• Газеты, часопісы і г.д.
  • Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым  Валянцін Акудовіч

    Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым

    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 405с.
    Мінск 2023
    92.53 МБ
    Таму хуценька развітваюся з маім героем фэйсбучным посмехам, які меў назву “Ранішні дыялог пасля багатай вячэры”:
    — Хіба сапраўды ўсе некалі памруць?
    — Усе!
    — I Адам Глобус?
    — Ну, наконт яго я не ўпэўнены. Можа, Глобус і застанецца? Толькі яму будзе вельмі сумна аднаму.
    •kick
    Раней я ні разу не пакарыстаўся завершанымі аўтабіяграфіямі маіх герояў з розных даведнікаў. А тут не вытрываў, бо гэтая біяграфія эўрыстычная і да таго ж з весялінкай:
    “Алесь Анціпенка (Ales Antsipenka or Ales Ancipienka) нарадзіўся ў 1953 годзе на Далёкім Усходзе Беларусі ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці.
    Антыкамуністычнае выхаванне атрымаў у сям’і. Веды набываў у Нацыянальнай бібліятэцы імя Леніна, бібліятэцы Акадэміі навук БССР і акадэміі Кіма Хадзеева, а адукацыю — у Інстытуце замежных моваў і аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР. Кандыдат філасофіі.
    Аўтар шэрагу навуковых і аналітычных артыкулаў, друкаваных у Беларусі, Аўстрыі, Ізраілі, Латвіі, Польшчы, Расеі, Славакіі, Францыі, Чэхіі, Швецыі і ваУкраіне.
    Стваральнік і суаўтар кніг “Мэдыі і камунікацыя”, “Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня”, “Невядомая Беларусь”, “Таталітарызм”.
    За ўдзел у Маршы Свабоды сядзеў у беларускіх Лукішках на Акрэсціна. Ганарыцца тым, што не мае ўрадавых узнагародаў. Галоўнай задачай беларусаў лічыць умацаванне ўсходняй і разбурэнне заходняй мяжы краіны.
    Сябра Рады БАЖ, Рады Беларускага ПЭН-цэнтру, сузаснавальнік і сябра Рады Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, сябра Валянціна Акудовіча, кіраўнік Беларускага калегіюму”.
    А яшчэ Алесь марыў стварыць зборнік аўтанекралогаў вядомых беларусаў. Калі ўгаворваў каго на гэтую авантуру, дык тлумачыў: як ты памрэш, дык невядома, хто будзе пісаць пра цябе некралог і што ён там панапіша. Таму лепей самому загадзя парупіцца.
    Як сапраўдны філосаф, ён ніколі не забываўся на memento тогі.
    Неяк Алесь заўважна схуднеў, і калі ў яго пачалі пытацца, што здарылася, дык ён тлумачыў: “He хачу, каб сябры дужа стаміліся, калі будуць выносіць маю труну з хаты”.
    Ну і яшчэ адзін макабрычны сюжэт.
    Выпадкова Алесь перастрэўся з Уладзімірам Някляевым. Пагаварылі пра сёе-тое, а потым Алесь сумна кажа:
    — Да Вас, Пракопавіч, шмат людзей збярэцца на пахаванне, і ў Акудовіча будуць людзі, а да мяне дык ніхто не прыйдзе.
    — Чаму?! — здзівіўся Някляеў.
    — Бо я вас усіх перажыву...
    Пасля сціплай жменькі гэтых вясёлых показак нехта можа падумаць, што прэзентаваны тут філосаф нейкі ну зусім не сур’ёзны. Запэўніваю: яшчэ як сур’ёзны! Нават калі б ён нічога болей не зрабіў, акрамя Беларускага калегіюма, з якім плённа ўпраўляўся больш як паўтара дзесяцігоддзя (да таго ж у варожым атачэнні), дык і гэтага было б даволі, каб застацца адметнай постаццю ў гісторыі нашага інтэлектуальнага рушэння.
    Мы шмат чаго перарабілі з Алесем разам за некалькі дзесяцігоддзяў супольнай працы — лічыць не пералічыць. Таму згадаю хаця б адну, але надзвычай важкую падзею.
    У другой палове 90-х як бы з нічога нам падумалася, што за вызвольны час філасофскіх і проста якасных інтэлектуальных тэкстаў рознымі аўтарамі напісалася столькі, што варта было б іх сабраць у адзін ёмісты збор.
    — Тэкстаў насамрэч хапае, — паўтарыўся я. — Толькі дзе грошай знайсці на выданне?
    Мы доўга слухалі ўласную моўчу, толькі нечакана вочы Алеся загарэліся, і ён рашуча запэўніў:
    — Грошы знойдуцца. Пачынаем збіраць і рыхтаваць тэксты.
    I сапраўды, не адразу, але недзе праз год грошы знайшліся. Нейкім спосабам Алесь пераканаў Васіля Лявонава (некалі першага сакратара абкама, потым палітвязня, а яшчэ пазней бізнесоўца), што без уласнай філасофіі Беларусь ніколі не зразумее самую сябе.
    “Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня” пабачыла свет у 2003 годзе. Яна мела 500 старонак і ўлічыла больш як трыццаць аўтараў.
    Мы лашчылі ў руках кожны свой асобнік, і Алесь, пасміхнуўшыся, сказаў:
    — Ну, цяпер можна і паміраць.
    Безумоўна, гэта была не абы-якая інтэлектуальная падзея. Хто мог раней падумаць, што праз дванаццаць год пасля паўставання незалежнай краіны ў нас будзе свая важкая філасофская анталогія?
    Ніхто!
    А далей я літаральна мушу распавесці яшчэ адну гісторыю пра Алеся, бо без яе ягоны жыццяпіс будзе банальна знявечаным. Пражыўшы больш за палову стагоддзя, ён вырашыў, што цяпер ужо нікому нічым не абавязаны: ні жонцы, ні дарослым дзецям, ні дзяржаве, — і выправіўся ў адлюдства, каб шукаць там уласную сцежку за пазуху да Бога.
    Карацей, дачакаўшыся дзяржаўнай рэнты (пенсіі), ён пакінуў горад і схаваўся ў сваім сціплым летнічку, мала прыстасаваным для жыцця ў халады.
    Што праўда, з адлюдствам у яго не атрымалася, бо яго жонка Міла, як тая руская дзекабрыстка, выправілася последам, а з ёй тры сабакі і кот.
    Раней я часта да іх наведваўся, асабліва калі пачыналіся грыбы. Тады мог днямі не вылазіць з лесу, бо для мяне няма нічога больш эратычнага за грыбы. Хаця, калі казаць увогуле, дык хапала і самых розных іншых падзеяў дзеля сустрэч. Неяк разабралі старую печку, каб перакласці на цяплейшую, удвох склалі з таўшчэзных бярвенняў грунтоўную лазню (чым моцна ганарыліся, бо на дваіх тады ўжо мелі болып як 120 год). Ну і ўсялякае іншае...
    Забыўшыся на цывільны свет, Алесь на адзіноце да астачы загруз у філасофіі Усходу. А пазней, праз французскую і англійскую мовы, пераклаў “Тао Тэ Чынг” Лаа-Цзы і будыйскія Кхагавісана-суты.
    Аднак самае галоўнае было не ў гэтым. Нарэшце менавіта тут ён змог напісаць сваю кнігу. Называецца яна “Прыпадобніўшыся да насарога”. Кніга моцная, вельмі моцная. I да таго ж напісаная не за акадэмічным сталом, а на скразняках быцця ў лядашчай хаціне. Што надае ёй прынцыпова іншы кшталт ад бальшыні філасофскіх кніг.
    Тады мы з Максімам Жбанковым і Дар’яй Сітнікавай гасцявалі ў Алеся з Мілай, і Максім угаварыў нас паспрачацца міжсобку наконт Бога, а яны запішуць на дыктафон, апрацуюць і надрукуюць спрэчку ў часопісе “Партызан”. Без асаблівай ахвоты, аднак мы пагадзіліся.
    Познім ранкам атабарыліся на зялёным падворку. Было ціха, утульна і злёгку пахмельна. Я наперад прапанаваў трохі
    брутальную назву гаворкі: “Ці ёсць Бог на Марсе?” Чамусьці ніхто не спрачаўся... А персанальна ад сябе дадаю тут яшчэ падзагаловак:
    ПАЛЕМІКА 3 СЯБРАМ
    Алесь Анціпенка: ...У адрозненне ад цябе — філосафа Адсутнасці, — я сябе лічу філосафам Прысутнасці. Маё стаўленне да Бога фармулюецца вельмі проста: Богёсць чыстая, адвечная і татальная прысутнасць, чыстае Быццё. I таму менавіта Ён (нікога і нічога больш поўнага за Яго няма) задае максімальна магчымую прысутнасць усяго, што існуе, саму магчымасць прысутнасці. I ў гэтым парадокс! Таму што нібыта, з другога боку, Бога няма, як некаторыя кажуць... I ў самім Евангеллі можна прачытаць, што Ён жыве ў святле невымоўным. To бок Яго немагчыма ўбачыць... Але гэтая скрайняя пазіцыя — Богам яна і задаецца — і ёсць той самай “канцавой”, “апошняй” анталогіяй, якая робіць мажлівым усё. Нават існаванне Акудовіча.
    Валянцін Акудовіч: Калі мы зыходзім з хрысціянскай візіі Бога як таго, хто ўсё можа, тады Ён можа быць не толькі ў сваёй прысутнасці, але і ў сваёй адсутнасці. Перадусім гэта ёсць найбольшай унікальнасцю Бога, якой і пакладзена бездань паміж Ім і чалавекам. Таму мяне Бог мала цікавіць як прысутны (я і сам прысутны, хай сабе і праз “мяне няма”). Мяне Бог цікавіць (калі цікавіць) адно ў сваёй адсутнасці: Бог якадсутнасць Бога...
    A.	А.: Ці не ёсць гэта сур’ёзнай супярэчнасцю. “Бог як адсутнасць Бога”? Калі Бог ёсць, як ён можа быць тым, хто ўсё адмаўляе?
    В. А.: Адсутнасць не ёсць адмаўленнем! У вядомым нам свеце Няма, Нішто, Адсутнасць складаюць абсалютна большую ягоную частку. I перад тым, як гэты свет стварыць, Бог, напэўна, таксама месціўся недзе ў Няма. Прынамсі, ладная частка хрысціянскага свету дагматычна верыць, што Бог стварыў свет ex nihil — з нішто. I цалкам верагодна, што толькі там яго сапраўдная Айчына (так бы мовіць, гістарычная Бацькаўшчына). Прынамсі, каб я верыў у наяўнасць Бога, дык перадусім звязваў бы яго з дыскурсам Адсутнасці. Бо думаць пра Бога як толькі пра Бога дыскурсаў Ёсць — гэта выказваць Яму сур’ёзны недавер. Бог, які толькі Ёсць, — гэта няпоўны Бог. Болей за тое, гэта нават не палавінка Бога, а нейкая яго мізэрная частка.
    A. A.: Адсутнасць — гэта насамрэч адсутнасць імя. Бог таксама забараняе — мы ведаем гэтую старазапаветную традыцыю — вымаўляць Ягонае імя. Бог кажа: адзінае, што пра Яго можна сказаць, — што Ён ёсць. Ён кажа: “Я есмь”, — так? У гэтым сэнсе Бога сапраўды няма — як рэчы. Бога сапраўды няма як імя. Бога няма як асобы. У гэтым праблема: Бога няма як Іншага! To бок істотна адрознага ад Яго. Вось ты і блытаеш Бога з рэчамі.
    Фенаменальна, канешне, Бога няма. Бо Бог не ёсць фенаменальнай сутнасцю. Ён не ёсць сутнасцю ўвогуле, бо перадусім ён ёсць існаванне. У прынцыпе, выказванне пра Бога можна абмежаваць адным словам: “Ёсць!” Усе астатнія словы — гэта прэдыкаты. Гэта тое, што пачынае размываць Ягоную найвялікшую прысутнасць. Чаму паўстае такая парадаксальная сітуацыя? Я думаю, таму, што кожны з нас фактычна недапраяўлены для самога сябе. У пэўным сэнсе кожны з нас — нерэалізаваны праект. Недадуманы. Недажыты. I з усіх гэтых нашых “неда-” — недадуманасці, недасканаласці, недажытасці — Бог робіцца для нас праблематычным. Бо Ён насамрэч ёсць поўніца і існаванне ў плюсквамперфектум. To бок ён больш чым дасканалы, калі пад дасканаласцю мець на ўвазе ўсё тое, што мы можам сабе ўявіць.
    В. А.: У якасці рэплікі нагадаю, што ў Жака Дэрыды ёсць вельмі сімпатычная кніжыца, перакладзеная на беларускую мову Змітром Коласам. Яна называецца “Акрамя імя”. Гэта тое, пра што ты казаў: у Бога ёсць усё, акрамя імя. Але не называць імя Бога кажа не столькі традыцыя, колькі здаровы сэнс. Бо як даць імя таму, што ёсць усім, нават і тым, чаго няма?
    A. А.: Я ўсё ж хачу паразважаць пра тое, чаму ты гэтак часта і настойліва кажаш “Няма” і “Нішто”. I пры гэтым сёння агучыў абсалютна новую для сябе ідэю пра Бога як Адсутнае. Маўляў, калі Ён усё можа (“на ўсё здольны”), дык Ён з уласнай хэнці можа і не быць. Гэта цікава, але ў індуізме Няма, Нішто (тое, што называюць пустой свядомасцю) ёсць адной з фазаў спазнання Бога. Калі ёг становіцца на шлях набліжэння да Бога, ён мусіць разбурыць інтэнцыянальнасць сваёй свядомасці.