• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Вечарам пасля выбараў прэзідэнта на Кастрычніцкай плошчы сабралася цьма народу. Трохі пазней мы, запаланіўшы ўвесь праспект, рушылі на плошчу Незалежнасці. Там ужо,
    ускараскаўшыся на пастамент Леніну, па чарзе выступалі палітыкі. Гучалі заклікі захапіць горад. Правакатары пачалі штурмаваць дзверы Вярхоўнага савета. Чорныя калоны амапаўцаў заварушыліся. Трывога імкліва нарастала...
    I тут на пастаменце апынуўся Андрэй Хадановіч і пабеларуску заспяваў песню Яцака Качмарскага “Муры”.
    Нягледзячы на трывогу, я пасунуўся наперад, каб лепей чуць Андрэя, і нечакана сутыкнуўся з Уладзімірам Арловым. “Пайшлі бліжэй да помніка, — паклікаў ён, — бо пасля Хадановіча мне выступаць”.
    Толькі Уладзімір не паспеў выканаць сваю прамову, бо ліуры з дубінкамі рушылі на нас, і пачалася бойня. У тую ноч было арыштавана больш як 700 чалавек, і арышты працягваліся яшчэ ў наступныя дні...
    Пры першай сустрэчы з Андрэем я выказаў сваё захапленне яго мужнасцю. Ён мне нічога не адказаў, толькі хіснуў галавой. А я пасля развітання здагадаўся, што, нягледзячы на ўсё наша былое, я не ведаю гэтага хлопца ў нечым самым галоўным.
    А можа, і не варта зазіраць у прадонне паэта? Нават такога жыццядайнага.
    Спаць будзе спакайней. А наўзамен прапаную ў рэшту яшчэ адзін яго выдатны верш з апошняй кнігі “Школа травы”.
    ён мальцам на спевы бегаў штодня,
    ды ўночы было цікавей,
    калі на падворку спярша цішыня, а потым пяяў салавей.
    Яму падпявала вярба ля ракі, і конік фальшывіў між траў...
    А потым бяда. Салаўя на шматкі суседскі кот разадраў.
    I хлопцаў душылі слёзы і гнеў,
    а ён ім: “Птушку шкада,
    ды гляньце, ён тыдзень нічога не еў, давайце накормім ката”.
    Бо ў іхнім двары шмат было прыбышоў, суседзяў было — цэлы свет, і ўсім было добра, пакуль не пайшоў вайной на суседа сусед.
    I ўсім было кепска, ды скончыўся бой — і хтось запяяў салаўём: “Вось вораг, што прагнуў забіць нас з табой, — давай мы яго заб’ём!”
    I ўсіх паяднаў справядлівы парыў, і помста біла хвастом...
    А ён ім: “Вораг наш дом разбурыў, давайце збудуем дом”.
    Казаў ім: "Калі не любіць цэлы свет, не зможаш любіць і свой двор...” Жыў доўга, ды неяк на досвітку дзед пакрочыў у рай, бо памёр.
    “Ты шмат памыляўся, — сказалі яму, — ды ўсё-такі жыў, як след.
    Ты варты, пакінуўшы цела-турму, пяяць з намі Госпаду, дзед!”
    А ён: “Я для спеваў занадта стары, бо сёння на досвітку ўмёр.
    Ваш хор салодка фальшывіць, сябры, — давайце скасуем хор”.
    Адпачатку гэтая кніга мне ўяўлялася як гісторыя дойлідаў, што, закасаўшы рукавы, расцерабілі глухое ляда, каб на вызваленым месцы ўзножыць Белую вежу беларускага мыслення. Такой яна і рабілася. Таму маімі героямі пераважна былі тыя, хто ствараў
    альманахі, часопісы, энцыклапедыі, выдавецтвы, адукацыйныя праекты, дыскусійныя клубы... I для мяне не мела асаблівага значэння, што пры гэтым яны яшчэ пішуць філасофскія тэксты, прозу, паэзію, эсэ, драматургію, крытыку...
    He — падманваю. Я моцна цешыўся з іх творчых набыткаў, калі яны пашыралі інтэлектуальны кантэкст, толькі не аўтары самі з сябе былі ў гэтай справе загалоўным чыннікам, а стваральнікі дыскурсаў. (Чытайце Мішэля Фуко.)
    Аднак, калі з дойлідаліі я ўжо збольшага ўправіўся, мне адкрылася жахлівая хіба маёй канцэпцыі — у ёй не было месца тым, хто і не збіраўся займацца дойлідствам як такім. Яны прагнулі ствараць толькі саміх сябе і бераглі адно ўласную свабоду. Але пры гэтым іх творчы эгаізм для агульнай справы часам апынаўся нават больш важкім, чым высілкі тых, хто не разгінаў спіны.
    Я пачаў згадваць усіх гэтых збыт таленавітых лайдакоў і хутка пералякаўся. Мне і яшчэ аднаго жыцця не хопіць, каб пра кожнага з іх сказаць колькі добрых словаў. Дзеля гэтага трэба мець наперадзе вечнасць, як у Бога. А я ўсяго толькі чалавек, ды яшчэ з адным вокам.
    ■kick
    Каб мацней адцеміць гэтую драматычную для мяне праблему, пачну дзеля выразнасці з гранічна эгацэнтрычнага Альгерда Бахарэвіча. Ён, як жолуд, увесь сам у самім сабе, нават калі, абсыпаўшыся з вышыні, ляжыць покатам побач з іншымі.
    Нейкі час Альгерд моцна сябраваў з Бум-Бам-Літам. Аднак нешта мне падказвала, што ён ужо тады не хацеў ні з кім сваім талентам дзяліцца. Хаця больш істотна, відаць, іншае. Альгерд раней за іншых бумбамлітаўцаў вырастаў з постмадэрнай эстэтыкі ў кірунку збольшага традыцыйнай прозы.
    У ягоным эсэ “Акудовіч. Балота. Дыскурс” ёсць наступны фрагмент:
    “У 90-я Акудовіч быў першы літаратар старэйшага, значна старэйшага за маё пакалення, які раптам падтрымаў Бум-Бам-Літ. Тады ён ставіўся да мяне досыць скептычна, стрымана ўхваляў скандальныя вершы, друкаваў і іх, і прозу, і пры гэтым, напэўна, не чакаў занадта шмат. А я вось чакаў.
    Памятаю, як Акудовіч дужа ўразіўся, калі я сказаў, што буду пісаць прозу. “Вы, Альгерд, хочаце быць як Шамякін?” — пацвельваў ён. “Хачу!” — рашуча адказаў я аднойчы, і Акудовіч мне паверыў. Ён падтрымаў мяне, калі я зрабіўся эсэістам, — і, думаю, не прагадаў”.
    Альгерд таксама не прагадаў. Ужо пасля першых традыцыйных аповесцяў яго заўважылі паасобку ад Бум-Бам-Літа. А пасля кніжкі “Ніякай літасці Валянціне Г.” пра Алыерда, як кажуць у літарацкіх колах, загаварылі. Тады Анатоль Івашчанка (часопіс “Дзеяслоў”) і прапанаваў мне напісаць пра яго.
    Я адгукнуўся на прапанову...
    “Пачну, як гэта ні дзіўна, з п’есы “Мізантроп”. He самая знакамітая з п'есаў Мальера, аднак мне яна найлепей запомнілася. I вось чаму. У маладыя гады я прагнуў любіць людзей — усіх! Калі заўгодна — тады гэта было першасным заданнем маёй жыццядзейнасці, якое я пэўны час нават паспяхова выконваў. Але потым са мной нешта здарылася, і людзі мне раптам абрыдзелі — усе ды разам. Я нікога не хацеў ні бачыць, ні чуць і ўвесь час думаў, куды б мне збегчы, каб нідзе нікога...
    3 гэтага свайго стану я добра-такі жахаўся, бо ў тадышнім маім даўменні не любіць людзей агулам маглі толькі вычварэнцы. I я, нечакана для самога сябе, апынуўся адным з іх. Натуральна, мне было гідка...
    На маё шчасце, якраз тады я чытаў п’есы Мальера і сярод іх — “Мізантроп”. Галоўны герой быў адмоўным персанажам і таму не выклікаў асаблівых сімпатый. Але яго бязлітасная і бліскуча аргументаваная аналітыка чалавека як a priori заганнай істоты, што паводле азначэння (з гледзішча мізантропа) не падлягае любові, мяне неверагодна ўразіла і разам з тым суцешыла. Бо я ў адначассе зразумеў некалькі надзвычай істотныхдля сябе рэчаў:
    а)	мой стан не ёсць нейкай паталагічнай хібай, паколькі паходзіць з досыць пашыранай з’явы, якая мае нават легітымную назву — мізантропія;
    б)	чалавек немагчымы як чалавек без свайго цёмнага боку, дзе прытоеныя зламыснасць, хцівасць, нянавісць, здрада, сквапнасць і яшчэ безліч усякага такога, што a priori не можа ахоплівацца любоўю. 3 чаго атрымліваецца, што любіць усяго чалавека паводле азначэння нельга, а можна любіць толькі яго светлую перспектыву;
    в)	да таго ж любіць чалавека зусім і не абавязкова, бо не на любові чалавека да чалавека трымаецца свет (любоў яго толькі ўпрыгожвае), а на адказнасці кожнага з нас і перад другім чалавекам, і перад быццём як такім.
    Коратка кажучы, сваім “Мізантропам” Мальер досыцьаператыўна вылечыў мяне ад мізантропіі, і надалей падобных мітрэнгаў я ўжо ніколі не меў...
    Перакінулася шмат год, перш чым я зноў узгадаў “Мізантропа” ды сваё выбаўленне ад заганы чалавекалюбства — і гэтая згадка была з’ініцыяваная прозай Альгерда Бахарэвіча. Дзеля ўласнага карыстання я яе адразу пазначыў як мізантрапічную, бо апісанне чалавека ў Альгерда Бахарэвіча было такім жа бязлітасным, як і ў героя Мальера. Але паколькі панятак “мізантропіі” ў грамадскай свядомасці беларусаў усё яшчэ поўніцца адмоўнымі канатацыямі, дык да гэтай пары я не выкарыстоўваў яго публічна. На тое ў мяне мелася як мінімум дзве грунтоўныя прычыны. Па-першае, Альгерд Бахарэвіч глыбока сімпатычны мне як чалавек, і я не хацеў, каб які зласлівец з маіх развагаў прычапіў яму мянушку “мізантроп". А падругое, ужоздэбюта Альгерда Бахарэвічавідавочнілася, што гэта не проста яшчэ адна кніжка, напісаная прозай, а сакральны акт нараджэння Празаіка. I таму было б зусім неабачліва яшчэ кволы парастак сакральнага публічна выпрабоўваць прафанным.
    Да таго ж я згадаў, што, лічы, кожны вялікі празаік — як мінімум, латэнтны мізантроп. Найлепшым сведчаннем таму агульнавядомы факт, што ва ўсёй сусветнай літаратуры адмоўныя героі эстэтычна куды больш яркія і псіхалагічна больш пераканаўчыя, чым станоўчыя. Бадай, пасля аўтара “Апакаліпсіса” самым вялікім мізантропам сярод пісьменнікаў быў Дантэ, з чаго мы і атрымалі геніяльнае “Пекла”, куды ён паскідаў усіх ненавісных яму людзей (“Чысцец” і “Рай” у той
    жа “Боскай камедыі” не шматчаго вартыя раўнуючы з “Пеклам”). I нават такія па-чалавечы сімпатычныя героі, як Дон Кіхот ці Швейк, ёсць не чым іншым, як прыхаваным здзекам Сервантэса і Гашака з лялечна афарбаванага чалавека, якога грамадства прымушае нас любіць. Што ўжо тут казаць пра сучасную літаратуру. Згадаем хаця б Мішэля Уэльбэка, феномен папулярнасці якога цалкам абумоўлены татальна мізантрапічнай візіяй як кожнай людзіны паасобку, так і ўсяго сусвету агулам.
    I яшчэ, хоць трохі пра іншае. Неяк, чытаючы Ніцшэ, я зразумеў адну простую рэч: творчасць — гэта найперш адвага. I калі я для сябе як адну з верагодных перспектываў беларускай прозы звязваю з постаццю Альгерда Бахарэвіча, дык гэта перадусім таму, што ў Альгерда мужнае пісьмо, якое не палохаецца адваротнага (цёмнага) боку чалавека. Я аддаю належнае яго гнуткаму і пругкаму стылю, умельству “натуральнай афарбоўкі” псіхалагічных сітуацыяў, інтэлектуальнай насычанасці і да таго падобнаму. Але ўсё гэта толькі талент...
    Між іншым, шмат хто лічыць, што для літаратара, акрамя таленту, болей нічога і не трэба. Так, для шараговага пісьменніка дастаткова ўсяго толькі каліўца таленту, аднак маштабныя фігуры паўстаюць назусім іншым подзе.
    Ці ёсць у нашага героя маштабная перспектыва? Наперад такое ніхто напэўна не скажа. Але тое, што мізантрапічна мужнае пісьмо Альгерда Бахарэвіча не ведае літасці ні да наратара, ні да чытача, ні да, натуральна, “Валянціны Г.”, дае падставы спадзявацца на нешта большае, чым мы атрымліваем звычайна...