма”.
Я нарадзіўся і асталеў у мястэчку Свіслач, якое ў пару майго дзяцінства не шмат рознілася ад вёскі. Пасля надакучлівай восеньскай нуды малыя першага снегу чакалі як цуда. А потым хаты засыпала амаль да стрэхаў, і дарогі таксама засыпала. Ты мог выйсці на падворак, трохі патаптацца на сцежцы ад хаты да хлява і зноў хавацца ў цяпло. Да вясны. Калі прыляцяць шпакі і заселяць шпакоўню, змайстраваную рукамі бацькі.
Мне вельмі любыя празорлівыя і дакладныя словы Міхала, што зіма для беларуса — “гэта час, абмежаваны прасторай чалавечага жытла, а сам чалавек ненадоўга робіцца цэнтрам і галоўным героем беларускага космасу...” Можа, таму, што я гэта таксама моцна адчуваў...
Яшчэ не было нашай з Міхалам Краіны, калі я напісаў прыпавесць “Сум на тэмы вяртання”. Апавядаючы пра Міхалаву “Зіму”, я не мог не згадаць адзін фрагмент з той прыпавесці. А згадаўшы, не магу ўтрымацца, каб яго сюды не пералюстраваць. Ён трохі завялікі сам па сабе, хаця, здаецца, Міхал не быў бы супраць: