• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Як гэта ў нас зазвычай водзіцца, на яго досыць хутка ўсе забыліся. Зрэдзьчас нехта мімаходзь згадае, а потым зноў на гады моўча. (У беларусаў увогуле фенаменальная здольнасць забывацца на ўсіх і пра ўсё.)
    Настала Міхась вярнуўся на бацькаўшчыну недзе год праз 10-12.1 вярнуўся, як любяць казаць рускія, на “белым кані”.
    Першыя яго публічныя выступы па вяртанні сталіся культурным шокам. Скуль гэткі феерычны цуд у нашай нерушы? — пыталіся. I рэч зусім не ў тым, што Міхась вольна гуляўся
    з санскрытам. Зыходзячы з яго, ён заклікаў стварыць новую беларускую мову — свамову.
    У 2014 годзе Міхась Баярын выдаў грунтоўную кнігу “Самабыццё”, якая не толькі тлумачыла сэнс моўнай рэвалюцыі, але і свамовай была напісаная. Далей я скарыстаюся тлумачэннямі аўтара.
    “Доўгі час я лічыў пераклад з санскрыту справай амаль немагчымай і безнадзейнай. Настолькі далёкая свядомасць і мова сучаснага чалавека ад свету Традыцыі. Але ў 2010 годзе адважыўся пачаць выконваць даўнюю мару — пераклад Бгагавад-Гіты, святарнага тэксту індуізму. Я хутка зразумеў, што сучасная літаратурная мова вытрымаць змест такога перакладу не зможа. Гэты пераклад магчымы адно тады, калі стварыць з беларускай мовы яшчэ адзін Санскрыт, збудаваць яе граматыку нанова, паводле ўзораў граматыкі Паніні, зрабіўшы яе роўнай. Так нарадзілася ідэя Свамовы, ідэалу чыстай беларускай мовы, здольнай самастойна называць свет, зыходзячы з самой сябе. Гэта мае быць мова высокай паэзіі і філасофіі".
    “Пераклады, змешчаныя ў гэтай кнізе, зроблены на Свамову. I мысленне пра гэтыя творы адбываецца таксама на Свамове. Гэта патрабуе ад чытача засваення асаблівага, не канцэптуальнага, а этымалагічнага мыслення. I хаця гэта ў бальшыні тыя самыя, добра знаёмыя беларускія словы, тут яны маюць перадусім словаўтваральны, этымалагічны сэнс. 3 майго пункту гледжання, Свамова — гэта кульмінацыя традыцыі беларускага моўнага пурызму, найбольш вядомымі прадстаўнікамі якога з’яўляюцца Ян Станкевіч і Вацлаў Ластоўскі”.
    “Пурызм — гэта было імкненне ачысціць беларускую мову ад усяго чужога, зрабіць яе максімальна асаблівай і непадобнай на мову суседніх народаў. У адрозненне ад пурызму, Свамова робіць ачышчэнне не па адзінках, а ўсяго адразу, змяняючы крытэрый прыналежнасці да мовы. Беларускае ў Свамове — гэта тое, што ўтвараецца па беларускіх правілах, а не тое, што найбольш адрозніваецца адпольскага, расейскага і ўкраінскага. Беларускі пурызм — гэта трэцяя традыцыя, якую наследуе “Самабыццё”. А ідэя Свамовы — гэта тое, чым становіцца ідэя Самабыцця, дастасаваная да беларускай мовы”.
    “Свамова не магла б з’явіцца ў іншай культуры, з устойлівай і доўгатрывалай літаратурнай нормай. 3 аднаго боку, Свамова адкрывае свабоду словаўтварэння, а з другога боку — вяртае нарматыўнасць неўнармаванай звышдыялектнай мове беларускага фальклору. Парадаксальна, але мова беларускага фальклору найбольш адэкватна перадае стыль Рыг-Веды. Пераклад Рыг-Веды на беларускую мову, які робіць цяпер выдатны паэт Ігар Кулікоў, — адзін з самых дакладных і паэтычна дасканалых перакладаў. I гэта пераклад на Свамову”. (Той жа Ігар Кулікоў выдаў кніжку вершаў “Свамова”, напісаную, натуральна, свамовай. — В. А.)
    “Свамова не замяняе сабой сучасную беларускую мову, яна яе дапаўняе. Свамова становіцца на месца адсутнага ў нас высокага стылю, адпаведна пасоўваючы існую норму крыху ніжэй. I хаця ідэя Свамовы мае на ўвазе зварот да пачатковага і архаічнага, яе форма рэалізацыі вельмі сучасная. Для пачатку гэта будзе праграма-дэрыватар, даступная праз вэб-інтэрфэйс як дапаможнік па беларускім словаўтварэнні. Яна дазволіць, з аднаго боку, відавочна паказаць словаўтваральнае багацце, якім мы карыстаемся занадта мала, а з другога боку, засвоіць канструктыўны, а не спажывецкі падыход да мовы”.
