Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2023
Што праўда, на фармальным узроўні літарацкі бунт беларускай правінцыі напачатку быў скіраваны супраць СП (Саюза
пісьменнікаў) і дэперсаналізаванай камандна-адміністрацыйнай сістэмы, якую Мінск трансляваў на ўсю падлеглую яму прастору. Але трохі пазней ужо адкрыта было сфармулявана тое асноўнае, што неўпрыкмет прысутнічала заўсёды, хаця на штандарах рэгіянальных апазіцыянераў і не пазначалася. У гэтым сэнсе тэкст “Рэгіяналы пакідаюць сталіцу” можна лічыць самым яркім і найбольш канцэптуальным маніфестам Алеся Аркуша:
“Рэгіяналы стаміліся глядзець у рот сталічным культурніцкім элітам і чакаць з цэнтру дапамогі й інструктажаў да дзеяння. Hi таго і ні гэтага Мінск ужо даць не здольны. Загнаныя ў кут, абяскроўленыя ў змаганнях за лусту хлеба, сталічныя эліты па завядзёнцы спрабуюць дэманстраваць сваю былую значнасць, але далей рытарычнай траскатні і маралізатарскіх павучанняў справа не йдзе”.
Трохі пазней я паводле гэтай падзеі пісаў: “3 майго гледзішча, ідэя “рэгіяналізацыі” — гэта шчаслівая ідэя, бо мае рэальную перспектыву, паколькі супадае з той структурнай пераарганізацыяй свету, якая адбываецца з погляду на сітуацыю камунікатыўна адкрытай ва ўсе бакі прасторы, дзе ўжо губляюць хоць які ўцямны сэнс такія элементы топасу, як “цэнтр”, “перыферыя”, “мяжа”, “маргінальнасць”... I таму для гэтай ідэі неістотна, як доўга будзе існаваць Таварыства Вольных Літаратараў і ці хутка ў Алеся Аркуша ў мностве з’явяцца паслядоўнікі, кожны з якіх стане выбудоўваць сталіцу сусвету на тэрыторыі самога сябе... Неістотна — бо гэтак усё роўна будзе. 1 гісторыя персанальнага бунту Алеся Аркуша — толькі адно, але досыць яскравае сведчанне на карысць рэальнасці гэтай татальнай перамены”.
Да сённяшняй крытыкі (уласнай) таго даўняга прагнозу я яшчэ звярнуся напрыканцы гаворкі. А пакуль пра канкрэтныя справы бунтоўнага “Князя Правінцыі”.
Алесь нарадзіўся ў Жодзіне, скончыў Інстытут народнай гаспадаркі ў Мінску, пабраўся шлюбам з таленавітай мастачкай
і дызайнерам Таццянай (Козік), атабарыўся жыць у Полацку і нават напісаў тэкст для афіцыйнага гімна горада. Больш за тое, ён раз-пораз весела прагаворваў, што Полацку было б варта вярнуць статус сталіцы, які горад меў на першапачатку беларускай дзяржаўнасці. На карысць яго версіі сведчылі прозвішчы Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Сержука Сокалава-Воюша, Вінцэся Мудрова ды іншых, што былі выгадаваныя Полацкам і ў сучасным нацыянальным руху адыгрывалі заўважную ролю.
Жарты жартамі, але цалкам магчыма, што вялікая гістарычная спадчына горада нейкім чынам спрыяла мноству самых розных актуальных літаратурных ды і ўвогуле культурніцкіх імпрэзаў (не абмінаючы навуковыя канферэнцыі), што тады ладзіла ТВЛ у Полацку — маўляў, на месца культурніцкай сталіцы наш горад можа прэтэндаваць і зараз.
У гісторыі Новай літаратурнай сітуацыі, што разгортвалася цягам 90-х гадоў з лішкам, імя Алеся Аркуша асацыявалася з шэрагам канцэптуальных падзеяў. Як ужо казалася, перадусім з яго ініцыятывы былі створаны “Таварыства Вольных Літаратараў” (сябры рады: Юры Гумянюк, Вінцэсь Мудроў, Ігар Сідарук, Юрась Пацюпа), выдавецтва “Полацкае ляда”, літаратурны альманах “Ксеракс Беларускі”, літаратурны часопіс “Калоссе” (выдавец і галоўны рэдактар), бібліятэка “Калоссе”, штогадовая літаратурная прэмія ‘Тліняны Вялес” (1993), якую я таксама калісьці меў гонар атрымаць. Дарэчы, яна і зараз працягвае вялічыць свой пантэон...
