• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    тычыліся Бібліі ды Старажытнага Усходу, які паклаўся на пачатак (інтэлектуальны) еўрапейскай цывілізацыі. А пасля стварыла ўласную Школу Бібліі пры Лятучым Універсітэце.
    Далей — болей. Як яна сама кажа: “Ад 2010 года я пачала гуртаваць беларускіх гебраістаў, эліністаў, багасловаў, філолагаў, літаратараў ды культуролагаў дзеля навуковага перакладу Бібліі на беларускую мову...
    Хаця поўны пераклад зойме Бог ведае колькі часу”.
    Апошняе — святая праўда. Яна працуе з такой марудай (адказнасцю), быццам у яе наперадзе вечнасць (можа, яно так і ёсць?). У прыклад далучу сюды адну невялічкую рэцэнзію, што радыё “Свабода” замовіла на кнігу, якую тры гады рыхтавала Ірына. Называлася яна “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца”.
    “Я гатовы вылучаць гэтую кнігу наперад усяго, што пабачыла свет у 2010 г. Інакш кажучы, я без каліўца сумневу лічу яе Кнігай года. Герой гэтага шыкоўнага, багата ілюстраванага і з густам аформленага фаліянта — грэка-каталіцкі святар, славуты айцец Аляксандр Надсан. Хаця кніга зусім не пра яго, а толькі яму ў гонар прысвечаная ста аўтарамі з чатырнаццаці краінаў свету, матэрыялы якіх і склалі яе разнастайны і надзвычай багаты змест.
    Але акрамя айца Надсана ёсць у гэтага выдання яшчэ адзін герой, кангеніяльны загалоўнаму. Гэта доктар філасофіі і доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая. Менавіта яна прыдумала такім чынам ушанаваць унікальную постаць вялікага беларуса і не пашкадавала тры з паловай гады свайго жыцця, каб на свет з’явілася кніга “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца”.
    Гонар вам — сонечныя людзі!”
    ***
    Ірына таленавітая ў розных праявах творчай дзейнасці і да таго ж прыязная да самых розных людзей. Таму ў яе з каптуром паплечнікаў ды сімпатыкаў. Толькі ці шмат хто з іх ведае,
    што яна яшчэ і не абы-які паэт. (Адно не трэба блытаць Ірыну з яе сястрой Галінай Дубянецкай, якая ў пару свайго паэтычнага росквіту была знаная як Князёўна беларускай паэзіі.)
    А між тым Ірына мае грунтоўныя і адметныя публікацыі паэзіі ў такіх знаных часопісах, як “Крыніца” ды “Архэ”, дзе абышто не друкуюць.
    Дык чаму так сталася? Найперш таму, што друкавалася яна пад псеўданімам Агаты Кормак і нікому пра гэта не хвалілася. А яшчэ ленавалася скласці вершы ў зборнічак і аднесці ў выдавецтва.
    Адным з тых вершаў я і хачу завершыць сюжэт пра поліфанічную Ірыну Дубянецкую.
    КЁЛЬНСКІ АРГАН
    сонцам вітражным паплямлены клірас
    а потым
    тысяча -
    стрэмкамі
    ў сэрца -
    прыступак
    да неба вечны АРГАН
    што хавае ўсе спевы сусвету
    пальцы аберне твае у буслоў незлічоных
    гукі
    (адкуль? -
    ні прасторы няма ані часу) еднасць быцця так уладна й
    пяшчотна сцвярджаюць збуджаных душаў ЛЮДСКІХ распрастаныя крылы мкнуць у — цяпер і давеку — гасціннае неба
    дзесьці быў свет мы старанна яго малявалі музыкі хваля набегла размыла карцінку тыя абрысы ужо не згадаеш не вернеш іншы прасцяг праяснёным вачам адтуліўся
    слухай стары
    што ты чыніш над намі
    мяшаеш нашы адрозныя спевы ў харал неймаверны безлічы ЛЁСАЎ
    глядзі
    выпадковую повязь робіш мацнейшай ад смерці
    мацнейшай ад смерці
    ***
    Неяк у склеп турысцкага начыння, дзе я працаваў кашталянам, пасля таго як з ідэалагічным скандалам пакінуў “Крыніцу”, завітаў мастак і будучы раманіст Артур Клінаў. Мы з ім былі ўжо даўно знаёмыя, сімпатызавалі адзін аднаму, але нельга сказаць, што тады я ўжо добра яго ведаў.
    — Хачу стварыць мастацкі часопіс, — сказаў Артур. — Прыйшоў параіцца.
    Мяне гэта ані не здзівіла. Паколькі ўлада спаганіла ўсе свае дзяржаўныя выданні, сагнаўшы іх, як паслухмяных авечак, у адзін холдынг, ужо не аднойчы розныя літаратары прыходзілі да мяне абмеркаваць праекты культурнага супраціву. Дарэчы, быў сярод іх і будучы стваральнік часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч. Натуральна, раіліся не толькі са мной, аднак мяне абмінуць таксама не выпадала, бо я ўжо меў досвед удзелу ў стварэнні літаратурна-філасофскага сшытка “ЗНО” культуралагічнага часопіса “Крыніца”, філасофскага часопіса “Фрагменты”...
    Зразумела, я падтрымліваў усе падобныя парыванні, хаця кожны раз адмаўляўся ад прапановаў прыняць непасрэдны ўдзел, бо і з тым, што ўжо меў, не хапала вачэй управіцца.
    Артур доўга тлумачыў канцэпцыю адмысловага мастацкага выдання, хаця ўсё ім сказанае я напоўніцу зразумеў адно тады, калі часопіс стаўся каляровай рэальнасцю. А вось назвай захапіўся адразу — “pARTisan”.
    Прамінула колькі там часу, і я трымаў часопіс у руках.
    Гэта было таленавіта, шыкоўна, багата!
    “Еўропа!” — абавязкова казаў кожны, хто гартаў яго ўпершыню, і здзіўлена матляў галавой.
    Слава ахапіла “pARTisan” вокамгненна і абедзвюма рукамі. Кожны нумар было ў радасць прэзентаваць не толькі ў Мінску, а і ў самых розных гарадах Беларусі. Я досыць часта далучаўся да тых акцый і як аўтар, і як сябра рэдакцыйнай рады.
    Бадай, найбольш адметныя нумары пацягнуліся (цугам) тады, калі Артур, параіўшыся з намі (Анціпенка, Акудовіч, Бабкоў, Жбанкоў), вырашыў нагрузіць выданне філасофскім кантэнтам. Гэтаму спрыяў і той сумны факт, што першы беларускі часопіс “Фрагменты” пакрысе ўжо згортваў сваю дзейнасць.
    Адразу быў вызначаны і фармат падачы матэрыялаў, які б найлепей пасаваў “Партызану”, а менавіта — інтэлектуальна рэфлексіўныя палемікі. Трохі пералічу спакваля праінтэрпрэтаваныя анталагічныя тэмы: “Вёска”, “Вайна”, “Вера”, “Дастаеўскі”, “Плошча”...
    I ўсё гэта было файна.
    Але сапраўдны культурніцкі выбух здарыўся тады, калі Максім Жбанкоў з Дар’яй Сітнікавай прадумалі і рэалізавалі нумар-каляндар, ідэю якога вымудрыла Марыя Мартысевіч. Ён меў нават асобную назву — “Канец словаў” (наўпроставая адсылка да філасофіі постструктуралізму).
    Трохі працытую з прадмовы аўтараў-укладальнікаў:
    “Вечны’’ арт-каляндар “Канец словаў” — прэцэдэнт комплекснай прамоцыі беларускай літаратуры праз аранжыроўку актуальных тэкстаў небанальным візуальным шэрагам.
    (...)
    “Канец словаў” можна разумець па-рознаму: як вычарпанасць творчага акту, перспектыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарахі малюнках), і іхагульным кантэкстам — той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы.
    Гэты праект — сэнсавыя галюцынацыі з нагоды целаў і тэкстаў, (не)дапісаных і (не)напісаных. Тут манахромныя літары прымяраюць стракатую “глянцавую” вопратку. Тут словы сыходзяць у стыль. Тут стыль знаходзіць мову”.
    Хаця рэч зусім не ў прадмове. На яе зважалі хіба адно потым, бо кожны чытач (глядач) адразу кідаўся разглядаць выявы.
    Як і на традыцыйным насценным календары, тут было 12 базавых старонак з выдатнымі фотаздымкамі Андрэя Шчукіна і Дзяніса Нядзелькі. I на кожным з іх пазіраваў цалкам аголены беларускі літаратар у творча адметным антуражы.
    Для ўсё яшчэ цнатлівай беларускай культуры гэты быў шок. Бо хаця да календароў з рызыкоўна аголенымі дзяўчатамі ўжо патроху звыкліся, але каб зусім голыя мужчыны, ды яшчэ літаратары, ды яшчэ не абы-якія... Як тут не пералякацца!
    (Між іншым, я таксама ў той Толы Партызан” патрапіў — толькі адно на вокладку. I маёй галізны амаль не было бачна, паколькі я быў густа заслонены выдрукаваным уласным мемам: мяне няма, мяне няма, мяне няма...)
    ★ ★■A-
    Міналі гады, і далёка не ўсе перамены ў часе былі на лепшае для выдання...
    Да дзясятых угодкаў часопіса “pARTisan” Таццяна Арцімовіч прапанавала мне паразважаць пра мінулае і будучае часопіса ды абгрунтавала свой выбар наступнай канатацыяй: “Беларускі філосаф Валянцін Акудовіч — адзін з тых, хто падтрымаў “партызанскі выклік”, а ягоная тэорыя адсутнасді на доўгія гады сталася адной з асноўных фундаментальных ідэяў філасофіі партызана”.
    Гаворка з Таццянай задоўжылася на дзве разложыстыя паласы выдання, таму я згадаю ўсяго адзін фрагмент:
    — Спадар Валянцін, прамінулі гады, з’явіліся новыя культурніцкія ініцыятывы, нават іншыя мастацкія тактыкі — перадусім маю наўвазе арт-актывізм. Ці можна сказаць, што партызанская стратэгія страчвае сваю актуальнасць?
    — Некаліў Беларусі быў папулярны анекдот... Праз доўгі час пасля вайны крадзецца партызан да вёскі і, пабачыўшы на выгане бабулю, сцярожка пытаецца: “Бабця, немцы ў вёсцы ёсць?”
    Мой любы “pARTisan” можа напаткаць падобны анекдатычны лёс. Таму ён мусіць як хутчэй усвядоміць, што тая вайна, якую ён сам сабе абраў (Сартр), ужо скончылася.
    Калі год дзесяць таму часопіс “pARTisan” актуалізаваў мастацкую партызанку ў якасці мадэльнага праекта, дык найперш мелася на ўвазе партызанка як выратавальная апазіцыя для нацыянальнага беларускага мастацтва ў сітуацыі ягонага астракізму дзяржаўным дыскурсам. Тады было вельмі істотна стварыць паляну дзеля вольнай, незалежнай ад палітычных дамінацыяў і закананізаваных эстэтычных тэндэнцый творчасці. Ідэалагема “партызана" вельмі добра пасавала такой разнапланавай пазіцыі, гэта быў сыход мастацтва з агульнага, найперш прыўладнага мэйнстрыму ў актыўныя хованкі ад яго, у хованкі як супраціў і праз супраціў. Тая пазіцыя была надзвычай плённай і запатрабаванай. На тую пару мы яшчэ не звыкліся з палітычным барбарствам і жорсткай дэтэрмінацыяй мастацтва стасоўна прыхамацяў улады. Ці, хутчэй, у нас тады яшчэ было дастаткова энергіі супраціву і нават веры ў перамогу (хаця хто не ведае, што партызан a priori разлучаны з перамогай як канчатковым вынікам).
    Цалкам магчыма, што “pARTisan” ужо і выканаў сваю адметную ролю як у творчым лёсе Артура Клінава, так і ў фармаванні актуальнага дыскурсу беларускага мастацтва. Толькі я б не спяшаўся ставіць на ім крыж, бо, як мне ўяўляецца, ён не памёр, а ўсяго толькі схаваўся недзе ў гушчарах пушчы ў чаканні новай вайны.
    ***
    Маладыя класікі маладой беларускай літаратуры на пачатку XX стагоддзя не стамляліся ў сваёй аптымістычнай веры паўтараць: “Загляне сонца і ў наша ваконца!” Што і натуральна — з сонцам у нас адвечная праблема, бо туманаў і дажджоў на Беларусі болей, чым у слыннай непагаддзю Брытаніі...
    I тут, з нечаканасцю сапраўднага партызана, Артур друкуе кнігу “Мінск. Горад Сонца”. Апазіцыйны народ умомант пералякаўся і схаваўся за абстаўленымі каўнярамі, бо здавён лічылася, што мы — як выклятыя Богам. Дык скуль тады Сонца, ды яшчэ з вялікай літары?!