• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Пакуль што самае слабое месца Альгерда Бахарэвіча — гэта, як раней любілі казаць, архітэктоніка ягоных твораў. За рэдкім выключэннем, у іх разбэрсаная структура і рыхлая кампазіцыя, лакальныя фрагменты і сітуацыйныя перыпетыі дамінуюць над цэлым, а дэталь нярэдка падпарадкоўвае сваёй прыхамаці вобраз. 3 усяго гэтага драматургія часта заблытваецца сама ў сабе, і, каб злучыць у нешта супольнае канцы і пачаткі, аўтарзмушаны рабіць штучныя захады (не абумоўленыя ўнутранай логікай аповеду).
    Зрэшты, на ўвесь гэты структурна-фармалістычны вэрхал чытач, здаецца, незвяртаеўвагі. I, магчыма, мае рацыю”.
    Мой прагноз спраўдзіўся. Альгерд Бахарэвіч досыць хутка зрабіўся ці не самым знаным сучасным празаікам, хаця праблемы з “архітэктонікай” засталіся. Найбольш выразна гэта засведчыў яго як бы раман “Сабакі Еўропы” ў 900 старонак.
    Натуральна, ніякі гэта не раман, а важкі (у розных сэнсах) зборнік літатурных тэкстаў. Да таго ж тут не толькі проза (аповесці, апавяданні), але і нізкі вершаў. Хаця і невялікая кніжка “Дзеці Аліндаркі”, ад якой я ў замілаванні, пакінула непрыемны прысмак структурнай і кампазіцыйнай неахайнасці, з якой і ўзнікае пачуццё недазавершанасці твора.
    Зрэшты, я тут не маю жаднага намеру працягваць аналітыку ўласна прозы Альгерда, бо па-сапраўднаму мяне цікавіць толькі яго эсэістыка. Што і натуральна, паколькі мае хронікі найперш пра сучаснае беларускае мысленне, якое найлепей выяўляецца ў жанры інтэлектуальнага эсэ. Дарэчы, калі мяне пытаюцца, што я тут маю на ўвазе, то ў тлумачэннях найперш згадваю слыннае выслоўе Рэнэ Дэкарта “Cogito ergo sum" (“Я мыслю — значыць, існую”). Дык вось, першая частка гэтага выслоўя “Я мыслю...” і ёсць інтэгральнай матрыцай эсэ. Няма эсэ без твайго ўласнага “Я” перадусім, але і няма эсэ без “Я”, якое мысліць.
    Разам з тым не трэба блытаць эсэ з філасофскім трактатам. Бо калі быць больш дакладным, дык эсэ — не зусім чыстае мысленне, а вольнае дыханне мыслення. Гэта значыць, што эсэ мысліць не толькі ўласна мысленнем, а ўсёй сваёй дрогкай субстанцыяй.
    Пакуль Альгерд станавіўся вядомым празаікам, я і думаць не думаў, што ў ім набрыньвае і просіцца на людзі адметны эсэіст, з’яўленне якога на свет прыспешыла радыё “Свабода”, дзе раней за іншых адчулі яго эсэістычны патэнцыял і прапанавалі весці аўтарскую перадачу з дзіўнай назвай “Малая медычная энцыклапедыя (Бахарэвіча)”.
    Ужо першая гурма як бы медычных эсэ засведчыла, што ў нашай эсэістыцы з’явілася сапраўдная кідкая зорка. Таму цалкам натуральна, што неўзабаве гэты радыйны наробак быў выдадзены асобнай кніжкай.
    Але і пасля правакацыйных гісторый, якія здзекаваліся з чалавека як цела, ніхто не чакаў таго, што здарыцца неўзабаве. Наступны цыкл перадач называўся Тамбургскі рахунак”. Альгерд праанансаваў, што зробіць агледзіны савецкай літаратурнай класікі паводле самага высокага, гамбургскага рахунку, не зважаючы на лаўрэацтвы, помнікі ды ўсялякія іншыя прэміі і хваласпевы.
    I зрабіў. Больш за тое, ён такога нарабіў, што не меней як год уся літаратурная грамадскасць (і не толькі літаратурная) шумела, нібы той гай у буру.
    Як раз’ятраны вяпрук, аўтар шалёна гойсаў па завалах літаратурнай саветчыны і без хоць якой спагады шкамутаў папяровыя лыткі ўганараваных класікаў. Філалагічна адукаваны народ нейкі час трываў гэткі здзек з нацыянальных “святыняў”, аднак калі Альгерд сашчапіў пашчэнкі на лытцы Янкі Купалы (“Цёмнае мінулае Каяна Лупакі”), дык усчаўся такі вэрхал, што свет (беларускі) такога не бачыў. Балыііыня ятрылася і плявалася. Як так можна? Нацыянальны геній, найвялікшы Паэт беларускага Адраджэння і ўвогуле — наш собскі Ярыла, а на яго кідаецца нейкі брахлівы шчанюк.
    Толькі за ўласнай ятрай абаронцы нацыянальнага гонару забыліся, якая сёння “эпоха на дварэ”. А паколькі забыліся далёка не ўсе, дык у абарону Альгерда таксама выступіў шмат хто — і пераважна з разумнейшых за тых, што “выйшлі шчыльнымі радамі”.
    Першая агульнанацыянальная літаратурная дыскусія распачалася з артыкула Вацлава Ластоўскага (псеўданім — Юрка Верашчака), надрукаванага ў “Нашай Ніве” ў 1913 годзе. Сэнс яе быў у радыкальным запыце: ці сядзець на тэме “мужыка-беларуса”, не жадаючы ўзняць вочы далей малаўгноенага загону з “беднымі хаткамі”, пахілымі бярозкамі і гаротным бясхлебным
    людам, ці ўбачыць “красу жыцця” (паводле даследчыка Язэпа Янушкевіча).
    Па сутнасці, Альгерд Бахарэвіч здзекаваўся з беларускіх літаратараў за тое ж самае, за што іх крытыкаваў Вацлаў Ластоўскі. А менавіта за тое, што і праз эпоху яны не змаглі выблытацца з путаў вясковай прыніжанасці. Хаця градус крытыкі ў Алыерда быў, безумоўна, значна вышэйшым, чым дазволіў сабе Власт (Вацлаў).
    Разам з тым той сшрэсавы год, відаць, моцна даўся Альгерду ў знакі, і ён адсланіўся ад эсэістыкі, зноў схаваўшыся ў прозу. I толькі праз колькі год напісаў яшчэ адну кнігу эсэ: “Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры”. Выглядае досыць лагічна, што там знайшлося месца і аўтару, які ў сваю пару выдаў кнігу эсэ “Разбурыць Парыж”.
    Натуральна, я быў бы не я, каб не пералюстраваў у свае хронікі (не без выняткаў) ужо згаданае эсэ Альгерда “Акудовіч. Балота. Дыскурс”. (А калі без хіхікаў, то друкую найперш таму, што гэта адна з самых інтэлектуальна пранізлівых аналітык маіх філасофскіх тэкстаў.)
    “Парыж зніштажае вырадкаў. А яго самога зніштажаюць філосафы. Утым ліку — беларускія. Заштояны яготак? Былобзашто — і праўда зруйнавалі б. Але, на шчасце, Парыж руйнуецца толькі ў галовах. Зрэшты, прасцей зруйнаваць Эйфелеву вежу, чым нешта крэпка заселае ў беларускай галаве.
    Улетку 2004 года, у Дзень узяцця Бастыліі, у Менску была прэзентаваная адна з самых знакамітых беларускіх кніг пачатку новага стагоддзя — “Разбурыць Парыж” Валянціна Акудовіча, самага паэтычнага беларускага філосафа і самага правакатыўнага нашага мысляра. Адпачатку Валянціну Акудовічу прапаноўвалі назваць кніжку “Разбурыць Вільню” або “Разбурыць Маскву” (быццам гэта гучыць больш паліткарэктна!), але ён не пагадзіўся: калі я кажу Парыж — значыць, маю на ўвазе Парыж. I не памыліўся ў сваёй упартасці: ні ад Вільні, ні ад Масквы не было б такога эфекту. Дый гаворка ў эсэ зусім не пра горад. А пра каго і што?
    Ды пра нас. Пра нашае сёння і заўтра.
    Мала якая з кніг, напісаных па-беларуску, здолела столькі змяніць і перакуліць у свядомасці нацыянальна свядомых людзей.
    “Разбурыць Парыж’’ — назва двух “няспраўджаных эсэ”, як іх называе сам аўтар. У першым, “Беларусь як постмадэрновы праект Бога”, Акудовіч Парыжу амаль не чапае, ён даследуе (мысліць) ідэю Беларусі і дыскурс Беларусі — рэчы, на ягоны погляд, узаемавыключныя.
    “Беларусь як дыскурс Беларусі і Беларусь як ідэя Беларусі — гэта дзве канцэптуальна варожыя розніцы, два рашуча не-сумесныя бачанні як рэальнага, гэтак і а-рэальнага светаў.
    Ідэя Беларусі — гэта звычайны платонаўскі сімулякр, якім не пазначаецца нішто рэальна яўнае і які мае сэнс адно ў а-рэальнасці, да таго ж толькі ў яе лагацэнтрычным закутку...
    Дыскурс Беларусі — гэта пэўны вымер вечна рухомага бытнага, які ахоплівае ўсе сацыякультурныя феномены, што могуць быць паасобку ці ў вязьме актуалізаваныя (вымкнутыя з сваёй латэнтнай утоенасці) хоць якой апрычонай сітуацыяй".
    Дыскурс Беларусі нічым наперад не зададзены, апрача самой наяўнасці дыскурсу. Ідэя Беларусі — сума знакаў і сімвалаў. Акудовіч — фенаменолаг і постмадэрніст, ён адпрэчвае лагацэнтрызм (усе гэтыя помнікі беларускай ідэі, на якія нацыяналіст глядзіць, задраўшы ўгару галаву), свяшчэнныя іерархіі з іх вертыкалямі ўлады. Дыскурс Беларусі — гэта вольнае ад сімулякраў беларускае балота, якое не мае цэнтру, не абмежаванае берагамі, поўнае выспаў і выспачак (амаль янкамаўраўскіх — калі перачытваеш эсэ, успамінаеш палескіх рабінзонаў з іх жабамі). Балота, на якім квітнее жыццё. Беларуская фенаменалогія Акудовіча цалкам народная — і тут першы намёк на тое, што Парыж трэба разбураць. Мы жывем, верачы ў еўрапейскія ідэалы, у ладныя, высокія, бронзавыя парыжы вялікай культуры, якія ўзносяцца да нябёсаў, — і нам так хочацца ўзнесціся разам з імі! Але — не бяруць... Чаму? У пошуках — але не адказу, а пратэкцыі! — можна прабавіць стагоддзе, а мо і два. А тут пад нагамі, сярод балотаў, свае феномены і свая культура — не менш цікавая, каштоўная і самадастатковая.
    “Чалавек глядзіць на малпу — а бачыць эвалюцыю, глядзіць на крыж — а бачыць Хрыста, глядзіць на серп і молат — а бачыць
    пралетарскую рэвалюцыю, глядзіць на Пазняка — а бачыць апостала нацыі(ці фашыстоўскага калабаранта)...
    Мы мераем тапаграфію рэальнасці не яе ўласнай мерай, а маштабамі, напрацаванымі ў “прасторы” а-рэальнасці. / калі ў рэальным бытным мы не знаходзім адпаведнасцяў, зададзеных маштабам ідэальнага быцця, то альбо кідаемся падганяць бытнае пад гэтыя маштабы, альбо гібеем у роспачы".
    А як іначай? Як пазбавіцца ад Сімулякра, які “гіганцкім бяльмом засланіў нашыя вочы ад белага свету”? Што там, у белым і ясным свеце феноменаў, а не знакаў і сімвалаў вялікай Ідэі? А вось што:
    “Уласна, постмадэрн / быў пакліканы, каб вызваліць нашыя зрэнкі ад гэтага бяльма і наноў прызвычаіць вачыма не толькі глядзець, але / бачыць: у малпе бачыць жывую істоту, у крыжы — ссечанае дрэва, усярпе — востраелязо, у Пазняку — моцна пакрыўджанага цэнтрапалеглым лёсам і з гэтага злоснага на ўвесь свет беларуса... ”
    Гэта ўжо з другога “няспраўджанага эсэ”, якое так і называецца “Разбурыць Парыж”.
    “...натуральна, што сонца гэтак скарэктаваных каштоўнасцяў запынілася не над намі, а над Парыжам, — піша аўтар. — А мы апынуліся ў яго глыбокім цені, дзе марудна сноўдаемся з вечна задранымі да асвечанай гары бародамі, спатыкаемся на кожным кроку і паныла нэндзім: калі гэта “загляне сонца ў наша ваконца’’?"
    Панылае нэндзанне і праўда абрыдла. Абрыдла і ў літаратуры, і ў так званым рэальным жыцці. Чаго-чаго, а яго хапіла і на мой век, і на твой, і на Акудовічаў. Хопіць. He заглянула і не загляне. Бо тое, што лічылася сонцам, — проста таршэр “Ікея”. Дый нашто балоту шмат сонца? Волі яно не дадае. А волю, згодна з Акудовічам, немагчыма заваяваць. Вось уладу — можна. Але ўлада — гэта ўжо Парыж. Імперскі Парыж культуры, Сталіца свету. Акудовіч супраць.