На вялікі жаль, гэта, бадай, адзінае, што засталося ад тых векапомных падзей таварыства, якое памкнулася таксама людзьла звавда. Мне зусім не падабаецца гэты сказ. Толькі ў ім няма і каліўца кпіны, як і нічога іншага, акрамя вялікай скрухі. Бо з цягам часу не толькі ў Алеся Аркуша так сталася. Незлічоная безліч прыгожых і адважных парыванняў счэзла ў святле ўжо іншых дзён. Вялікія эпохі тым і палохаюць, што на іх месца заступаюць малыя эпохі. (Сёння нават ніякавата
робіцца ад словаў некалі знакамітай максімы: “Напісанае застаедца”)
Якраз тут час звярнуцца да абяцанай крытыкі ўласных рэфлексій наконт жыццядайнага ўплыву татальнай глабалізацыі на лёс правінцыі. Ну так, камунікатыўна адкрытая на ўсю зямную кулю прастора аднолькава задзіночыла сталіцу з правінцыяй у тым самым інфармацыйным сеціве. 1 цяпер няма розніцы, дзе ты сядзіш перад маніторам: у закутку глухога хутара ці ў мегаполісе на апошнім паверсе хмарачоса. Пагатоў экран манітора ўвесь свет для кожнага выраўняў у адзін памер.
Але на гэтым усе перамены і скончыліся. Цэнтры сілы дзе былі, там і засталіся. Колькасць энергій і энергетык, задзіночаная ў мегаканструктах, выпраменьвае такой моцы нябачнае святло, што мы як матылі ляцім і ляцім у той бок. Можна на нейкі час затуліцца адзінотай у правінцыі, як Андрусь Горват, але хто там паставіць спектакль па тваёй кнізе?
Ва ўсе гады я меў сантымент да Алеся і, пэўна, з гэтага адчуваў крыўду за пасіянарыя. Мне заўсёды здавалася, што яго шматлікія справы застаюцца недаацэненымі ці ацэненыя не адпаведна зробленаму. Можа, гэта помста сталіцы? — неяк падумалася з сумнай усмешкай.
Натуральна, рэч зусім не ў сталгцы. Тады ў чым? Пакуль рэфлексаваў, шукаючы адказу на ўласнае пытанне, нечакана натрапіў сярод сваіх архіваў на эсэ Алеся Аркуша “Кнульп”, надрукаванае ў “Нашай Ніве” даўно — вельмі даўно, бо напісанае яно было з нагоды майго пяцідзесяцігоддзя. Гэта значыць, амаль дваццаць год таму.
Я пачаў чытаць забытае, і мяне ўмомант падхапіла хваля настальгіі. А калі вярнула ў сучаснасць, то без развагаў перадрукаваў эсэ ў кнігу.
“Валянцін Акудовіч не падобны да звычайнага беларускага пісьменніка.
Доўгі час для мяне гэты арыгінальны творца быў загадкаю. Мне падавалася, што ён іграе ў нейкую штучную філасофскую гульню
пад назваю “Мяне няма”. Часам ягоныя выказванні раздражнялі, падаваліся несур’ёзнымі ці нават блюзнерскімі. I толькі нядаўна я зразумеў, што Акудовіч — класічны беларускі пострамантык. Заўважце, ён шукае адказы на традыцыйныя пытанні: пра наканаванне і прызначэнне чалавека, пра гуманізм, пра лёс нацыянальнай культуры, пра жыццё і смерць, пра грэх. Новыя адказы, адпаведныя новаму часу.
Ягоны песімізм — ад пачуцця адзіноты, якое абвастрылася напрыканцы стагоддзя і новым выпрабаваннем завярэдзіла душу чалавеку. “Кожны побач — прыкрая недарэчнасць”. Пра гэта добра пісаў Герман Гесэ ў аповесці “Кнульп” яшчэ ў 1915 годзе: “У кожнага чалавека свая душа, ёй немагчыма зліцца ні з якай іншай. Двое могуць сустрэць адзін аднаго, сказаць адзін аднаму і быць побач. Але душы іх, як дзве кветкі, што выраслі паасобна, кожная са свайго кораня; яны не здольныя зблізіцца...” Кнульп — чалавек, які “ўпарта адмаўляецца заняць сваё месца ў разважлівым свеце ашчадных гаспадароў” (С. Аверынцаў). Ён складаў цудоўныя вершы, але ніколі іх не занатоўваў, меў сотні сяброў, але не жадаў іх абцяжарваць, меў безліч шанцаў зрабіць кар’еру і ўладкавацца ў жыцці, але ўпарта выбіраў дарогу. Вандраваў ад гарадка, спяваў песні, жартаваў, разважаў пра жыццё і чалавечае прызначэнне. Перад смерцю Госпад паведаміў Кнульпу (прынамсі, так таму прытрызнілася), што “ў імя маё ты вандраваў і абуджаў у аселых людзях трывожную тугу па свабодзе”.