    ‘Тэтая кніга магла быць створаная такой толькі па-беларуску”.
    •kick
    Ідэя “Свамовы” мела досыць шырокі розгалас сярод інтэлектуалаў. Прынамсі, нейкі час. Адна паэтка, последам за Куліковым, нават паспрабавала ёю скарыстацца ў вершах. Хаця, можа, і не адна. I не толькі паэтка. Я ж усё не ведаю. Але ў кожным разе гэта ўсё адзінкавыя выпадкі.
    Мне не складана патлумачыць, чаму і гэты “шалёны вертаградар” Міхася чакае лёс папярэдніх. I ў думках такога няма. Бо я быў і застаюся ў захапленні і ад яго паэзіі, і ад яго часопіса, і ад яго свамовы. Магутны дух абраў гэтае далікатнае цела дзеля высокіх парыванняў. Ну так, ён не Сізіф, доўга цягаць на гару адзін і той самы камень не будзе. Але кожны раз, калі
    падымаецца ўсё вышэй і вышэй, немагчыма не ганарыцца нашым чалавекам, які жыве і дыхае такімі высокімі парываннямі.
    ***
    Калі б я парадкаваў свае хронікі яшчэ да таго, як Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры, то ўжо ж напэўна абмінуў бы літаратарку ўвагай. Рэч у тым, што яе кнігі болю не мелі ніякага дачынення да гэтай маёй справы. Зрэшты, як і яна сама. Бачыце, Святлана толькі плаціла ў Мінску за кватэру, але яе астральнае цела без астачы месцілася ў разлогах рускай культуры. Мяркую, яна нават ніколі не марыла быць беларускай пісьменніцай. I тым болей — знакамітай беларускай пісьменніцай. Але, як любілі казаць нашыя продкі, лёс на кані не аб’едзеш...
    Гэта па-першае. А па-другое, тут я не пішу пра літаратуру. Я апякуюся стваральнікамі дыскурсаў беларускага мыслення, і адно ў такім выпадку яны могуць цікавіць мяне і як літаратары...
    Але потым здарыўся Нобель. I тады праз Святлану Алексіевіч пра Беларусь, як у нас смешна кажуць, даведаўся ўвесь белы свет.
    Безумоўна, сам факт таго, што беларусы атрымалі Нобелеўскую прэмію па літаратуры, досыць істотны. Хаця тут я маю на ўвазе не толькі і нават не столькі літаратуру, колькі нацыянальную свядомасць як такую.
    Бачыце, так склалася, што цягам стагоддзяў і стагоддзяў еўрапейскай гісторыі беларусаў як бы нідзе і не было. Інакш кажучы, мы былі як не былі. I таму нам усё яшчэ цяжка прызвычаіцца да таго, што мы не проста ёсць, а маем яшчэ і значныя здабыткі ў самых розных сферах дзейнасці — і нават у самай высокай мастацкай творчасці. Карацей кажучы, “нобель” Святланы Алексіевіч — гэта значны ўнёсак у ментальную эвалюцыю беларусаў як нацыі. 3 чаго мы далей будзем пачувацца хоць на трохі больш упэўнена ў сваім адбыванні быцця.
    А значыць, гэта ўжо зусім іншая гісторыя. I цяпер абыякава прамінаць літаратарку Алексіевіч увагай ніяк не выпадае, бо нават яе цень набыў магічны сэнс.
    ***
    Калі я пачаў шукаць літаратурную працу, Міхась Стральцоў сказаў: “Кудравец (галоўны рэдактар часопіса “Нёман”. — В. А.) хоча звольніць Святлану Алексіевіч. Здольная дзеўка, толькі на працы амаль не бывае. Усё недзе гойсае са сваім дыктафонам... Я пагавару з Кудраўцом”.
    Стральцоў пагаварыў з Кудраўцом, і той звольніў Алексіевіч, але мяне на яе месца не ўладкаваў. Затое я праз нейкі час надрукаваў у “Нёмане” (чэрвень 1987) вялікае эсэ “Судьбы войны, судьбы мнра”, фрагмент якога быў прысвечаны і першай кнізе Святланы Алексіевіч “У войны не женское лнцо”.
    Увогуле, маім уласным заданнем было напісаць гісторыю вайны, пачынаючы ад забойства Авеля і канцуючы сучаснай беларускай літаратурай пра вайну. Агулам я сваё заданне выканаў, хаця Міхась Лявонавіч большую частку матэрыялу, прысвечанага войнам з сусветнага кантэксту, павыкідаў.
    — Для нашага часопіса будзе зашмат, — сарамліва патлумачыў.
    Непасрэдна размове пра кнігу Святланы Алексіевіч папярэднічаў крытычны аналіз ваеннай літаратуры Васіля Быкава і Алеся Адамовіча. Час быў такі, што нарэшце беззаганных paHeft класікаў ужо можна было трэсці, як грушу. I я добра-такі патрос. Толькі не пра іх тут гаворка, а пра маладую аўтарку з нечакана магутным эмацыйным пасылам. Трохі працытую з тады напісанага:
    “Эта кннга построена п выполнена уже совершенно на мных основанмях, н нанболее суідественное пз нмх — авторское начало. Еслн о кнмге “Я мз огненной деревнм” можно в какой-то степенн говорнть как о “эпмческм-хоровой” прозе (терммн А. Адамовнча), где авторы
    вроде древнегреческого “бога пз машнны” появляются во весь рост лпшь в конце повествованмя, чтобы совершнть праведный суд, то в кннге Светланы Алексмевнч авторское “я” — центр, обьедмняюіцпй вокруг себя матерпал н сознательно подчнняюіцнй его своей лпчной, внутренней мдее.
    Эстетмческяй, собственно художественный элемент у автора очень значнтелен, кннгаСветланы по-своему даже беллетрнстнчна”.
    Гэты фрагмент патрапіў у цытату зусім не выпадкова. Рэч у тым, што ўсе прамінулыя гады творчасць Святланы Алексіевіч вызнавалі як дакументальную журналістыку, упэўнена блытаючы форму жанра з сэнсамі і паэтыкай тэксту. Адсюль і неспатольная крытыка аўтара за мову яе сведкаў, якія гавораць залішне прыгожа. Маўляў, у сапраўдным жыцці так людзі не кажуць. 3 гэтага ў Мінску быў нават суд, на якім гераіні кнігі “Цынкавыя хлопчыкі” абвінавачвалі аўтара за скажэнні іх словаў і сэнсаў.
    Для мяне ў гэтым сюжэце самае цікавае (і незразумелае), чаму за столькі творчых год сама Святлана не выпрацавала простую і ясную формулу адмовы сваім апанентам. Тым болей, што яны мелі рацыю, і бясконца выкручвацца зблытанымі тлумачэннямі было не да гонару такой упэўненай у сабе жанчыне.
    Як у кожнага таленавітага літаратара, у Святланы Алексіевіч ёсць свой стыль. Моцны, напяты, глыбокі, да астачы схоплены пякучай трывогай за чалавека. 1, натуральна, уласны слоўнік, які толькі ўзбагачаўся мовай яе карэспандэнтаў, прынамсі, калі гэта была трапная і шчымлівая мова. Гэта я і меў на ўвазе, калі яшчэ ў 1987 годзе пісаў пра белетрыстычнасць прозы Святланы Алексіевіч, якая прынцыпова адрознівала яе ад стваральнікаў вялікай кнігі быцця “Я з вогненнай вёскі” (Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік).
    ***
    Мая прыгода з кнігай “У вайны не жаночы твар” мела абсалютна нечаканы працяг. Недзе ў 2015 годзе выдавец Ігар Логвінаў
    вымудрыў глабальную ідэю надрукаваць і выдаць усе пяць кніг серыі Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі” беларускай мовай. Я не пытаўся, як ён змог зацікавіць гэтым праектам нашага знакамітага мецэната-фінансіста Віктара Бабарыку, але той з свайго боку ў дадатак прапанаваў забяспечыць “пяцікніжжам” усе бібліятэкі краіны.
    Была ў гэтага праекта яшчэ адна цікавостка. Перакладаць мусілі знаныя ў Беларусі літаратары, а не проста прафесійныя перакладчыкі. Досыць верагодна, што ў грунце гэтай задумы крыўся палітычны падтэкс. Як добра вядома, сярод нацыянальнай інтэлігенцыі ў Святланы даўно склаўся адмоўны імідж праз яе негатыўныя выказванні пра Беларусь ды беларусаў, і такім спосабам можна было хоць трохі змякчыць грамадскі антаганізм стасоўна нобелеўкі. Што было і натуральным. Дзеля прыкладу працытую хаця б адну з яе радыкальных рэплік: “Проблема белорусской лйтературы в том, что нет белорусской лйтературы. Мы ймеем сегодня растерянное, депрессйвное обіцество й растерянных пмсателей. Некоторые молодые пйсателй еідё пытаются что-то сказать, но это больше похоже на лйтературные йгры йлй на нллюстрацйю нацйональных йдей” (С. Алексіевіч).