Акудовіч не верыцьу Бога (пра што неаднойчы пісьмова прызнаваўся). Але ён усё адно трошкі Кнульп. Ён імкнецца выбавіць чалавека з путаў “агульных месцаў” і “аблуды традыцыі”.
Песімізм Валянціна Акудовіча роднасны песімізму Васіля Быкава.
Чамусьці ніхто не заўважыў, што Акудовіч у сваёй праграмнай рэчы “Хто я? альбо Мяне няма, не былр, не будзе” руйнуе еўрапейскі экзістэнцыялізм. Ад гэтага нядаўна моднага ў Беларусі філасофскага вучэння Акудовіч не пакідае каменя на камені. Пастулаты Гайдэгера, Сартра, Камю яму падаюцца бясплоднымі. Бо каму яны адрасаваныя? “...Недарэчна пытацца пра таго, каго няма — хто ён? Трэба пакінуць гэтую вярэду назаўсёды і болей не думаць пра адказ на пытанне “хто я?”, а думаць пра іншае пытанне?” I яшчэ — рэфрэн, як прысуд:
“Я-чалавек не можа сам з сябе аб’явіцца.
Я-чалавек не можа існаваць сам у сабе.
Я-чалавек не можа быць сам сабой.
Я-чалавека няма”.
Што гэта за новыя пытанні, пра якія мы мусілі б сёння думаць? Акудовіч пакуль пра іх маўчыць.
Кнульп — гэта еўрапейскі гіпі XIX ст. Гэта пратэст (бунт) супраць свету. Гэта бясконцая дарога да недасяжнага. Таму так любяць Акудовіча “непрычасаныя” маладыя.
Кнульп — гэта еўрапейскі Сідгарта. Герман Гесэ добра ведаў Азію, вывучаў будызм. Уся творчасць аўтара Тульні шкляных перлаў’’ (узгадаем, што гэты раман прысвечаны “Пілігрымам у краіну Усходу”) мела на сабе вялікі ўплыў усходняй філасофіі.
Адмаўляючы я-чалавека, ці не прадбачыць Акудовіч набліжэнне Вялікай Эры Усходу?
Герман Гесэ з-за сваёй творчасці меў вялікія праблемы на радзіме, быў вымушаны эміграваць у Швейцарыю. Акудовічу эміграваць няма куды”.
...Калі я гартаю дэтэктыў ці праглядаю вестэрн, то бсгулю час. Калі чытаю Парменіда ці Плутарха, то пражываю жыццё. Так і з сучаснікамі. Міхал Анемпадыстаў быў з тых, з кім я не бавіў, а менавіта пражываў жыццё. I калі апынаўся побач з ім, і калі сам-насам слухаў ягоныя песні, чытаў шыкоўныя эсэ ці проста думаў пра Міхала. Між іншым, гэтае жыццядайнае судакрананне заўсёды было нязмушаным і нідзе не вытыркалася. Таму я нават не заўважыў, што з гадамі ў маім пражыванні жыцця Міхала рабілася ўсё болей і болей. Болей, чым каго яшчэ...
А можа, проста не паспеў заўважыць, бо нечакана раннім ранкам зазваніў тэлефон...
У той жа момант я абрынуўся за Міхалам у прадонне ягонай адсутнасці. I падаў у тое прадонне так доўга, што з глыбіні гэтага падзення нарэшце зразумеў увесь маштаб Міхала як асобы.
Міхал быў вялікім!
***
Спачатку была Краіна. Свая. Ніколі раней такога не было. А тут яна здарылася.
I тады з’явіліся лш з Міхалам.
У апошнім сказе вельмі істотны займеннік лш. Бо паасобку мы нарадзіліся, калі Краіны яшчэ не было. I каб яна не здарылася, то мы б і засталіся кожны без другога.
Найперш пра гэта я згадаў, усхапіўшыся дзеля ўспамінаў пра Міхала. Нашыя вочы заўсёды глядзелі ў адзін той самы бок і адразу сустракаліся поглядамі там, дзе была яна — наша Краіна.
Неяк на прэзентацыі маёй кнігі “Код адсутнасці” мяне запыталі: